Пятніца, 12 Студзень 2018 16:18

8 студзеня 2018 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Рыгоравіча Мулярчыка (1943), вучонага-радыёфізіка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі (1996)

Сцяпан Рыгоравіч Мулярчык нарадзіўся 8 студзеня 1943 года ў вёсцы Азярцо Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласцi. У 1961 годзе паступіў на факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які паспяхова закончыў у 1966 годзе. У 1967 годзе Сцяпан Мулярчык быў асістэнтам кафедры электронных матэматычных машын. Затым была вучоба ў Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы імя Н. Э. Баўмана (Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт), мэтавая аспірантура (1968–1971).

 

У перыяд з 1971 па 1984 гады С. Р. Мулярчык працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам, дацэнтам кафедры інфарматыкі і камп’ютарных сістэм БДУ. З 1984 года — загадчык кафедры, у 1990–2012 гадах — дэкан факультэта радыёфізікі і электронікі. Актыўна займаецца педагагічнай дзейнасцю. Распрацаваў агульныя курсы, такія як: матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады, вылічальная электроніка, метады вылічальнага эксперымента, шэраг спецыяльных курсаў.

Аўтар навучальных дапаможнікаў: «Інтэгральная схематэхніка», «Лікавыя метады», «Вылічальная электроніка». З’яўляецца суаўтарам вучэбных планаў па спецыяльнасцях «Радыёфізіка», «Фізічная электроніка», «Аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», «Прыкладная інфарматыка», «Камп’ютарная бяспека», а таксама спецыялізацый: лічбавая электроніка, камп’ютарнае прыборабудаванне, электроніка інфармацыйных тэхналогій, праграмна-тэхнічныя сродкі і сістэмы абароны інфармацыі, радыёэлектронныя сістэмы апрацоўкі і перадачы інфармацыі.

Акрамя гэтага, С. Р. Мулярчык з’яўляецца суаўтарам адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі першай ступені спецыяльнасцей: «Радыёфізіка», «Фізічная электроніка», «Аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», «Прыкладная інфарматыка». Суаўтар тыпавых праграм па курсах «Вылічальная практыка», «Лікавыя метады», «Метады вылічальнага эксперымента».

С. Р. Мулярчык мае навуковыя працы ў галіне навуковых інтарэсаў: «Камп’ютарнае мадэляванне», «Камп’ютарнае праектаванне ў радыёэлектроніцы, мікраэлектроніцы, прыборабудаванні». Галоўныя навуковыя вынікі яго дзейнасці:

  • Максімінная пастаноўка задачы аптымізацыі схем радыёэлектроннай апаратуры, праекцыйных алгарытмаў яе вырашэння;

  • Метады і алгарытмы фарміравання і рашэнні матэматычных мадэляў цеплавых ланцугоў, схем радыёэлектроннай апаратуры;

  • Метады колькаснага рашэння алгебраізаваных на сетцы раўнанняў бесперапыннасці і Пуасона;

  • Клас праекцыйных метадаў рашэння сістэм алгебраічных раўнанняў з сіметрычнымі матрыцамі спецыяльнай структуры.

Сцяпан Рыгоравіч падрыхтаваў 10 кандыдатаў навук, адзін з якіх абараніў доктарскую дысертацыю. Апублікаваў больш за 250 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі: «Экстремальные задачи при схемотехническом проектировании в электронике», «Системы автоматизации анализа и расчета схем радиоэлектронной аппаратуры», «Численное моделирование микроэлектронных структур». Мае вучоныя ступені і званні: кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1974), доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1989).

С. Р. Мулярчык займаецца грамадскай дзейнасцю. Старшыня Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання радыёфізікаў, член навуковага таварыства ІЕЕЕ, старшыня доктарскага савета па абароне дысертацый, член Дзяржаўнага экспертнага савета па радыёэлектроніцы, прыборабудаванні, оптыцы; старшыня Вучонага савета факультэта радыёфізікі камп’ютарных тэхналогій, член Вучонага савета БДУ, член рэдкалегій двух навуковых часопісаў.

С. Р. Мулярчык узнагароджаны медалём «За трудовое отличие» (1986), сярэбраным медалём ВДНГ (1990), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001), знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2003). Акрамя гэтага, Сцяпан Рыгоравіч мае Ганаровыя граматы навуковага грамадства ІЕЕЕ, МВ і ССА СССР і БССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Фонду фундаментальных даследаванняў, БДУ.

У 1996 годзе С. Р. Мулярчыку было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». У 2000 годзе вучоны атрымаў стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2010 годзе атрымаў Ганаровае званне «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў студзені 2018 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Вазнішчык Вольга Мікалаеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы С. Г. Мулярчыка

  1. Параллельная вычислительная схема проекционного метода сопряженных градиентов и ее исследование на задаче моделирования полупроводниковых структур / С. Г. Мулярчик, С. С. Белявский, А. М. Дежурко // Вести института современных знаний. 2010. № 2 (43). С. 18–23.

  2. Образовательный стандарт Республики Беларусь. Высшее образование. Первая ступень. Специальность 1-31 04 04 Аэрокосмические радиоэлектронные и информационные системы и технологии / С. Г. Мулярчик [и др.]. – Минск : РИВШ, 2010. – 29 с.

  3. Мандрик, П. А. Образовательный стандарт Республики Беларусь. Высшее образование. Первая ступень. Специальность 1-31 03 07 Прикладная информатика (по направлениям) / П. А. Мандрик, М. К. Буза, С. Г. Мулярчик [и др.]. – Минск : РИВШ, 2010. – 45 с.

  4. Дежурко, А. М. Параллельный проекционный метод сопряженных градиентов для моделирования полупроводниковых структур / А. М. Дежурко, С. С. Белявский, С. Г. Мулярчик // Третья Международная научная конференция «Суперкомпьютерные системы и их применение» (SSA'2010) : доклады конференции (25–27 мая 2010 г., Минск). – Минск : ОИПИ НАН Беларуси, 2010.

  5. Андреев, А. Д. Определение концентрации примеси и дрейфовой скорости электронов в высоколегированном короткоканальном nмоп-транзисторе / А. Д. Андреев, О. Г. Жевняк, С. Г. Мулярчик[и др.] // Вестник БГУ. Серия 1, Физика, математика, информатика. 2009. № 2. С. 20–23.

  6. Образовательный стандарт Республики Беларусь. Высшее образование. Первая ступень. Специальность — 1-31 04 02 Радиофизика / С. Г. Мулярчик [и др.]. – Минск : РИВШ, 2008. – 27 с.

  7. Образовательный стандарт Республики Беларусь. Высшее образование. Первая ступень. Специальность — 1-31 04 03 Физическая электроника / С. Г. Мулярчик [и др.]. – Минск : РИВШ, 2008. – 29 с.

  8. Андреев, А. Д. Формирование проводящего канала в высоколегированном nмоп-транзисторе в линейном режиме работы / А. Д. Андреев, В. М. Борздов, А. А. Валиев, О. Г. Жевняк, С. Г. Мулярчик, И. М. Шевкун // Вестник БГУ. Серия 1, Физика, математика, информатика. 2007. № 2. С. 42–46.

  9. Белявский, С. С. Дискретизация уравнений переноса на основе двумерных вейвлетов / С. С. Белявский, С. Г. Мулярчик // Вести Института современных знаний. 2006. № 1 (26). С. 102–106.

  10. Анищик, В. М. Физические исследования в Белорусском государственном университете / В. М. Анищик, В. Г. Барышевский, С. Г. Мулярчик // Вестник БГУ. Серия 1, Физика, математика, информатика. 2006. № 3. С. 3–15.

  11. Андреев, А. Д. Влияние уровня легирования подложки и толщины подзатворного окисла на ВАХ n-канального МОП-транзистора / А. Д. Андреев, В. М. Борздов, А. А. Валиев, О. Г. Жевняк, С. Г. Мулярчик, И. М. Шевкун // Вестник БГУ. Серия 1, Физика, математика, информатика. 2005. № 3. С. 13–17.

  12. Подготовка специалистов по профилю «Параллельные вычисления» на факультете радиофизики и электроники Белгосуниверситета / С. Г. Мулярчик // Информатизация образования. 2005. № 1. С. 3035.

  13. Андреев, А. Д. Аппроксимация ВАХ высоколегированного N-канального МОП-транзистора / А. Д. Андреев, А. А. Валиев, О. Г. Шевняк, С. Г. Мулярчик, И. М. Шевкун // Вестник БГУ. Серия 1, Физика, математика, информатика. 2004. № 3. С. 42–48.

  14. Вычислительная электроника : конспект лекций / С. Г. Мулярчик. – Минск : БГУ, 2003. – 148 с.

  15. Численные методы : конспект лекций / С. Г. Мулярчик. – Минск : БГУ, 2001. – 127 с.

  16. Учет трехмерных эффектов при расчете сопротивления пассивной области базы биполярного планарного транзистора / С. Г. Мулярчик, И. М. Шевкун, А. А. Зиневич // Вестник БГУ. Серия 1, Физика, математика, информатика. 2001. № 2. С. 7–11.

  17. Многоуровневое предобуславливание алгебраизованных систем дифференциальных уравнений эллиптического типа / С. Г. Мулярчик, С. С. Белявский // Выбраныя навуковыя працы БДУ. Минск, 2001. № 4. С. 527–550.

  18. Белявский, С. С. О сходимости линейных итерационных методов для циклически редуцированной линейной системы с несимметричной матрицей / С. С. Белявский, С. Г. Мулярчик // Труды института математики. 2001. № 9. С. 27–29.

  19. Белявский, С. С. Двухуровневое предобусловливание сеточных уравнений в методах псевдодвойственных направлений / С. С. Белявский, С. Г. Мулярчик // Дифференциальные уравнения. 2001. № 7. С. 899–904.

  20. Белявский, С.С. Приближенное решение уравнений переноса / С. С. Белявский, С. Г. Мулярчик // Труды института математики. 2000. № 6. С. 27–30.

  21. Белявский, С.С. Преобразования метода Ньютона в метод гуммелевского типа при построении приближенного решения уравнений переноса / С. С. Белявский, С. Г. Мулярчик, И. М. Шевкун // Труды института математики. 2000. № 9. С. 30–34.

  22. Численное моделирование микроэлектронных структур / С. Г. Мулярчик. – Минск : Университетское, 1989. – 368 с.

  23. Интегральная схемотехника / С. Г. Мулярчик. – Минск : БГУ им. В. И. Ленина, 1983. – 189 с.

 

Аб жыццi i дзейнасцi С. Р. Мулярчыка

 

  1. Мулярчик Степан Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 5. С. 263–264.

  2. Мулярчык Сцяпан Рыгоравіч / П. М. Бараноўскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 2000. Т. 11. С. 24–25.

  3. Мулярчик Степан Григорьевич // Прафесары i дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, 1921–2001 : 80 год. Мiнск, 2001. С. 200–201.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1789 разоў Апошняя змена Панядзелак, 16 Лістапад 2020 15:56