Панядзелак, 29 Май 2017 16:00

14 чэрвеня 2017 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Коласа (1957), мастака, педагога

Мікалай Мікалаевіч Колас нарадзіўся 14 чэрвеня 1957 года ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. З дзяцінства захапляўся творчасцю, таму, пасля заканчэння школы, паступіў у Бабруйскае мастацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, якое скончыў у 1981 годзе.

 Мікалай Колас вырашыў на гэтым не спыняцца і прадоўжыць сваю прафесiйную адукацыю 

ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці на аддзяленні дызайна. Закончыў інстытут у 1991 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць мастака-дызайнера.

Мікалай Колас жыве ў родным горадзе і з натхненнем працуе
ў вобласці
садова-парковай скульптуры, разьбы па дрэве і інкрустацыі, ткацтва. Займаецца рэстаўрацыяйстарадаўніх абразоў і мэблі, увесь час удасканальваючы сваё майстэрства. Удзельнік шматлікіх міжнародных пленэраў і фестываляў з 1992 года. Правёў больш за 25 персанальных выстаў.

Прызнанне таленту майстра — прыняцце яго ў Беларускі саюз мастакоў — адбылося ў 1999 годзе. У тым жа годзе Мікалай Мікалаевіч стаў лаўрэатам гарадскога творчага конкурсу жывапісцаў і графікаў «Мой родны горад».

Аўтарскія работы знаходзяцца ў музеях Мінска і Брэста, прыватных калекцыях Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Германіі, Фінляндыі, ЗША
і інш.

Мікалай Мікалаевіч вядомы не толькі як мастак, але і як педагог. Васемнаццаць гадоў ён дзеліцца сваімі ведамі з навучэнцамі УА «Баранавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў», дзе працуе педагогам спецдысцыплін I катэгорыі, вядзе гурток «Разьба па дрэве».

Жонка, Алена Паўлаўна Колас, таксама прафесійны мастак (закончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці), член БСМ з 1999 года, удзельнік мастацкіх выстаў у вобласцi жывапісу, графікi, габелена, працуе выкладчыкам у Баранавіцкай дзіцячай мастацкай школе.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Дрэкоўская Ірына Паўлаўна, гал. бібліятэкар залы галіновай літаратуры (краязнаўства). Серафімовіч Ірына Сяргееўна, гал. бібліёграф аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

  1. Николай Колос = Nikolai Kolos : [«Водяной с русалками»] // Художники Брестчины : альбом-каталог / авт-сост.: М. Коньков, А. Жук, А. Грищук, Б. Крепак. Минск : А. Климов, 2002. С. 64–65.

  2. Елена Колос : [«Мирский замок»] // Художники Брестчины : альбом-каталог / авт-сост.: М. Коньков, А. Жук, А. Грищук, Б. Крепак. Минск : А. Климов, 2002. С. 62–63.

  3. Черненко, А. Посмотрите на «Срез времени» : [о выставке «Срез времени» с участием Николая Колоса, Алены Колос, Игоря Шкиря в выставочном зале Барановичского краеведческого музея] / А. Черненко ; фото Е. Янукевич // Intex-press. Барановичи, 2003. 4 сентября. С. 4.

  4. Колос, Н. «Из Германии с надеждой»: [беседа с художником и скульптором об его участии в театрально-скульптурном фестивале в Германии]/ Николай Колос ; беседовал Олег Пономарев // Intex-press. Барановичи, 2002. 13 июля. С. 6.

  5. Панамароў, А. Ёсць падставы для віншавання : [пра выставу твораў кандыдатаў у Беларускі саюз мастакоў, у т. л. М. Коласа, у Палацы мастацтва (Мінск)] / Алег Панамароў // Intex-press. Барановичи, 1999. 25 ноября.

  6. Свірыдовіч, Я. Выстава ў гонар 200-годдзя Адама Міцкевіча : [пра выставу «Габелен. Жывапіс» баранавіцкіх мастакоў Алены Колас і Міколы Коласа ў касцёле св. Сымона і Алены ў Мінску] / Ян Свірыдовіч // Шаг. Барановичи, 1998. 30 сентября. С. 2.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1328 разоў Апошняя змена Чацвер, 19 Сакавік 2020 11:57