У чатырнаццаць гадоў Уладзіслаў Галубок упершыню трапіў на тэатральнае прадстаўленне і вырашыў стаць акцёрам. Уладаючы нястомнай энергіяй, ён вучыўся ўсяму, што толькі можна. Іграў на розных музычных інструментах у добраахвотным пажарным таварыстве, браў урокі жывапісу ў мінскіх мастакоў. У 1906 годзе ў газеце «Наша Ніва» былі апублікаваны яго першыя паэтычныя радкі і апавяданне «Апошняя сустрэча». Вялізны ўплыў аказала на яго творчасць сучаснікаў — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. Багаты жыццёвы вопыт, уважлівая ўвага да чалавечых тыпаў і характараў наклалі адпячатак на творчасць Уладзіслава Галубка.
Апавяданні, якія публікаваліся, ён стаў падпісваць пяшчотным імем «Галубак», так яно за ім і засталося. Стварыў чатыры дзясяткі п’ес з жыцця беларускага народа, сярод якіх меладрамы, камедыі, фарсы, вадэвілі. У 1913 годзе ў пецярбургскім выдавецтве Антона Грыневіча выйшаў зборнік «Апавяданні» Уладзіслава Галубка.
Але маладога чалавека нястрымна вабіў тэатр. Восенню 1917 года ў Мінску ствараецца «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі», куды У. І. Галубок і з’яўляецца з усёй сваёй сям’ёй і некалькімі сябрамі. Ён актыўна ўключаецца ў дзейнасць тэатра. Піша першыя тры п’есы і ставіць іх, пры гэтым яшчэ і па-мастацку афармляе.
У 1920 годзе адкрыўся Беларускі Дзяржаўны Тэатр. У яго ўвайшла і ўся трупа У. І. Галубка, якая славілася пастаноўкамі вадэвіляў з музыкай і танцамі. У трупе рабіла свае першыя крокі на сцэне адна з славутых беларускіх актрыс Стэфанія Станюта; музычнай часткай кіраваў Нестар Сакалоўскі — аўтар музыкi Дзяржаўнага гімна БССР; на скрыпцы іграў Міхаіл Лучанок, бацька кампазітара Ігара Лучанка.
У гэты час У. І. Галубку прапанавалі стварыць і ўзначаліць асобную трупу вандроўнага тэатра. Трупа была невялікая — некалькі сяброў, жонка Ядзвіга і тры дачкі, для якіх пісаліся дзіцячыя ролі. Уладзіслаў Іосіфавіч быў яркім выканаўцам драматычных і характарных роляў: Авечка («Суд»), Сурынта («Пан Сурынта»), Гусак («Дыктатура» Мікіценка), Андрон («Мой сябар» Пагодзіна) і інш. Драматургічная, рэжысёрская і акцёрская творчасць У. Галубка з’яўляецца сувязным звяном паміж дарэвалюцыйным і савецкім беларускім тэатрам. Тэатр У. І. Галубка аб’ездзіў усю Беларусь, яго ведалі і любілі за зыркасць і самабытнасць, гумар і музыку, за сапраўды народны каларыт.
20 снежня 1928 года Уладзіславу Галубку было прысвоена званне народнага артыста БССР. Ён стаў трэцім народным дзеячам, пасля народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, першым народным артыстам Беларусі.
У пачатку 1930-х у вышэйшых эшалонах улады ўзнікла адчуванне «галавакружэння ад поспехаў», што дыялектычна непазбежна прыводзіла да «ўзмацнення класавай барацьбы», а мастакі, як «адказныя палітработнікі», павінны былі быць на пярэднім краі. У 1933 годзе Беларускі драматычны тэатр-3, які ў 1932 годзе зрабілі аседлым і перадыслацыравалі ў Гомель, ставіць п’есу «Белая зброя», якая расказвала аб шкодніцкай дзейнасці «ворага народа» на адным з заводаў. У 1935 годзе выходзіць апошняя п’еса У. Галубка «Рыкашэт».
У 1937 годзе БДТ-3 быў расфарміраваны. У жніўня 1937 года У. І. Галубок быў абвінавачаны ў нацыяналізме і арыштаваны. Пры вобыску забралі ўсе рукапісы, тэатральны рэквізіт, дэкарацыі, малюнкі. Пацярпела ўся яго сям’я. Дачку Багуславу адправілі ў калгас «перавыхоўвацца», малодшых сыноў выключылі з камсамола як дзяцей «ворага народа».
Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок быў расстраляны 28 верасня 1937 года. Вярхоўным судом БССР пасмяротна рэабілітаваны 26 жніўня 1957 года.
Яго імем названы вуліцы ў Мінску i Баранавічах. У Слуцкім Доме культуры працуе народны тэатр імя У. Галубка. 26 жніўня 1990 года на радзіме ў в. Лясная адкрыты памятны знак, у мясцовай сярэдняй школе створаны музейны куток У. Галубка. У Мінску ў Траецкім прадмесці ў 1990 годзе адкрыта «Гасцёўня Уладзіслава Галубка», філіял Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. 8–10 снежня 1995 года ў Баранавічах праводзіўся рэспубліканскі фестываль аматарскіх тэатраў «Гасціны ў Галубка».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф
Творы У. І. Галубка
-
Расстраляная літаратура : творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады / уклад.: Л. Савік [і інш.] ; прадм. А. Сідарэвіча ; камент. М. Скоблы, К. Цвіркі. – Мiнск : Кнiгазбор, 2008. – 692 с. – (Беларускi кнiгазбор). – Са зместу: Галубок У. Сярмяжнік ; Сын вёскі : апавяданне ; Усё аб тым жа. С. 45–51.
-
Апошняе спатканне : вершы, апавяданні, п’есы : для сярэд. і ст. шк. узросту / Уладзiслаў Галубок. – Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 2007. – 270 с. – (Бiблiятэка школьнiка).
-
Язэпавы сыны : апавяданне / Уладзіслаў Галубок // Спадчына. 2002. № 1. С. 137–140.
-
Пісаравы імяніны : [п’еса] / Уладзіслаў Галубок // Беларуская камедыя : [зборнiк]. Мiнск, 2000. С. 45–51.
-
П’есы XIX – пачатку XX ст. : для сярэд. і ст. шк. узросту / склад. Я. Саламевич. – Мiнск : БелЭн, 1998. – (Школьная бiблiятэка). – Са зместу: Галубок У. На Купалле.
-
Чакай, браце!.. ; Сярмяжнік ; Будучыня ; «Хачу мець зямельку і мру без работы…» ; Беларуская марсельеза : [вершы] / Уладзіслаў Галубок // Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 480–484.
-
Творы : драматургiя, паэзiя, проза, публiцыстыка / Уладзiслаў Галубок ; уклад., падрыхт. тэкстаў, уступ. арт. i камент. С. С. Лаўшука. – Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 1983. – 607 с.
-
Пісаравы імяніны : [п’еса] / Уладзіслаў Галубок // Беларуская дакастрычніцкая драматургія. Мінск, 1978. С. 515–530.
-
П’есы / Уладзіслаў Галубок ; [пасляслоўе А. Атрошчанкі]. – Мінск : Беларусь, 1968. – 152 с. : іл. – (Б-ка беларускай драматургіі). – Змест: Суд ; Пісаравы імяніны ; Ганка.
Аб жыцці і дзейнасці У. І. Галубка
-
Галубок (сапр. Голуб) Уладзіслаў Іосіфавіч / А. В. Сабалеўскі // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, Т. 2. С. 488–489.
-
Уладзіслаў Галубок // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 118–119.
-
Галубок Уладзіслаў / А. А. Майсейчык // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 2. С. 97–100.
-
Галубок Уладзіслаў Іосіфавіч / А. В. Сабалеўскі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 20–21.
-
Валахановіч, А. Уладзіслаў Галубок: першы народны артыст БССР / Анатоль Валахановіч. – Мінск : Харвест, 2013. – 64 с. – (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).
-
Атрошчанка, А. Уладзiслаў Галубок / Аляксей Атрошчанка. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1969. – 146 с. : іл.
-
Адхiнуўшы заслону часу... : успамiны пра Уладзiслава Галубка / пад рэд. Л. Александроўскай [i iнш.] ; склад. Г. Марук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 128 с. : іл.
-
Курков, И. Н. Театр белорусского Шекспира ; Забытая пьеса классика : [о пьесе В. Голубка «Пинская мадонна» (1927)] // Курков, И. Н. Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 213–219.
-
Марціновіч, А. Зерне ад зерня : гісторыя ў асобах : эсэ, нарысы : [узгадваецца У. Галубок] / А. Марцiновiч. – Мiнск : Юнацтва, 1996. – 366 с. : іл.
-
Карабанава, Л. В. Драматургiя Уладзiслава Галубка / Любоў Васільеўна Карабанава ; рэд. В. В. Барысенка. – Мiнск : Навука i тэхнiка, 1982. – 127 с.
-
Рамановіч, Я. С. Знаёмыя сілуэты : старонкі ўспамінаў : [узгадваецца У. Галубок] / Яўген Рамановіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 158 с.
-
Берасцень, С. Незабытны Галубок / Святлана Берасцень // ЛіМ. 2012. 18 мая (№ 20). С. 1.
-
Врублеўская, Н. Яркі талент Уладзіслава Галубка / Н. Врублеўская // Наш край. Барановичи, 2012. 15 мая (№ 52). С. 1, 4.
-
Антановіч, К. Дом Галубка : штрыхі да партрэта / Кастусь Антановіч // Культура. 2012. 12 мая (№ 19). С. 14.
-
Рагаўцоў, В. Каламбуры ў п’есах Уладзіслава Галубка / В. Рагаўцоў // Роднае слова. 2012. № 5. С. 38–42.
-
Шумская, К. Быў такі Артыст / К. Шумская // ЛіМ. 2011. 4 лістап. (№ 44). С. 19.
-
Глазов, В. Владислав Голубок из Барановичей был первым Народным артистом БССР / Владимир Глазов // Брестский курьер. 2011. № 3. С. 32.
-
Шніп, В. А. Балада Уладзіслава Галубка : балада / В. А. Шніп // Проза і паэзія агню : вершы, аповесць, эсэ / В. А. Шніп. Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. С. 70.
-
Гарадніцкі, Я. А. Паэзія драматурга / Яўген Гарадніцкі // Маладосць. 2012. № 7. С. 74–78.
-
Сабалеўскі, А. Тэатр Уладзіслава Галубка / Анатоль Сабалеўскі // Роднае слова. 2007. № 5. С. 76–80.
-
Лаўшук, С. Паплечнік волатаў беларускай культуры / С. Лаўшук // ЛіМ. 2007. 28 снеж. (№ 52). С. 14.
-
Макарцоў, М. Наш першы народны артыст : да 125-годдзя з дня нараджэння У. Галубка / Мiкалай Макарцоў // Культура. 2007. 19–25 мая. С. 14.
-
Зарэцкая, В. З кагорты першых: да 125-годдзя Уладзіслава Галубка / Вера Зарэцкая // Народная трыбуна. 2007. 12 мая. С. 10.
-
Варэнiк, Ж. Часу не сцерцi фарбаў : [пра ўрачыстасць да 120-годдзя з дня нараджэння У. Галубка ў Баранавіцкай раённай бiблiятэцы] / Ж. Варэнiк // Наш край. Барановичи, 2002. 15 июня. С. 5.
-
Бур’ян, Б. Агністы шлейф чароўнага святла / Барыс Бур’ян // ЛіМ. 2002. 14 чэрв. (№ 23/24). С. 15.
-
Завадская, І. Яму не было замены… /Ірына Завадская//Роднае слова. 2002. № 5. С. 72–76.
-
Ціхановіч, В. Уладзіслаў Галубок — мастак / Вольга Ціхановіч // Беларуская мова і літаратура ў школе. 2002. № 5. С. 76–86.
-
Чыгір, Г. Вялікі перасмешнік : да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіслава Галубка / Г. Чыгрын // Народная газета. 2002. 17 мая. С. 14.
-
Яскевич, С. Отыскать свою «папараць-кветку»не успел первый народный артист нашей республики : к 120-летию со дня рождения Владислава Голубка // Заря. 2002. 16 мая. С. 4.
-
Каткова, Л. Невядомыя дакументы сям’і Голуба : [да 120-годдзя з дня нараджэння першага народнага артыста Беларусі У. Галубка] // Культура. 2002. 11–17 мая (№ 18). С. 14.
-
Грынчанка, А.«Напісанае засталося, зробленае не забыта…» / Аксана Грынчанка // Intex-press. Барановичи, 2002. 16 мая. C. 4.
-
Сакалова, І. Уладзіслаў Галубок : гадзіна беларускага мастацтва : (для старэйшага школьнага ўзросту) / І. Сакалова // Бібліятэка прапануе. 2000. № 1. С. 4–6.
-
Смольскі, Р. Тэатр у прасторы часу : мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, творчыя партрэты / Рычард Смольскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1998. – 255 с. – Са зместу: У. Галубок. С. 195–200.
-
Макарцоў, М. Галубок паклікаў у дарогі : [пра рэспубліканскі фестываль аматарскіх тэатраў «Гасціны ў Галубка»] / Мікалай Макарцоў // Тэатральная творчасць. 1996. № 3. С. 31–35.
-
Шуканаў, М. Е. Міровіч і У. Галубок на Жлобіншчыне / М. Шуканаў // Новы дзень. Жлобін, 1995. 5 жн.
-
Чыгрын, С. Уладзіслаў Галубок на слонімскай сцэне : [аб прэм’еры спектакля «Каханне з падманам» па п’есе У. Галубка «Ветрагоны» у Слонімскім народным тэатры імя У. Галубка, рэжысёр М. Варвашэвіч] / С. Чыгрын // Голас Радзімы. 1995. 27 крас. С. 6.
-
Равуцкі, М. Дзякуй, Галубок! Да сустрэчы, Буйніцкі! : [пра рэспубліканскі фестываль аматарскіх тэатраў «Гасціны ў Галубка»] / М. Равуцкі // Культура. 1995. 20–26 снеж. (№ 48). С. 4–5.
-
Замкавец, У. Жыццё і смерць Уладзіслава Галубка / У. Замкавец // Прысуд адменены. Брэст, 1993. С. 55–65.
-
Память не расстрелять… : [в д. Лесная Барановичского района открыт памятный знак народному артисту БССР В. Голубку] / фото В. Яковенко // Заря. 1990. 27 сент.
-
Бернат, М. Дзядзька Галубок / М. Бернат // Знамя коммунизма. Барановичи, 1990. 31 авг.
-
Бернат, М. Нашчадкі помняць землякоў / М. Бернат // Знамя коммунизма. Барановичи, 1990. 28 авг.