Аўторак, 07 Жнівень 2012 11:48

24 мая 2012 г. – 85 гадоў з дня нараджэння У. Л. Бядулi (1927, Камянецкі р-н), гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (1971, 1987), заслужанага работніка культуры Беларусі

Уладзiмiр Лявонцьевiч Бядуля нарадзiўся 24 мая 1927 г. у сялянскай сям’і ў в. Падомша Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi.

{gcontent}З дванаццаці год араў зямлю, з чатырнаццаці – касіў. Закончыў сельскагаспадарчую школу Брэсцкай вобласцi. Служыў у Савецкай Армii з сакавіка 1945 г. шэсць гадоў. У 1951–1955 гг. быў на камсамольскай рабоце ў Брэсцкiм гаркаме ЛКСМБ: iнструктар, загадчык аддзела, другi сакратар.

Папрасiўся на працу ў самы адсталы калгас. У 1955–1956 гг. – намеснiк старшынi, у 1956–2006 гг. – старшыня калгаса, потым СВК «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна. Калгас аб'ядноўвае вёскi Расна (цэнтр), Мыкшыцы, Вярхi, Чапялi, Чарнёва, Забалацце, Лясок, Абяроўшчына, Лумна, Тумiн, Бардзёўка, мае 6662 га зямлi. У калгасе пад кiраўнiцтвам В. Бядулi былi дасягнуты высокiя паказчыкi ў вытворчасцi прадукцыi земляробства i жывёлагадоўлi, развiццi сацыяльнай сферы i культуры, шырока выкарыстоўвалiся iнтэнсiўныя тэхналогii i прагрэсiўныя метады гаспадарання i кiраўнiцтва. У 1971 г. калгас «Савецкая Беларусь» узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Двойчы Герой Сацыялiстычнай Працы (1971, 1987), узнагароджаны многiмi ардэнамi i медалямi СССР i РБ. Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi РБ, Заслужаны работнiк культуры РБ (1977). Быў депутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967–1971; 1985–1990), народным дэпутатам СССР (1989–1991). Член ЦК КПБ у 1990–1991 гг. Член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у 1997–2000 гг. З 2002 г. – старшыня Брэсцкага абласнога фонду мiру. Ганаровы грамадзянiн Брэсцкай вобласцi (2009).

Па рашэнню Прэзiдэнта РБ А. Лукашэнкi (указ № 163 ад 25.02.1997 г.) яму пры жыццi ўстаноўлены помнiк-бюст у г. Камянцы. В. Бядулi прысвечана паэма А. Вазнясенскага «Летающий мужик». У 2004 г. У. Сiтуха напiсаў паэму «Споведзь пра Бядулю». У 2007 г. рэжысёр А. Алай зняў паўнаметражны дакументальны фiльм «Уладзiмiр Бядуля».

У калгасе «Савецкая Беларусь» шмат увагi надавалася культурнаму развiццю. У 1960-я гады па спецыяльным праекце ў Расне быў пабудаваны Палац культуры, якi стаў сапраўдным культурным цэнтрам. У iм выступалi С. Рыхтэр, М. Ульянаў, Ю. Левiтан, Я. Еўтушэнка, Б. Ахмадулiна, А. Вазнясенскi, А. Пахмутава i iншыя. Гасцямi калгаснiкаў былi артысты Вялiкага тэатра СССР, Украiнскага народнага хору iмя Г. Вяроўкi, Рускага народнага хору iмя Пятнiцкага. Упершыню ў СССР быў праведзены фестываль «Песня–87», у якiм удзельнiчалi каля 100 вядомых арстыстаў эстрады, у тым лiку В. Лявонцьеў, Л. Лешчанка. У Расне працуе адзiны ў Беларусi «Музей хлеба». У 2002 г. Уладыкай Фiларэтам была асвечана новая мураваная Свята-Мiхайлаўская царква.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

  1. Бедуля Владимир Леонтьевич // Регионы Беларуси : в 7 т. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 67.
  2. Бедуля Владимир Леонтьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2004. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 28.
  3. Бедуля, В. Л. «У меня до сих пор три шрама…» / В. Л. Бедуля; беседовал В. Сарычев // Вечерний Брест. 2007. 25 мая. С. 5.
  4. Бедуля, В. Л. «Привык брать ответственность на себя» / В. Л. Бедуля; записал В. Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 22 февр. С. 7.
  5. Валентинов, Ф. Любовь и преданность родной земле // Валентинов, Ф. Золотая книга Беларуси / Ф. Валентинов. Минск : Парадокс, 2006. С. 197–205.
  6. Сiтуха, У. Споведзь пра Бядулю : паэма / Уладзiмiр Сiтуха. Брэст : Акадэмiя, 2004. 119 с.
  7. Iваноў, Ю. Бядулеў хлеб / Ю. Iваноў // Культура. 2005. 3–9 верасс. С. 8–9.
  8. Арлова, I. Бясцэнная валюта Уладзiмiра Бядулi – людзi : [50 год на пасадзе кiраўнiка СВК «Савецкая Беларусь»] / I. Арлова // Народная газета. 2006. 18 лют. С. 2.
  9. Асачук, Я. З богам на «ты» : [пра паэму У. Сiтухi «Споведзь пра Бядулю»] / Я. Асачук // ЛiМ. 2005. 20 мая. С. 7.
  10. Кукса, И. К мирским наградам добавилась церковная : [В. Л. Бедуле – орден преподобного Сергия Радонежского] // Белорусская нива. 2002. 14 авг.
  11. Лосич П. Бедулин юбилей // Заря. 2007. 26 мая. С. 3.
  12. Муха, Ф. Бедуля подал в отставку // Рэспублiка. 2006. 25 сак. С. 4.
  13. Панасюк, Н. Дело всей жизни / Н. Панасюк // Белорусская нива. 2007. 22 мая. С. 1–2.
  14. Пра хлеб i пра iншае // Культура. 2007. 26 мая – 1 чэрв. С. 7.
  15. Сёмкина, С. Храм, что в душе, к земле и людям ближе / С. Сёмкина // Белорусская нива. 2004. 14 июля.
  16. Сцяжко, Н. Праўда i толькi праўда : [пра фiльм А. Алая «Уладзiмiр Бядуля»] / Н. Сцяжко // Мастацтва. 2007. № 7. С. 42–43.
  17. Трибулёва, Е. Достоинство натуры : [к 75-летию В. Л. Бедули] / Е. Трибулёва // Вечерний Брест. 2002. 24 мая. С. 1.
  18. Трибулёва, Е. Прощание с эпохой : [В. Л. Бедуля ушёл в отставку] / Е. Трибулёва // Вечерний Брест. 2006. 24 марта. С. 1–2.
  19. Цветкова, О. Председатель : реальное кино : [о фильме А. Алая «Уладзiмiр Бядуля»] / О. Цветкова // На экранах. 2007. № 7. С. 16–17.
  20. Цыбульский, А. Бедуле Владимиру Леонтьевичу… [80 лет] / А. Цыбульский // Коммунист Белоруссии. 2007. 26 мая – 1 июня. С. 2-3.
  21. Шелехов, М. Дело Божеское : рассказ о соли земли белорусской – Владимире Леонтьевиче Бедуле / М. Шелехов // Нёман. 2006. № 2. С. 124–135.
  22. Шиманский, М. Мудрый белорус / М. Шиманский // Рэспублiка. 2006. 18 лют. С. 1, 7.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2374 разоў Апошняя змена Чацвер, 15 Красавік 2021 10:23