Убурныя гады Грамадзянскай вайны старэйшы брат Іосіфа, Іван Урбановіч, член партыі бальшавікоў з 1917 года, узначальваў адзін зпартызанскіх атрадаў, які змагаўся з войскам Калчака. Ужо ў 12–13 гадоў Іосіф (Юзiк) з’яўляецца сувязным гэтага атрада. У 1921 годзе сям’я Урбановічаў вяртаецца ў родную вёску Шэйпічы, якая апынулася ў складзе Польшчы. Старэйшыя браты Іосіфа, Андрэй і Іван, засталіся ў Савецкай Расіі.
Шаснаццацігадовым юнаком Іосіф Урбановіч уступае ў рады Камуністычнага Саюза Моладзі Заходняй Беларусі. Будучы ўжо актывістам камсамола, малады падпольшчык у 1924 годзе паступае ў беларускую гімназію ў Вільнюсе і хутка становіцца важаком моладзі, кіраўніком усіх рэвалюцыйных мерапрыемстваў. Ён быў арганізатарам і ўдзельнікам калектыву мастацкай самадзейнасці, які са сваімі спектаклямі і песнямі на рэвалюцыйныя тэмы выступаў перад моладдзю Вільнюса, бліжэйшых пасёлкаў і вёсак. За ўдзел у рэвалюцыйным руху выключаны з гімназіі ў верасні 1928 года.
У 1929 годзе Іосіф Урбановіч быў прызваны ў Польскае войска, накіраваны ў 76-ы пяхотны полк у Гродне, але неўзабаве дэмабілізаваны па стане здароўя (хварэў на сухоты). З 1930 года — сакратар Баранавіцкага, Брэсцкага акруговых камітэтаў КПЗБ.
7 мая 1931 года за рэвалюцыйную дзейнасць арыштаваны. 21 кастрычніка 1931 года Брэсцкім акруговым судом Іосіф Урбановіч прыгавораны да 6 гадоў зняволення, накіраваны ў Сядлецкую турму строгага рэжыму. У маі 1932 года яго перавялі ў яшчэ больш строгую турму Уронкі, дзе стан здароўя значна пагоршыўся. 2 чэрвеня 1934 года пракурор Пінскага акруговага суда як безнадзейна хвораму даў яму адтэрміноўку, 13 ліпеня ён быў вызвалены пад залог. Прайшоў курс лячэння; пры спробе перайсці мяжу ў СССР быў схоплены і пасаджаны ў турму. У 1936 годзе І. П. Урбановіч трапіў пад амністыю. Працаваў у Отвацку пад Варшавай рабочым, удзельнічаў у прафсаюзным руху, у рабоце беларускага зямляцтва.
Ажаніўся з Басяй Давыдаўнай Кнубавец, якая таксама была ўдзельнікам рэвалюцыйнага руху: член КСМЗБ з 1924 года, у 1930-я гады ўваходзіла ў склад ЦК КСМЗБ, адначасова кіравала Гродзенскім акруговым камітэтам КСМЗБ; за палітычную дзейнасць была арыштавана і заключана ў Пінскую турму; пасля Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Гродне. Іосіф Паўлавіч з’яўляўся стрыечным братам знакамітага беларускага спевака Міхася Іванавіча Забэйды-Суміцкага (1900–1981), ураджэнца Шэйпічаў. Падчас бамбардзіроўкі гітлераўцамі Варшавы ў верасні 1939 года М. І. Забэйда-Суміцкі быў кантужаны. І. П. Урбановіч з таварышам прабраўся ў Варшаву і спрабаваў вывесці брата з горада, але той быў настолькі хворы, што не здолеў ісці з імі.
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі (1939) Іосіф Урбановіч стаў старшынёй Ружанскага гарпасялковага Савета, дэпутатам Брэсцкага абласнога і Ружанскага раённага Саветаў.
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны І. П. Урбановіч дзейнічае рашуча — замяшчае ваенкама, займаецца прызывам у Чырвоную армію, эвакуацыяй дакументаў. У жніўні 1941 года знаходзіўся ў Гомелі. Быў накіраваны за лінію фронту ў Ружанскі раён для арганізацыі партызанскага руху, у канцы жніўня прыбыў на Ружаншчыну. Адзін з арганізатараў раённых антыфашысцкіх арганізацый (падпольны псеўданім Максім), сакратар Ружанскага раённага антыфашысцкага камітэта. З 1942 года — сакратар Брэсцкага міжраённага Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі, які ў 1943 годзе рэарганізаваны ў Брэсцкі абласны антыфашысцкі камітэт.
У чэрвені – ліпені 1943 года І. П. Урбановіч — камандзір партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі, якая дзейнічала на тэрыторыі Бярозаўскага, Косаўскага, Пружанскага, Ружанскага і Слонімскага раёнаў. Адзін з арганізатараў разгрому гарнізона ў Косаве 3 жніўня 1942 года. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
І. П. Урбановіч загінуў за некалькі дзён да вызвалення роднай Пружаншчыны — 10 ліпеня 1944 года. У в. Варанілавічы спыніў рабаванне царквы i святара, за што адзін з бандытаў выстраліў яму ў галаву. Пахаваны ва ўрочышчы Гута-Міхалін, за 13 км ад в. Верашкі Івацэвіцкага раёна на брацкіх могілках партызан і савецкіх воінаў. Імем І. П. Урбановіча названы вуліцы ў Косава, Пружанах, Ружанах, в. Варанілавічы Пружанскага раёна. У 1967 годзе на будынку Ружанскага выканкама пасялковага Савета ўстаноўлена мемарыяльная дошка. 15 снежня 1968 года ў скверы па вул. Савецкай г. п. Ружаны яму ўрачыста адкрыты помнік (скульптар Аркадзь Сурскі).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Казлоўская Надзея Анатольеўна, гал. бібліёграф
-
Урбановіч Іосіф Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 16. С. 251.
-
Урбанович Иосиф Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 426.
-
Урбанович Иосиф Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 324.
-
Урбановіч Іосіф Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 588.
-
Іосіф Паўлавіч Урбановіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пружанскага раёна. Мінск, 1992. С. 162–163.
-
Урбановіч Іосіф Паўлавіч // Беларусьу Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 602.
-
Урбанович Иосиф Павлович // Их именами названы… : энцикл. справочник.Минск, 1987. С. 623–624.
-
Урбановіч Іосіф Паўлавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 613.
-
Урбановіч Іосіф Паўлавіч / У. А. Калеснік // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 10. С. 485–486.
-
Братское кладбище партизан и советских воинов : [д. Верешки] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 204. Из содерж.: И. П. Урбанович : биография.
-
Мемориальная доска Урбановичу Иосифу Павловичу : [г. п. Ружаны] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 368.
-
Памятник Урбановичу Иосифу Павловичу : [г. п. Ружаны] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 370–371.
-
Брэсцкі абласны антыфашысцкі камітэт / А. І. Марозава. Брэсцкіміжраённы «Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі» / У. Я. Навуменка // Беларусьу Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 100–101.
-
Брэсцкая абласная антыфашысцкая арганізацыя / У. Я. Навуменка // Беларусьу Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 98–99.
-
Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 194.
-
Жыццё — подзвіг : з успамінаў М. Б. Крыштафовіча // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пружанскага раёна. Мінск, 1992. С. 122–123.
-
Мазуров, К. Т. Незабываемое / Кирилл Трофимович Мазуров. – Минск : Беларусь, 1984. – 351 с. – Из содерж.: И. П. Урбанович. С. 286, 288, 289, 309–311.
-
Ромма, Ф. Д. Мужала молодость в боях : записки секретаря подпольного обкома комсомола / Федор Дмитриевич Ромма. – Минск : Беларусь, 1974. – 312 с. – Из содерж.: И. П. Урбанович.
-
Цветков, В. А. Своими глазами : записки разведчика / Василий Афанасьевич Цветков. – Минск : Беларусь, 1972. – 271 с. – Из содерж.: И. П. Урбанович. С. 89–91.
-
Дробинский, Я. И. От Гомеля до Эстремадуры / Яков Израйлевич Дробинский. – Минск : Беларусь, 1971. – 192 с. – Из содерж.: И. П. Урбанович. С. 98–99.
-
Крифтофович, М.Е. По велению долга : [воспоминания о деятельности Брестской областной антифашистской организации] / Мирон Емельянович Криштофович // Буг в огне : [сборник]. 2-е изд., доп. и перераб. Минск, 1970. С. 188–192.
-
Пейган, М. Гаркавы подых вайны : [пра партызана Яўгена Сяргеевіча Сёмуху, які быў сведкам гібелі І. П. Урабановіча] / Мікалай Пейган, Мікалай Сінкевіч // Маяк. Берёза, 2012. 30 июня. С. 4.
-
Церахава, В. Ад Шэйпякаў да Шэйпічаў : [пра гісторыю вёскі; узгадваецца І. П. Урбановіч] / Вера Церахава // Раённыя будні. Пружаны, 2010. 1 снежня. С. 5 ; 8 снежня. С. 5 ; 15 снежня. С. 5.
-
Грыцук, А. Легендарны «Максім» / А. Грыцук // Народная трыбуна. 2000. 15 красавіка.
-
Пятровіч, А. Клятве не здрадзіў : [пра І. П. Урбановіча] / А. Пятровіч // Бярозка. 1999. № 9. С. 18–19.
-
Пятровіч, А. Клятве не здрадзіў : [пра І. П. Урбановіча] / А. Пятровіч // Чырвоная змена. 1999. 16 верасня.
-
Хазан, І. Клікала слова ў паход : старонкі гісторыі : [пра І. П. Урбановіча] / Іосіф Хазан // Зара камунізму. Пружаны, 1989. 31 кастрычніка.
-
Хазан, І. Легендарны Максім : [пра І. П. Урбановіча] / Іосіф Хазан // Зара камунізму. Пружаны, 1987. 19 сакавіка. С. 3–4 ; 21 сакавіка.
С. 3–4 ; 24 сакавіка. С. 3–4 ; 26 сакавіка. С. 3–4 ; 2 красавіка. С. 3–4. -
Іверс, А. У Гута-Міхаліне : памяці І. П. Урбановіча : [верш] / А. Іверс // Заря камунізму. Пружаны, 1988. 9 мая.
-
Хазан, І. Легендарны Максім // Іосіф Хазан // Зара камунізму. Пружаны, 1987. 19 сакавіка ; 21 сакавіка ; 24 сакавіка ; 26 сакавіка ; 2 красавіка.
-
Хазан, И. Товарищ Максим / Иосиф Хазан // Сельская газета. 1984. 1 февраля.
-
Климец, М. Товарищ Максим / М. Климец // Заря. 1984. 1 февраля.
-
Дзмітрыеў, Д. Навечна ў памяці і сэрцы : [да 75-годдзя з дня нараджэння І. П. Урбановіча] / Д. Дзмітрыеў // Зара камунізму. Пружаны, 1982. 3 красавіка.
-
Малашэвіч, З. Праз навальніцу : [дакум. нарыс пра І. П. Урбановіча; фота] / Зінаіда Малашэвіч // Маладосць. 1979. № 9. С. 147–154.
-
Вадковіч, Г.Б. Змагар за народнае шчасце / Г. Б. Вадковіч // Помнікі гісторыі і кульутры Беларусі. 1979. № 3. С. 11–12.
-
Малашэвіч, З. Таварыш Максім / Зінаіда Малашэвіч // Звязда. 1978. 20 чэрвеня ; 21 чэрвеня ; 24 чэрвеня.
-
Криштофович, М. Товарищ Максим / М. Криштофович // Заря. 1977. 23 марта.
-
Колесник, В. Грозовое поле : очерк : [отрывки из докум. очерка о деятельности И. П. Урбановича в 1930-е гг.] / Владимир Колесник // Заря. 1971. 6 ноября ; 7 ноября ; 23 ноября ; 24 ноября ; 1 декабря ; 4 декабря ; 9 декабря ; 11 декабря ; 17 декабря.
-
Могилянчик, Е. Памятник славному патриоту : [об открытии в Ружанах памятника И. П. Урбановичу] / Е. Могилянчик // Заря. 1968. 17 декабря.
-
Пестрак, П. Голас пушчы : памяці І. П. Урбановіча : [верш] // Выбраныя творы / Піліп Пестрак. Мінск, 1947. С. 145–147.