У няпростых эканамічных умовах Рэспублікі Беларусь у жніўні 1992 года па ініцыятыве начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Віталія Андрэевіча Клімчука і дырэктара музычнага вучылішча Жаны Васільеўны Савінай аблвыканкам прыняў рашэнне аб стварэнні сімфанічнага аркестра пры ўпраўленні культуры.
На пасаду дырыжора аркестра быў запрошаны выкладчык музычнага вучылішча Уладзімір Анатольевіч Рыжкоў. У калектыў прыйшлі працаваць лепшыя музыканты горада, педагогі музычнага вучылішча (з 1993 г. —каледжа) і дзіцячых музычных школ. Задумку аблвыканкама фінансава падтрымалі прадпрыемствы горада, былі закуплены неабходныя інструменты, касцюмы, набыты аўтобус.
Прэзентацыя сімфанічнага аркестра ўпраўлення культуры адбылася 7 сакавіка 1993 г. у зале Брэсцкага Палаца культуры прафсаюзаў. На канцэртную праграму былі запрошаны музыканты, работнікі культуры, грамадскасць. Прагучалі творы Бетховена, Вебера, Брамса, Мусаргскага, Яўгена Глебава, брэсцкага кампазітара Уладзіміра Бабкова. Выступіў саліст Дзяржаўнага опернага тэатра Беларусі Уладзімір Грашчанка.
Рэгулярная канцэртная дзейнасць аркестра ў раённых Дамах культуры, вясковых клубах вобласці згуртавала калектыў. За першы год працы былі дадзены каля 40 канцэртаў. Пазней аркестр узначальвалі іншыя дырыжоры, кожны з якіх пісаў сваю старонку рэпертуарнага летапісу. Аматары музыкі з удзячнасцю ўспамінаюць дырыжораў: Аляксея Шакуру (1995), Вячаслава Чарнуху, Міхаіла Снітко (1997–1998). Шэраг канцэртных праграм з аркестрам рыхтаваў дырыжор Вячаслаў Воліч.
У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі на працягу многіх гадоў для запісу арыгінальнай музыкі да спектакляў прыцягваліся аркестры і ансамблі горада. З 1 студзеня 1995 г. аркестр упраўлення культуры быў перададзены ў склад тэатра драмы, атрымаў статус тэатральнага сімфанічнага аркестра, які дзейнічае на правах аўтаноміі. Тэатру было нададзена найменне «тэатр драмы і музыкі» (з 2009 г. — акадэмічны тэатр драмы).
У 1998 г. на пасаду галоўнага дырыжора аркестра прыйшоў выпускнік Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Аляксандр Пятровіч Сасноўскі. З гэтага часу сімфанічны аркестр становіцца сапраўднай творчай лабараторыяй, у якой здзяйсняюцца смелыя творчыя планы. Расце рэпертуар, нараджаюцца новыя праекты. Аркестр становіцца ўдзельнікам рэспубліканскага праекта «Парад дырыжораў», арганізуе гастрольныя туры па гарадах Іспаніі, Францыі, Польшчы, Швейцарыі.
Канцэртная афіша калектыву шматлікая, у праграмах прадстаўлены шэдэўры айчыннай і замежнай музыкі. Музыканты правялі руплівую працу па вяртанні беларускай музычнай спадчыны — твораў Н. Орды, Т. Касцюшкі, М. К. Агінскага. Растуць сувязі аркестра з вядучымі беларускімі і замежнымі кампазітарамі, музыкантамі і выканаўцамі. Брэсцкі сімфанічны аркестр — удзельнік першага фестывалю «Парад маладых дырыжораў» (Мінск, 2000), Дзён культуры Брэсцкай вобласці ў Мінску (2002, 2008), Калядных сустрэч у Ольштыне (Польшча, 2000, 2001), фестываляў у Любліне (Польшча, 2002), Маладзечне (2003), фестывалю «Belcanto»ў Наленчуве (Польшча, 2009).
Калектыў прымае актыўны ўдзел у музычным жыцці горада. Канцэрты «Песні Перамогі», «Вечары французскай музыкі», «Сямейны канцэрт», «Музыка — маё жыццё», «Зоркі аперэты ззяюць для вас» і многія іншыя сталі знакавай падзеяй у культурным жыцці Брэстчыны. У межах міжнароднага фестывалю класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», які штогод праводзіцца ў Брэсце, у суправаджэнні аркестра выступаюць зоркі сусветнай велічыні.
Сёння ў рэпертуары сімфанічнага аркестра больш за 300 музычных твораў розных аўтараў. У яго складзе 56 лепшых музыкантаў горада — людзей творчых, па-сапраўднаму закаханых у музыку. З першага года ў калектыве працуюць скрыпач і канцэртмайстар аркестра Вольга Віктараўна Кастэнка, віяланчаліст Таццяна Мікалаеўна Голуб і інш. З 2007 года з аркестрам працуе дырыжор Аляксандр Анатольевіч Куўшыннікаў.
24 красавіка 2018 г. адбыўся юбілейны вечар сімфанічнага аркестра БАТД з удзелам салістаў Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Глущенко, Т. Большая музыка в целом и в частности : [о концерте к 25-летию симфонического оркестра Брестского академического театра драмы] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2018. 27 апреля. С. 7.
-
Соколовская, Е. Оркестру — 25! : [о концерте симфонического оркестра Брестского академического театра драмы] / Елена Соколовская // Заря. 2018. 26 апреля. С. 13.
-
Соколовская, Е. Александр Сосновский: «Мы чувствуем любовь публики...» / Елена Соколовская // Заря. 2018. 19 апреля. С. 13.
-
Глущенко, Т. Искусство осязать музыку : [о дирижёре А. П. Сосновском] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2018. 5 января (№ 1). С. 5.
-
Соколовская, Е. «Взрывопрекрасное» открытие : [об открытии 25-го концертного сезона симфонического оркестра Брестского академического театра драмы] / Елена Соколовская // Заря. 2017. 7 октября. С. 5.
-
Сосновский, А. П. ХХV юбилейный концертный сезон Брестский симфонический оркестр открывает Моцартом / Александр Петрович Сосновский ; интервью записала Любовь Павлова // Брестский курьер. 2017. 5 октября (№ 41). С. 8.
-
Соколовская, Е. Музыкальный сезон будет особенным : [о предстоящем 25-м сезоне симфонического оркестра Брестского академического театра драмы] / Елена Соколовская // Заря. 2017. 9 сентября. С. 16.
-
Сосновский, А. Александр Сосновский: «Каждый концерт — премьера» / Александр Петрович Сосновский ; беседовала Елена Соколовская // Заря. 2016. 24 сентября. С. 16.
-
Павлова, Л. Музыка стала судьбой : дирижеру Александру Сосновскому — 60! / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 15 октября (№ 42). С. 10.
-
Лопатникова, Я. Финальные аккорды сезона на бис с флорентийским баритоном : [о концерте оперного певца из Флоренции В. Александровича и симфонического оркестра Брестского академического театра драмы] / Яна Лопатникова // Брестский курьер. 2014. 3 июля (№ 27). С. 10.
-
Гармель, Е. На сцене — учителя и ученики : [мастер-класс на базе симфонического оркестра Брестского академического театра драмы провёл для молодых дирижёров А. Сосновский] / Елена Гармель // Заря. 2014. 18 февраля. С. 3.
-
Павлова, Л. Виват оркестр! : 20 лет брестчан радует живая музыка / Любовь Павлова ; фото Миланы Харитоновой // Брестский курьер. 2013. 31 октября (№ 44). С. 10.
-
Глущенко, Т. Смычком по сердцу : [о концерте к 20-летию симфонического оркестра Брестского академического театра драмы] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2013. 25 октября. С. 5.
-
Фенчук, М. Двадцать лет на сцене : [о 20-летии симфонического оркестра Брестского академического театра драмы] / Мария Фенчук // Заря. 2013. 15 октября. С. 3.
-
Шеламова, Т. «Валенки» на Французской Ривьере : [о гастрольном туре по Франции симфонического оркестра Брестского театра драмы] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2011. 12 января. С. 16.
-
Сосновский, А. «Музыка для меня не работа, а служение...» / Александр Петрович Сосновский ; беседовала Елена Данилова // Заря. 2010. 30 сентября. С. 17.
-
Данилова, Е. Сезон музыкальной классики : [о ХVI концертном сезоне симфонического оркестра Брестского театра драмы и музыки] / Елена Данилова // Заря. 2008. 2 октября. С. 4.
-
Николаевич, С. Прекрасная мелодия звучит, касаясь струн души уставшей... : [о ХVI концертном сезоне симфонического оркестра Брестского театра драмы и музыки] / Сергей Николаевич // Брестский вестник. 2008. 2 октября. С. 6.
-
Бунеева, Л. Талантам — полную ставку! : [о 15-летии симфонического оркестра Брестского театра драмы и музыки] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2008. 4 апреля. С. 8.
-
Гармель, Е. «Музыка — моя жизнь, но...» : [о 15-летии симфонического оркестра под управлением А. Сосновского] / Елена Гармель // Заря. 2008. 3 апреля. С. 5.
-
Бунеева, Л. Два оркестра на одной сцене сведет в субботу маэстро Сосновский : [о предстоящем концерте симфонического оркестра Брестского театра драмы и музыки и оркестра «Немига»] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2006. 3 ноября. С. 12.
-
Александрова, Л. Неделя открытий в Брестском театре драмы и музыки : [об открытии нового концертного сезона симфонического оркестра под управлением А. Сосновского] / Любовь Александрова // Брестский курьер. 2006. № 40. С. 8.
-
Рубашевский, Ю. От Барселоны до Мадрида : [о гастролях в Испании симфонического оркестра Брестского театра драмы и музыки] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2006. 25 января. С. 8–9.
-
Капачова, А. Ад Піцера да Брэста... : творчасць кіраўніка Брэсцкага сімфанічнага аркестра Аляксандра Сасноўскага / Алена Капачова // Культура. 2005. 22–28 кастрычнiка. С. 8.
-
Бунеева, Л. Симфонический оркестр вернулся из Испании / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2005. 21 января. С. 3.
-
Бунеева, Л. На пути в Ла-Корунью : [о гастролях в Испании симфонического оркестра Брестского театра драмы и музыки] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2004. 7–8 января. С. 5.
-
Бунеева, Л. К дирижерской палочке — командирские часы : [о праздничном вечере к 10-летию симфонического оркестра Брестского театра драмы и музыки] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2003. 4 апреля. С. 5.
-
Шупляк, Е. «Музыка — моя жизнь» : [о творческом вечере к 50-летию гл. дирижёра симфонического оркестра Брестского театра драмы и музыки А. П. Сосновского] / Елена Шупляк // Вечерний Брест. 2005. 30 сентября. С. 3.
-
Навумава, Н.Р. Магія музыкі : [інспектар сімфанічнага аркестра Брэсцкага тэатра драмы і музыкі пра творчае жыццё калектыву] / Нэля Рыгораўна Навумава ; запісала Зінаіда Дудзюк // Народная трыбуна. 1995. 10 чэрвеня (№ 23). С. 4.
-
Рыжкоў, У.А. Партрэт душы ў непагадзь : [кіраўнік і дырыжор сімфанічнага аркестра Брэсцкага ўпраўлення культуры разважае пра аркестр, рэпертуар і значэнне музыкі] / Уладзімір Анатольевіч Рыжкоў ; запісала Ларыса Валынчук // Народная трыбуна. 1994. 23 красавіка (№ 16). С. 1.
-
Калектыў нарадзіўся! : у мінулую нядзелю ў Палацы культуры прафсаюзаў адбылася прэзентацыя сімфанічнага аркестра / фота Юрыя Кускова // Народная трыбуна. 1993. 13 сакавіка (№ 10). С. 2.
-
Кобяк, Р. Воедино слились голоса скрипки и валторны… : [о презентации симфонического оркестра управления культуры Брестского облисполкома] / Р. Кобяк ; фото автора // Заря. 1993. 13 марта. С. 1.
-
С мажорным ключом— в весенний день : [о презентации сифонического оркестра управления культуры Брестского облисполкома] // Вечерний Брест. 1993. 12 марта. С. 1.
-
Кому рояль, кому «Ройал» : [о решении Брестского облисполкома создать симфонический оркестр при управлении культуры] // Советская Белоруссия. 1992. 5 сентября. С. 3.