Панядзелак, 27 Люты 2017 10:10

24 мая 2017 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзiмiра Лявонцьевiча Бядулi (1927), гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (1971, 1987), Заслужанага работніка культуры БССР

Уладзiмiр Лявонцьевiч Бядуля нарадзiўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi) у сялянскай сям’і. З дванаццаці гадоў араў зямлю, з чатырнаццаці — касіў. Закончыў сельскагаспадарчую школу. Служыў у Савецкай армii з сакавіка 1945 года шэсць гадоў. У 1951–1955 гадах быў на камсамольскай рабоце ў Брэсцкiм гаркаме ЛКСМБ: iнструктар, загадчык аддзела, другi сакратар.

 

Уладзiмiр Бядуля папрасiўся на працу ў самы адсталы калгас, яго накіравалі ў Камянецкі раён. У 1955–1956 гадах намеснiк старшынi, у 1956–2006 гадах старшыня калгаса (потым СВК) «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна. Калгас абядноўваў вёскi Расна (цэнтр), Мыкшыцы, Вярхi, Чапялi, Чарнёва, Забалацце, Лясок, Абяроўшчына, Лумна, Тумiн, Бардзёўка, меў 6 662 га зямлi.

У калгасе «Савецкая Беларусь» пад кiраўнiцтвам У. Л. Бядулi былi дасягнуты высокiя паказчыкi ў вытворчасцi прадукцыi земляробства i жывёлагадоўлi, развiццi сацыяльнай сферы i культуры, шырока выкарыстоўвалiся iнтэнсiўныя тэхналогiii прагрэсiўныя метады гаспадарання i кiраўнiцтва. У 1971 годзе калгас узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Намаганнямі старшыні ў 1968 годзе быў распрацаваны праект забудовы цэнтральнай сядзібы калгаса — Новая Расна, у 1975 годзе з’явiўся новы генеральны план забудовы. Для калгаснікаў былі ўзведзены сучасныя дамы на 1–4 кватэры з усімі выгодамі.

Шмат увагi надавалася культурнаму развiццю. У 1970 г. па спецыяльным праекце ў Расне быў пабудаваны Палац культуры (архітэктар Л. Маскалевіч), якi стаў сапраўдным культурным цэнтрам, тут штогод адбывалася па 20–25 выступленняў прафесійных артыстаў. У iм выступалi вядомыя дзеячы культуры: С. Рыхтэр, М. Ульянаў, Ю. Левiтан, Я. Еўтушэнка, Б. Ахмадулiна, А. Вазнясенскi, В. Быкаў, А. Пахмутава, У. Мулявін, Н. Мардзюкова, Ю. Антонаў i iнш. Гасцямi калгаснiкаў былi артысты Вялiкага тэатра СССР, Украiнскага народнага хору iмя Г. Вяроўкi, Рускага народнага хору iмя М. Пятнiцкага. Упершыню ў СССР на сяле быў праведзены трохдзённы фестываль «Песня года–87», у якiм удзельнiчалi каля 100 вядомых арстыстаў эстрады, у тл. В. Лявонцьеў, Л. Лешчанка.

Першая ў Камянецкiм раёне дзіцячая музычная школа з’явілася ў Расне. У 1978 годзе Уладзiмiр Лявонцьевiч дапамог ВІА «Песняры» паехаць на гастролі ў ЗША. У Расне з 1986 года працаваў грамадскi «Музей хлеба», створаны па ініцыятыве У. Л. Бядулі. У 2002 годзе Уладыкай Фiларэтам была асвечана новая мураваная Свята-Мiхайлаўская царква, якая пабудавана з удзелам СВК.

У. Л. Бядуля — двойчы Герой Сацыялiстычнай Працы (8 красавiка 1971 г., 23 мая 1987 г.). Узнагароджаны многiмi ордэнамi: Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы Народаў, медалямi. Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi Рэспублікі Беларусь, Заслужаны работнiк культуры БССР (1977). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967–1971; 1985–1990), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1989–1991). Член ЦК КПБ у 1990–1991 гадах. Член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у 1997–2000 гадах. З 2002 года старшыня Брэсцкага абласнога фонду мiру. Ганаровы грамадзянiн Брэсцкай вобласцi (2009).

Па рашэнні Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А. Р. Лукашэнкi (указ № 163 ад 25.02.1997 г.) яму ўстаноўлены помнiк-бюст у Камянцы (адкрыты 16 лiстапада 1997 г. Скульптар Святлана Гарбунова). Уладзiміру Бядулi прысвечана паэма Андрэя Вазнясенскага «Летающий мужик» (1972). У 2004 годзе Уладзімір Сiтуха напiсаў паэму «Споведзь пра Бядулю». Рэжысёр Марына Галдоўская зняла дакументальную стужку «Здравствуйте, это Бедуля говорит» (1985). У 2007 годзе рэжысёр Анатоль Алай зняў паўнаметражны дакументальны фiльм «Уладзiмiр Бядуля» (студыя «Летапіс»).

Пост кіраўніка гаспадаркі У. Л. Бядуля аставіў 21 сакавіка 2009 года (старшынёй прабыў 50 гадоў i адзін месяц). Праз два гады гаспадарка страціла свае стабільныя эканамічныя пазіцыі і стала часткай ААТ «Белавежскі».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Бедуля Владимир Леонтьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 28.

  2. Бедуля Владимир Леонтьевич // Регионы Беларуси : в 7 т. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 67.

  3. Бядуля Уладзімір Лявонцьевіч // Памяць. Камянецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : Ураджай, 1997. С. 493.

  4. Юренев, А. Н. Летающий мужик : документальная повесть о дважды Герое социалистического Труда Владимире Леонтьевиче Бедуле / Андрей Юренев. – Минск : Торгово-финансовый союз «БТФС», 2014. – 359 с., [16] л. ил.

  5. «Савецкая Беларусь»: [гісторыя калгаса]// Памяць. Камянецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : Ураджай, 1997. С. 455–457.

  6. Сiтуха, У. Споведзь пра Бядулю : паэма / Уладзiмiр Сiтуха. – Брэст : Акадэмiя, 2004. – 119 с.

  7. Рашевский, Н. А. Владимир Бедуля / Н. А. Рашевский // Земные звёзды : очерки / сост.: Сутько П. П., Хомич В. И., Шилова Е. В. Минск : Беларусь, 1978. С. 18–24.

  8. Застройка центральной усадьбы колхоза «Советская Белоруссия» : [д. Новая Рясна] / А. Е. Балыко // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 232–233.

  9. Вознесенский, А. Летающий мужик : В. Л. Бедуле : поэма // Вознесенский, А. Собрание сочинений в трёх томах / Андрей Вознесенский. Москва : Художественная литература, 1984. Т. 2. С. 144–146.

  10. Вирабов, И. Летающий мужик / Игорь Вирабов // Российская газета. 2013. 16 октября (№ 6208 (232)).

  11. Новік, Г. Восемдзесят пяты май камуніста Бядулі / Г. Новік // Коммунист Беларуси. 2012. 19 мая (№ 21). С. 7.

  12. Герасімук, Г. Зямля на здрадзіць / Г. Герасiмук // Навiны Камянеччыны. 2010. 13 студзеня. С. 2.

  13. Кобяк, Э. Тройка для поэта : [о приезде поэта А. Вознесенского в колхоз «Советская Белоруссия» в 1979 г.] / Эдуард Кобяк // Наша нива. 2009. 28 февраля.

  14. Цыбульский, А. Бедуле Владимиру Леонтьевичу… [80 лет] / А. Цыбульский // Коммунист Белоруссии. 2007. 26 мая. С. 2–3.

  15. Цветкова, О. Председатель : реальное кино : [о фильме А. Алая «Уладзiмiр Бядуля»] / О. Цветкова // На экранах. 2007. № 7. С. 16–17.

  16. Сцяжко, Н. Праўда i толькi праўда : [пра фiльм А. Алая «Уладзiмiр Бядуля»] / Н. Сцяжко // Мастацтва. 2007. № 7. С. 42–43.

  17. Яфiмовiч, У. Сейбіт дабра : [верш, прысвечаны У. Л. Бядулi] / У. Яфiмовiч // Навіны Камянеччыны. 2007. 23 мая. С. 3.

  18. Пра хлеб i пра iншае // Культура. 2007. 26 мая – 1 чэрвеня. С. 7.

  19. Панасюк, Н. Дело всей жизни / Николай Панасюк // Белорусская нива. 2007. 22 мая. С. 1–2.

  20. Лосич П. Бедулин юбилей : [о меропрятиях к 80-летию В. Л. Бедули] / Павел Лосич ; фото В. Короля // Заря. 2007. 26 мая. С. 3.

  21. Бедуля, В. Л. «У меня до сих пор три шрама…» / В. Л. Бедуля; беседовал В. Сарычев // Вечерний Брест. 2007. 25 мая. С. 5.

  22. Шиманский, М. Мудрый белорус / М. Шиманский // Рэспублiка. 2006. 18 лютага. С. 1, 7.

  23. Селех, Л. Бедулино поле длинною в полвека / Л. Селех // Брестская газета. 2006. 24 февраля. С. 1.

  24. Тоболич, А. К. Уроки Бедули / А. К. Тоболич // Брестчина: журналисты рассказывают. Брест, 2006. C. 87–95.

  25. Шелехов, М. Дело Божеское : рассказ о соли земли белорусской – В. Л. Бедуле / Михаил Шелехов // Нёман. 2006. № 2. С. 124–135.

  26. Трибулёва, Е. Прощание с эпохой : [В. Л. Бедуля ушёл в отставку] / Елена Трибулёва // Вечерний Брест. 2006. 24 марта. С. 1–2.

  27. Муха, Ф. Бедуля подал в отставку / Фёдор Муха // Рэспублiка. 2006. 25 сакавiка. С. 4.

  28. Валентинов, Ф. Любовь и преданность родной земле // Валентинов, Ф. Золотая книга Беларуси / Ф. Валентинов. Минск : Парадокс, 2006. С. 197–205.

  29. Бржозовский, А. Андрей Вознесенский. Беловежская баллада : [о несостоявшемся фильме по поэме А. Вознесенского «Летающий мужик» о председателе колхоза «Советская Белоруссия» В. Л. Бедуле] / А. Бржозовский // Советская Белоруссия. 2006. 3 августа. С. 5.

  30. Бедуля, В. Л. «Привык брать ответственность на себя» / В. Л. Бедуля; записал В. Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 22 февраля. С. 7.

  31. Арлова, I. Бясцэнная валюта Уладзiмiра Бядулi – людзi : [50 год на пасадзе кiраўнiка СВК «Савецкая Беларусь»] / I. Арлова // Народная газета. 2006. 18 лютага. С. 2.

  32. Поликанина, В. Через пространство и время : [о книге В. Ситухи «Споведзь пра Бядулю»] / Валентина Поликанина // Заря. 2005. 29 января.

  33. Асачук, Я. З богам на «ты» : [пра паэму У. Сiтухi «Споведзь пра Бядулю»] / Я. Асачук // ЛiМ. 2005. 20 мая. С. 7.

  34. Iваноў, Ю. Бядулеў хлеб / Ю. Iваноў // Культура. 2005. 3–9 верасня. С. 8–9.

  35. Над Раснай – чысты, чысты звон... / падрыхтавала Г. Новік ; фота М. Шума // Навiны Камянеччыны. 2005. 3 верасня. С. 6.

  36. Мірончык, М. Музей хлеба : [у в. Расна Камянецкага раёна] / М. Мiрончык // ЛiМ. 2005. 2 верасня. С. 15.

  37. Грышкевіч, С. «Каб быў парадак на душы» : Роздум над паэмай Уладзіміра Сітухі «Споведзь пра Бядулю» / Сяргей Грышкевiч // Заря. 2005. 10 февраля.

  38. Сёмкина, С. Храм, что в душе, к земле и людям ближе : [о культурной жизни в д. Рясна Каменецкого района и руководителе хозяйства В. Л. Бедуле] / С. Сёмкина // Белорусская нива. 2004. 14 июля.

  39. Кукса, И. К мирским наградам добавилась церковная : [В. Л. Бедуле – орден преподобного Сергия Радонежского] // Белорусская нива. 2002. 14 августа.

  40. Трибулёва, Е. Достоинство натуры : [к 75-летию В. Л. Бедули] / Елена Трибулёва // Вечерний Брест. 2002. 24 мая. С. 1.

  41. К мирским наградам – церковная : [В. Л. Бедуля удостоин высокой награды православной церкви – ордена преподобного Сергия Радонежского] // Брестский курьер. 2002. 15–21 августа. С. 23.

  42. Тоболич, А. Земля героев : [об открытии бюста дважды Героя Социалистического Труда В. Л. Бедули в Каменце] / А. Тоболич // Заря. 1997. 18 ноября.

  43. Панасюк, М. Музей хлеба : [в колхозе «Советская Белоруссия» Каменецкого района] / М. Панасюк // Коммунист Белоруссии. 1991. № 8. С. 31–33.

Чытаць 1927 разоў Апошняя змена Чацвер, 15 Красавік 2021 10:36