Нарадзіўся Напалеон Орда ў Варацэвічах Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці) 11 лютага 1807 года. Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у бацькоў. Затым вучыўся ў Віленскім універсітэце (1823–1827). Пасля паражэння польскага паўстання 1830–1831 гадоў эмігрыраваў у Парыж, удасканальваў майстэрства ігры на фартэпіяна ў Ф. Шапэна. У сярэдзіне 1840-х займаў пасаду дырэктара Італьянскай оперы ў Парыжы. Атрымаў мастацкую адукацыю ў студыі П. Жэрара. Шмат падарожнічаў па краінах Еўропы, свае ўражанні адлюстраваў у мастацкіх палотнах, малюнках.
Пасля амністыі ўдзельнікам паўстання, аб’яўленай Аляксандрам II, Напалеон Орда ў 1856 годзе вярнуўся ў радавы маёнтак «Чырвоны Двор» у Варацэвічах. Жыў у Гродне, потым на Валыні і Падоллі. Быў хатнім настаўнікам музыкі і працягваў плённа працаваць над папаўненнем калекцыі архітэктурных пейзажаў. Падарожнічаў па Беларусі, Украіне, Польшчы і Літве. Пейзажы выконваў алоўкам, сепіяй, акварэллю. Выканаў больш за 200 архітэктурных пейзажаў па Беларусі.
Памёр 26 красавіка 1883 года, пахаваны ў сямейным склепе ў Іванаве. Жыццёвае кола замкнулася. Дзве галоўныя даты – 1807 і 1883 – назаўсёды звязалі славутага творцу з роднай Іванаўскай зямлёй.
Павінен быў прайсці час даўжынёй амаль у два стагоддзі, каб на радзіме ўспомнілі і прызналі сусветна вядомага кампазітара, пісьменніка, мастака, чые малюнкі ўпрыгожваюць турыстычныя даведнікі і, як адзінае сведчанне, даюць уяўленне аб палацах, замках, храмах Еўропы, больш паловы якіх сёння няма. Яны разбураны і захаваліся толькі на палотнах Напалеона Орды – бясцэннай і часта адзінай крыніцы для рэстаўрацыйных работ, музеефікацыі мясцін, звязаных са славутымі людзьмі мінулага. Музычныя творы, выдадзеныя яшчэ пры жыцці кампазітара ў Польшчы і Францыі, загучалі на яго Бацькаўшчыне, ля сваіх вытокаў – на 200-годдзе з дня нараджэння. Разнастайнай творчай спадчыне Н. Орды прысвечана нямала даследаванняў, яна актыўна жыве ў асяроддзі творчай беларускай інтэлігенцыі.
Іванаўшчына ганарыцца дачыненнем да яго велічнай асобы. Вяртанне імя таленавітага сына беларускай зямлі пачалося гадоў 40 таму. Работу па адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны Напалеона Орды ўзначаліла кіраўніцтва Іванаўскага райвыканкама. Да высакароднай справы далучыліся многія прыхільнікі творчасці земляка: Сяргей Сыраежка, Рыгор Сыраватка, начальнік раённага аддзела культуры Уладзімір Шэляговіч, Надзея Раманюк з калектывам работнікаў раённай бібліятэкі імя Ф. І. Панфёрава і іншыя энтузіясты.
Здзяйсняецца мэтавая праграма «Крыніца памяці», прынятая райвыканкамам у 1987 годзе. У 1992 г. адна з вуліц райцэнтра названа ў гонар Н. Орды. У Брэсце створана грамадска-культурнае аб’яднанне імя Н. Орды (старшыня Віталь Андрэевіч Клімчук). Імя Н. Орды прысвоена Іванаўскай дзіцячай школе мастацтваў.
У 1997 годзе ў цэнтры Іванава адкрыты помнік Напалеону Ордзе (скульптар Ігар Голубеў). Адкрыццё помніка шматграннаму дзеячу на яго малой радзіме — новая старонка гістарычнага быцця нашага славутага земляка. Скульптурны помнік, – гэта не надмагілле, не застылы партрэт, а ўвасобленыя ў бронзе жыццёвы шлях і творчае крэда слыннага мастака.
Значная падзея ў культурным жыцці Іванаўскага раёна адбылася 7 лістапада 2015 года – адкрыццё музея Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы, дзе знаходзіўся радавы маёнтак сям’і Ордаў. Новы будынак музея быў узведзены за кошт сродкаў міжнароднага гранта па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва. Увесь гэты час ішло фарміраванне новай экспазіцыі. 27 красавіка 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі музея.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. Панфёрава. Гарбацэвіч Алёна Васільеўна,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
-
Напалеон Орда (1807–1883) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 231–233.
-
Клімчук, В. А. Напалеон Орда / В. А. Клімчук // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 91–96.
-
Дробаў, Л. Н. Орда Напалеон/ Л. Н. Дробаў, Ю. А. Якімовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 119–120.
-
Вороцевичская усадьба // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 248–249.
-
Районный музейный комплекс Наполеона Орды // Путешествие по Беларуси : путеводитель / Е. Н. Мешечко. Брест, 2012. С.111–113.
-
Барадзінчык, В. А. Орды Напалеона раённы музейны комплекс / В. А. Барадзічнык // Музеі Беларусі : [даведачнае выданне]. Мінск, 2008. С. 473–475.
-
Несцярчук, Л. М. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны / Леанiд Мiхайлавiч Несцярчук. – Мiнск : Мастацкая літаратура, 2009. – 430 с. : iл.
-
Денисевич, А. Н. Тенденции классицизма и романтизма в архитектурном пейзаже Наполеона Орды / Аркадий Николаевич Денисевич. – Брест : Брестская типография, 2008. – 114 с. : ил.
-
Напалеон Орда : з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / уступ. арт. В. К. Чаропкі ; уклад. В. К. Чаропка, Д. Э. Герасімовіч. – Мiнск : Беларусь, 2006. – 163 с. : iл.
-
Климчук, В. А. Наполеон Орда. Творец архитектурного пейзажа / Виталий Андреевич Климчук. – Брест : Альтернатива, 2007. – 40 с. : ил.
-
Напалеон Орда і яго «Альбом гістарычных краявідаў Польшчы» = NapoleonOrdaijego «AlbumwidokowhistorycznychPolski» : выстава, прысв. 200-годдзю з дня нарадж. мастака : каталог / [тэкст буклета і каталог прац: Анна Грохала ; фотарэпрадукцыі: Петр Лігер]. – [Мiнск] : [Польскiiн-т у Мінску], 2007. – 20 с.: iл.
-
Беларусь у малюнках Напалеона Орды : другая палова ХІХ стагоддзя. / уклад. А. М. Кулагiн, У. А. Герасiмовiч ; уступ. арт. i подпiсы пад iл. А. М. Кулагiна. – Мінск : Ураджай , 2001. – 145 с. : іл.
-
Материалы Международной конференции, посвященной 200-летию Наполеона Орды, «Наполеон Орда: жизнь, творчество, художественное наследие» (Минск, 15–16 февраля 2007 г.) / НАН Беларуси, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора ; редкол.: А. И. Локотко (гл. ред.) [и др.] ; сост.: Е. Г. Алферова [и др.]. – Минск : Право и экономика, 2007. – 231 с.
-
Наполеон Орда, 1807–1883 = Napoleon Orda, 1807–1883 : материалы Международной научной конференции, посвященной 200-летию рождения художника, Брест, 29 октября 2007 г. – Брест : [б. и.], 2007. – 60 с., [8] л. ил.
-
Абагульненне вопыту работы Іванаўскай цэнтральнай бібліятэкі імя Ф. Панферава па папулярызацыі творчай спадчыны Н. Орды / склад. М. М. Міховіч ; рэд. Н. П. Куліч. – Іванава, 2006. – 5 с.
-
Кавалюк, А. С. Вобраз Напалеона Орды ў творах розных відаў мастацтва / А. Кавалюк // Моўнакультурная прастора Брэсцка-Пінскага Палесся : зб. навук. арт. у 2 ч. / БрДУ імя А. С. Пушкіна ; рэдкал.: М. М. Аляхновіч [і інш]. Брэст, 2011. Ч. 1. С. 121–126.
-
Гарбачова, В. Эпісталярная спадчына Напалеона Орды ў зборах польскай бібліятэкі ў Парыжы / В. Гарбачова // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе : зб. да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса. Мінск, 2007. C. 184–190.
-
Козлов, В.Л. Малоизвестные документы из жизни Наполеона Орды / В. Л. Козлов // Архіварыус : зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Минск, 2007. Вып. 5. C. 53–59.
-
Левандаускас, В. Отражение жизни Наполеона Орды в рисунках Брестчины / Витаутас Левандаускас // Асоба ў гiсторыi: гераiчнае i трагiчнае : матэрыялы Другой мiжнар. навук.-практ. канф. студэнтаў, аспiрантаў i маладых вучоных, прысвеч. памяцi праф. У. У. Мелiшкевiча (Брэст, 12–13 лiстап. 2004 г.) / БрДУ. Брест, 2006. C. 22–29.
-
Крэйдзіч, А. …Але не Банапарт : да 210-годдзя з дня нараджэння Напалеона Орды / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2017. 9 февраля. С. 11–12.
-
Крэйдзіч, А. Наш Напалеон... / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2016. 25 августа. С. 7.
-
Котковец, А. Музей Наполеона Орды открыл новую экспозицию / Алла Котковец ; фото Валерия Михальчука // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 6 мая. С. 8.
-
Котковец, А. Неизвестные страницы : [в музее Н. Орды открылась новая экспозиция] / Алла Котковец // Заря. 2016. 30 апреля. С. 8.
-
Лосич, П. Наполеон, которым гордимся : [открытие музея Н. Орды в Вороцевичах] / Павел Лосич // Рэспублiка. 2015. 7 лістапада. С. 10.
-
Котковец, А. Наполеону Орде посвящается : [в Вороцевичах открылся музей Н. Орды] / Алла Котковец // Заря. 2015. 12 ноября. С. 8.
-
Баравікова, Р. Да графічных малюнкаў Напалеона Орды : 205 год з дня нараджэння Напалеона Орды / Раiса Баравікова // ЛіМ. 2012. 10 лютага. С. 1.
-
Мытько, О. Наполеон Орда : о возрождении памяти об известном земляке рассказывает Дмитрий Козак / О. Мытько // 7 дней. 2011. 8 сентября. С. 12.
-
Берасцень, С. Сцежкамі Напалеона / С. Берасцень // ЛіМ. 2011. 2 верасня. С. 18.
-
Гібок-Гібкоўскі, А. С. Напалеон Орда. Гісторыя, захаваная ў фарбах / А. С. Гібок-Гібкоўскі // Народная асвета. 2010. № 9. C. 82–85.
-
Акаловіч, Л. Да радаводу Напалеона Орды / Л. Акаловiч // Краязнаўчая газета. 2010. Люты (№ 8). С. 5.
-
Ладуцька, К. Чарговае вяртанне на Бацькаўшчыну : [кніга Л. Несцерчука «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны»] / К. Ладуцька // Маладосць. 2009. № 11. С. 113–114.
-
Куницкий, П. Подарок землякам художника : [Генеральный консул Республики Польша в г. Бресте передал 40 литографий в музей Н. Орды (д. Вороцевичи)] / П. Куницкий // Вечерний Брест. 2009. 3 апреля. С. 3.
-
Кіт, А. Кніга кніг пра Напалеона Орду : наша спадчына : [прэзентацыя кнігі Л. М. Несцерчука «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны»] / А. Кіт // Заря. 2009. 17 лістапада. С. 6.
-
Ільянкоў, В. Орда з альбома Дэнармандзі : [невядомыя фотаздымкі Н. Орды] / Вячаслаў Ільянкоў // Культура. 2009. № 43. С. 14.
-
Ильенков, В. «Ностальгический туризм» : [из Парижа на Полесье приехал прямой потомок Н. Орды Ювер Денорманди] / Вячеслав Ильенков // Заря. 2009. 27 августа. С. 1, 6.
-
Гибок-Гибковский, А. Шопен архитектурного пейзажа / А. Гибок-Гибковский // Советская Белоруссия. 2008. 3 октября. С. 8–9.
-
Васючэнка, П. Калыска мастака : пуцявінамі Напалеона Орды / Пятро Васючэнка // Мастацтва. 2008. № 6. С. 47–50.
-
Варанько, К. 200 год з дня нараджэння Напалеона Орды / К. Варанько // Мастацкая адукацыя і культура. 2007. № 1. С. 52–54.
-
Кенько, Т. Наполеон Орда и Михаил Микешин / Т. Кенько // Всемирная литература. 2007. № 3. С. 223–230.
-
Лакотка, А. I. Напалеон Орда: жыццё, творчасць, мастацкая спадчына / А. І. Лакотка // Беларускі гiстарычны часопіс. 2007. № 3. C. 76–78.
-
Чаропка, В. Творчы геній Напалеона Орды / Вітаўт Чаропка // Беларускі гiстарычны часопіс. 2007. № 2. C. 48–55.
-
Смаль, В. М. Палескі Напалеон : пуцявінамі Н. Орды / В. М. Смаль // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. Серыя філалагічных навук. 2006. № 2 (5). С. 15–21.