12 верасня 1944 года дырэктарам РВС № 15 быў прызначаны Васіль Маркавіч Куст.Навучальны працэс па распараджэнні Брэсцкага абласнога ўпраўлення сувязі пачаўся ў лістападзе 1944 года. Навучальная ўстанова размяшчалася ў будынку па вул. Пушкінскай. Будынак быў амаль разбураны, не было неабходнага абсталявання для навучання, не было падручнікаў, паперы, пісьмовых прылад, не хапала інжынерна-педагагічных работнікаў. Аднак вучылішча ажыццявіла першы набор навучэнцаў. Першымі спецыяльнасцямі сталі «сталяр» і «слесар-інструментальшчык». Пазней да іх дадаліся: у 1945 годзе – «механік тэлеграфа», «наглядчык гарадской тэлефоннай сеткі»; у 1946 годзе – «наглядчык радыёвузлоў», «наглядчык тэлеграфна-тэлефонных ліній»; у 1948 годзе – «наглядчык кабельных ліній сувязі»; у 1949 годзе – «паштова-тэлеграфны агент».
19 снежня 1944 года дырэктарам вучылішча становіцца Рыгор Мікалаевіч Паверскі. З 12 лістапада 1945 года абавязкі дырэктара выконвае Барыс Аляксандравіч Васілеўскі. Першы выпуск адбыўся ў 1947 г.
З мэтай паляпшэння ўмоў вучобы і побыту ў 1949 годзе вучылішча было пераведзена ў будынак па вул. Кірава, 82, дзе знаходзіцца і цяпер. У навучальным корпусе абсталявалі майстэрні радыётэхнікі, класы для навучання працы на апаратах Морзэ, лінейна-кабельныя майстэрні, палігоны паветраных і кабельных ліній сувязі, слясарныя майстэрні, кузню.
На 1 студзеня 1949 года тут навучаліся 192 чалавекі, працавалі 12 выкладчыкаў і 7 майстроў. З мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі былі пабудаваны два навучальныя кабельныя палігоны працягласцю 100 м. У мініяцюры абсталявана паветраная лінія з профілямі – наглядны дапаможнік для будучых наглядчыкаў. Хатнія заданні выконваліся ў класах, у прысутнасці выхавальнікаў і дзяжурнага выкладчыка на працягу трох гадзін, пасля абеду і двухгадзіннага перапынку на адпачынак. Двойчы ў месяц у вучылішчы выходзілі насценгазеты. Кожны нумар быў прысвечаны якой-небудзь гістарычнай даце, або падзеі ў жыцці вучылішча. Было разгорнута сацыялістычнае спаборніцтва з мэтай эканоміі матэрыялаў і электраэнергіі, захаванасці абсталявання і інструментаў, выканання нормаў працоўнага часу, павышэння якасці работ.
З ліпеня 1952 года дырэктарам становіцца Рыгор Германавіч Ігнаценка. У чэрвені 1957 года Рамеснае вучылішча № 15 сувязі пераўтворана ў Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 1 з 12-гадовым тэрмінам навучання. ПТВ было разлічана на 175 навучэнцаў. Прымаліся дзеці сямігадовага ўзросту, выхаванцы дзіцячых дамоў. Праграма навучання ўключала курс сярэдняй школы і спецпрадметы: электратэхніку, радыётэхніку, электраматэрыялазнаўства, тэхнічную механіку. Вялікая ўвага надавалася фізічнаму і этычнаму выхаванню. 9 снежня 1963 года навучальная ўстанова была перайменавана ў Брэсцкае гарадское ПТВ № 1.
Дырэктарам вучылішча з 1973 года працаваў Васіль Сцяпанавіч Пухоўскі. У якасці майстроў вытворчага навучання прыйшлі былыя навучэнцы: Васіль Васільевіч Барысенка, Віктар Пятровіч Васько, Мікалай Паўлавіч Турык. Бесперапынна ўдасканальвалася і мацнела матэрыяльна-тэхнічная база вучылішча. На сродкі Міністэрства сувязі БССР і абласнога вытворча-тэхнічнага кіравання сувязі ПТВ значна змянілася. Да старога навучальнага корпуса быў прыбудаваны новы будынак, з актавай залай на 300 месцаў і сталовай на 100 месцаў, інтэрнат на 370 месцаў, збудавана спартыўная зала. Рэканструіраваліся навучальныя кабінеты і майстэрні, створана навучальнае паштовае аддзяленне. Атрымалі 10 тэлеграфных апаратаў і 3 электронныя комплексы. Выпускнікі вучылішча атрымлівалі размеркаванне і працавалі ва многіх кутках Савецкага Саюза.
Дырэктарам вучылішча з 1 снежня 1981 года стаў Георгій Мікалаевіч Зданевіч. У 1984 годзе вучылішча атрымала іншую назву: СПТВ-51, а ў 1989 годзе – «Брэсцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 51 сувязі» (ПТВ-51 сувязі). У 1998 годзе пераўтворана ў Вышэйшае прафесійнае вучылішча сувязі, у якім навучэнцы па спецыяльнасці «сакратар-рэферэнт» сталі атрымліваць сярэднюю спецыяльную адукацыю.
З 2002 года навучальная ўстанова насіла назву «Брэсцкі прафесійна-тэхнічны каледж сувязі», з ліпеня 2003 года – «Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сувязі».
Каледж узначальвае Міхаіл Міхайлавіч Куіш (з ліпеня 2003 г.). Плённа працуюць выкладчыкі Святлана Фёдараўна Клімовіч, Наталля Яўгеньеўна Дубоўская, Іна Чаславаўна Мартынава, Вольга Віктараўна Ліпко, Людміла Іванаўна Алехніна, Галіна Барысаўна Румак, Алена Уладзіміраўна Францэвіч. У ліку спецыяльнасцяў: «мантаж і эксплуатацыя абсталявання сувязі»; «тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання»; «паштовая сувязь»; «дакументазнаўства, інфармацыйнае і арганізацыйнае абслугоўванне»; «тэхнічнае абслугоўванне і рамонт электронна-вылічальнай тэхнікі».
У каледжы арганізавана работа гурткоў мастацкай самадзейнасці, тэхнічнай творчасці, спартыўныя. Выпускаецца незалежнае выданне калектыву работнікаў і навучэнцаў – газета «Перекрёсток», якая асвятляе падзеі з жыцця каледжа, падымае некаторыя праблемы, размяшчае нарысы пра выкладчыкаў. За высокі маральны і мастацкі ўзровень газета была ўзнагароджана дыпломам рэспубліканскага конкурсу за лепшае друкаванае выданне «Проба пяра» і фестывалю школьнай прэсы «Пунсовыя ветразі».
З 2007 года каледж сувязі рыхтуе спецыялістаў па інтэграваных спецыяльнасцях. За гады існавання каледж падрыхтаваў і выпусціў больш за 15 тысяч кваліфікаваных работнікаў па 45-ці прафесіях. Сапраўдную славу каледжу прыносяць яго выпускнікі, многія з каторых сталі высокакваліфікаванымі спецыялістамі, кіраўнікамі прадпрыемстваў, педагогамі, навуковымі работнікамі, спартсменамі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага адзела
-
Педагогический проект длиною 65 лет / УО «Брестский государственный профессионально-технический колледж связи». – Брест : [б. и.], 2009. – 12 с. : ил.
-
Кушнеревич, М. Н. Связь через годы : [о людях и делах Брестского областного производственно-технического управления связи и информатики] / М. Н. Кушнеревич ; гл. ред. А. И. Резанович. – Брест : Пирс, 1995. – 154 с. : ил. – Из содерж.: На всю жизнь : об истории ПТУ № 1 связи. С. 89–93.
-
Куиш Михаил Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Минск, 2006. Вып. 3. С. 205–206.
-
Брестский государственный колледж связи // Справочник для поступающих в учреждения образования, реализующие образовательные программы среднего специального образования Республики Беларусь, 2016. Минск, 2016. С. 69–70.
-
Училища профессионально-технические средние : [в т. ч. ПТУ № 1 связи] // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 369–370.
-
Богдан, Е. Г. Представления о смысле жизни у современной молодёжи : [результаты исследования учащихся Брестского колледжа связи] / Е. Г. Богдан // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2010. № 1. С. 125–130.
-
Бортник, Н. Общественный смотр знаний как форма реализации воспитательных задач профессионально-технического колледжа связи / Н. Бортник // Молодежь Беларуси: социальная политика и условия самореализации : сборник материалов регион. студен. науч.-практ. конф. студентов и учащейся молодежи, 25 апреля 2007 года. Брест, 2007. C. 5–7.
-
Гараева, С. Высокае прызнанне — вялікая адказнасць : Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару : [аб дзейнасці ўстановы] / Сабіна Гараева // Народная трыбуна. 2015. 10 ліпеня (№ 28). С. 1, 3.
-
Куиш, М. М. На связи 70 лет! : [беседа с директором Брестского государственного колледжа связи об учебных буднях колледжа, планах на вступительную кампанию] / Михаил Михайлович Куиш ; беседовала Елена Куц // Заря. 2014. 6 февраля. С. 6.
-
Грышкавец, С. 70 гадоў на сувязі : [Брэсцкі каледж сувязі] / Сяргей Грышкавец // Настаўніцкая газета. 2014. 6 снежня. С. 8.
-
Шатило, И. Брестскому колледжу связи – 70 / Ирина Шатило, Виктория Саченко // Брестская газета. 2014. 5 декабря (№ 49). С. 6.
-
Лопатникова, Я. Брестские коледжи отпраздновали своё 70-летие : [Бресткий государственный колледж связи и Брестский государственный профессиональный лицей встретили своё 70-летие] / Яна Лопатникова // Брестский курьер. 2014. 4 декабря (№ 49). С. 8.
-
Ильяшук, Н. Связанные одной нитью : [70 лет Брестскому государственному колледжу связи] / Надежда Ильяшук // Брестский вестник. 2014. 4 декабря (№ 49). С. 5.
-
Куиш, М.М. «Зачем механика учить в вузе?» / М. М. Куиш ; беседовал В. Марчук // Брестская газета. 2012. 20 апреля (№ 16). С. 5.
-
Петроченко, А. В связи только девушки : [об итогах II Республиканского конкурса профессионального мастерства на базе Брестского колледжа связи] / А. Петроченко // Вечерний Брест. 2012. 11 апреля. С. 2.
-
Петровский, В. Правофланговые : [о руководителе Брестского колледжа связи Михаиле Михайловиче Куише; о выпускниках колледжа] / Владимир Петровский // Брестский вестник. 2010. 11 марта. С. 8.
-
Куиш, М. М. Михаил Куиш: «Самый большой человеческий недостаток — лень» : [интервью с директором Брестского колледжа связи] / М. М. Куиш ; беседовала Елена Гармель // Заря. 2010. 13 февраля. С. 10.
-
Свинтилова, Н. От министра до спортсмена : [60 лет Брестскому государственному профессионально-техническому колледжу связи] / Наталья Свинтилова // Вечерний Брест. 2004. 10 декабря. С. 5.
-
Куиш, М. М. «Мне нравится работать творчески» / М. М. Куиш ; беседовала А. Власюк // Брестская газета. 2003. 21–27 июля. С. 4.
-
Макаранка, Н. Я — за роўныя магчымасці : [намеснік дырэктара Брэсцкага ПТВ № 51 сувязі] / Н. Макаранка // Настаўніцкая газета. 1997. 3 кастрычніка. С. 3.
-
Шлях ляжыць праз ПТВ: [№ 51 сувязі] // Народная трыбуна. 1996. 1 лістапада. С. 2.
-
Питерский, Ю. «Культура не должна бояться пропаганды» : [о воспитательной работе в ПТУ-51 связи] / Ю. Питерский ; беседовал А. Некрасов // Варшавский мост. 1994. 24 октября. С. 2.
-
Зданевич, Г. Будущее поколение должно вырасти хозяевами земли : [директор Брестского ПТУ-51] / Г. Зданевич // Заря. 1994. 19 марта.
-
Брестское профессионально-техническое училище № 51 связи — это ваш выбор // Заря. 1992. 14 мая.
-
Дерещук, Л. Кузница хороших мастеров : [Брестское ПТУ № 1] / Л. Дерещук // Заря. 1969. 21 мая.