У 1972 годзе Уладзімір Кожух паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, які скончыў у 1978 годзе. Жывапісец з цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінаў сваіх выкладчыкаў Б. Аракчэева і П. Крохалева, дзякуючы якім яго студэнцкія работы вылучаліся разнастайным пошукам кампазіцыі, своеасаблівасцю тэм, глыбінёй думкі.
Удзельнік мастацкіх выстаў з 1980 года. Яго карціна «Чэрвень. 1941» (1981), прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны, экспанавалася на VII Усесаюзнай выстаўцы ў Маскве і была адзначана першай прэміяй ЦК УЛКСМ.
У 1983 годзе Уладзімір Кожух прайшоў стажыроўку ў творчай майстэрні жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску, якую ўзначальваў М. Савіцкі. Вучыцца ў вядомага майстра было цяжка, але цікава. Малады мастак глыбока і поўна асвойваў метады яго работы, аднак імкнуўся захаваць сваю індывідуальнасць. У 1985 годзе ён быў прыняты ў Саюз мастакоў БССР.
У 1992 годзе стаў лаўрэатам прэміі прафсаюзаў Беларусі, а ў 2004 годзе атрымаў ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь». У 2007–2011 гадах з’яўляўся старшынёй секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў.
Жывапісная мелодыка палотнаў У. У. Кожуха напоўнена адметным гучаннем. Карціны, розныя па тэматыцы, аб’ядноўваюцца любоўю да зямлі, Радзімы, простых людзей. Народжаныя плынню, што некалі дала жыццё мастацтву перадзвіжнікаў, яны ўзрушваюць, хвалююць, захапляюць. Мастак паспяхова працуе ў станковым жывапісе, жанрах тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта, партрэта. Сярод асноўных работ: карціны «Сустрэча вясны» (1985), «Сейбіт», «Ордэнам Чырвонай Зоркі...» (1987), «Пакінуты сад» (1989), «Зямля» (1990), «Сон Скарыны» (1991), «Над Прыпяццю» (1998), «Дзедаў лес» (2002), «Легенда» (2003), «Аплакванне» (2004), «Стары генерал і хлопчык» (2005), «Пасаг», «Цішыня» (2006), «Адкрыццё», «Першы снег» (2008) і інш. Аўтар цыкла «Чарнобыльскі альбом» (1990–1996).
Агульнай для твораў мастака стала лірычная лінія, якая спадарожнічае дзівосным жаночым вобразам, што адлюстраваны ў карцінах «Тры грацыі» (1992), «Вытокі», «Флора-пастушка» (1994), «Песні вясны» (1997), «Анюта і паўлін» (2008) і інш. Яны захапляюць не толькі прыгажосцю, але і напаўняюць кожную работу светлай паэзіяй высокіх пачуццяў.
Мастак правёў шэраг персанальных выстаў. У красавіку 2007 года яго выстава дэманстравалася ў выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра. У 2011 годзе ў Цэнтры сучасных мастацтваў (Мінск) адбылася персанальная выстава жывапісца, дзе дэманстравалася каля 70 карцін, сярод іх «Новая дарога», «Заслаўе. Урачысты краявід», «Лісічкі». У кастрычніку 2016 года выстава яго жывапісу была арганізавана на радзіме — у Драгічынскім гарадскім Доме культуры.
На працягу ўсёй сваёй творчасці Уладзімір Кожух імкнуўся прытрымлівацца рэалістычных прынцыпаў адлюстравання рэчаіснасці. Яго карціны вылучаюцца глыбокім эмацыянальным гучаннем, тонкай каляровай гарманічнасцю, кампазіцыйнай завершанасцю. У 2014 годзе мастак удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае Адраджэнне».
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, карціннай галерэі імя Г. X. Вашчанкі (Гомель), музеях, галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі і за яе межамі.
У. У. Кожух заўчасна памёр 6 ліпеня 2017 года. У памяць аб мастаку 24–28 ліпеня 2017 года на базе музейнага комплексу «Бездзежскі фартушок» (Драгічынскі раён) прайшоў рэгіянальны пленэр жывапісцаў.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Елісеева Валянціна Уладзіміраўна, бібліёграф ІІ кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
-
Кожух Уладзімір Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 376.
-
Кожух Владимир Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 486–487.
-
Кожух Владимир Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 121.
-
Кожух Уладзімір Улдадзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938–1998 : энцыкл. даведнік. Мінск, 1998. С. 266.
-
Кожух Уладзімір Уладзіміравіч / А. А. Каляда // Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949–2004 гады). Мінск, 2005. С. 104.
-
Кожух Уладзімір // Сучасны беларускі жывапіс, ХХІ стугоддзе : альбом / [аўт. тэксту, склад., пер. на беларус. мову К. С. Аксёнава]. Мінск, 2010. С. 178–183.
-
Кожух : [жывапіс : альбом] / склад. В. Загародні, В. Старавойтаў ; аўт. уступ. арт. У. Пракапцоў ; маст. В. Старавойтаў ; фат. В. Харчанка, Л. Спрынчан. – Мінск : ВІКСТА, 1995. – [58] с. : каляр. рэпрад.
-
Прага пошуку : [пра мастака У. У. Кожуха] // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 445–446.
-
Валасюк, Л. Вяртанне на радзіму мастака Уладзіміра Кожуха // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 58–59.
-
Ігнацюк, А. Лірычнае прачытанне тэмы «Палессе» ў творах мастакоў Драгічыншчыны : [у т. л. творчасць У. Кожуха] / Алена Ігнацюк // Пинск в современной Беларуси : тезисы докладов науч.-практ. конф. молодых учёных Пинщины. Пинск, 2004. С. 71–75.
-
Шафран, М.Вернисаж на открытом воздухе : [о региональном пленэре жывописцев, посвящённом памяти В. В. Кожуха, на базе музея «Бездзежскi фартушок»] / Марина Шафран // Драгiчынскi веснiк. 2017. 2 жнiўня. С. 1–2.
-
Тоўсцік, У.«У яго быў характар сціплага беларуса» / Уладзімір Тоўсцік. Моцарт у жывапісе / Алёна Калугіна // Культура. 2017. 22 ліпеня (№ 29). С. 14.
-
Ткачук, Н. Выставка Владимира Кожуха : [в Дрогичинском ГДК] / Нина Ткачук ; фото Ивана Леончика // Драгічынскі веснік. 2016. 12 кастрычніка. С. 3.
-
Парфіяновіч, А. «Зорка-палын» : [мастакі Г. Вашчанка і У. Кожух] / Алена Парфіяновіч // ЛіМ. 2016. 29 красавіка (№ 17). С. 3 : фат.
-
Васілеўскі, П. Пакуль — эскізы : [узгадваецца творчасць У. Кожуха] / Пётра Васілеўскі // Культура. 2016. 23 красавіка (№ 17). С. 3, 13 : фат.
-
Галубцова, М. Вялікдзень. Напярэдадні : [пра выставу мастакоў К. Качана і У. Кожуха] / Марыя Галубцова // ЛіМ. 2014. 11 красавіка (№ 15). С. 13 : фат.
-
Крэпак, Б. «Шырока адкрытымі вачыма...» : [мастак У. Кожух] / Барыс Крэпак // Культура. 2014. 18 студзеня (№ 3). С. 6 : фат.
-
Гаранская, Т. Заклінанне рэчаіснасці : этнамадэрн Уладзіміра Кожуха / Таццяна Гаранская // Мастацтва. 2013. № 9. С. 18–21 : іл.
-
Паграноўскі, М. Шыфр любові : [мастак У. Кожух] / Мікалай Паграноўскі // Культура. 2013. 29 чэрвеня (№ 26). С. 9 : фат.
-
Эрэнбург, М. Суровы стыль трагічнай эпохі : [пра тэму Вялікай Айчыннай вайны ў беларускім жывапісе, у т. л. творчасць У. Кожуха] / Марына Эрэнбург // Мастацтва. 2010. № 5.С. 2–5.
-
Клунина, О. Вера, надежда, любовь художника Владимира Кожуха / Оксана Клунина // Брестский курьер. 2007. 3 мая. С. 29.
-
Фатыхава, Г. Душа. Святло. Вобразы : [мастак У. Кожух] / Галіна Фатыхава // ЛіМ. 2013. 12 красавіка (№ 15). С. 16 : фат.
-
Рунец, А. Чаруе Панна Прыгажосць : [творчасць мастака У. Кожуха] / Аляксандр Рунец // ЛіМ. 2009. № 21. С. 10.
-
Кобяк, Э. Мастер неожиданного колорита : [о выставке живописи В. Кожуха в выставочном зале Брестского ОКЦ] / Эдуард Кобяк // Заря. 2007. 28 апреля. С. 16.
-
Супрун, Н. В жанре романтического символизма : [о выставке живописи В. Кожуха в выставочном зале Брестского ОКЦ] / Надежда Супрун // Брестская газета. 2007. № 18. С. 2.
-
Кожух, У. Уладзімір Кожух: «У мастацтве важна наблізіцца да знакавасці» : [гутарка з мастаком] / Уладзімір Кожух ; гутарылі: Валянціна Вайцахоўская, Вольга Архіпава ; падрыхтавала Алеся Белявец // Мастацтва. 2005. № 9. С. 46–49.
-
Салавей, Л. А людскасць несмяротная, як і краса : [паслячарнобыльская мастацкая творчасць У. Кожуха] / Л. Салавей // Мастацтва. 2005. № 4. С. 31.
-
Баразна, М. Чацвёра з аднаго пакалення : [мастацкая творчасць У. Кожуха] / М. Баразна // Мастацтва. 2004. № 3. С. 44.
-
Вытанчанае сола на лесвіцы без гіпербал : [персанальная выстава на 50-гадовы юбілей У. Кожуха ] // Культура. 2003. 29 сакавіка – 4 красавіка. С. 16.
-
Сіпакоў, Я. Уладзімір Кожух / Янка Сіпакоў // Беларусь. 2001. № 11. С. 32.
-
Фатыхава, Г. Запросіны ў свет радасьці : [мастацкая творчасць У. Кожуха] / Галiна Фатыхава // Мастацтва. 1995. № 7. С. 61–66.
-
Сабіна, П. Жывое святло душы / Пятро Сабіна // Беларуская думка. 1992. № 7. С. 77–80.
-
Сачанка, Г. Пасля хвіліны маўчання... : [пяць сюжэтаў з мастацкай выстаўкі У. Кожуха «Чарнобыля чорная быль»] / Г. Сачанка // ЛіМ. 1988. 29 студзеня. С. 5.