1 сакавіка 1958 года загадам Упраўлення энергетыкі СНГ БССР была ўтворана дырэкцыя электрастанцыі на чале з Уладзімірам Міхайлавічам Глінскім (1908–1972). У склад дырэкцыі ўваходзілі выконваючы абавязкі галоўнага інжынера С. Я. Фрыдман, старшы бухгалтар М. П. Катоў, інжынер М. В. Папко, сакратар-машыністка К. В. Кавальчук, шафёр М. В. Лук’янавіч.
Бярозаўская ДРЭС — гэта першая электрастанцыя блокавага тыпу ў Беларусі. 5 кастрычніка 1960 года быў закладзены першы кубаметр бетону ў падмурак галоўнага корпуса, які ўзводзіўся будаўнікамі трэста «Белэнергамантаж». 13 снежня 1961 года быў уведзены ў эксплуатацыю першы энергаблок. Газ электрастанцыя атрымлівала з Дашава, першая турбіна была дастаўлена з Харкава, катлы — з Падольска, мантаж тэхналагічнага абсталявання вёў калектыў мантажнага ўчастка з Адэсы. На месцы вёскі Ніўкі ўзнік пасёлак (з 1970 г. горад) Белаазёрск.
У верасні 1962 года ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю другі энергаблок. У БССР створана адзіная Беларуская энергасістэма. Лінія электраперадач Бярозаўская ДРЭС – Баранавічы – Мінск аб’яднала ўсе энергетычныя раёны рэспублікі ў адзіную электрычную сетку. У жніўні 1963 года ўведзены ў эксплуатацыю трэці энергаблок, у верасні 1964 года — № 4. Станцыя перайшла на спальванне вугалю. У 1966 годзе ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю энергаблок № 5, у верасні 1967 года — № 6. ДРЭС дасягнула праектнай велічыні — 920 МВт.
Бярозаўская ДРЭС была самай буйной электрастанцыяй на захадзе БССР. Дзякуючы гэтай электрастанцыі змаглі з’явіцца найбуйнейшыя прадпрыемствы ў Брэсце, Гродне, Пінску, Баранавічах, Салігорску. Павуцінне ліній электраперадач звязвае ДРЭС з сотнямі вялікіх і малых гарадоў і вёсак. У 1968 годзе Бярозаўскай ДРЭС прысвоена імя 50-годдзя БССР. У 1970-я гады яна была асноўнай генерыруючай магутнасцю рэспублікі, выпрацоўваючы да 40 % электраэнергіі, вырабленай усімі электрастанцыямі Беларусі.
З-за цяжкасцей у палівазабеспячэнні электрастанцыі давялося перажыць шэраг буйных мадэрнізацый. Праектным палівам спачатку вызначаўся фрэзерны торф. Але ў сувязі з тым, што ў гэты час быў уведзены ў эксплуатацыю газаправод Дашава – Мінск, ДРЭС была падключана да гэтага газаправода і некаторы час працавала на прыродным газе. У 1971 годзе прынята рашэнне аб перапраектаванні ДРЭС на спальванне мазуту. Была зманціравана новая мазутная гаспадарка, пабудаваны іншыя аб’екты і станцыя перайшла на спальванне мазуту. У 1980-я гады станцыя працавала на поўную магутнасць. У 1992 годзе быў пракладзены новы газаправод, газаразмеркавальны пункт № 2, што дазволіла спальваць газ адначасова на ўсіх 12 катлаагрэгатах.
У 1991–2001 гадах дырэктарам працаваў Іван Уладзіміравіч Баярчук, яго змяніў Георгій Канстанцінавіч Корань. У 2001 годзе Бярозаўская ДРЭС вырабіла 1,5 млрд. кВт·ч электраэнергіі. У жніўні Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў праект рэканструкцыі Бярозаўскай ДРЭС, прадугледзеўшы ўвод у эксплуатацыю першага пускавога комплексу ў складзе энергаблока № 4 у 2003 годзе і другога, пускавога комплексу ў складзе блока № 3 у 2005 годзе.
З 5 мая 2009 года калектыў узначальвае Уладзімір Мікалаевіч Семяняка. 21 ліпеня 2011 года адбылося адкрыццё сімвалічнага знака — першага каменя ў падмурак энергаблока магутнасцю 427 МВт. Гэта сумесны беларуска-кітайскі інвестыцыйны праект, які адкрывае новыя перспектывы для электрастанцыі. Новы энергаблок дае магчымасць істотна павялічыць магутнасць, надзейнасць і эканамічнасць Брэсцкай энергасістэмы. На 1 студзеня 2012 года магутнасць Бярозаўскай ДРЭС — 958,12 МВт, гэта другая па магутнасці ў краіне (пасля Лукомскай ДРЭС).
Бярозаўская ДРЭС працягвае актыўна супрацоўнічаць з замежнымі партнёрамі — Кітайскай машынабудаўнічай інжынірынгавай карпарацыяй. Падпісаны новыя важнейшыя дакументы — дагавор на сэрвіснае паслягарантыйнае абслугоўванне парагазавай устаноўкі, а таксама на пастаўкі дадатковых механізмаў і запасных частак. Па выніках атэстацыі на прадмет надзейнасці і эканамічнасці Бярозаўская ДРЭС атрымала вышэйшую катэгорыю эканамічнасці і першую катэгорыю надзейнасці.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Логіс Аляксандра Генадзьеўна, гал. бібліёграф
-
Бярозаўская ДРЭС // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 410.
-
Березовская ГРЭС // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 366.
-
Березовская ГРЭС // Беларусь созидающая. Мінск, 2010. Т. 2. C. 200–203.
-
Белаазёрск : [горад Бярозаўскага раёна] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 163–164.
-
Березовская ГРЭС : филиал РУП «Брестэнерго» : [краткая ист. справка, 1956–2006 гг.] / Брестэнерго. – Белоозерск, 2006. – 16 с. : фото.
-
Березовская ГРЭС : филиал РУП «Брестэнерго». – Белоозерск, 2004. – 16 с. : фото.
-
Березовская ГРЭС им. 50-летия Белорусской ССР = Beriozasteamcentralpowerstationnamedinhonourofthe 50 thanniversaryoftheByelorussianSSR. – [Б. м. ] : Внешторгиздат, [1991]. – 15 c. : цв. фото.
-
Березовская ГРЭС : [фотоальбом] / автор текста Э. Чечко ; авторы фото: Г. Белицкий, В. Межевич, В. Карташев. – Минск : [б. и.], 1970. – 31 с. : фото.
-
Хадкевіч, Т. Мая Беларусь : нарыс / Тарас Хадкевіч. – Мінск : Беларусь, 1968. – 175 с. – Са зместу: Плюс электрыфікацыя. С. 94–98.
-
Глінскі, В. Плюс электрыфікацыя / В. Глінскі // Родная наша ўлада : [зборнiк] / уклад. М. Марушкевiч. Мінск, 1967. С. 269–277.
-
Карпеш, Р. В будущее с оптимизмом : [Берёзовская ГРЭС] / Розалия Карпеш // Маяк. Берёза, 2017. 20 декабря. С. 5.
-
Карпеш, Р. Дело чести : [лучшие люди района трудятся на Берёзовской ГРЭС] / Розалия Карпеш // Маяк. Берёза, 2017. 12 июля. С. 4.
-
Горовая, М. Две пятерки — прекрасная дата : [Берёзовская ГРЭС] / Маргарита Горовая // Маяк. Берёза, 2017. 18 января. С. 4.
-
Горовая, М. Все начиналось с первого толчка : [к 55-летнему юбилею Берёзовской ГРЭС] / Маргарита Горовая // Маяк. Берёза, 2016. 31 декабря. С. 10.
-
Васюк, Н. Две пятерки Березовской ГРЭС : [к 55-летнему юбилею Берёзовской ГРЭС] / Наталья Васюк // Вечерний Брест. 2016. 30 декабря. С. 3.
-
Семеняко, В. Во имя энергетической безопасности / Владимир Семеняко // Маяк. Берёза, 2016. 21 декабря. С. 4.
-
Горовая, М. Очевидное — невероятное Березовской ГРЭС / Маргарита Горовая // Маяк. Берёза, 2016. 6 июля. С. 5.
-
Горовая, М. РУП «Брестэнерго»: главное достояние — люди : [о праздновании 85-летия Белорусской энергосистемы на Берёзовской ГРЭС] / Маргарита Горовая ; фото Степана Тюшкевича // Маяк. Берёза, 2016. 1 июня. С. 4.
-
Тоболич, А. От Белоозерска до Пружан : [о работе Берёзовской ГРЭС] / Адам Тоболич ; фото Александра Шульгача // Заря. 2016. 12 мая. С. 5.
-
Хокимова, А. Партнёрство на вес золота : [за строительство парогазового энергоблока на Берёзовской ГРЭС компания СМЕС получила золотую статуэтку китайского правительства] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2015. 23 декабря. С. 7.
-
Семеняко, В. Достойное место в энергосистеме / Владимир Семеняко // Маяк. Берёза, 2015. 19 декабря. С. 1, 3.
-
Горовая, М. Молодость «старого завода» : [лидер профкома Берёзовской ГРЭС инженер тепловой автоматики ПГУ-427 Сергей Чиж] / Маргарита Горовая // Маяк. Берёза, 2015. 27 июня. С. 4.
-
Горовая, М. Связанные одной целью : [о династии энергетиков Берёзовской ГРЭС] / Маргарита Горовая // Маяк. Берёза, 2015. 13 июня. С. 6.
-
Гапеева, Т. Модернизация помогла Березовской ГРЭС сэкономить до 400 тыс. тонн условного топлива / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2015. 13 мая. С. 19.
-
Турченко, А. Подписан акт сдачи-приёмки в эксплуатацию энергоблока ст. № 5 Берёзовской ГРЭС / Антон Турченко // Энергетика Беларуси. 2015. 16 января. С. 1, 5.
-
Боярчук, И. В. Это было время, которое не повторится : [воспоминания о работе на Берёзовской ГРЭС бывшего директора] / Иван Владимирович Боярчук // Маяк. Берёза, 2015. 14 января. С. 6.
-
Лосич, П. Как сдвинуть камень преткновения? : [итоги визита Александра Лукашенко на Берёзовскую ГРЭС] / Павел Лосич // Заря. 2014. 16 августа. С. 1, 3.
-
Хокимова, А. Китайский фэншуй для белорусской энергетики : [о пуске нового энергоблока на Берёзовской ГРЭС] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2014. 1 января. С. 5.
-
Синкевич, Н. ПГУ-400 : завершающая стадия строительства на Березовской ГРЭС / Николай Синкевич // Маяк. Берёза, 2013. 20 ноября. С. 4.
-
Рекуц, С. Энергетика будущего: на расстоянии нескольких кварталов : [итоги рабочей поездки председателя Брестского облисполкома К. А. Сумара по Берёзовскому району, в ходе которой он посетил Берёзовскую ГРЭС] / Сергей Рекуц ; фото Валерия Короля // Заря. 2013. 20 августа. С. 3.
-
Супрунюк, О. На Берёзовской ГРЭС дождались давно обещанного заказа : [оборудование от «Теплоэнергосервис» (Екатеринбург)] / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 2013. 30 мая (№ 22). С. 2.
-
Синкевич, Н. Строят АЭС и БНС : [о реконструкции пятого энергоблока] / Николай Синкевич // Маяк. Берёза, 2012. 13 июня. С. 2.
-
Горовая, М. Вчера, сегодня, завтра Берёзовской ГРЭС / Маргарита Горовая ; фото автора // Маяк. Берёза, 2011. 22 декабря.
-
Горовая, М. Станция — вся моя жизнь : [о бывшем директоре Берёзовской ГРЭС Иване Владимировиче Боярчуке] / Маргарита Горовая // Маяк. Берёза, 2011. 21 декабря. С. 4.
-
Скородумова, М. Берёзовская ГРЭС: что даст реконструкция / Марина Скородумова // Маяк. Берёза, 2011. 22 января. С. 5.
-
Волков, С. Инвестиции из Поднебесной придут на Березовскую ГРЭС / Сергей Волков // Заря. 2010. 12 октября. С. 1.
-
Семеняко, В. Новый директор ГРЭС принял эстафету / В. Семеняко // Маяк. Берёза, 2009. 27 мая. C. 4.
-
Горовая, М. Портрет директора на фоне ГРЭС / Маргарита Горовая // Маяк. Берёза, 2008. 2 февраля. C. 6.
-
Киватыцкая, В. Добрый след на земле : [о первом директоре Берёзовской ГРЭС Владимире Михайловиче Глинском (1908–1972), его именем названа улица в Белоозёрске] / Валентина Киватыцкая // Маяк. Берёза, 2007. 16 мая. C. 4.
-
Воляк, О. Успешно завершены испытания энергоблока № 3 Берёзовской ГРЭС / О. Воляк // Энергетика Беларуси.2005. 6 декабря. С. 1.
-
Федорако, Н. Н. У истоков Берёзовской ГРЭС : [В. М. Глинский] / Н. Н. Федорако // Энергетика Беларуси.2004.25 октября. С. 6.
-
Корень, Г. К. Во имя стабильности. Энергетической / Г. К. Корень // Маяк. Берёза, 2004.17 апреля. С. 7.