Серада, 28 Сакавік 2018 16:24

15 жніўня 2018 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Рыгора Якаўлевіча Сакольнікава (1888–1939), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, кіраўніка дэлегацыі Савецкай Расіі, якая падпісала Брэсцкі мір (1918)

Рыгор Якаўлевіч Сакольнікаў (Гірш Янкелевіч Брыліянт) нарадзіўся 15 жніўня 1888 года ў г. Ромны Палтаўскай губерні ў сям’і ўрача, уладальніка аптэк. Закончыў маскоўскую класічную гімназію, вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, які пакінуў у сувязі з рэвалюцыйнай дзейнасцю.

 

У 1905 годзе ўступіў у РСДРП, удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905–1907 гадоў. Восенню 1906 года Рыгор Сакольнікаў разам з Мікалаем Бухарыным аб’яднаў гімназічныя гурткі ў Маскве ў адзіную сацыял-дэмакратычную арганізацыю навучэнцаў. Восенню 1907 года арыштаваны, у лютым 1909 года прыгавораны да ссылкі на вечнае пасяленне, якую адбываў у сяле Рыбнае Енісейскай губерні. Аднак ужо праз шэсць тыдняў збег з ссылкі, а потым выехаў за мяжу. Пасяліўся ў Парыжы, вучыўся ва ўніверсітэце і ўдзельнічаў у выданні газеты. Закончыў юрыдычны факультэт і курс дактарата ў вобласці эканомікі (1914), валодаў шасцю мовамі.

У час Першай сусветнай вайны Р. Я. Сакольнікаў жыў у Швейцарыі, дзе арганізаваў бюро замежных груп бальшавікоў. Прытрымліваўся «інтэрнацыяналістычных» пазіцый, блізкіх да пункту гледжання У. І. Леніна, разам з ім вярнуўся ў Расію ў красавіку 1917 года. Хутка стаў адным з лідэраў маскоўскіх бальшавікоў. Склаў праект новай праграмы бальшавіцкай партыі. Член Палітбюро ЦК РСДРП(б) у кастрычніку 1917 года.

З лістапада 1917 года Р. Я. Сакольнікаў кіраваў нацыяналізацыяй банкаўскай сістэмы краіны ў якасці памочніка камісара Дзяржаўнага банка, кіраўніка Камісарыята былых прыватных банкаў, члена калегіі Народнага камісарыята фінансаў. Аўтар праекта дэкрэта аб нацыяналізацыі банкаў.

У пачатку 1918 года Р. Я. Сакольнікаў увайшоў у склад дэлегацыі, якая была накіравана ў Брэст-Літоўск для падпісання міру. Пазней ён змяніў Льва Троцкага на пасту кіраўніка дэлегацыі. 3 сакавіка 1918 года падпісаў Брэсцкі мір ад імя Савецкай Расіі. У чэрвені 1918 года вёў перагаворы ў Берліне па эканамічных і прававых пытаннях, звязаных з Брэсцкім мірам. Вялікую цікавасць уяўляе кніга Сакольнікава «Брестский мир» (1920), якая напісана ў жанры белетрызаваных мемуараў, успамінаў непасрэднага ўдзельніка падзей у Брэст-Літоўску. У кнізе таксама даецца падрабязны аналіз знешнепалітычнай сітуацыі, які раскрывае пазіцыю аўтара ва ўнутрыпартыйнай дыскусіі па пытанні заключэння міру з Германіяй.

З 1918 года Р. Я. Сакольнікаў знаходзіўся на франтах Грамадзянскай вайны, быў членам Рэўваенсавета 2-й і 9-й армій Паўднёвага фронту. У 1919–1920 гадах — камандуючы 8-й арміяй. Не маючы ваеннай адукацыі, паказаў сябе харошым арганізатарам — пад яго камандаваннем Чырвоная армія перайшла ў контрнаступленне, завяршыла цяжкі пераход ад Варонежа да Растова-на-Доне, затым выйшла да Наварасійска, што азначала паражэнне арміі Дзянікіна. За ваенныя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1920).

У 1920 годзе Р. Я. Сакольнікаў камандаваў Туркестанскім фронтам, быў старшынёй Туркестанскай камісіі УЦВК і СНК і старшынёй Туркбюро ЦК ВКП(б). Практычна ўвесь 1921 год не ўдзельнічаў у актыўнай палітычнай дзейнасці з-за цяжкай хваробы, знаходзіўся на лячэнні ў Германіі.

Восенню 1921 года назначаны членам калегіі Наркамфіна, у 1922 годзе стаў намеснікам народнага камісара фінансаў і фактычна ўзначаліў гэтае ведамства. У 1922–1924 гадах кіраваў правядзеннем грашовай рэформы. У СССР была ўведзена цвёрдая валюта — чырвонец, пачалася чаканка сярэбранай і меднай манет.

Быў членам ЦК РСДРП(б) у 1917–1919 і 1922–1930 гадах. У 1924–1925 гадах — кандыдат у члены Палітбюро. У 1925–1926 гадах Р. Я. Сакольнікаў удзельнічаў у дзейнасці «новай апазіцыі» ў партыі, лідэрамі якой былі Леў Каменеў і Рыгор Зіноўеў, выступаў за калектыўнае кіраўніцтва партыяй. У 1926–1928 гадах — намеснік старшыні Дзяржплана СССР. У 1928–1929 гадах — старшыня Нафтасіндыката СССР. У 1929–1932 гадах — пасол у Вялікабрытаніі. Кандыдат у члены ЦК (1930–1936). З 1932 года — намеснік народнага камісара замежных спраў. У 1935 годзе назначаны на пост першага намесніка наркома лясной прамысловасці СССР, што з’яўлялася значным паніжэннем статусу.

26 ліпеня 1936 года Р. Я. Сакольнікаў арыштаваны па справе «Паралельнага антысавецкага трацкісцкага цэнтра». У час следства быў падвергнуты моцнаму ціску, на адкрытым судовым працэсе быў вымушаны агаварыць сябе. 30 студзеня 1937 года прыгавораны да 10 гадоў турмы. Па афіцыйнай версіі быў забіты зняволенымі 21 мая 1939 года ў Верхнеўральскім палітізалятары Чалябінскай вобласці.

Рэабілітаваны 12 чэрвеня 1988 года. У 1991 годзе выйшаў зборнік эканамічных работ Р. Я. Сакольнікава «Новая финансовая политика: на пути к твердой валюте». У 2006 годзе перавыдадзена адна з яго асноўных прац «Финансовая политика революции». Асобу Р. Я. Сакольнікава ўспаміналі на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Март 1918 года. На изломе истории…», прысвечанай 100-годдзю падпісання Брэсцкага міру і праведзенай у Брэсце 14 сакавіка 2018 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Сакольнікаў Рыгор Якаўлевіч / М. Г. Нікіцін // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14. С. 89.

  2. Сокольников Григорий Яковлевич // Большая российская энциклопедия. Москва, 2015. Т. 30. С. 636.

  3. Сокольников (Бриллиант), Григорий Яковлевич // Большая энциклопедия : в 62 т. Москва, 2006. Т. 46. С. 419–420.

  4. Сокольников (Бриллиант), Григорий Яковлевич : автобиография // Деятели СССР и революционного движения России : энцикл. словарь Гранат / под общ. ред. В. В. Журавлева [и др.]. Москва, 1989. С. 681–688.

  5. Сокольников, Г. Я. Новая финансовая политика: на пути к твердой валюте / Г. Я. Сокольников ; сост. и авт. вступ. ст. В. Л. Генис. – Москва : Наука, 1991. – 336 с.

  6. Сокольников, Г. Я. Финансовая политика революции : в 2 т. / Г. Я. Сокольников. – Москва : Общество купцов и промышленников России, 2006. – 2 т.

  7. Сокольников, Г. Я. Автобиография / Г. Я. Сокольников // Смерч : сборник статей / сост. И. А. Алфертьев. Москва : ДОСААФ, 1988. С. 190–205.

  8. Чигир, О. С. Григорий Яковлевич Сокольников: личность и деятельность : диссертация … кандидата исторических наук : 07.00.02 / Чигир Олеся Сергеевна. – Рязань, 2009. – 236 с.

  9. Денежная реформа 1921–1924 гг.: создание твердой валюты : документы и материалы / сост. Л. Н. Доброхотов, В. Н. Колодежный, В. С. Пушкарев. – Москва : Российская политическая энциклопедия, 2008. – 863 с.

  10. Фельштинский, Ю. Г. Крушение мировой революции: Брестский мир, октябрь 1917 – ноябрь 1918 / Ю. Г. Фельштинский. – Москва : Терра, 1992. – 656 с.

  11. Рубцов, В. И. Военно-политическая деятельность Г. Я. Сокольникова (1917–1920 гг.) : диссертация … кандидата исторических наук / В. И. Рубцов. – Москва, 1991. – 235 с.

  12. Ксенофонтов, И. Н. Мир, которого хотели и который ненавидели : документальный репортаж / И. Н. Ксенофонтов. – Москва : Издательство политической литературы, 1991. – 414, [2] c.

  13. Иноятов, Х. Ш. Победа Советской власти в Туркестане / Х. Ш. Иноятов. – Москва : Мысль, 1978. – 364 с.

  14. Альтман, М. М. Личность реформатора: нарком финансов Г. Я. Сокольников (1988–1939) / М. М. Альтман // Денежные реформы в России: история и современность : сборник статей. Москва : Древлехранилище, 2004. С. 158–162.

  15. Анфертьев, И. А. Возвращение Сокольникова / И. А. Анфертьев // Возвращенные имена : в 2 кн. Москва : АПН, 1989. Кн. 2. С. 223–242.

  16. Ленин, В. И. Письмо Г. Я. Сокольникову, 24 декабря 1921 // Полн. собр. соч./ В. И. Ленин. Москва : Госполитиздат, 1975. Т. 54. С. 90.

  17. Гусев, К. В. Октябрь в борьбе за мир: к истории Брестского мира / К. В. Гусев. – Москва : Знание, 1968. – 256 с.

  18. Курков, И. Н. Творцы Брестского мира : [в т. ч. Г. Я. Сокольников] // Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 187–194.

  19. Тартыкова-Сокольникова, Г. Червонный нарком : [Г. Я. Сокольников] / Гелиана Тартыкова-Сокольникова ; беседовала Эдда Забавских // GALA Биография. 2017. № 7/8. С. 80–91.

  20. Альтман, М. М. Финансист-реформатор Г. Я. Сокольников : (к 125-летию со дня рождения) / М. М. Альтман // Финансы. 2013. № 8. С. 65–68.

  21. Степанов, Г. Человек с двумя портфелями : [Г. Я. Сокольников] / Георгий Степанов // Эхо планеты. 2012. № 44. С. 12–13.

  22. Гребенщиков, Э. С. Актуальные и сегодня уроки финансового оздоровления : золотой червонец Г. Я. Сокольникова / Э. С. Гребенщиков // Финансы. 2012. № 12. С. 63–64.

  23. Коломин, Е. В. О творческом наследии Г. Я. Сокольникова / Е. В. Коломин // Финансы. 2008. № 10. С. 72–75.

  24. Воейков, М. Не только денежная реформа : к 120-летию со дня рождения Г. Я. Сокольникова / М. Воейков // Финансы. 2008. № 7. С. 64–66.

  25. Воейков, М. Логика экономической концепции Г. Я. Сокольникова. (К 120-летию со дня рождения) / М. Воейков // Вопросы экономики. 2008. № 6. С. 141–154.

  26. Скрыдлевская, С. Исторические параллели золотого червонца / Светлана Скрыдлевская // Банкаўскi веснiк. 2008. № 16. С. 63–69.

  27. Коломин, Е. В. Теоретическое наследие Г. Я. Сокольникова / Е. В. Коломин // Финансы. 2007. № 1. С. 70–71.

  28. Николаев, М. Г. На пути к денежной реформе 1922–1924 гг.: четыре ареста Н. Н. Кутлера / М. Г. Николаев // Отечественная история. 2001. № 1. С. 82–102.

  29. Тартыкова, Г. Г. Г. Я. Сокольников (Бриллиант) и его родственные связи / Г. Г. Тартыкова // Из глубины времен. 1997. Вып. 7. С. 178–184.

  30. Юровский, В. Е. Архитектор денежной реформы 1922–1924 гг. / В. Е. Юровский // Вопросы истории. 1995. № 2. С. 138–143.

  31. Быстрова, И. В. Государство и экономика в 1920-е гг.: борьба и реальность / И. В. Быстрова // Отечественная история. 1993. № 3. С. 19–34.

  32. Бондаренко, А. «Милый, талантливый и ценнейший» : о Г. Я. Сокольникове / А. Бондаренко // Военный вестник. 1991. № 6. С. 87–91.

  33. Панцов, А. В. Брестский мир / А. В. Панцов // Вопросы истории. 1990. № 2. С. 60–79.

  34. Никитин, М. И. Трудности и противоречия перехода к твердой валюте в 20-е годы / М. И. Никитин // Вопросы экономики. 1990. № 6. С. 123–130.

  35. Никитин, М. И. Г. Я. Сокольников / М. И. Никитин // Истоки: вопросы истории народного хозяйства и экономической мысли. Москва : Экономика, 1990. Вып. 2. С. 310–313.

  36. Никитин, М. И. Проблемы кредитно-денежной политики в работах Г. Я. Сокольникова / М. И. Никитин // Деньги и кредит. 1989. № 7. С. 67–73.

  37. Евдокимов, В. Экономическая концепция Г. Я. Сокольникова / В. Евдокимов // Вопросы экономики. 1989. № 11. С. 76–86.

  38. Никитин, М. И. Красный финансист : [Г. Я. Сокольников] / М. И. Никитин // Социалистическая индустрия. 1988. 16 декабря.

  39. Дарков, Г. В. Во главе Наркомфина: Г. Я. Сокольников, 1922–1925 гг. / Г. В. Дарков // Финансы СССР. 1988. № 10. С. 52–57.

  40. Генис, В. Л. Григорий Яковлевич Сокольников / В. Л. Генис // Вопросы истории. 1988. № 12. С. 59–86.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1604 разоў Апошняя змена Чацвер, 22 Красавік 2021 11:45