Панядзелак, 05 Люты 2018 11:09

15 ліпеня 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Шаблоўскага (1908–1941), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці

Уладзімір Васільевіч Шаблоўскі нарадзіўся 15 ліпеня 1908 года ў вёсцы Запалянне Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. 17-гадовым юнаком паехаў на Данбас, працаваў шахцёрам на шахце Навачайкіна Макееўскага рудаўпраўлення.

 

У 1930 годзе Уладзімір Шаблоўскі прызваны ў Чырвоную армію. Пасля вучобы ў палкавой школе яго накіравалі ў Аб’яднаную Беларускую ваенную школу імя ЦВК БССР, якую скончыў у 1932 годзе. Служыў у розных гарнізонах і часцях на тэрыторыі БССР. У 1939 годзе служыў у Ашмянскім раёне, яму было прысвоена чарговае воінскае званне капітана.

З сакавіка 1940 года — камандзір батальёна 125-га стралковага палка
6-й Арлоўскай стралковай дывізіі, раскватараванага ў Брэсцкай крэпасці. Полк размяшчаўся ў паўночна-заходняй частцы Кобрынскага ўмацавання, якая прымыкала да лініі дзяржаўнай граніцы. Камандзір палка — маёр Аляксандр Эмільевіч Дулькейт (1898–1945). Многія падраздзяленні палка знаходзіліся на будаўніцтве ўмацаванага раёна, вучэбных зборах і ў летніх ваенных лагерах.

Уладзімір Васільевіч быў чалавекам каранастым, моцнага целаскладу, валодаў выключнай фізічнай сілай. У арміі карыстаўся рэпутацыяй умелага, валявога і строгага камандзіра. Сям’я Шаблоўскіх пасялілася ў адным з жылых дамоў (корпус № 5 ДНС) на Кобрынскім умацаванні. Жонка, Галіна Карнееўна (1911–1944), дочкі — Рая, Таня, Наташа, Святлана — запомнілі бацьку добрым і вясёлым. Старэйшай Раісе было восем гадоў, а малодшай Святлане — толькі восем месяцаў.

У чэрвені 1941 года батальён, якім камандаваў У. В. Шаблоўскі, часткова знаходзіўся ў крэпасці, асноўная частка батальёна была на будаўніцтве ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад крэпасці. Камбат, як і іншыя камандзіры, прыязджаў дадому вечарам у суботу, каб правесці нядзельны дзень з сям’ёй. Так было і вечарам 21 чэрвеня 1941 года, камбат вярнуўся дамоў.

На досвітку 22 чэрвеня капітан У. В. Шаблоўскі спрабаваў дабрацца да штаба 125-га стралковага палка, але агонь праціўніка быў настолькі шчыльным, што ён быў вымушаны з групай байцоў і камандзіраў адысці да дамоў і тут замацавацца. Нядаўна гэта быў самы мірны куток крэпасці — адна- і двухпавярховыя дамы, клумбы кветак у скверыках ля дамоў. На досвітку яны сталі грудай развалін, вакол ляжалі забітыя людзі, сярод іх жанчыны і дзеці. Хто застаўся ў жывых, хаваліся ў падвалах, казематах.

Капітан У. В. Шаблоўскі ўзначаліў абарону ўчастка Кобрынскага ўмацавання крэпасці воінамі 2-га батальёна і палкавой школы 125-га палка. Калі часова закончыўся артабстрэл, паўразбураныя дамы абстрэльвала фашысцкая пяхота. Адбываліся жорсткія рукапашныя схваткі, баі вяліся на кожным паверсе пабудоў.

На наступны дзень гітлераўцы пачалі закідваць гранаты ў вокны і дзверы. У баі У. В. Шаблоўскі быў паранены ў левую руку, ваенурач Міхаіл Нікіфаравіч Гаўрылкін (1909–1980) зрабіў яму перавязку. Да дамоў падышлі танкі і пачалі страляць ва ўпор па вокнах. Чырвонаармейцы адказвалі агнём, пакуль былі патроны. Абаронцы апынуліся ў крытычным становішчы: не засталося патронаў, не было вады.

24 чэрвеня дамы акружылі варожыя салдаты. Ваеннапалонных разам з жанчынамі і дзяцьмі вялі пад узмоцненым канвоем. Першым ішоў капітан У. В. Шаблоўскі з жонкай і дочкамі. Іх пагналі да Паўночна-заходніх варот, накіроўваючы на захад, за Буг. Калі палонных вялі праз мост абваднога канала, У. В. Шаблоўскі адпіхнуў канваіра і крыкнуў: «Слушай команду, за мной!», кінуўся ў ваду. За ім кінуліся некалькі чырвонаармейцаў. Услед пачуліся аўтаматныя чэргі, усе ўцекачы былі пастраляны ў неглыбокай вадзе.

Пасля гэтага немцы аддзялілі чырвонаармейцаў, жанчын і дзяцей адвялі ў брэсцкую гарадскую турму. Тут Галіна Карнееўна з малымі правялі каля двух тыдняў. Нарэшце іх выпусцілі, і яны пасяліліся ў Брэсце.

У пошуках прахарчавання Г. К. Шаблоўская вырашыла пасяліцца ў вёсцы Турная пад Кобрынам, дзе сяляне Цімафей Міхайлавіч i Вольга Васільеўна Краўчукі добразычліва прынялі яе з малымі. Яна стала сувязной партызанскага атрада пад камандаваннем Канстанціна Сцяпанавіча Гапасюка (1912–1991). Напрыканцы 1943 года яе схапілі ў Кобрыне, дзе яна спрабавала дастаць акумулятар для радыёстанцыі, дапытвалі ў гестапа, на пачатку 1944 года расстралялі ля вёскі Барысава. Сябры-партызаны, каб схаваць ад паліцаяў, развялі дачок па розных вёсках, даручылі даглядаць надзейным сялянскім сем’ям. Пасля вайны дзяўчынкі выхоўваліся ў Кобрынскім дзіцячым доме, у далейшым атрымалі адукацыю і прафесію.

Маёр А. Э. Дулькейт у першыя гадзіны вайны арганізаваў байцоў у зводныя падраздзяленні, выйшаў з імі з крэпасці, вёў баі за горадам. 23 чэрвеня пад Кобрынам быў паранены і ўзяты ў палон. Знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных Паўднёвага гарадка пад Брэстам, у 1942 годзе пераведзены ў Германію, памёр у лагеры г. Нюрнберга ў красавіку 1945 года. Яго жонка Таццяна і 14-гадовы сын Юрый у 1942 годзе расстраляны фашыстамі ў брэсцкай турме за ўдзел у падполлі і сувязь з партызанамі.

У 1957 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР капітан У. В. Шаблоўскі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені пасмяротна. Імем У. В. Шаблоўскага названы вуліцы ў Мінску, Брэсце, Слаўгарадзе. Паблізу месца гібелі героя ля маста перад Паўночна-заходнімi варотамi крэпасці ў 1966 годзе ўстаноўлены памятны знак. На плітах МК «Брэсцкая крэпасць-герой» увекавечана імя У. В. Шаблоўскага (рад 1, пліта 23).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Шаблоўскі Уладзімір Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 354.

  2. Шабловский Владимир Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 483.

  3. Шабловский Владимир Васильевич // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 674.

  4. Шаблоўскі Уладзімір Васільевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945. Мінск, 1990. С. 632.

  5. Шабловский Владимир Васильевич ; Шабловского улица // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 385.

  6. Шаблоўскі Уладзімір Васільевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 656.

  7. Шаблоўскі Уладзімір Васільевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 11. С. 281.

  8. Капитан В. В. Шабловский : [буклет] / авт. текста Л. В. Киселёва. – Минск : Беларусь, 1976. – 1 л. (слож. в 8 раз). – (Герои Брестской крепости).

  9. Шабловский Владимир Васильевич // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 541–542.

  10. Гребенкина, А.А. Живая боль. Женщины и дети Брестского гарнизона (19411944) / Анна Афанасьева Гребенкина. – Минск : Беларусь, 2008. – 173 с. – Из содерж.: Сражения на Кобринском укреплении. С. 40–59 ; В. В. Шабловский. С. 40, 41, 44, 45 ; Г. К. Шабловская. С. 44, 143, 144.

  11. Киселёва, Л. Презрев смерть : [о подвиге В. В. Шабловского] / Людмила Киселёва // Герои Бреста : новые документы, свидетельства очевидцев / сост.: П. Н. Панасюк [и др.] ; лит. обработка С. В. Маслюкова. Минск, 1991. С. 154–158.

  12. Бобренок, С. У стен Брестской крепости : записки участника обороны / Сергей Бобренок. – Изд. 3-е, дораб. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1981. – 190 с. – Из содерж.: В. В. Шабловский, Г. К. Шабловская. С. 162–167.

  13. Смирнов, С. Брестская крепость : докум. книга / Сергей Смирнов. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1991. – 412 с., [25] л. ил. – Из содерж.: Капитан Шабловский и его жена. Дочери героев. С. 93–103.

  14. Смирнов, С. С. Герои Брестской крепости / С. С. Смирнов. – Москва : Воениздат, 1959. – 240 с. : ил. – Из содерж.: Дочери капитана Шабловского. С. 129–135.

  15. Абаронцы Брэсцкай крэпасці — Шаблоўскія / падрыхтаваў П. С. Ерашэнка // Памяць. Слаўгарадскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 186.

  16. Фомин, Ю. Человек из легенды / Юрий Фомин ; лит. обработка В. Зенкевич. – Киев : Парламентське видавництво, 2000. – 95 с., [4] л. ил. – Из содерж.: В. В. Шабловский. С. 66, 69–70 ; Г. К. Шабловская. С. 69–71.

  17. Хаметов, М. И. Непокоренная твердыня : к 50-летию героической обороны Брестской крепости / Махмут Исхакович Хаметов. – 2-е изд, доп. – Москва : Воениздат, 1991. – 222 с., [15] л. ил. – Из содерж.: В. В. Шабловский. С. 55–57.

  18. Хаметов, М. И. Брестская крепость-герой / М. И. Хаметов. – Москва : Воениздат, 1988. – 173 с., [8] л. ил. – Из содерж.: В. В. Шабловский. С. 39–41.

  19. Героическая оборона : сборник воспоминаний об обороне Брестской крепости в июне–июле 1941 г. – 4-е изд. / сост.: М. И. Глязер [и др.]. – Минск : Беларусь, 1971. – 416 с., [12] л. ил. – Из содерж.: Бои на Кобринском укреплении. С. 54–56.

  20. Если бы камни могли говорить... : [фотоальбом] : [МК «Брестская крепость-герой»] / авт. текста С. В. Бородовский.  3-е изд., перераб. и доп.  Минск : Беларусь, 1987.  [80] с. : ил. – Из содерж.: В. Шабловский. С. 6, 8, 11.

  21. Мемориальная доска Шабловскому Владимиру Васильевичу : [в Брестской крепости] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 57.

  22. Музей обороны Брестской крепости : путеводитель. – 4-е изд., испр. и доп. / авт. текста: В. А. Абрамов [и др.]. – Минск : Беларусь, 1986. – 127 с., [4] л. ил. : ил. – Из содерж.: В. Шабловский. С. 54–56.

  23. Грицук, Е. В поисках героев Брестской крепости : Владимир Шабловский — один из многих участников обороны, судьбу которого удалось установить Сергею Смирнову / Елена Грицук // Заря. 2015. 1 сентября. С. 5 : фот.

  24. Токарев, М. Шабловские. История подвига / Михаил Токарев // Белорусская военная газета. 2009. 25 марта. С. 3–4.

  25. Сарычев, В. В поисках утраченного времени : [Сёстры Шабловские] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2008. 12 декабря. С. 12.

  26. Потолков, Ю. Встреча с Владимиром Шабловским / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2007. 23 августа. С. 4.

  27. Шапран, Ю. Неизвестная крепость : войска выведены — территория не востребована : [на северо-западном участке Кобринского укрепления во время обороны Брестской крепости сражались воины 125-го стрелкового полка; в летопись обороны вошел подвиг капитана В. Шабловского] / Юрий Шапран // Брестский курьер. 2006. 11 мая. С. 8.

  28. Варапаеў, І. Неўміручасць : [лёс сям’і капітана У. Шаблоўскага] / І. Варапаеў // Народная трыбуна. 1998. 21 лютага.

  29. Токарев, М. Две крепости капитана Шабловского / М. Токарев // Кобрынскi веснiк. 1996. 22 чэрвеня ; 26 чэрвеня ; 29 чэрвеня ; 3 лiпеня.

  30. Воропаев, И. Есть улица в Бресте… : [В. Шабловский] / И. Воропаев // Заря. 1996. 26 марта.

  31. Сямёнаў, С. Сям’я патрыётаў : [Шаблоўскія] / С. Смяёнаў // Звязда. 1981. 21 чэрвеня.

  32. Геллер, М. Баллада о капитане Шабловском : [стихи] / Михаил Геллер // Заря. 1969. 29 марта.

  33. Бобрёнок, С. Подвиг Галины Шабловской / С. Бобрёнок // Работница. 1963. № 2. С. 6–7.

Чытаць 1950 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Люты 2021 15:59