{gcontent}Закончыў Хамічаўскую васьмігадовую, Махроўскую сярэднюю школы, факультэт фізічнага выхавання Брэсцкага педагагiчнага інстытута, аддзяленне журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы.
Работу ў прэсе пачаў няштатным карэспандэнтам абласной газеты “Заря” і Іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”, рэспубліканскіх газет “Физкультурник Белоруссии” і “Знамя юности”. З 1978 года – супрацоўнік газеты "Чырвоная звязда", загадчык аддзела аграрнай палітыкі, займаўся таксама асвятленнем пытанняў прамысловасці, экалогіі, культуры, фізічнай культуры і спорту (у 2010 годзе прызнаны пераможцам абласнога конкурсу па асвятленню алімпійскага руху).
Аўтар нарысаў у зборніку "Папараць-кветка" (1991). Аповесць "Гарэза", цыкл апавяданняў, рэцэнзіі на кнігі беларускіх пісьменнікаў апублікаваны ў часопісах "Маладосць" і "Першацвет", газеце "Літаратура і мастацтва", абласных і рэспубліканскіх выданнях, перакладаліся на ўкраінскую мову і друкаваліся ў сродках масавай інфармацыі Валыні. Творы на працягу некалькіх гадоў змяшчаюцца ў школьных падручніках для розных класаў. Нарыс "Як "папялушка" стала "прынцэсай" прызнаны лепшым у рэспубліканскім літаратурным конкурсе на экалагічную тэматыку за 2004 год.
Васiль Жушма – лаўрэат многіх рэспубліканскіх і міжнародных фотаконкурсаў, аўтар персанальных фотавыстаў у Брэсце, Пінску і Іванаве, пераможца рэспубліканскага фота-інфармацыйнага тэлевізійнага конкурса, прысвечанага Алімпійскім гульням у Маскве. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў. Нарыс "Гарэза" Васіля Жушмы апублікаваны ў кнізе Уладзіміра Саламахі "Сусвет дабрыні" (Мінск : Мастацкая літаратура, 2005). Лаўрэат дзяржаўнай літаратурнай стыпендыі. Пераможца абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб'яднаных раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў у 2007 годзе ў намінацыі "Лепшы фотакарэспандэнт".
У снежані 2011 года ў выдавецтве "Літаратура і Мастацтва" асобнай кніжкай выйшла аповесць "Гарэза" (малюнкі Даны Руновай), якая выклікала станоўчы водгук у шматлікіх перыядычных выданнях, Інтэрнэце.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Іванаўскай раённай бібліятэкай
імя Ф. І. Панфёрава. Пуцыковіч Ірына Пятроўна, галоўны бібліятэкар
{/gcontent}
Творы В. П. Жушмы
- Гарэза : аповесць : [для сярэдняга школьнага ўзросту] / В. Жушма. Мiнск : Літаратура і Мастацтва, 2011. 213 с.
- Вярбовыя сонейкі : апавяданні / В. Жушма // Маладосць. 2006. № 11. С. 17–29. Змест: Вярбовыя сонейкi ; Колеры вады ; Апошняя песня ; Востраў савы ; Хiтрасць вальдшнэпа ; Соня ; Зялёны дзяцел ; Рыцар ; Мацярынская вернасць ; Хто ўкраў грыбы ; Зялёнкi ; Дзiкi ; Разбойнiца ; Вераб’iны куст ; Сустрэча ; Цвiце ляшчына.
- Зорка і смерць Чорнага рагача : [апавяданне] / В. Жушма // Маладосць. 2007. № 11. С. 61–67.
- 4. Аграрный гений Хозяина и Мужика : [нарыс] / В. Жушма // Чырвоная звязда (Iванава). 2011. 29 ліп. С. 3.
- 5. “Акварэль” душы Міхаіла Сешука / В. Жушма // Чырвоная звязда (Iванава). 2009. 2 каст. С. 5.
- Аляксей Кузьміч – акадэмік Расіі : [знакамітыя землякі] / В. Жушма // Чырвоная звязда (Iванава). 2004. 23 студз.
- Восеньскія абразкі / В. Жушма // Ясельда : юбілейны зборнік Іванаўскага літаб’яднання. Іванава, 2006. С. 17–20.
- Гром з… лагоднага неба / В. Жушма // Гоман : альманах. Мiнск : УП Выдавецтва “Народная кніга”, 2006. С. 192–193.
- Два афганских года Ивана Гриня : [воин-интернационалист] / В. Жушма // Чырвоная звязда (Iванава). 2011. 14 февр. С. 1.
- Шпакі-перасмешнікі : [нататкі натураліста] / В. Жушма // Чырвоная звязда (Iванава). 2008. 11 ліст. С. 3.
- Жахі Хулецкага возера : [на мяжы Іванаўскага і Пінскага раёна. Легенды і экалагічны стан] / В. Жушма // Народная трыбуна. 2005. 15 кастр. С. 2.
- Пяшчотны гром : [роздум над паэтычнаю кнiгай В. Кухарчука “Снежаньскi гром” / В. Жушма // Заря. 2004. 30 нояб.
- Мелодыю, якую хочацца слухаць… : [кароткая рэцэнзія на кнігу В. Кухарчука “Снежаньскі гром”] / В. Жушма // Гоман : альманах. 2006. Вып. 3. С. 355.
- Мой дзіўны край : [вершы] / В. Жушма // Памяць : гiст.-дакум. хронiка Іванаўскага раёна. Мiнск : Белта, 2000. С. 557.
- “Папялушка” стала прынцэсай : [нарыс] / В. Жушма // Чырвоная звязда (Iванава). 2004. 14 снеж.; Брэстчына вачамі журналістаў. Брэст, 2005. С. 173–176.
- Профессор С. В. Борико. «Характер закалила деревня» / В. Жушма // Чырвоная звязда (Iванава). 2009. 24 снеж. С. 6.
- Скарбы кастрычніцкага лесу : замалёўка / В. Жушма // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзiч. Брэст. 2008. С. 250–251.
- У лясах над Ясельдай : замалёўкі, нарысы / В. Жушма // Папараць-кветка : экалагічны зборнік. Мiнск, 1991. С. 87–150.
Аб жыцці і творчасці пісьменніка
- Васiль Жушма // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзiч. Брэст. 2008. С. 250.
- Бязлепкіна, А. Наіўны лес : Васіль Жушма “Гарэза” / А. Бязлепкіна // Звязда. 2012. 9 лют. С. 6.
- Сенькавец, У. А. Кампазiцыйныя адметнасцi аповесцi В. Жушмы “Гарэза” / У. А. Сенькавец // Веснiк Брэсцкага ўнiверсiтэта : Серыя 3. Фiлалогiя. Педагогiка. Псiхалогiя. Брэст, 2012. № 1. С. 71–77.
- Данилова, Е. Художник, что рисует словом… : [интервью с В. Жушма об издании повести “Гарэза”] / Е. Данилова // Заря. 2012. 18 февр. С. 9.
- Каткавец, А. Праўда ляснога жыцця В. Жушмы / А. Каткавец // Заря. 2012. № 12. С. 19.
- Манюк, В. З-пад пяра : [творчая сустрэча вучняў Махроўскай СШ з пiсьменнiкамi А. Крэйдзiчам i В. Жушмай] / В. Манюк // ЛiМ. 2010. 26 сак. (№ 12). С. 3.
- Шэляговіч, Г. Палескі край – мая Радзіма : [творчасць намесніка рэдактара раёнай газеты “Чырвоная звязда” В. Жушмы] / Г. Шэляговіч // Чырвоная звязда (Iванава). 1997. 4 ліст.