Панядзелак, 17 Красавік 2017 10:31

3 красавіка 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Антановіча (1937), беларускага і расійскага філосафа, сацыёлага, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, акадэміка Расійскай акадэміі сацыяльных навук

Іван Іванавіч Антановіч нарадзіўся 3 красавіка 1937 года ў вёсцы Дамашы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці засталася з трыма дзяцьмі, потым зноў выйшла замуж, нарадзіла яшчэ трое дзяцей. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Іван Антановіч пайшоў у першы клас мясцовай чатырохгадовай школы, гэту дату – 1 верасня 1944 года – лічыць адной з важнейшых у сваім жыцці.

 

Пасля сямігодкі скончыў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча імя Якуба Коласа (1955), у 1960 годзе — Мінскі педагагічны інстытут замежных моў. Затым Іван Антановіч працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР. У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Проблема ценности в американской буржуазной философии и социологии».

І. І. Антановіч з 1967 года загадваў рэдакцыяй філасофіі і права Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У 1969–1974 гадах – супрацоўнік Сакратарыята ААН у Нью-Ёрку (ЗША), рэдактар часопіса «Международное обозрение криминальной политики». У 1973 годзе атрымаў навуковую ступень доктара філасофскіх навук. Жыццёвы шлях звёў яго з выдатнай асобай – Пятром Міронавічам Машэравым. З 1974 года – лектар ЦК КПБ, выкладчык БДУ, пастаянны прадстаўнік БССР пры ЮНЕСКА, сакратар Мінскага гаркама КПБ. У 1977 годзе атрымаў званне прафесара. У 1979 годзе прызначаны загадчыкам аддзела культуры ЦК КПБ.

Доўгі час І. І. Антановіч працаваў у бюро перакладаў пры АН БССР (дасканала валодае трыма замежнымі мовамі: англійскай, нямецкай і французскай). Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1981–1986 гадах, член ЦК КПБ з 1986 года. З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980–1985). З 1987 года працаваў у Маскве – прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Гэта быў час перабудовы, акадэмічнае грамадства вяло напружаны пошук будучых шляхоў развіцця краіны, свету, вяліся ўнікальныя спрэчкі, крышталізаваліся ідэі.

У 1990–1991 гадах І. І. Антановіч – сакратар ЦК КП РСФСР па сувязях з грамадскімі арганізацыямі. Шмат ездзіў па Савецкім Саюзе, выступаў, пераконваў, змагаўся за захаванне савецкай сістэмы. Здрадніцтва КПСС і распад СССР сталі для яго асабістай трагедыяй. Пасля вяртання ў Мінск уключыўся ў ідэйную барацьбу. З 1993 года — дырэктар Беларускага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прагнозу. Быў у камандзе Вячаслава Францавіча Кебіча, кандыдата на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 18 верасня 1995 года — намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 13 студзеня 1997  па 4 снежня 1998 года – міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Пасля адстаўкі перайшоў на выкладчыцкую працу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва.

Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі (1996), заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2016). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». У 1997 годзе І. І. Антановіч за актыўную дзейнасць па рэалізацыі знешнепалітычнай стратэгіі, умацаванні дзяржаўнага суверэнітэту і значны ўклад у развіццё гуманітарных навук узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Кола навуковых інтарэсаў: праблемы гісторыі сацыяльнай філасофіі, гісторыі зарубежнай сацыялогіі, тэорыя палітыкі, філасофская антрапалогія, сацыяльнае прагназаванне, сацыяльныя праблемы мадэрнізацыі, дэмакратызацыі, перастройкі. Аўтар больш за 300 навуковых публікацый па гісторыі сучаснай буржуазнай філасофіі і сацыялогіі: «Современная философская антропология» (1970), «Социальная патология капитализма» (1974), «Социология США: проблемы и поиски решений» (1976), «Социальное развитие и проблема прогресса» (1977), «Капитализм и социальный контроль» (1978), «Буржуазная социологическая теория» (1980–1981), «Современный капитализм: социология кризиса» (1987), «Социодинамика идеологии» (1994) і інш.

З 2000 года Іван Іванавіч пастаянна пражывае ў Маскве. З’яўляўся правадзейным членам Расійскай акадэміі сацыяльных навук, членам Калегіі ваенных экспертаў, прафесарам Расійскага дзяржаўнага гандлёва- эканамічнага ўніверсітэта.

 

Матэрыялы падрыхтаваны ў 2017 г. Ляхавіцкай цэнтралізаванай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Прытульчык Рыма Уладзіміраўна,

бібліятэкар-бібліёграф

 

Працы І. І. Антановіча

  1. После современности : очерк цивилизации модернизма и постмодернизма / Иван Иванович Антонович. – Минск : Беларуская навука, 1997. – 445 с.

  2. Социодинамика идеологий / Иван Иванович Антонович ; под ред. Э. Н. Короливецкого. – Минск : Наука и техника, 1995. – 373 с.

  3. Современный капитализм: социология кризиса : производство / Иван Иванович Антонович. – Минск : Вышэйшая школа, 1987. – 246 с.

  4. Буржуазная социологическая теория : критический очерк основных направлений, концепций, категорий : в 2 ч. / Иван Иванович Антонович. – Минск : Вышэйшая школа, 1980–1981. – 2 ч.

  5. Капитализм и социальный контроль : критика теории и практики социального контроля в буржуазной социологии / Иван Иванович Антонович. – Москва : Мысль, 1978. – 184 с.

  6. Социальное развитие и проблемы прогресса : критика новейших буржуазных концепций / Иван Иванович Антонович. – Минск : Беларусь, 1977. – 286 с.

  7. Социальное кредо буржуазного гуманизма / Иван Иванович Антонович. – Минск : Вышэйшая школа, 1976. – 215 с.

  8. «Общество изобилия»: иллюзии и действительность : империализм США как общественно-экономическая система / Иван Антонович. – Москва : Знание, 1976. – 64 с. – (Новое в жизни, науке, технике ; 3).

  9. Общий кризис капитализма и буржуазный гуманизм / Иван Антонович. – Москва : Знание, 1975. – 63 с.

  10. По диктату монополий / Иван Иванович Антонович. – Минск : Беларусь, 1973. – 142 с.

  11. Уверенно идти своим курсом / Иван Антонович // Беларуская думка. 2017. № 1. С. 32–39.

  12. «Конец истории» и проблема глобального лидерства / И. И. Антонович // Социология. 2016. № 2. С. 26–33.

  13. Радикальный джихадизм — геополитическая угроза цивилизационным основаниям современного миропорядка / И. И. Антонович // Социология. 2015. № 4. С. 30–37.

  14. Международный терроризм как геополитическая угроза европейской интеграции / И. И. Антонович // Социология. 2015. № 2. С. 58–69.

  15. К 100-летию со дня рождения К. П. Буслова / И. И. Антонович // Социология. 2014. № 3. С. 140–142.

  16. Беларусь в мире модерна и постмодерна / Иван Антонович // Белая Вежа. 2014. № 6. С. 95–107.

  17. Национальные империи и испытание национализмом / И. И. Антонович // Социология. 2013. № 1. С. 66–80.

  18. Глобальное управление и сетевые войны / И. И. Антонович // Социология. 2013. № 4. С. 65–73.

  19. Американо-российское противостояние в перспективе глобального равновесия / И. И. Антонович // Социология. 2014. № 4. С. 19–29.

  20. Новая биполярность мира: взаимозависимость вместо противостояния / И. И. Антонович // Социология. 2012. № 1. С. 49–63.

  21. Глобальный кризис и перестройка системы геополитического равновесия / И. И. Антонович // Социология. 2012. № 2. С. 21–34.

  22. Ближний Восток : социометрия перемен / И. И. Антонович // Социология. 2011. № 2. С. 59–68.

  23. Украинская трагедия / И. И. Антонович // Социология. 2014. № 1. С. 7–16.

  24. От Февраля к Октябрю и дальше (к 90-летию Февральской революции в России) / И. И. Антонович // Социология. 2007. № 2. С. 3–7.

  25. «Троянская лошадка» Вашингтона / Иван Антонович // Беларуская думка. 2007. № 1. С. 142–150.

 

Аб жыцці і дзейнасці І. І. Антановіча

  1. Антонович Иван Иванович// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 21–22.

  2. Антонович Иван Иванович// Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 122.

  3. Антонович Иван Иванович // Социология : энциклопедия. Минск, 2003. С. 57.

  4. Іван Іванавіч Антановіч // Ёсць край такі... : гісторыка-літаратурная хроніка. Баранавічы, 2003. С. 372.

  5. Антонович Иван Иванович// Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. Минск, 1999. С. 43–44.

  6. Антановіч Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 1. С. 381.

  7. Данилов, А. Н. Слово об И. И. Антоновиче / А. Н. Данилов.«Я родом из СССР. Меня сформировала система, которая объявила и искренне хотела сделать всех людей счастливыми» / И. И. Антонович ; [беседовал] А. Н. Данилов // Социология. 2012. № 1. С. 37–49.

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1721 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Ліпень 2020 16:11