Серада, 08 Жнівень 2012 10:39

22 ліпеня 2012 г. – 50 год з дня нараджэння Анатоля Дэбіша (1962), паэта.

Дэбіш Анатоль Іосіфавіч нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шэмятоўка Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.

{gcontent}Маці, Дэбіш Марыя Захараўна, працавала паляводам у калгасе “Вялікасельскі” Свіслачскага раёна. Бацька, Іосіф Міхайлавіч, пастухом у тым жа калгасе. Вучыўся ў Мсціслаўскай сярэдняй школе, якую закончыў у 1979 годзе. Пасля заканчэння школы працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, шафёрам у калгасе “Гнезна”. З 1980 па 1982 год служыў у войску ў горадзе Кушка (Туркменія).

У 1982–1987 гадах разам з братам Васiлём вучылiся ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльнасці культурна-асветніцкая работа. Пасля заканчэння інстытута Анатоль Дэбiш працаваў дырэктарам клуба Брэсцкага завода бытавой хіміі. Жыве ў Брэсце.

Вершы пачаў пісаць з 12 гадоў на рускай мове, яшчэ школьнiкам друкаваўся ў Ваўкавыскай раённай газеце. На беларускай мове пачаў пісаць, калi быў студэнтам інстытута культуры. Вялікі ўплыў на творчасць Анатоля i Васiля Дэбiшаў аказалі выкладчыкі кафедры беларускай мовы і літаратуры інстытута культуры, а таксама паэтэса Яўгенія Янішчыц, якую браты Дэбішы лічаць духоўнай маці ў іх літаратурнай творчасці. Немалае ўздзеянне на творчасць братоў Дэбішаў аказала акружэнне. У тыя гады, і ў тым жа інстытуце, вучыўся, тады яшчэ пачатковец, празаік Андрэй Федарэнка, з якім браты сябравалі. Да іх у госці часта прыходзілі маладыя хлопцы літаратары Анатоль Сыс, Міхась Скобла і іншыя. Абмяркоўваліся вершы, ладзіліся выступленні.

У 1992 годзе, у серыі бібліятэка часопіса “Маладосць”, сумесна з братам выйшаў зборнік яго вершаў “Калядная вячэра”.

Значную падтрымку аказалі берасцейскія паэты Алесь Каско і Ніна Мацяш, якія сталі рэдактарамі першых кніг Анатоля Дэбіша і па рэкамендацыі якіх, у 1993 годзе, адзінагалосным рашэннем быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Ужо першыя вершы А. Дэбіша вылучаліся ў маладой вершаванай плыні сваёй арыгінальнасцю, тэматыкай і вобразным ладам. Пра што б ні пісаў – пра далёкі цяжкі час, ці пра трагедыю Курапатаў, пра сваё маленства, ці пра каханне – за кожным радком паўстае жывая душа, не па ўзросту спакутаваная. Анатоль Дэбіш схільны да паяднання гісторыі з сучаснасцю. Шчымлівым болем, гневам і надзеяй пранікнута яго паэма “Курапаты – 57” .

Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Полымя”, “Крыніца”, “Дзеяслоў”, альманахах “Дзядзінец”, Дзень паэзіі”, “Жырандоля”, зборніках “Берасцейскія карані”, “Белай Вежы свет”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і іншых выданнях.

Аўтар зборнікаў вершаў “Калядная вячэра” (1992), “Стодзівы” (1995).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

{/gcontent}

 

Творы А. Дэбіша

  1. В мастерской художника ; “И мудрость дел, и мыслей чистота…” ; Твой голос : [стихи] / Анатоль Дебиш // Белой вежи свет : поэзия Брестчины в переводе Валерия Гришковца. Брест, 2005. С. 98–99.
  2. В мастерской художника ; “И мудрость дел, и мыслей чистота…” ; Твой голос ; Языческая танцовщица : [стихи] / Анатоль Дебиш // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / сост. и пер. с белорус. Валерия Гришковца. Минск, 2010. С. 106–107.
  3. Калядная вячэра : [вершы] / Анатоль Дэбіш ; Дэбiш, В. Белыя птахі : [вершы] / Васіль Дэбіш. Мінск, 1992. 48 с. (Б-ка часопіса “Маладосць”).
  4. Стодзівы : [вершы] / Анатоль Дэбіш. Мінск, 1995. 110 с. (Першая кніга паэта).
  5. Збіраю лёсу камяні : [верш] / А. Дэбiш // Жырандоля – 2 : літаратурны альманах Брэсцкага абласного аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск, 2009. С. 61.
  6. “А мы жывыя…”; “ Пакута. : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2005. 29 марта (№ 35). С. 3. (Зараніца).
  7. Бязмежжа Айчыны : [вершы] / Анатоль Дэбіш // ЛiМ. 2001. 13 ліп. (№ 28). С. 5. Змест: “Што я не варона даказваць не стану…” ; “Над целам маім крумкачыная зграя…” ; Бубен ; Перад урачыстасцю ; “Так проста ўсё пакунуў свет…” ; Чакайце зімы ; Шлях ; Пошук радзімы.
  8. Вяртанне : [верш] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2010. 29 июля (№ 84). С. 18. (Зараніца).
  9. Два чарнобыльскія вершы : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2001. 6 янв. (№ 2 ). С. 5. (Зараніца). Змест: “Зачараваныя музыкай Баха…” ; “Вуснаў прагнулі вусны, а цела…”.
  10. “З сябе зрываю скуру, як вярыгі…” ; “Каго мой сум і боль кранае…” ; “І нехта скажа: “Пэўна – быў…” : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2008. 24 янв. (№ 8). С. 17. (Творчество).
  11. Ілюзія ; “Злуецеся, што вам я з іншай здрадзіў...” : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2002. 6 апр. (№ 39). С. 6. (Зараніца).
  12. “Красавік недзе збег за двары…” ; “Зноўку не спіцца…” ; “Засталіся толькі рэчы…” ; “Музыка ў храме гучала…” ; “Дождж маркотна грукоча аб дах...” ; “Крочу вулкай начной ад Бярэця да Млечнага шляху…” ; “Я ведаю, мне не сустрэцца з табою…” ; Восенскія эцюды : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Маладосць. 2005. № 6. С. 9–11.
  13. Храм : [верш] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2008. 18 дек. (№ 143 ). С. 8. (Зараніца).
  14. “Я ведаю, на гэтай шыйцы белай…” : [верш] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2000. 23 сент. (№ 148). С. 5. (Зараніца).

 

Аб жыцці і творчасці паэта

  1. Браты Анатоль і Васіль Дэбішы // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААА “Брэсцкая друкарня”, 2008. С. 36–37.
  2. Жыбуль, В. Толькі адзін радок : Манаверш як мініяцюрная паэтычная форма / Віктар Жыбуль // Роднае слова. 2006. № 5. С. 27–28. Са зместу: [А. Дэбіш] С. 28.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2732 разоў Апошняя змена Пятніца, 29 Студзень 2021 10:26