{gcontent}Вытворчасць піва і безалкагольная вытворчасць пачаліся ў 1971 г. У 1972 г. пачаўся выраб соладу. Першапачаткова колькасць працоўнага персаналу прадпыремства складала 202 чалавекі, да 1998 г. яна павялічылася і склала 560 чалавек. Першым дырэктарам камбіната быў Пётр Маркавіч Гайбовіч.
У 1990 г. побач з тэрыторыяй камбіната прабурана свірдлавіна з мінеральнай вадой глыбінёй 1290 м (свірдлавіна № 5). У 1992 г. былі завершаны работы па абсталяванні свірдлавіны і арганізаціі разліву мінеральнай вады, вытворчасць якой распачата ў 1993 . Магутнасць разліву – 9400 тыс. бутэлек у год. У 1990–1998 гг. на камбінаце былі створаны новыя склады, рэканструявана квасное аддзяленне, уведзены лабараторыя радыялагічнага кантролю, лініі па вытворчасці напіткаў тыпу “Туці-Фруці”, аўтаматычная лінія па разліве безалкагольных напіткаў ў пластыкавыя 1,5-літровая бутэлькі і інш.
Практычна ўсе тэхналагічныя працэсы на прадпрыемстве аўтаматызаваны і механізаваны. Камбінат выпускае больш за 17 гатункаў піва, мінеральную ваду “Брэсцкая-5”, безалкагольныя і слабаалгакольныя напіткі, моцныя пладовыя напіткі, вінныя вінаградныя напіткі, віны, солад піваварны, хлебны квас. Прадукцыя камбіната мае высокую якасць. На міжнародных дэгустацыях былі атрыманы залатыя, сярэбраныя і бронзавыя медалі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
{/gcontent}
- Брэсцкi камбiнат безалкагольных напiткаў // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 493.
- «Брестское пиво» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 208–209.
- Брестское пиво // Брестчина производит, предлагает, приглашает : каталог-справочник. Барановичи, 2004. С. 21.
- ОАО «Брестское пиво» // Предприятия города Бреста : библиографический указатель / УК «Областная библиотека им. М. Горького». Брест : Полиграфика, 2009. С. 63–66.
- Ерофеев, А. Не оскорбляйте Бахуса «чернилами» / А. Ерофеев // Вечерний Брест. 2007. 9 февр. С. 6.
- Гомонов, И. Джон Ячменное Зерно для ОАО «Брестское пиво» / И. Гомонов // Брестский курьер. 2007. 8 февр. С. 6.
- Пиво в режиме нон-стоп… // Вечерний Брест. 2006. 19 июля. С. 1.
- Трафiмук, Н, «Пiва лёгкае, пiва «моцнае»…» : гутарка з галоўным пiваварам ААТ «Брэсцкае пiва» Нiнай Трафiмук / гутарыў С. Свiстуновiч // Звязда. 2006. 2 жн. С. 3.
- Муха, Ф. Пивная арифметика и высшая математика пивоварения / Ф. Муха // Рэспублiка. 2005. 30 сак. С. 6.
- Ставка на качество // 7 дней. 2005. 21 июля. С. 8.
- Гомонов, И. Невеста на выданье. А кто жених? : Брестский комбинат безалкогольных напитков будет акционерным обществом / И. Гомонов // Брестский курьер. 2002. 17–23 янв. С. 5.