Панядзелак, 26 Люты 2018 16:54

8 студзеня 2018 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Сокала Сцяпана Фёдаравіча (1943), юрыста, гісторыка, філосафа, кавалера ордэна «Знак пашаны», выдатніка адукацыі Беларусі

Сцяпан Фёдаравіч Сокал нарадзіўся 8 студзеня1943 года ў вёсцы Шавялі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1959 годзе закончыў сярэднюю школу № 2 г. Баранавічы, паступіў у Гродзенскае музычнае вучылішча. Неўзабаве перавёўся на завочнае аддзяленне Брэсцкага музвучылішча і адначасова працаваў выкладчыкам у Ляхавіцкай дзіцячай музычнай школе.

У 1963 годзе Сцяпан Сокал паступіў на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1967 годзе малады спецыяліст быў накіраваны на работу памочнікам пракурора Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Тры гады ў правінцыйным раёне сталі важным этапам у станаўленні юрыста. Восенню 1971 года закончыў аспірантуру і пачаў працаваць малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па філасофіі на тэму «Сацыялагічная і палітычная думка ў Беларусі ў другой палове XVI ст.».

З 1974 года С. Ф. Сокал працаваў на пасадах старшага выкладчыка, дацэнта, выконваючага абавязкі загадчыка кафедры Мінскага радыётэхнічнага інстытута. У 1977–1981 гадах — інспектарам упраўлення выкладання грамадскіх навук Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, у 1981–1985 гадах — старшым навуковым супрацоўнікам Iнстытута філасофіі і права АН БССР. У 1985–1990 гадах быў дэканам факультэта правазнаўства і загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1987 годзе Сцяпан Фёдаравіч абараніў доктарскую дысертацыю па юрыдычных навуках на тэму «Развіццё палітыка-прававой думкі Беларусі ў XVI–XVII стагоддзях» у Інстытуце дзяржавы і права Акадэміі навук УССР. У студзені 1990 года яму было прысвоена вучонае званне прафесара.

Навуковыя дасягненні С. Ф. Сокала з’яўляюцца вельмі значнымі. Яго па праву можна лічыць заснавальнікам новага напрамку ў беларускай юрыдычнай навуцы — гісторыі палітычных і прававых вучэнняў Беларусі. Ім упершыню былі ўведзены ў навуковы зварот асобныя творы А. Волана, А. Валовіча, Л. Сапегі, М. Сматрыцкага і інш.

С. Ф. Сокал — аўтар навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў па гісторыі прававой, палітычнай і сацыялагічнай думкі Беларусі XVI–XVII стст. Сярод іх: «Политическая и правовая мысль в Белоруссии ХVІ – первой половине XVII в.» (1984), «Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі» (у суаўтарстве, 1999), «Палітычная і прававая думка Беларусі XVI–XVII стст.» (у суаўтарстве, 2000), «Зарождение и становление европейской юриспруденции: Древняя Греция, Рим, Средневековье» (2011).

З’яўляецца суаўтарам калектыўных манаграфій і абагульняючых работ па гісторыі грамадскай і палітычнай думкі, гісторыі дзяржавы і права. Вучоны прымаў удзел у падрыхтоўцы выдання Статута ВКЛ 1588 года (1989), з’яўляецца аўтарам публікацый у шэрагу энцыклапедычных выданняў: «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі», «Францыск Скарына і яго час», «Мысліцелі і асветнікі Беларусі».

Навуковыя высновы вучонага захоўваюць сваю актуальнасць і значэнне па сённяшні дзень, атрымліваючы плённае развіццё ў работах іншых беларускіх даследчыкаў, сярод якіх шмат вучняў Сцяпана Фёдаравіча. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 10 кандыдацкіх дысертацый.

У верасні 1990 года разам з калегамі С. Ф. Сокал арганізаваў Саюз юрыстаў БССР і стаў яго першым старшынёй. З’яўляўся заснавальнікам у 1991 годзе і першым рэктарам Беларускага інстытута правазнаўства — адной з першых прыватных ВНУ Беларусі.

Дзейнасць вучонага, педагога, юрыста, грамадскага дзеяча С. Ф. Сокала адзначана ўзнагародамі: ордэнам «Знак пашаны», знакамі «Выдатнік адукацыі», «Ганаровы работнік юстыцыі» і інш. Ён з’яўляецца акадэмікам Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук (1997).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Прытульчык Рыма Уладзіміраўна, бібліятэкар-бібліёграф

 

Працы С. Ф. Сокала

  1. Вялікае Княства Літоўскае і суседзі. Права. Вайна. Дыпламатыя : зборнік навуковых прац / БІП — Ін-т правазнаўства, Польскі ін-т у Мінску ; [пад рэд. С. Ф. Сокала, А. М. Янушкевіча]. – Мінск, 2012. – 368 с., [4] л. іл.

  2. Мельников, А. П. Политические конфликты : учеб.-метод. пособие / А. П. Мельников, С. Ф. Сокол. – Минск : БИП-С Плюс, 2010. – 92 с.

  3. Дубинчик, Г. Ф. Риторика : учеб. пособие для вузов / Г. Ф. Дубинчик, С. Ф. Сокол. – Минск : БИП-С Плюс, 2008. – 220 с.

  4. Основы права / С. Ф. Сокол. – Минск : БИП-С-Плюс, 2007. – 187 с.

  5. История государства и права Беларуси : курс лекций / С. Ф. Сокол, В. А. Владимиров. – Минск : БИП-С-Плюс, 2007. – 127 с.

  6. Правовое регулирование договора комплексной предпринимательской лицензии (франчайзинга) в Республике Беларусь : монография / С. Ф. Сокол, Ю. С. Миловзорова. – Минск : БИП-С-Плюс, 2006. – 129 с.

  7. Кашинский, Ю. И. Информационные технологии для юристов : учеб. пособие для студентов вузов / Ю. И. Кашинский, С. Ф. Сокол, Б. С. Славин. – Минск : БИП-ПЛЮС, 2005. – 268 с.

  8. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі : вучэб.-метад. дапаможнік да кантралюемай самастойнай працы / С. Ф. Сокал, А. Ф. Тумiловiч. – Мiнск : БІП-С, 2004. – 95 с.

  9. Мельников, А.П. Политический маркетинг / А. П. Мельников, С. Ф. Сокол. – Минск : БИП-С, 2003.  97 с.

  10. Падокшын, С. А. Палітычная і прававая думка Беларусі XVIXVIII стст. / С. А. Падокшын, С. Ф. Сокал. – 2-е выд. – Мінск : Права і эканоміка, 2000. – 120 с.

  11. Юхо, И. А. История юридической науки Беларуси / И. А. Юхо, С. Ф. Сокол. – Минск : [БНИП], 2000. – 95 с.

  12. Право быть человеком : понимание прав человека : сборник переводов / Аналитический центр НАН Беларуси, Белорусский негосударственный институт правоведения ; [науч. ред. С. Ф. Сокол]. – Минск : Аналитический центр НАН Беларуси, 2000. – 337 с.

  13. Кароткі агляд гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі / С. Ф. Сокал. – Магілёў : Абласная друкарня, 1999. – 142 с.

  14. Галко, И.К. Социология : социология права : (лекционные материалы) / И. К. Галко, С. Ф. Сокол. – Барановичи : Укрупненная типография, 1999. – 268 с.

  15. Паращенко, В. Н. Защита чести и достоинства гражданина в судебном порядке / В. Н. Паращенко, С. Ф. Сокол. – Минск : Веды, 1998. – 108 с.

  16. Дзербіна, Г. Права і сям’я ў Беларусі эпохі Рэнесансу / Галіна Дзербіна ; [навук. рэд. С. Сокал]. – Мінск : Тэхналогiя, 1997. – 175 с.

  17. Великий Октябрь и национально-государственное строительство в Белоруссии / С. Ф. Сокол [и др.] ; под ред. В. И. Семенкова. – Минск : Наука и техника, 1987. – 176 с.

  18. Политическая и правовая мысль Белоруссии XVI – первой половины XVII в. / С. Ф. Сокол. – Минск : Наука и техника, 1984. – 188 с.

  19. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI века / С. Ф. Сокол. – Минск : Наука и техника, 1974. – 144 с.

  20. Правопорядок и некоторые особенности его реализации в современном мире / С. Ф. Сокол // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні. 2015. № 4. С. 28–37.

  21. Гістарычныя асаблівасці ўзнікнення і станаўлення прававога рэгулявання гаспадарчых адносін у Беларусі ў дасавецкі перыяд / С. Ф. Сокал // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні. 2012. № 2. С. 4–13.

  22. Ювенальная юстиция: ценность или мода на безответственность несовершеннолетних? / Степан Сокол, Марина Стрижак // Юстиция Беларуси. 2011. № 4. С. 27–30.

  23. Актуальные проблемы констуционного права человека и гражданина / С. Ф. Сокол // Сацыяльна-эканамiчныя i прававыя даследаваннi. 2009. № 1. С. 419.

 

Аб жыцці і дзейнасці С. Ф. Сокала

  1. Сокал СцяпанФёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 15. С. 78.

  2. Сокол Степан Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 356–357.

  3. Сокол Степан Фёдорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 7. С. 21.

  4. Сокол Степан Фёдорович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004. Минск, 2004. С. 261.

  5. Сокал Сцяпан Фёдаравіч / А. Пятруннікаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6. С. 385–386.

  6. Правоведения институт // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 241.

  7. Загорский, Н. Степан Сокол: «Лишних знаний не бывает!» / Николай Загорский // Директор. 2017. № 11. С. 4–7.

  8. Сокол, С. Ф. Селекционеры интеллектуальных элит / Степан Сокол ; [беседовал] Владислав Платун // Директор. 2016. № 4. С. 4–7.

  9. Сокол, С. Кузница правоведов : [об особенностях вступительной кампании в ЧУО «БИП — Институт правоведения», рассказывает учредитель] / Степан Сокол ; записал М. Бондарович // Директор. 2015. № 7. С. 4445.

  10. Сокол, С. Вуз — частный, дело — государственное / [Степан Сокол ; беседовал] Александр Переверзев // Директор. 2014. № 11. С. 36–37.

  11. Сокал, С. Ф. Вучоны, выкладчык, грамадскі дзеяч : да 70-годдзя з дня нараджэння Сцяпана Фёдаравіча Сокала / [Сцяпан Фёдаравіч Сокал ; запісаў Анатоль Трафімчык] // Беларускі гістарычны часопіс. 2013. № 2. С. 37–40.

  12. Пятруннікаў, А. Прафесар з Шавялёў : [да 70-годдзя з дня нараджэння Сцяпана Фёдаравіча Сокала] / Аляксандр Пятруннікаў // Ляхавіцкі веснік. 2012. 15 снежня. С. 4.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1922 разоў Апошняя змена Пятніца, 11 Снежань 2020 10:15