У 1941 годзе Юрый Виннiк прызваны ў Чырвоную армію, быў накіраваны ў Сумскае ваеннае артылерыйскае вучылішча. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны з’яўляўся курсантам, у складзе курсанцкага падраздзялення ўдзельнічаў у баях пад Варажбой і Белаполлем. У снежні 1941 года вярнуўся ў вучылішча, якое на той час было эвакуіравана ў Ачынск. Пасля заканчэння вучылішча ў маі 1942 года атрымаў званне лейтэнанта, быў накіраваны ў 973-ці артылерыйскі полк 160-й стралковай дывізіі Заходняга фронта.
Спачатку камандаваў агнявым узводам, затым батарэяй. Удзельнічаў у вызваленні Смаленскай вобласці, Украіны і Беларусі. У жніўні 1942 года на рацэ Угра батарэя Ю. М. Вінніка адбіла 9 варожых пяхотных і танкавых атак. У 1943 годзе прыняты ў партыю.
У ліпені 1944 года капітан Ю. М. Віннік камандаваў батарэяй 973-га артылерыйскага палка 160-й стралковай дывізіі 70-й арміі 1-га Беларускага фронта. Вызначыўся пры вызваленні Брэсцкай вобласці і г. Брэста, фарсіраванні Прыпяці і Заходняга Буга. 17 ліпеня 1944 года ў ходзе фарсіравання Прыпяці ў раёне сяла Пескі-Рэчыцкія Ратнаўскага раёна Валынскай вобласці агнём сваёй батарэі знішчыў больш за 60 варожых салдат і афіцэраў, 10 кулямётаў, 2 супрацьтанкавыя гарматы, 4 назіральныя пункты, 1 дзот, падавіў агонь 2 батарэй.
23 ліпеня ў ходзе фарсіравання Заходняга Буга ля мястэчка Кодэнь батарэя Ю. М. Вінніка адной з першых пераправілася на заходні бераг і прыняла ўдзел у адбіцці 12 варожых контратак. У баях на плацдарме батарэя знішчыла 9 кулямётаў і 3 супрацьтанкавыя гарматы, забяспечыўшы праход савецкіх войск на Брэст.
28 ліпеня батарэя Ю. М. Вінніка прарвалася на ўскраіну Брэста, знаходзячыся пад моцным мінамётным і кулямётным агнём праціўніка, пракладвала шлях атакуючай пяхоце. У тым баі батарэя Ю. М. Вінніка адбіла 4 контратакі, знішчыла 6 дзотаў, 6 бліндажоў, 7 кулямётаў. У адной з рукапашных схватак Ю. М. Віннік асабіста знішчыў 5 варожых салдат. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года капітан Ю. М. Віннік удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Ю. М. Віннік удзельнічаў у вызваленні Польшчы, ва Усходне-Памеранскай аперацыі і акружэнні Торуньскай групіроўкі немцаў. У сакавіку 1945 года пад Данцыгам быў цяжка паранены, па інваліднасці звольнены з арміі.
У 1945–1950 гадах Ю. М. Віннік вучыўся ў Маскоўскім інстытуце міжнародных адносін, затым знаходзіўся на партыйнай і дыпламатычнай рабоце. Быў супрацоўнікам савецкага пасольства на Цэйлоне. У 1960 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС, у наступным годзе абараніў дысертацыю «Дальневосточные проблемы в американо-индийских отношениях (1950–1953 гг.)», атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. З 1961 года на педагагічнай рабоце. У 1973–1991 гадах – дацэнт, намеснік загадчыка кафедры Інстытута грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
Юрый Міхайлавіч за сваю баявую і працоўную дзейнасць узнагароджаны ордэнамі Леніна, Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, медалямі. 19 ліпеня 1984 года ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».
Ю. М. Віннік памёр 27 мая 1995 года. Пахаваны ў калумбарыі Ваганькаўскіх могілак г. Масквы (секцыя 19). У фондах Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея захоўваюцца ўспаміны Ю. М. Вінніка аб вызваленні Брэста. У чэрвені 2009 года рашэннем Брэсцкага гарвыканкама імя героя прысвоена адной з вуліц мікрараёна «Паўднёвы» г. Брэста.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Винник Юрий Михайлович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справочник. Минск, 2015. С. 218.
-
Винник Юрий Михайлович // Почетные граждане белорусских городов : биогр. справочник / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 6.
-
Віннік Юрый Міхайлавіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 151, 639.
-
Винник Юрий Михайлович // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 264.
-
Винник Юрий Михайлович // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 168.
-
Винник Юрий Михайлович // Навечно в сердце народном : [справочник]. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. С. 93–94.
-
Віннік Юрый Міхайлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 3. С. 95.
-
Винник Юрий Михайлович // Кубани славные сыны. Краснодар, 1963. С. 287–289.
-
Винник, Ю. М. Дальневосточные проблемы в американо-индийских отношениях (1950–1953 гг.) : автореф. дис. ... канд. ист. наук / Винник Юрий Михайлович ; Московский государственный институт международных отношений. – Москва, 1961. – 19 с.
-
Ковалева, А. Брест чтит героев : в микрорайоне «Южный» увековечена память об освободителях Бреста от немецко-фашистских захватчиков : [в т. ч. Ю. М. Винник] / Алла Ковалева // Вечерний Брест. 2009. 19 июня. С. 3.
-
Міхнюк, В. Зямля герояў : [пра Ю. М. Вінніка] / В. Міхнюк // Настаўніцкая газета. 1984. 15 снежня.
-
Борисов, А. Прославленный артилерист : о присвоении участнику освобождения г. Бреста от немецко-фашистских захватчиков Герою Советского Союза Ю. М. Виннику звания Почетного гражданина г. Бреста / А. Борисов // Заря. 1984. 28 июля.
-
Борисовец, А. Мастер артиллерийского огня : [Ю. М. Винник] / А. Борисовец // Заря. 1979. 26 июня.
-
Гусиков, Н. Герой освобождения Бреста : [Ю. М. Винник] / Н. Гусиков, Т. Слесарук // Заря. 1965. 5 мая.