Аўторак, 19 Снежань 2017 00:00

5 снежня 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Сцяпанавіча) Разанава (1947), паэта, перакладчыка, эсэіста

Аляксандр Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Яго бацька, Сцяпан Іванавіч Разанаў (1910–1986), родам з вёскі Вялікая Ржакса Тамбоўскай вобласці; напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй у Беларусь і застаўся жыць у Сяльцы; быў вывезены ў Германію на прымусовую працу, знаходзіўся ў канцлагерах, у 1945 годзе вярнуўся. Маці, Надзея Іванаўна, працавала медсястрой, фельчарам-акушэркай, пазней — у Сялецкай бальніцы.

 

Алесь Разанаў у 1966 годзе скончыў Сялецкую сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Адначасова з вучобай у 1967–1968 гадах працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. У 1969 годзе перавёўся на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, які скончыў у 1970 годзе. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Кругельскай сярэдняй школе Камянецкага раёна, служыў у Савецкай арміі.

З 1972 года Аляксандр Сцяпанавіч жыве і працуе ў Мінску. У 1972–1974 гадах — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», часопіса «Родная прырода». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года. У 1974–1986 гадах — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 года — на творчай рабоце. Вучыўся ў славістычнай школе ў Чэхаславакіі (1988). У 1994–1999 гадах — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Крыніца». У апошнія гады жыве пераважна ў Германіі.

Першыя вершы паэта былі надрукаваны ў 1961 годзе ў бярозаўскай раённай газеце «Маяк коммунизма». Алесь Разанаў — адзін з першых членаў літаратурнага аб’яднання «Крыніца», якое працавала пры рэдакцыі «раёнкі». У 1970 годзе ўбачыў свет першы паэтычны зборнік з адметнай для таго часу назвай «Адраджэнне». У ім пераважалі адраджэнскія настроі, услаўляліся героі беларускага мінулага. З’яўленне зборніка сведчыла, што ў беларускую літаратуру прыйшоў малады здольны паэт, творчасць якога адразу звярнула на сябе ўвагу і крытыкаў, і чытачоў.

У наступным зборніку вершаў «Назаўжды» (1974) праявіўся пошукавы характар паэта, схільнасць да паэтычнага эксперыменту. З гэтага часу з імем Алеся Разанава звязваецца ўяўленне аб інтэлектуальнай плыні ў беларускай паэзіі. Усе наступныя кнігі паэта выклікалі актыўную палеміку і цэлую амплітуду ўспрымання — ад захаплення да абсалютнага непрыняцця, але нікога не пакідалі абыякавым.

Шматлікія вершаваныя тэксты Алеся Разанава — гэта творы аб разнастайных праявах свету: аб рэчах, прыродных з’явах і жывых істотах. У многіх сваіх вершах паэт звяртаецца да фальклорна-міфалагічных матываў, біблейскай сімволікі, нацыянальнай гістарычнай памяці. Яго творы — паэма «Гліна», вершы «Рагнеда», «Стары горад», паэма «Усяслаў Чарадзей» — вяртаюць чытача ў далёкую беларускую мінуўшчыну.

Алесь Разанаў вынаходлівы і дасціпны як у змесце, так і ў форме. Ён істотна пашырыў жанравыя межы сучаснай паэзіі. З’яўляецца заснавальнікам новых вершаваных форм у беларускай паэзіі — квантэм, пункціраў, версэтаў, вершаказаў, зномаў. Яго паэтычныя тэксты часам нагадваюць фрагменты старажытных манускрыптаў без пачатку і без канца, спасціжэнне сэнсу якіх вымагае напружанай працы інтэлекту і фантазіі, здольнасці да самастойнай інтэрпрэтацыі.

Перакладае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербска-харвацкай, чэшскай, англійскай моў. Пераклаў кнігу К. Саі для дзяцей «Гэй, хавайцеся!» (1982), У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (аўтарскае «Сон у Іванаву ноч» у зборніку «Тры камедыі», 1989). Склаў кнігу паэзіі Янкі Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982). Выдаў па-нямецку зборнік «Wortdichte» (2003). Даследчык-літаратуразнаўца Іван Штэйнер так адзываўся аб А. Разанаве: «Ён свой не толькі ў Літве, Германіі, Швейцарыі ці ва ўсіх славянскіх краінах. З’яўленне Алеся Разанава — гэта ўжо здабытак еўрапейскай культуры».

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы» (1988), еўрапейскай Літаратурнай прэміі імя Егана Готфрыда Гердэра (2003), прэміі «Залаты апостраф» (2012). Лаўрэат Міжнароднага фестывалю славянскай паэзіі «Поющие письмена» (2014).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Логіс Аляксандра Генадзьеўна, гал. бібліёграф

 

Творы А. Разанава

  1. Францыск Скарына. Маем найбольшае самі : кніга перастварэнняў Алеся Разанава / [рэд. савет: А. Бадак і інш. ; прадмова А. Сушы]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 223 с.

  2. Галасы тое, што ёсць, шукаюць. Пункціры = DieStimmensuchen, wasist. Punktierungen / Алесь Разанаў. – [Мінск] : Логвінаў, 2016. – 502 с.

  3. На гэтай зямлi = AufdieserErde : версэты / Алесь Разанаў. – Мінск : Логвінаў, 2015. – 409 с.

  4. І потым нанава пачаць : квантэмы, злёсы, вершы / Алесь Разанаў.  Мінск : І. П. Логвінаў, 2011.  99 с.

  5. З апокрыфа ў канон : гутаркі, выступленні, нататкі / Алесь Разанаў.  Мінск : І. П. Логвінаў, 2010.  137 с.

  6. Воплескі даланёю адною : пункціры / Алесь Разанаў. – Мінск : Логвінаў, 2010. – 74 с.

  7. Сума немагчымасцяў : зномы / Алесь Разанаў.  Мінск : Логвiнаў, 2009.  121 с.

  8. Пчала пачала паломнічаць : вершаказы / Алесь Разанаў.  Мінск : Логвiнаў, 2009.  131 с.

  9. Дождж: возера ў акупунктуры : пункціры / Алесь Разанаў. – Мінск : Логвiнаў, 2007. – 160 с.

  10. Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць : паэмы / Алесь Разанаў. – Мінск : Логвiнаў, 2006. – 167 с.

  11. Глiна. Камень. Жалеза / Алесь Разанаў ; рэд. Я.Чыквiн.  Беласток, 2000.  95 с.  (Б-чка Беларус.лiт.аб-ня «Белавежа»; Кн. 34).

  12. Танец з вужакам: выбранае / Алесь Разанаў. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1999. – 462 с. – (Беларуская паэзiя ХХ стагоддзя).

  13. Рэчаіснасць : [версэты, вершаказы, паэмы] / Алесь Разанаў.  Мінск : БГАКЦ, 1998.  198 с.

  14. Вастрыё стралы : версэты, паэтыч. мiнiяцюры / Алесь Разанаў. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1988. – 159 с.

  15. Шлях-360 : паэмы i вершы / Алесь Разанаў.  Мінск : Мастацкая лiтараутра, 1981.  110 с.

  16. Назаўжды : вершы i паэма / Алеся Разанаў. – Мінск : Мастацкая лiтараутра, 1974. – 111 с.

  17. Лясная дарога : версэты / Алесь Разанаў.  Мінск : Логвiнаў, 2005.  199 с.

  18. Адраджэнне : вершы / Алесь Разанаў. – Мінск : Беларусь, 1970. – 47 с. – (Першая кнiга паэта).

 

Аб жыцці і творчасці А. Разанава

  1. Разанаў Алесь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 13. С. 251.

  2. Алесь Разанаў // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. C. 70–72.

  3. Алесь Разанаў // Беларускія пісьменнікі, 1917–1990 : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск, 1994. С. 456.

  4. Разанаў Алесь / Л. М. Гарэлiк, В. У. Смольская // Беларускія пісьменнікі :біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1995. Т. 5. С. 126–128.

  5. Аляшкевіч, Т. А. Фонасемантыка паэтычнага твора Алеся Разанава : [манаграфія] / Т. А. Аляшкевіч. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 160 с.

  6. Валасюк, Л. Паэт-філосаф Алесь Разанаў // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 198.

  7. Штэйнер, І. Уводзіны ў невымоўнае : філасофія паэзіі Алеся Разанава / Іван Штэйнер. – Мінск : Звязда, 2013. – 350 с.

  8. Івашчанка, А. Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй : манаграфія / Анатоль Івашчанка. – Мінск : БНТУ, 2008. – 143 с.

  9. Сапожков, Ю. Гольстримом реализма : [о творчестве А. Рязанова] // На просторе слова : крит. статьи, эссе, диалоги / Юрий Сапожков. Минск, 2008. C. 3541.

  10. Штейнер, И. Ф. Криница, из которой пил святой : философия поэзии Алеся Рязанова / Иван Штейнер.  Минск : Республиканский институт высшей школы, 2010.  16с.

  11. Імгненні, пакладзеныя на словы… : літаратурна-паэтычны трыпціх па творах А. Разанава, М. Арахоўскага, В. Супрунчука / склад. А. Драган. – Бяроза : ЦРБ, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, 2008. – 10 с.

  12. Старасценка, Т. Я. Лексіка-стылістычныя сродкі рэалізацыі кантрасту (на матэрыяле твораў Алеся Разанава) : аўтарэферат дысертацыі… кандадата філалагічных навук / Таццяна Яўгенаўна Старасценка ; Бел. дзярж. пед. ун-т. – Мінск, 2001. – 16 с.

  13. Кісліцына, Г. М. Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасц/ Ганна Мікалаеўна Кісліцына ; [навук. рэд.: Л. М. Гарэлік]. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – 144 с.

  14. Дубянецкі, Э. Вандроўнік у прасторы і часе : [пра адметны творчы шлях А. Разанава] / Эдуард Дубянецкі // ЛіМ. 2017. 8 снежня. С. 7.

  15. Шчарбачэвіч, Н. Даў нам хлеб : [паэт А. Разанаў разважае аб Ф. Скарыне] / Ніна Шчарбачэвіч // Звязда. 2017. 5 жніўня. С. 6.

  16. Панфілава, А. Філасофскі каментарый паэтычнага тэксту : на прыкладзе творчасці Алеся Разанава / Анастасія Панфілава // Роднае слова. 2017. № 7. С. 1416.

  17. Штейнер, И. Откуле же тогда мудрость приходить : вольные размышления по поводу «кнігі перастварэнняў» АРязанова «Францыск Скарына. Маем найбольшае самі» / Иван Штейнер // Нёман. 2017. № 6. С. 151162.

  18. Штэйнер, І. Ф. Не сёння напісанае чытаю сёння : кніга перастварэнняў «Францыск Скарына. Маем найбольшае самі» Алеся Разанава / Іван Штэйнер // Роднае слова. 2017. № 5. С. 3033.

  19. Карпеш, Р. Маем найлепшае самі : [у Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з паэтам Алесем Разанавым і гал. рэдактарам газеты «ЛІМ» Ларысай Цімошык] / Разалія Карпеш ; фота Сцяпана Цюшкевіча // Маяк. Берёза, 2017. 24 мая. С. 3.

  20. Цімошык, Л. «Бы дрэва, што мае адно карэнне...» : з новай кнігай — да землякоў : [аб творчай сустрэчы А. Разанава з чытачамі Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі] / Ларыса Цімошык // ЛіМ. 2017. 19 мая (№ 20). С. 11.

  21. Селеня, Е. Всё начиналось с «Маяка» / Евгений Селеня // Маяк. Берёза, 2016. 19 марта.

  22. Санюк, Д. К. Алесь Разанаў і дэкаданс / Дзмітрый Санюк // Маладосць. 2013. № 1. С. 8892.

  23. Шышова, Т. Слоўнік разанаўскага версэта / Т. Шышова // ЛіМ. 2012. 13 красавіка. C. 7.

  24. Ярац, А. Беларускі хлеб : [нямецкі кантэкст у творах АРазанава] / А. Ярац // Роднае слова. 2012. № 4. C. 3234.

  25. Штейнер, И. Вольные рассуждения по поводу выхода сборника А. Рязанова «З Вяліміра Хлебнікава» / Иван Штейнер // Нёман. 2011. № 11. C. 203211.

  26. Мечная, Н. «Паэзія абрала мяне» : Брэсцкай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі А. Разанава «Месяц думае, Сонца разважае»] / Наталля Мечная // Заря. 2011. 18 октября. C. 5.

  27. Сяленя, Я. Мужны голас : [творчасць АРазанава] / Яўген Сяленя // Маяк. Берёза, 2011. 2 апреля. С. 5.

  28. Селеня, Е. На волоске от смерти : [тяжелейшие испытания выпали на долю родителей поэта АРязанова] / Евгений Селеня // Маяк. Берёза, 2010. 20 ноября. С. 3 ;24 ноября. C. 3.

  29. Разанаў, А. «У спасціжэнні паэзіі...» / Алесь Разанаў ; размаўляла Маргарыта Гаравая // Маяк. Берёза, 2010. 16 октября. C. 4.

  30. Штейнер, И. Криница, из которой пил святой : [философская поэзия АРязанова] / Иван Штейнер // Нёман. 2010. № 8. C. 209221.

  31. Аляшкевiч, Т. Гук і сэнс у паэтычным космасе Алеся Разанава / Т. Аляшкевiч // Полымя.2010. № 2. C. 122129.

  32. Драган, А. Імгненні, пакладзеныя на словы... / А. Драган // Бібліятэчны свет. 2009. № 10. C. 9–12.

  33. Яўдошына, Л. Лінгвістычны аналіз вершаванага тэксту :на прыкладзе версэтаў Алеся Разанава / Л. Яўдошына // Роднае слова. 2009. № 10. C. 64–65.

  34. Пракапенкава, Т. ПаэзіяАлеся Разанава: ад зместу да формы :[yрок беларускай літаратуры ў 11-м класе] / Таццяна Пракапенкава // Роднае слова. 2009. № 5. C. 73–76.

  35. Сапожков, Ю. Обещание дали : [о книге А. Рязанова «Дождж: возера ў акупунктуры»] / Юрий Сапожков // Нёман. 2008. № 2. C. 143–146.

  36. Мацяш, Н. Ліхтар : [верш, прысвечаны А. Разанаву] / Ніна Мацяш // Маяк. Берёза, 2007. 5 декабря. С. 6.

  37. Ермалаева, I. Сустрэча са славутым пісьменнікам : [аб сустрычы з А. Разанавым у Сялецкай сельскай бібліятэцы] / I. Ермалаева // Маяк. Берёза, 2007. 22 августа. C. 3.

  38. Сяленя, Я. Простыя праявы — цэнтры быцця : [аб кнігах А. Разанава «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць», «Дождж: возера ў акупунктуры»] / Яўген Сяленя // Маяк. Берёза, 2007. 26 мая. C. 10.

  39. Iвашчанка, А. С. Медытацыя як творчы метад : жанравыя асаблівасці і эвалюцыя пункціраў Алеся Разанава / А. С. Івашчанка // Роднае слова. 2006. № 12. С. 10–12.

  40. Сяленя, Я. Поспех прыходзіць да руплівых : [аб кнізе А. Разанава «Кніга ўзнаўленняў»] / Яўген Сяленя // Маяк. Берёза, 2006. 27 декабря. C. 6.

  41. Сяленя, Я. Плённыя здабыткі Алеся Разанава : [аб кнізе А. Разанава «Лясная дарога»] / Яўген Сяленя // Маяк. Берёза, 2006. 4 ноября. C. 7.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 7569 разоў Апошняя змена Панядзелак, 16 Лістапад 2020 15:53