Аўторак, 07 Жнівень 2012 11:16

«Белая вежа», мiжнародны тэатральны фестываль (1996, Брэст).

Нарадзілася “Белая вежа” ў 1996 г. Назва паходзiць ад “Белай вежы”, помнiка архiтэктуры ў г. Камянец, ля сцен якой ладзiлася адкрыццё фестывалю з паказам спектакля.

{gcontent}У першы раз у Брэсце 3–6 кастрычнiка 1996 г. сабраліся тэатры толькі з шасці краін. Гэта была спроба правесці сустрэчу былых савецкіх тэатральных калектываў, а таксама пазнаёміць беларускіх гледачоў з некаторымі замежнымі тэатрамі. Праводзiцца фестываль штогод у вераснi (да 1999 г. – у кастрычнiку).

Па задумцы дырэктара Брэсцкага акадэмiчнага тэатра драмы Аляксандра Козака такі фестываль павінен быў зрабіць тэатральнае мастацтва больш папулярным. І яго ідэя ўдалася – у 2005 г. на юбілей “Белай вежы” прыехалі 40 тэатраў з 26 краін свету (Польшча, Ізраіль, Германія, Аўстрыя, Балівія, Аргенціна, Іран і інш.). За гады існавання “Белая вежа” ўзмацнела, усталявала сур’ёзныя патрабаванні да творчага ўзроўню ўдзельнікаў і стала першым тэатральным форумам краіны. Яго ўнікальнасць у тым, што васьмідзённая праграма фэста аб’яднала ў сабе ўвесь спектр сучаснага тэатральнага мастацтва. Гэта акадэмічная драма, сучасная эксперыментальная драма, спектаклі тэатраў лялек, разнастайныя вулічныя прадстаўлнні, тэатры танцаў.

Асаблівую ўвагу арганізатары “Белай вежы” надаюць традыцыям рускага тэатру. За час існавання фестывалю ў ім прынялі ўдзел Рыжскі акадэмічны тэатр рускай драмы (Рыга, Латвія), дацка-расійскі тэатр “Дыялог” (Капенгаген, Данія), Тбіліскі рускі драматычны тэатр імя А. С. Грыбаедава і “Вольны тэатр” пры Цэнтры расійскай культуры (Грузія), Дзяржаўны акадэмічны тэатр рускай драмы імя К. Станіслаўскага (Ерэван, Арменiя), Нацыянальны акадэмічны рускі драматычны тэатр імя М. Горкага (Мінск) і іншыя. 14-ы фестываль 2009 года быў прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння М. Гогаля. 15-ы фестываль 2010 года – 150-годдзю з дня нараджэння А. Чэхава. 16-ы фестываль 2011 года прайшоў пад дэвiзам “Час кахаць!”

Тэатры прывозяць у Брэст не толькі свае лепшыя спектаклі, якія ўжо маюць прызнанне і поспех. Прыязджаюць сюды і з эксперыментальнай творчасцю. Таму ў беларускіх гледачоў і гасцей фестывалю ёсць рэальная магчымасць сачыць за сучаснымі тэндэнцыямі ў тэатральным мастацтве.

У час фестываляў праводзяцца навуковыя канферэнцыi, “круглыя сталы”, творчыя сустрэчы, абмеркаваннi спектакляў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

  1. Зарембо, Т. Войцек и Хенрик между войной и миром : послесловие к театральному фестивалю / Татьяна Зарембо // Брестский курьер. 2011. 22 сент. (№ 38). С. 8–9.
  2. Козлович, В. Здесь нет пустоты и гламура / Валентина Козлович // СБ. Беларусь сегодня. 2011. 15 сент. Союз. С. 8.
  3. Команава, Т. Птушкi i гнёзды / Таццяна Команава // Культура. 2011. 24 верас. С. 10.
  4. Мiжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа». Час кахаць! : ХVI мiжнародны тэатральны фестываль, 9–16 верасня 2010 г., Брэст. Брэст, 2011. 32 с.
  5. Мiжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» : ХV мiжнародны тэатральны фестываль, 11–18 верасня 2010 г., Брэст. Брэст, 2010. 39 с.
  6. Мiжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» : ХIII мiжнародны тэатральны фестываль, 12–19 верасня 2008 г., Брэст. Брэст, 2008. 39 с.
  7. Мiжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» : ХII мiжнародны тэатральны фестываль, 8–14 верасня 2007 г., Брэст. Брэст, 2007. 47 с.
  8. Мiжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» : Х мiжнародны тэатральны фестываль, 9–16 верасня 2005 г., Брэст. Брэст, 2005. 46 с.
  9. Фестываль тэатральны «Белая вежа» // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2003. Т. 2. С. 483–485.
  10. Арлова, Т. Не зайграцца да ачмурэння / Таццяна Арлова // Мастацтва. 2005. № 1. С. 34–37.
  11. Грамыка, Л. У фестывальных варунках сусвету / Людмiла Грамыка // Мастацтва. 2003. № 12. С. 19–22.
  12. Арлова, Т. Змена маштабаў i чаканняў / Таццяна Арлова // Мастацтва. 2002. № 2. С. 10–13.
  13. Гаробчанка, Т. Цяпло «Белай вежы» / Тамара Гаробчанка // Беларуская думка. 2001. № 1. С. 164–171.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2423 разоў Апошняя змена Пятніца, 13 Сакавік 2020 15:37