Выканаўцы ансамбля, а іх тады было каля 40 чалавек, размеркавалiся па трох групах: харавая, танцавальная і музычная, старанна рэпетыравалі па тры разы на тыдзень. Першым балетмайстрам і пастаноўшчыкам танцаў быў Вячаслаў Прохаравіч Філімонаў, кіраўніком аркестровай групы — Анатоль Якаўлевіч Шунькін, канцэртмайстрам-акампаніятарам — Васіль Якаўлевіч Кукушкін. Ужо да Дня будаўніка наступнага года калектывам была падрыхтавана канцэртная праграма з двух аддзяленняў, а неўзабаве ансамбль атрымаў новую назву «Сузор’е». У 1975 годзе ансамблю было прысвоена ганаровае званне «Народны калектыў».
У рэпертуары ансамбля «Сузор’е» — апрацоўкі беларускіх народных песень, песні беларускіх і рускіх кампазітараў, беларускія народныя танцы і танцы народаў СССР, вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі «Мы з Беларусі», «Вечарынка ў калгасе», «Беларусь сінявокая», «Вянок беларускіх вясельных песень і танцаў», «Край ты наш квяцісты», «Старонка руская», «Заручыны». Лірычная шырыня, драматычны пафас, іскрысты гумар у спалучэнні з прыгожымі касцюмамі мастакоў С. Кашавой і Ж. Буль знаходзяць нязменны водгук у гледачоў.
Калектыў заслужана ганарыцца шэрагам значных узнагарод за сваё майстэрства. Ён стаў дыпламантам I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай творчасці працоўных (1975–1977), лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу выканаўцаў савецкай патрыятычнай песні (1982), Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасці, прысвечанага 40-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (1983–1985). У 1986 годзе атрымаў прэмію Ленінскага камсамола Беларусі. Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1988).
Без ансамбля песні і танца будтрэста не абыходзілася ні адно агульнагарадское свята. «Сузор’е» вёў канцэртную дзейнасць у Беларусі, выступаў у Расіі, у т. л. Маскве (1978, 2005), Малдавіі, Украіне, Арменіі, Грузіі, Латвіі, Літве, Эстоніі, выязджаў у Польшчу, ГДР. У 1984 годзе ў складзе дэлегацыі савецкай моладзі ансамбль адправіўся ў круіз з візітам міру і сяброўства па краінах Міжземнага мора (Турцыя, Грэцыя, Кіпр, Сірыя, Егіпет).
На пачатку 1990-х у калектыве было каля 70 самадзейных артыстаў — будаўнікі розных спецыяльнасцей, служачыя, студэнты. З самага заснавання ансамбля працавала касцюмерам Марыя Альшэўская. Больш за трыццаць гадоў з творчасцю калектыву звязаны Васіль Варабей, Уладзімір Андрэйкавец, Віталь Лівак, Алена Чыр. 25 гадоў у ансамблі выступалі Святлана Козел, Ларыса Васільчук. Гонарам калектыву з’яўляліся балетмайстар танцавальнай групы Аляксандр Цабрук, кіраўнік аркестровай групы Валянціна Мартыненка, канцэртмайстар-акампаніятар Яўген Кардзелюк, салісты хору Аляксандр Піменаў, Марыя Альшэўская, Яніна Карповіч, Уладзімір і Ніна Андрэйкаўцы, салісты танцавальнай групы Наталля Шабанава, Алена Адамчук, Святлана Супрунова, Сяргей Носік, Сяргей Бурыкін і інш. Мастацкаму кіраўніку В. Д. Васіленку ў 1992 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь».
«Сузор’е» прымаў удзел у міжнародных фестывалях фальклорнага мастацтва ў Алжыры (1987), Францыі (1992), Грэцыі (1995), Германіі, Італіі, Югаславіі, Турцыі, Іспаніі (2013). Удзельнік і лаўрэат міжнароднага фестывалю народнай творчасці «Золотое яблоко» ў г. Краснадары (Расія; 2003), рэспубліканскага галіновага агляду-конкурсу мастацкіх калектываў, прысвечанага 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 105-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі ў Мінску (2009).
У 2000-я гады дзейнасць «Сузор’я» па розных прычынах стала страчваць былую маштабнасць. 4 мая 2011 года калектыў узначаліў Сяргей Уладзіміравіч Барысюк, які некалькі гадоў іграў у музычнай групе ансамбля. 22 лістапада 2013 года на сцэне Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адбылося святкаванне 40-годдзя ансамбля «Сузор’е», дзе народны калектыў прадэманстраваў захаванне лепшых традыцый.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Народный ансамбль песни и танца «Сузор’е» : Открытое акционерное общество «Стройтрест № 8». – Брест : Альтернатива, 2007. – 15 с. : ил.
-
«Сузор’е», Брестский народный ансамбль песни и танца клуба стройтреста № 8 // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 347.
-
Брэсцкі народны ансамбль песні і танца «Сузор’е» / Т. М. Курыла // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 498.
-
Ансамбль песні і танца «Сузор’е» : [кароткая інфарм.] // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 590–591.
-
Нікіценкава, Л. П. Культурнае жыццё ў 1945–1990-я гады : [узгадваецца ансамбль песні і танца будтрэста № 8] / Л. П. Нікіценкава, У. І. Нікіценкаў // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 572–578.
-
Василенко Вениамин Дмитриевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004. Минск, 2004. С. 50.
-
Заслужаныя работнікі культуры: Васіленка Веньямін Дзмітрыевіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 627.
-
Василенко, В. Д. Пакланюся табе, Беларусь! [Ноты] : [для хора в сопровождении баяна] / Вениамин Дмитриевич Василенко. – Брест, 2007. – 82 с.
-
Карпинчик, В. Н. Юбилей созвездия талантов : [о праздновании 40-летия народного ансамбля песни и танца «Сузор’е»] / В. Н. Карпинчик // Строитель / ОАО «Строительный трест № 8». Брест, 2013. № 12. С. 6.
-
Ботвина, И. Юбилей созвездия талантов : [о праздновании 40-летия народного ансамбля песни и танца «Сузор’е» стройтреста № 8] / Ирина Ботвина // Брестский вестник. 2013. 28 ноября (№ 48). С. 13.
-
Шеламова, Т. Гармонь моя : как «Сузор’е» заставило испанцев петь на белорусском языке : [об участии ансамбля в международном фестивале в г. Ла Каридад (Испания)] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2013. 22 ноября. С. 8.
-
Борисюк, С. В. Белорусские мелодии в Астурии : [беседа с руководителем народного ансамбля песни и танца «Сузор’е»] / Сергей Владимирович Борисюк ; беседовал Василий Карпинчик // Брестский вестник. 2013. 7 ноября (№ 45). С. 12.
-
Леанавец, Н. Самае яркае «Сузор’е» : [пра народны ансамбль песнi i танца; мастацкi кiраўнiк В. Д. Васiленка] / Нiна Леанавец // Народная трыбуна. 2010. 3 красавiка. С. 4.
-
Тарасевич, Л. «Цячэ вада ў ярок...» : [о народном ансамбле песни и танца «Сузор’е»] / Л. Тарасевич ; фото Г. Козловского // Вечерний Брест. 2007. 1 июня. С. 7.
-
Кунцевич, О. «Только душа всё поёт» : [о концерте к 60-летию руководителя ансамбля песни и танца «Сузор’е» В. Д. Василенко] / Ольга Кунцевич // Вечерний Брест. 2007. 21 февраля. С. 8.
-
Кобяк, Э. Таланты и поклонники : [о концерте к 60-летию руководителя ансамбля песни и танца «Сузор’е» В. Д. Василенко в Брестском ДК профсоюзов] / Эдуард Кобяк // Заря. 2007. 20 февраля.
-
Гармель, А. У душы — песня, у сэрцы — «Сузор’е»... : [пра народны ансамбль песнi i танца «Сузор’е» i яго кiраўнiка В. Васiленку] / Алена Гармель // Заря. 2007. 4 января. С. 7.
-
Бурдыка, В. Сузор’е талентаў : нараджэнне народнага ансамбля песні і танца «Сузор’е» і яго кіраўніка Веньяміна Васіленкі прайшло праз сур’ёзныя выпрабаванні / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2006. 30 снежня. С. 7.
-
Громов, В. «Зарю» пригласили в Москву не случайно...» : [об участии народного ансамбля песни и танца «Сузор’е» в Дне белорусских СМИ в Москве] / В. Громов // Заря. 2005. 29 ноября.
-
Васiленка, В. «Сузор’е» ў сузор’i славянскiх культур : [аб выступленнi на Кубанi (Расiя) ансамбля песнi i танца расказвае яго мастацкi кiраўнiк] / Веньямiн Васiленка ; гутарыў Мiкола Панасюк // Народная трыбуна. 2004. 16 кастрычнiка.
-
Бунеева, Л. Любо, «Сузор’е», любо! : [о выступлении ансамбля «Сузор’е» из Бреста в фестивале «Золотое яблоко» в г. Краснодаре (Россия)] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2003. 15 октября. С. 3.
-
Макаревич, В. Брестчан носили на руках : [об участии народного ансамбля песни и танца «Сузор’е» в международном фестивале фольклорного искусства «Влашко-2003» (Сербия)] / В. Макаревич // Вечерний Брест. 2003. 13 августа. С. 3.
-
Архипова, А. В трудах репетиций и огнях рампы : [о народном ансамбле песни и танца «Сузор’е»] / А. Архипова // Заря. 2003. 17 мая.
-
Бурык, К. «Сузор’е» — калыска таленту : [пра юбiлейны канцэрт народнага ансамбля песнi i танца] / Кацярына Бурык // Народная трыбуна. 2003. 17 мая.
-
Гурин, А. ...А всем известное «Сузор’е» боится рассыпаться : [о проблеме содержания народного ансамбля песни и танца стройтрестом № 8] / А. Гурин // Вечерний Брест. 2001. 17 января. С. 3.
-
Кобяк, Э. Под лучами «Сузорья» : [о народном ансамбле песни и танца] / Эдуард Кобяк // Беларуская думка. 1998. № 7. С. 185–188.
-
Ш. В. «Сузор’е» свецiць ярка : [пра народны ансамбль песнi i танца «Сузор’е» будтрэста № 8] / Ш. В. // Культура. 1998. 23–29 мая. С. 10.
-
Арлова, I. У «Сузор’i» зорачкi не гаснуць / I. Арлова // Народная трыбуна. 1998. 25 красавiка.
-
Кобяк, Э. А «Сузор’ю» уже двадцать пять! / Эдуард Кобяк // Заря. 1998. 25 апреля.
-
Волынчук, Л. Мелодия души : [об ансамбле песни и танца «Сузор’е»] / Лариса Волынчук // Брестский курьер. 1998. 23 апреля. С. 17.
-
Кобяк, Э. Своим талантом радуют мир : [об ансамбле песни и танца «Сузор’е»] / Э. Кобяк // Буг. СЭЗ Брест. 1997. № 1. С. 3.
-
У. П. Песні краіны самавараў : [пра рэпертуар брэсцкага ансамбля песні і танца «Сузор’е»] / У. П. // Наша слова. 1995. № 33/34. С. 16.
-
Кобяк, Э. Из Бреста в греки : артисты «Сузор’я» на международном фестивале фольклорного искусства / Э. Кобяк // Заря. 1995. 26 августа.
-
Кабяк, Э. Фальклорны фестываль у Наусе : [пра паездку брэсцкага ансамбля песні і танца «Сузор’е» на фестываль ў Грэцыю] / Э. Кабяк // ЛіМ. 1995. 25 жніўня. С. 14.
-
Брестчане увезли с собой всё «золото» греков : [об участии брестского ансамбля «Сузор’е» в фольклорном фестивале в г. Науса (Греция)] // Советская Белоруссия. 1995. 9 августа.
-
І музыка, і мода : [пра народны ансамбль песні і танца «Сузор’е»; кіраўнік В. Д. Васіленка; фота] // Народная трыбуна. 1993. 31 снежня.
-
Валынчук, Л. Зоркі «Сузор’я» ззяюць / Ларыса Валынчук : фота Ю. Кускова // Народная трыбуна. 1993. 30 красавіка.
-
Василенко, В. Д. «Сузор’е» покоряет континенты / В. Д. Василенко ; беседовал А. Леоновец // Заря. 1993. 28 апреля.
-
У «Сузор’я» —свята! : [да 20-годдзя стварэння ансамбля песні і танца] // Народная трыбуна. 1993. 24 красавіка.
-
Козел, С. «Ты будзеш нам, Францыя, сніцца…» : [пра ўдзел ансамбля «Сузор’е» ў міжнародным фестывалі ў Францыі] / С. Козел // Народная трыбуна. 1992. 12 снежня.
-
Леоновец, А.1000 километров с «Сузор’ем», или Как я был иностранцем на Волыни, именуемой ближним зарубежьем : [о поездках ансамбля с концертами в Украине] / А. Леоновец // Заря. 1992. 12 января ; 14 января.
-
Василенко, В. Д. Жизнь — на сцене : [руководитель народного ансамбля песни и танца «Сузор’е» о работе с коллективом] / В. Д. Василенко ; интервью взял А. Резанович ; фото Э. Кобяка // Заря. 1991. 1 марта.
-
Кобяк, Э. «Мелодия» предлагает контракт / Э. Кобяк // Заря. 1989. 9 февраля.
-
Кобяк, Э. На сцене — «Сузор’е» : [об ансамбле песни и танца, который недавно побывал с концертами в Бельско-Подлясском воеводстве Польши] / Э. Кобяк // Заря. 1988. 21 ноября.
-
Зданович, В. Испей целебной воды : [о народном ансамбле песни и танца «Сузор’е»] / В. Зданович // Заря. 1988. 28 июня.
-
Песни под небом Алжира : [об участии ансамбля «Сузор’е» в фестивале народного творчества в Алжире] // Заря. 1987. 8 сентября.
-
Ковальчук, Ф. Аплодируют сельчане : [о концерте ансамбля песни и танца «Сузор’е» в д. Новосёлки Каменецкого района] / Ф. Ковальчук // Заря. 1986. 29 ноября.
-
Так держать, «Сузор’е»! : [о присвоении премии ЛКСМБ ансамблю песни и танца стройтреста № 8] // Заря. 1986. 27 сентября.
-
Александров, Н. Спектр «Сузор’я» : [о народном ансамбле песни и танца «Сузор’е»]/ Н. Александров // Заря. 1986. 29 августа.
-
Мікалаеў, М. Час адкрыццяў : [аб новай праграме народнага ансамбля «Сузор’е», падрыхтаванай да 40-годдзя вызвалення Беларусі] / М. Мікалаеў // ЛіМ. 1984. 2 сакавіка. С. 2.