З 1984 года В. К. Мароз працавала ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна: выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам (1991). У 1987 годзе стала кандыдатам філалагічных навук.
У час Перабудовы ў Брэсце актывізаваўся грамадскі рух за беларускае нацыянальнае адраджэнне. Валянціна Канстанцінаўна была арганізатарам гарадскога культурна-асветнага таварыства — сябрыны «Край». Сябрына збіралася па аўторках у памяшканні абласнога навукова-метадычнага цэнтра культуры (вул. Савецкая, 53; дырэктар Святлана Іосіфаўна Гуляева). Прыходзілі каля 30 чалавек, людзі розных прафесій: настаўнікі, медыкі, мастакі і інш. Актыўнымі ўдзельнікамі сябрыны былі Мікола Пракаповіч, Алесь Каско, Уладзімір Базан, Генадзь Праневіч, Марыя Новік, Рыгор Бакіевіч, Алесь Засім, Сяргей Казак, Мікола Маеўскі і інш. На пасяджэннях абмяркоўваліся праблемы ўжывання беларускай мовы, перайменавання вуліц, гучалі даклады на тэмы гісторыі і культуры Беларусі: пра вялікіх князёў ВКЛ, старажытныя сімвалы, друкара Ф. Скарыну, народныя святы «Купалле», «Дзяды», «Каляды» і інш.
У той час дзейнічала абласное аддзяленне Беларускага фонду культуры (старшыня Уладзімір Ульянавіч Мелішкевіч), з’яўляліся новыя арганізацыі, таварыствы, фонды культурна-асветніцкай накіраванасці, нацыянальныя саюзы (польскі, украінскі, яўрэйскі). Летам 1989 года было арганізавана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Пры актыўным удзеле сябрыны «Край» у снежні адбыўся ўстаноўчы сход Брэсцкай гарадской арганізацыі ТБМ (старшыня Станіслаў Рыгоравіч Рачэўскі). Паступова сябрына «Край» распалася (1996), улады заміналі ў афіцыйнай рэгістрацыі, яе сябры знайшлі сабе месца ў іншых суполках. Валянціна Канстанцінаўна шмат сіл уклала ў дзейнасць ТБМ, імкнулася стварыць болей беларускіх класаў у школах горада, суполак ТБМ у школах, установах і на прадпрыемствах.
На пачатку 1990-х Валянціна Мароз разам з іншымі выкладчыкамі займалася стварэннем беларускага ліцэя, выкладала ў вячэрнім (напачатку нядзельным) ліцэі пры Брэсцкім філіяле Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра.
У 1996 годзе В. К. Мароз была камандзіравана на працу ў Будапешскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Лоранда Этвеша (Венгрыя), дзе два гады забяспечвала лектарат студэнтам і аспірантам па дысцыплінах «Беларуская мова», «Гісторыя мовы», «Мова беларускіх летапісаў» і інш. на кафедры балцкіх і славянскіх моў.
У 2000 годзе В. К. Мароз закончыла дактарантуру Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі. Працавала дацэнтам кафедры беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (2000–2010). 18 снежня 2009 года абараніла доктарскую дысертацыю. З 2010 года – прафесар кафедры беларускай і замежных моў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. 5 чэрвеня 2013 года атрымала навуковую ступень доктара філалагічных навук. У 2015 годзе за заслугі перад Бацькаўшчынай узнагароджана медалём Ф. Скарыны.
Кола навуковых інтарэсаў — даследаванне гісторыі беларускай мовы, праблемы культуры сучаснай беларускай літаратурнай мовы, методыка выкладання лінгвістычных дысцыплін, педагагічныя аспекты выхавання моладзі. Удзельніца рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцый. В. К. Мароз мае каля 150 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у тым ліку дзве манаграфіі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
Працы В. К. Мароз
-
Баркулабаўскі зборнік: мова і тэкст : [манаграфія] / В. К. Мароз. – Мінск : Акадэмія МУС, 2015. – 189 с. : факс.
-
Каценка, А. В. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка : вучэбны дапаможнік для курсантаў і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па юрыдычных спецыяльнасцях / А. В. Каценка, В. К. Мароз ; Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь». – Мінск : Акадэмія МУС, 2012. – 137 с. : іл., табл.
-
Летапісы і хронікі ў кантэксце фарміравання беларускай літаратурнай мовы старажытнага перыяду : манаграфія / В. К. Мароз ; Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь». – Мінск : Акадэмія МУС, 2011. – 232 с.
-
Мова беларускіх летапісаў у кантэксце фарміравання старажытнай беларускай літаратурнай мовы : дысертацыя… доктара філалагічных навук : 10.02.01 : абаронена 18.12.09 / Мароз Валянціна Канстанцінаўна ; НАН Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск : [б. в.], 2009. – 241 с.
-
Мова беларускіх летапісаў у кантэксце фарміравання старажытнай беларускай літаратурнай мовы : аўтарэферат дысертацыі... доктара фiлалагiчных навук : 10.02.01 / В. К. Мароз ; навук. кансультант А. М. Булыка ; НАН Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мiнск, 2009. – 39 с.
-
Мова беларускага летапісання : [манаграфія] / В. К. Мароз ; УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт». – Мінск : БДТУ, 2008. – 226 с.
-
Беларуская мова. Прафесійная лексіка : тэксты лекцый па аднайменнай дысцыпліне для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей БДТУ/ В. К. Мароз. – Мінск : БДТУ, 2004. – 54 с.
-
Сучасная беларуская мова : метад. дамапожнік / [склад. В. К. Мароз]. – Брэст : БрПІ, 1989. – 34 с.
-
Фразеология белорусских летописей : автореферат диссертации… кандидата филологических наук : 10.02.02 / Мороз Валентина Константиновна ; БГУ им. В. И. Ленина. – Минск, 1986. – 23 с.
-
Беларуская мова ў вышэйшых навучальных установах / Валянціна Мароз // Роднае слова. 2015. № 8. С. 49–53.
-
Тэксталагічныя паказчыкі ў арыентацыі на месца стварэння Баркалабаўскага зборніка / В. К. Мароз // Роднае слова. 2015. № 6. С. 23–25.
-
Моўна-тэксталагічныя паказчыкі Баркулабаўскага зборніка ў арыентацыі на аўтарства / В. К. Мароз // Роднае слова. 2015. № 5. С. 38–40.
-
Мова дакументальных фрагментаў у кантэксце Баркулабаўскага летапісу / В. К. Мароз // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2015. № 1. С. 52–55.
-
Лацінамоўны спіс «Origoregis» у гісторыі беларускага летапісання / Валянціна Мароз, Алена Молчан, Наталля Круглік // Роднае слова. 2014. № 1. С. 28–32.
-
Прыёмы стварэння літаратурнага вобраза ў беларускіх летапісах / В. К. Мароз //Роднае слова. 2010. № 1. С. 36–38.
-
Прафесар Фёдар Янкоўскі — даследчык гісторыі мовы / В. К. Мароз //Каб жыло наша слова : зборнік навук. арт. да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага. Брэст, 2009. С. 15–16.
-
Беларускія летапісы ў кантэксце старажытнага пісьменства: мовазнаўчы аспект / В. К. Мароз // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2009. № 2. С. 104–108.
-
Беларускія летапісы XIV–XVI стст. : гісторыяграфічны і нарматыўны аспекты даследвання / В. К. Мароз // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. Серыя філалагічных навук. 2009. № 2. С. 143–147.
-
Лацінскае пісьмо ў гісторыі Беларусі (на матэрыяле летапісаў) / В. К. Мароз // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2009. № 1. С. 118–122.
-
Беларускія летапісы: формы і намінацыі / В. К. Мароз // Весці Нацыянальнай Акадэмiі Навук Беларусi. Серыя гуманітарных навук. 2008. № 4. С. 107–111.
-
Крыварот, А. А. Пытанні муніцыпальнага кіравання (самакіравання) у беларускіх летапісах / А. А. Крыварот, В. К. Мароз // Труды БГТУ. Серия V. Политология, философия, история, филология. Минск, 2008. Вып. XVI. С. 201–203.
-
Да пытання мовы гарадскіх беларускіх хронік / В. К. Мароз// Polsko-bialoruskiezwiazkiliterackie, jezykoweihistoryczno-kulturaine. Warszawa, 2008. С. 218–230.
Аб жыцці і дзейнасці В. К. Мароз
-
Мароз Валянціна Канстанцінаўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2014. Т. 5. С. 392–393.
-
Нарадзіліся на Стаўбцоўшчыне : [у т. л. В. К. Мароз; біягр. даведка] // Прамень. Стоўбцы, 2014. 12 красавіка. С. 3.