Некалькі гадоў Павел Анатольевіч працаваў на Брэсцкім камбінаце будаўнічых матэрыялаў. Арганізаваў там участак мастацкай керамікі, дзе выраблялі гаршкі, вазы. З 2000 года выкладаў на кафедры мастацка-графічных дысцыплін Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 2006–2014 гадах працаваў у Брэсцкiм тэатры драмы, дзе ўзначальваў мастацка-падзелачны цэх, займаўся вырабам дэкарацый да спектакляў.
Мастак Павел Рабаў працуе ў вобласці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка). З 1996 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах і пленэрах. Удзельнічаў у пленэры па кераміцы «Арт-жыжаль-2016» у Бабруйску. З 2005 года — член Беларускага саюза мастакоў. Керамісту ў рэалізацыі ідэй няпроста, бо патрэбна пэўная тэхнічная база: майстэрня і печ, якія з’явіліся ў Паўла Анатольевіча толькі тры гады таму.
Напрыканцы 2013 года П. А. Рабаў абраны старшынёй абласнога аддзялення БСМ, прыняў справы ад М. П. Кузьміча. Імкнецца рашаць набалелыя праблемы творчай суполкi. У арганізацыі 50 чалавек, сярэдні ўзрост каля 60 гадоў. Толькі 17 мастакоў маюць творчыя майстэрні, іх арэндная плата высокая, бо кошт камунальных паслуг такі ж, як у прадпрымальнікаў. Праблема захоўвання гатовых вырабаў таксама актуальная. У абласным цэнтры недастаткова мастацкіх галерэй і салонаў, дзе яны могуць выстаўляцца.
За апошнія гады ў БСМ прыняты Пётр Кузьміч, Максім Бародзіч, Ганна Амбросава, Ганна Чапурная-Алейнік, Таццяна Патворава. У 2015 годзе намаганнямі старшыні быў арганізаваны ўдзел брэсцкіх габеленшчыц Антаніны Гуршчанковай і Галіны Рабавай у рэспубліканскай выставе мастацкага тэкстылю (Віцебск, Мінск). Мастакі Брэста ўдзельнічалі ў выставе памяці жывапісца С. Жукоўскага ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» (Пружаны). У 2016 годзе запрацаваў сайт мастакоў вобласці, дзе будзе акумулявацца інфармацыя аб мастаках, іх творчасці, аб гісторыі мастацкага жыцця Брэстчыны.
Жонка, Галіна Мікалаеўна Рабава, таксама закончыла Беларускую акадэмію мастацтваў (1995), вырабляе габелены, з 1996 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах, працуе мастаком-дэкаратарам Брэсцкага тэатра драмы. Абедзьве дачкі абралі прафесію мастака. Старэйшая, Настасся, закончыла Мінскую гімназію-каледж мастацтваў імя І. Ахрэмчыка, паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў; малодшая вучыцца ў гімназіі-каледжы імя І. Ахрэмчыка.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Павел Рабаў : [«Пасудзiна»] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст, 2010. С. 106–107.
-
Павел Рябов : [«Дымари»] // Художники Бреста : альбом-каталог. Минск,2002. С. 188–189.
-
Галина Рябова : [«Старый город». Гобелен] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск, 2002. С. 190–191.
-
Рябов, П. А. Павел Рябов: «Бресту не хватает своего искусствоведа» : [беседа с руководителем Брестской областной организации ОО «Белорусский союз художников»] / Павел Анатольевич Рябов ; [беседовала] Елена Соколовская ; фото Валерия Короля // Заря. 2016. 19 ноября. С. 6.
-
Гапеева, Т. Записывайте адрес «А/я Брест» / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2016. 30 сентября (№ 40). С. 9.
-
Рябов, П. А. Об арендной плате, художниках-прагматиках и роли «Мастацтва» : [беседа с новым руководителем Брестской областной организации ОО «Белорусский союз художников»] / Павел Анатольевич Рябов ; беседовала Елена Гармель // Заря. 2014. 5 апреля. С. 10.
-
Рабаў, П. Брэсцкiя мастакi ў Познанi : [пра выставу мастакоў з Брэста ў мастацкай галерэi г. Познані (Польшча, 10–26 мая 2007 г.) / Павел Рабаў // Народная трыбуна. 2007. 26 мая. С. 12.
-
Рябов, П. Брестский абстракционизм за границей : [в Познани (Польша) в художественной галерее старинного замка открылась выставка брестских художников, а в галерее костела иезуитов — персональная выставка В. Куфко] / Павел Рябов // Вечерний Брест. 2007. 23 мая. С. 3.
-
Рябов, П. «Работы красивые, впечатляющие, оригинальные!» : [овыставке работ студентов БрГУ им. А. С. Пушкина в Музее Белорусского Полесья в Пинске (7–25 окт. 2007 г.) / Павел Рябов // Берасцейскi ўнiверсiтэт. 2004. № 8. С. 7.