Пятніца, 14 Ліпень 2017 09:36

1 ліпеня 2017 г. — 65 гадоў з часу адкрыцця дзіцячай бібліятэкі ў г. п. Дамачава (Брэсцкі р-н; 1952)

Гарадскі пасёлак Дамачава з 1940 года быў раённым цэнтрам Брэсцкай вобласці. Як і ва ўсіх райцэнтрах, створаных пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, тут з’яўляліся адпаведныя ўстановы, у тым ліку бібліятэчныя. З успамінаў Т. І. Лобач, былога бухгалтара Дамачаўскага пассавета: «Дамачаўская бібліятэка была створана яшчэ да вайны. Знаходзілася яна на вуліцы Леніна ў драўляным двухпавярховым будынку». У час Вялікай Айчыннай вайны, а Дамачава было акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з першага дня, бібліятэка была страчана.

 

Пасля вызвалення Брэстчыны пачалі аднаўляцца ўстановы адукацыі і культуры, у тым ліку і бібліятэкі. З успамінаў Маргарыты Рыгораўны Гаўліцкай, загадчыцы бібліятэкі, якая працавала у ёй у 1952–1985 гадах: «Пасля заканчэння Мінскага бібліятэчнага тэхнікума ў 1952 годзе я разам з Нінай Іосіфаўнай Ліпніцкай прыехала працаваць у Дамачаўскую раённую бібліятэку. Я — загадчыцай раённай бібліятэкі, а яна — загадчыцай дзіцячай раённай бібліятэкі. Бібліятэка тады знаходзілася ў будынку Дамачаўскага Дома культуры».

У 1952 годзе з фонду раённай бібліятэкі вылучаецца дзіцячая літаратура і на базе гэтага збору 1 ліпеня 1952 года ствараецца Дамачаўская раённая дзіцячая бібліятэка. У 1954 годзе дзіцячая бібліятэка пераехала ў іншы будынак — былую кантору Дамачаўскага прамкамбіната. У той час бібліятэкары вялі вялікую работу па камуністычным выхаванні дзяцей, звярталася ўвага на атэістычнае выхаванне, прапагандавалі савецкую літаратуру — мастацкую і пазнавальную па розных галінах ведаў.

У 1956 годзе Дамачаўскі раён быў скасаваны і ўвайшоў у склад Брэсцкага раёна, раённая бібліятэка стала пасялковай. У гэты час фонды абедзвюх бібліятэк былі перавезены ў будынак па вул. Кастрычніцкай, 70.

Пасля звальнення Н. І. Ліпніцкай у дзіцячай пасялковай бібліятэцы працавалі Алена Пракоф’еўна Абразцова і Яўгенія Уласаўна Радзішэўская, з 1960 года — Ала Пятроўна Луд. У 1960-я гады матэрыяльная база ўстаноў культуры значна павялічылася, бібліятэкі атрымалі шмат літаратуры, болей выпісвалі перыёдыкі. У пасёлку на пачатак 1969 года было 4 200 жыхароў, у дарослай бібліятэцы ў 1971 годзе было запісана 917 чытачоў. Тут пачала выпускацца насценгазета «Голос читателя». Пасялковай бібліятэцы, загадчыцай якой была М. Р. Гаўліцкая, было прысвоена званне «Бібліятэка выдатнай працы».

З успамінаў Людмілы Андрэеўны Іванішынай, загадчыцы бібліятэкі: «У 1970 годзе я была накіравана бібліятэкарам у Дамачаўскую дарослую гарпасялковую бібліятэку, у дзіцячай у гэты час працавалі В. А. Труш і Н. С. Салаўчук, з 1973 года — сёстры Таццяна і Алена Сахарук. У 80-я гады адбылося скарачэнне работнікаў, загадчыцай дзіцячай бібліятэкі ў той час была О. І. Каліноўская. У 1978 годзе я скончыла Мінскі інстытут культуры і была прызначана загадчыцай Дамачаўскай дзіцячай бібліятэкі. З 1992 года па 1997 год загадчыцай дзіцячай бібліятэкі працуе Надзея Іванаўна Аўдзеюк».

У 1987 годзе фонд дзіцячай бібліятэкі складаў 8 386 экзэмпляраў. У 1990-я гады з фонду была спісана састарэлая па ідэалагічным змесце літаратура, у выхаваўчай рабоце з дзяцьмі на першы план выйшлі маральныя, агульначалавечыя каштоўнасці. З успамінаў Н. І. Аўдзеюк: «За гады працы ў дзіцячай бібліятэцы арганізавала групу дзяцей-лялечнікаў і ставіла з імі лялечныя спектаклі, праводзіліся займальныя прыродазнаўчыя кампазіцыі, музычныя спектаклі, сумесна з дарослай бібліятэкай мы праводзілі калядныя вячоркі, бібліяграфічныя агляды, бібліятэчныя ўрокі».

У 1996 годзе, пасля перадачы дзіцячага фонду ў Дамачаўскую гарпасялковую бібліятэку, абедзве бібліятэкі былі аб’яднаны i сталі філіялам № 1 Брэсцкай раённай ЦБС. У апошнія гады працы дзіцячай бібліятэкі яе фонд налічваў каля 8 000 выданняў і наведвала яе больш за 200 чытачоў.

Пасля аб’яднання ў 1997 годзе Л. А. Іванішыну прызначаюць загадчыцай філіяла № 1, а бібліятэкарам па рабоце з дзецьмі прынята Алена Мікалаеўна Аўдзеюк, дачка Н. І. Аўдзеюк. Алена Мікалаеўна вельмі добра ладзіла з дзецьмі, працягвала распачатую працу з лялечнай групай, арганізавала аматарскае аб’яднанне «Паміж намі дзяўчынкамі», краязнаўчы куток, куток дзіцячай прыкладной творчасці.

З 1 красавіка 2002 года стаўка дзіцячага бібліятэкара была скарочана і Л. А. Іванішына засталася адна працаваць бібліятэкарам. У 2009 годзе бібліятэка пераязджае ў іншы будынак (вул. Кастрычніцкая, 71). На сённяшні дзень у Дамачаўскай гарпасялковай бібліятэцы працуе бібліятэкар Наталля Георгіеўна Тапалава.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бiблiятэкай. Васiлюк Таццяна Іванаўна, бібліёграф

 

  1. Брестская ЦБС. Домачевская горпоселковая библиотека ; Домачевская горпоселковая детская библиотека // Библиотеки Белоруссии : справочник / сост. В. Е. Виноградова [и др.]. 2-е изд., перераб. и доп. Минск, 1988. С. 62–63.

  2. Будчанина, К. За знаниями — в библиотеку : [о работе Домачевской библиотеки] / К. Будчанина// Заря над Бугом. Брест, 2010. 15 сентября.

  3. Морозова, Э. Библиотека — работа, судьба, жизнь... : [о библиотекаре Домачевской библиотеки Людмиле Андреевне Иванишиной] / Элла Морозова // Заря над Бугом. Брест, 2009. 12 сентября. С. 2.

  4. Морозова, Э. Семья в библиотеке : [о районном семинаре библиотекарей «Семья. Чтение. Культура» на базе Домачевской ГпБ] / Элла Морозова // Заря над Бугом. Брест, 2000. 27 мая.

  5. Iванiшына, Л. Помняць усюды Адама Мiцкевiча... : [пра літаратурны вечар, прысвечаны А. Мiцкевiчу, у Дамачаўскай гарпасялковай бiблiятэцы] / Людміла Іванішына // Заря над Бугом. Брест, 1999. 13 января.

  6. Иванишина, Л. Хроника праздничных дней : [о Неделе детской книги в Домачевской горпоселковой библиотеке] / Л. Иванишина // Заря над Бугом. Брест, 1998. 4 апреля.

  7. Шарая, Г. З песняй аб сіняй хусцінцы : [пра свята кнігі ў Дамачаўскай бібліятэцы] / Г. Шарая // Заря над Бугом. 1994. 10 августа.

  8. Шарая, Г. Запрашаем на вячоркі : [у Дамачаўскай бібліятэцы] / Г. Шарая // Заря над Бугом. 1994. Февраль.

  9. Лявіцкі, А. Свята кнігі : [у Дамачаўскай бібліятэцы] / А. Лявіцкі // Заря над Бугом. Брест, 1989. 8 июля.

  10. Иванишина, Л. Заставы носят героев имена : [о литературно-художественной композиции в Домачевской библиотеке] / Л. Иванишина // Заря над Бугом. Брест, 1988. 30 июня.

  11. Ткаченко, Ю. Библиотекарь : [о Маргарите Григорьевне Гавлицкой, библиотекаре Домачевской библиотеки] / Ю. Ткаченко // Заря над Бугом. Брест, 1982. 28 сентября.

  12. Шурманов, Н. Наша библиотека / Н. Шурманов // Заря над Бугом. Брест, 1980. 17 июля.

  13. Иванишина, Л. Праздник книги в Домачеве / Л. Иванишина // Заря над Бугом. Брест, 1977. 25 октября.

  14. Иванишина, Л. Праздник книги / Л. Иванишина // Заря над Бугом. Брест, 1975. 25 октября. С. 3.

  15. Марков, М. В обстановке активности : [о массово-политической работе в Домачево, в т. ч. в горпоселковой библиотеке] / М. Марков ; фото Ю. Килигина // Заря над Бугом. Брест, 1973. 7 июня.

  16. Марков, М. Широка страна моя родная : [о подготовке к 50-летию СССР в Домачевской горпоселковой библиотеке] / М. Марков ; фото В. Долькина // Заря над Бугом. Брест, 1972. 4 июля.

  17. Гарифуллин, И. Читателей библиотеки — свыше девятисот / И. Гарифуллин // Заря над Бугом. Брест, 1971. 28 декабря.

  18. Ильин, М. «Край ты наш любимый» : [о краеведческих мероприятиях в Домачевской поселковой библиотеке] / М. Ильин // Заря над Бугом. Брест, 1971. 13 ноября.

  19. Гавлицкая, М. Рассказать о величии наших дел и дней : [о пропаганде материалов ХХIV съезда КПСС в Домачевской поселковой библиотеке] / М. Гавлицкая ; фото В. Долькина // Заря над Бугом. Брест, 1971. 5 октября.

  20. Марков, В. Библиотечный плакат рассказывает… : [об атеистическом воспитании в Домачевской поселковой библиотеке] / М. Марков ; фото В. Долькина // Заря над Бугом. Брест, 1971. 18 мая.

  21. В Домачевской поселковой… : [о деятельности Домачевской поселковой библиотеки; на фото: читальный зал] / фото В. Долькина // Заря над Бугом. Брест, 1971. 25 марта.

  22. Виноградов, И. В Домачевской районной библиотеке / И. Виноградов // Заря. 1952. 20 января. С. 2.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1484 разоў Апошняя змена Пятніца, 07 Жнівень 2020 15:00