У той час у школе працавалі 6 выкладчыкаў: Вячаслаў Мікалаевіч Чырко, Іван Ісакавіч Пішчук, Яўгенія Іванаўна Качко, Таццяна Віктараўна Толак, Аляксандр Сцяпанавіч Леванюк і Віталь Іванавіч Белявец. Дзеці вучыліся іграць на баяне, акардэоне, фартэпіяна і кларнеце. З навучэнцаў быў створаны хор. Першы выпуск адбыўся ў 1969 годзе, музычную адукацыю атрымалі 4 вучні, а ў 1972 годзе — 8.
У другой палове 1970-х у школе працавалі тры аддзяленні: духавое, народных інструментаў і фартэпіяннае. У 1976 годзе адкрыўся клас домры. Школу наведвалі 142 навучэнцы не толькі з горада, але і з бліжэйшых вёсак. У 1979 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю новы будынак раённага Дома культуры, а ў былы — па вул. Шасэйная, 5 — пасля рэканструкцыі ў снежні 1981 года пераехала ДМШ.
З верасня 1981 года яе дырэктарам становіцца Аляксандр Сцяпанавіч Леванюк, які працаваў на гэтай пасадзе 22 гады. Паступова паляпшалася матэрыяльна-тэхнічная база, набываліся новыя музычныя інструменты, павялічваўся штат педагогаў, ствараліся аркестравыя дзіцячыя калектывы, узрастала колькасць выпускнікоў школ, якія паступалі ў музычныя вучылішчы. У 1982 годзе ўпершыню адбыўся выпуск навучэнцаў па класе цымбалаў, майстэрствам ігры на інструменце авалодалі пяцёра вучняў.
З 1986 года школа займала тры будынкі. У асноўным будынку (памяшканне былога РДК) размяшчаліся 13 класаў, актавая зала, бібліятэка. Другі будынак — былая кантора «РПА ЖКГ» (пазней «Архітэктуры») — знаходзіўся побач з асноўным на вул. Шасэйная, трэці будынак на ўмовах арэнды — у пасёлку цукровага завода.
У 1997/1998 навучальным годзе на дзесяці музычных інструментах займаліся 213 навучэнцаў. Заняткі вялі 24 выкладчыкі, сярод іх А. С. Муха, І. М. Дашкевіч, Ж. А. Субцельнік, С. В. Сімайніна, В. А. Абрамчук, А. Я. Пракапюк, Т. М. Янчук і А. І. Аўсяец — выпускнікі школы. У гэты перыяд у школе працуюць дзіцячыя творчыя калектывы: цымбальны, народных інструментаў і духавы аркестры, хор і фальклорны вакальны ансамбль. З педагогаў былі створаны аркестр народных інструментаў і ансамбль народнай музыкі.
У 1997 годзе музычная школа святочна адзначыла сваё 30-годдзе, у сувязі з гэтай падзеяй мясцовым кіраўніцтвам быў падораны тульскі баян. За 30 гадоў школу закончылі 520 вучняў.
У 2004 годзе дырэктарам музычнай школы назначаны Мікалай Рыгоравіч Ляшкевіч.
Многія з падрастаючага пакалення жабінкаўцаў імкнуліся займацца маляваннем, танцамі, атрымаць пачатковую адукацыю ў абраным напрамку мастацтва. Для развіцця творчых здольнасцей на базе музычнай школы ствараецца дзіцячая школа мастацтваў. 5 лютага 2005 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Жабінкаўскай школы мастацтваў, якая размясцілася ў будынку былога дзіцячага садка «Званочак» па вул. Карла Маркса, 2, рэканструкцыя якога вялася з 1997 года. З набыццём новага статусу ў школе адкрылася харэаграфічнае аддзяленне, а ў 2006 годзе — мастацкае (выяўленчае мастацтва і графіка). Таксама з 2006 года пачаліся заняткі па класе віяланчэлі.
У 2007 годзе школа мастацтваў адзначыла сваё 40-годдзе. На гэты час у ёй займаліся 285 вучняў па 11 спецыяльнасцях, з імі працавалі 37 педагогаў. За перыяд з 1967 года пасведчанне аб заканчэнні школы атрымалі 749 выпускнікоў.
З 2009 года кiраўнiком музычнай школы становіцца Ірына Мікалаеўна Разумоўская. 8 кастрычніка 2010 года школа мастацтваў рэарганізавана ў ДУА «Жабінкаўская дзіцячая школа мастацтваў». З 25 студзеня 2013 года на пасадзе дырэктара працуе Людміла Васільеўна Калбаска.
У юбілейны 2016/2017 навучальны год у Жабінкаўскай ДШМ займаліся 320 навучэнцаў. За 50 гадоў школу скончылі 1181 чалавек.
Навучанне ў ДШМ праводзіцца па трох накірунках: музычнае, харэаграфічнае, выяўленчае. З ліку педагогаў і навучэнцаў створаны 19 творчых калектываў, два з якіх носяць ганаровыя званні «ўзорны» і «народны»: узорны аркестр народных інструментаў (кіраўнік Н. Н. Грэцкая), народны аркестр народных інструментаў настаўнікаў (кіраўнік С. І. Зотава), ансамбль цымбалістаў «Вясёлы настрой» (кіраўнік Н. Г. Жываева), вакальны ансамбль «Натхненне» (кіраўнік Н. В. Пакроўская), інструментальны ансамбль «Тоніка» (кіраўнік Н. Н. Грэцкая), эстрадна-духавы ансамбль «Альтера» (кіраўнікі В. К. Палулех і А. А. Трацюк), вакальна-інструментальны ансамбль «В&G’s» (кіраўнік С. І. Зотава), інструментальны ансамбль «Con moto» (кіраўнік Н. Н. Грэцкая), харэаграфічны ансамбль «Фантазія» (кіраўнік І. А. Паўлава), харэаграфічны ансамбль «М&М’s» (кіраўнік А. А. Калюшык). Калектывы карыстаюцца вялікім поспехам у гледачоў, многія з іх з’яўляюцца лаўрэатамі розных конкурсаў і фестываляў, у тым ліку рэспубліканскіх і міжнародных.
У маі 2017 года ў Жабінкаўскім ГДК прайшоў справаздачны канцэрт, прысвечаны 50-годдзю з дня заснавання дзіцячай школы мастацтваў. Выступленне навучэнцаў яшчэ раз падкрэсліла, якія таленавітыя зорачкі загараюцца на музычным небасхіле школы мастацтваў. У цяперашні час дзіцячая школа мастацтваў працягвае з’яўляцца цэнтрам культурнага жыцця горада і раёна.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф
-
Жабинковская детская школа искусств / [ГУО «Жабинковская детская школа искусств»]. – Жабинка : ИП Ядревский, 2017]. – 6 с.
-
Бензярук, Р. М. Дзіцячая музычная школа / Р. М. Бензярук //Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка / [уклад. Р. Я. Смірнова]. Мінск, 1999. С. 477–478.
-
Вместе за нашу Беларусь! : социально-экономическое развитие Брестской области и Жабинковского района : информ.-метод. бюллетень. – Брест : [б. м.], 2006. – 32 с., [2] л. ил. – Из содерж.: Музыкальная школа. С. 29–30.
-
Жабинковский район : [буклет] / [отв. за выпуск А. А. Старицкий ; сост. Т. В. Данилюк, С. В. Лысенко ; коррект. А. Р. Бензерук]. – [Жабинка : б. м., 2005]. – [18 с.]: ил. – Из содерж.: Музыкальная школа. С. 14.
-
Там, где музыка звучит…/ [сост. И. П. Гончар ; оформ. Г. Б. Беляк]. – Жабинка : Отдел библиотечного маркетинга Жабинковской ЦБС, 2007. – 25 с.
-
Бяляк, С.Дарослае свята дзіцячай школы : [Жабінкаўскай дзіцячай школе мастацтваў споўнілася 50 гадоў] / Святлана Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 31 мая. С. 2.
-
Аляксееў, Г. Пах дзiкiх яблыкаў : [пра педагога Жабiнкаўскай ДШМ Аляксандра Сцяпанавіча Леванюка] / Генадзь Аляксееў // Заря. 2010. 6 февраля. С. 8.
-
Таргонская, Г. За высокое майстэрства : [пра ўдзел вакальнага ансамбля «Натхненне» Жабінкаўскай ДШМ у Х Мiжнародным фестывалi праваслаўных песнапенняў (Мiнск)] / Г. Таргонская // Сельская праўда. Жабiнка, 2009. 20 мая. С. 3.
-
Таргонская, Г. Адчуць цудоўнае імгненне : 40 гадоў дзіцячай школе мастацтваў / Г. Таргонская ; фота І. Жук // Сельская праўда. Жабінка, 2007. 26 мая. С. 2.
-
Кобяк, Э. Танцы на завтрак, песни на обед… : [к 40-летию детской школы искусств в Жабинке] / Эдуард Кобяк // Заря, 2007. 8 мая.
-
Ганчук, А. Сняцца... «Пырскi шампанскага» : [пра выкладчыка школы мастацтваў Мікалая Васільевіча Зiноўева] / А. Ганчук ; фота аўтара // Сельская праўда. Жабінка, 2007. 21 красавіка. С. 1–2.
-
Каско, Л. У добры шлях, школа мастацтваў : [урачыстая перадача будынка пасля рэканструкцыі пад дзіцячую школу мастацтваў] / Л. Каско ; фота І. Жук // Сельская праўда. Жабінка, 2005. 9 лютага.
-
Магдысюк, С. Искусство требует жертв… Но цель их оправдывает : [торжественное открытие школы искусств в г. Жабинке] / Сергей Магдысюк // Заря, 2005. 8 февраля.
-
Леванюк, А. С. Справаздачы бываюць i музычныя : [пра справаздачны канцэрт дзiцячай музычнай школы] / Аляксандр Сцяпанавіч Леванюк ; гутарыла С. Вiшнеўская // Сельская праўда. Жабінка, 2003. 24 мая.
-
Iванчанка, М. Сустрэча з музыкай : [пра справаздачны канцэрт дзiцячай музычнай школы] / М. Іванчанка // Сельская праўда. Жабінка, 2002. 1 чэрвеня.
-
Жук, І. Трымалі справаздачу : [справаздачны канцэрт Жабінкаўскай дзіцячай музычнай школы] / І. Жук // Сельская праўда. 2001. 23 мая. С. 4.
-
Косцiна, А. ...А музыка гучыць : [пра Жабiнкаўскую дзiцячую музычную школу] / А. Косціна // Сельская праўда. Жабінка, 1999. 13 кастрычніка.
-
Антонава, А. У Жабiнку завiталi Моцарт i Свiрыдаў : [пра справаздачны канцэрт ДМШ] / А. Антонава // Сельская праўда. Жабінка, 1999. 9 чэрвеня.
-
Леванюк, А. С. А музыка гучыць… : [гутарка з дырэктарам дзіцячай музычнай школы] / А. С. Леванюк ; гутарыла А. Антонава // Сельская праўда. Жабінка, 1999. 17 сакавіка.
-
Леванюк, А. Дзе жывуць мелодыі : з гісторыі Жабінкаўскай дзіцячай музычнай школы / А. Леванюк, Р. Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 1998. 17 студзеня. С. 2.
-
Мартынчук, В. Мацней музыкі толькі каханне… : [пра святкаванне ў ГДК 30-годдзя Жабінкаўскай дзіцячай музычнай школы] / В. Мартынчук, Л. Каско ; фота Ірыны Жук // Сельская праўда. Жабінка, 1997. 11 чэрвеня. С. 1, 4.
-
Мацвіенка, Р. «Каб цымбалы звінелі і гармонік іграў…» / Р. Мацвіенка // Сельская праўда. 1994. 12 лютага.
-
Леванюк, А.Музычнай школе — чвэрць веку / А. Леванюк // Сельская праўда. Жабінка, 1992. 6 чэрвеня. С. 1.
-
Леванюк, А. Запрашаем на дзень музыкі : [у музычнай школе] / А. Леванюк // Сельская праўда. Жабінка, 1984. 12 карасавіка.
-
Косціна, Л. Ёсць таленты : [аб дзіцячай музычнай школе] / Л. Косціна ; фота І. Жук // Сельская праўда. Жабінка, 1982. 1 мая.
-
Мацвіенка, Р. З наваселлем! : [адкрыццё музычнай школы ў новым будынку] / Р. Мацвіенка ; фота І. Жук // Сельская праўда. Жабінка, 1981. 19 снежня.
-
Яны будуць музыкантамі : [аб вучнях дзіцячай музычнай школы] / фота І. Жук // Сельская праўда. Жабінка, 1981. 6 студзеня.
-
Віктараў, К. Пяюць баяны, акардэоны : адбыўся першы выпуск Жабінкаўскай музычнай школы / К. Віктараў // Сельская праўда.Жабінка, 1969. 12 чэрвеня.
-
Чырко, В. Свет музычных ведаў : [аб дзіцячай музычнай школе ў Жабінцы] / В. Чырко // Сельская праўда.Жабінка, 1967. 14 лістапада.