У ноч на 16 сакавіка 1943 г. група была перакінута самалётам у Мінскую вобласць на партызанскі аэрадром. У суправаджэнні выдзеленых 40 партызанскіх байцоў група прайшла па тыле ворага 600 км у назначаны раён пад Івацэвічамі. Месцам базіравання Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б (сакратар С. І. Сікорскі), абкама ЛКСМБ (сакратар Ф. Д. Ромма) і штаба злучэння абрана ўрочышча «Хаваншчына» ля вёскі Карочын Івацэвіцкага раёна. Галоўнай базай сталі лясы і балоты ля возера Спораўскае Бярозаўскага раёна.
У канцы красавіка 1943 г. абкам КП(б)Б аб’яднаў атрады ў Брэсцкае партызанскае злучэнне. Камандзірам злучэння стаў С. І. Сікорскі, яго намеснікамі назначаны: па агульных пытаннях — Іван Іванавіч Баброў, па аператыўнай рабоце — Аляксандр Мікалаевіч Драздоў, па партыйна-палітычнай рабоце — Сяргей Ягоравіч Ягораў, па камсамольскай рабоце — Фёдар Дзмітрыевіч Ромма; начальнікам штаба — Павел Васільевіч Пранягін, намеснікам начальніка штаба па разведцы — Іван Паўлавіч Марыняка. Астатнія таварышы, прысланыя ЦК, узначалілі міжраённыя тры зоны (кусты): Сцяпан Піліпавіч Пацяруха — Пружанскую (Косава, Ружаны, Пружаны, Шарашова, Поразава); Захар Філімонавіч Паплаўскі — Брэсцкую (Брэст, Дамачава, Маларыта, Жабінка); Аляксандра Іванаўна Федасюк — Кобрынскую (Антопаль, Кобрын, Дзівін).
На тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці таксама дзейнічалі Баранавіцкае і Пінскае партызанскія злучэнні. Пінскае было ўтворана ў лістападзе 1942 г. пад камандаваннем В. З. Каржа, аб’ядноўвала 7 брыгад і 1 асобны атрад, усяго каля 8,5 тыс. партызанаў. У красавіку 1943 г. атрад імя Шчорса Пінскага злучэння быў перададзены ў падначаленне Брэсцкаму злучэнню. Баранавіцкае злучэнне ўтворана ў красавіку 1943 г. пад камандаваннем В. Я. Чарнышова. У ім былі аб’яднаны 22 брыгады і 4 асобныя атрады, агульнай колькасцю больш за 17,5 тыс. партызанаў.
Да чэрвеня 1943 г. Брэсцкаму абкаму КП(б)Б удалося звязацца з усімі атрадамі, вызначыць арганізацыйна-штатную структуру атрадаў, задачы і раёны баявых дзеянняў. У многіх пасёлках і гарадах створаны шэраг новых антыфашысцкіх арганізацый. У вобласці працавалі 10 падпольных райкамаў партыі і абласны антыфашысцкі камітэт (сакратар Іосіф Паўлавіч Урбановіч). Расла колькасць членаў партыі і камсамола. Адначасова пачалося фарміраванне брыгад: з чэрвеня 1943 па красавік 1944 г. было створана 7 брыгад. Па заданні ЦК КП(б)Б і БШПР восенню і зімой 1943–1944 гг. у Брэсцкую вобласць з усходніх абласцей БССР перабазіраваны 4 брыгады і 1 атрад. Усё жыццё і баявая дзейнасць атрадаў будаваліся па планах, выкананне якіх кантралявалася абкамам і штабам злучэння. Усе раёны вобласці былі замацаваны за брыгадамі, а населеныя пункты — за атрадамі.
З мая 1943 г. пачала выходзіць абласная газета «Заря» пад кіраўніцтвам Васіля Фёдаравіча Каліберава, друкаваліся вялікімі накладамі лістоўкі. Пры брыгадах і атрадах арганізоўваліся сямейныя лагеры, у некаторых такіх лагерах для дзяцей працавалі школы. Восенню 1943 г. партыйным арганізацыям і камандаванню брыгад было прапанавана аказаць дапамогу сялянам у арганізацыі сяўбы азімых. Вясной 1944 г. па злучэнні быў дадзены спецыяльны загад аб дапамозе сялянам у пасяўной.
У лютым 1944 г. паводле распараджэння БШПР у паўднёвых раёнах Брэсцкай вобласці створана часовая групоўка партызанскіх брыгад і атрадаў Паўднёвай зоны. Узначаліў яе ўпаўнаважаны штаба партызанскага злучэння вобласці Пётр Мамертавіч Кавальскі.
За ўвесь перыяд баявой дзейнасці (красавік 1943 – ліпень 1944 г.) Брэсцкае злучэнне аб’ядноўвала больш за 13 тыс. партызанаў. Яно складалася з 11 партызанскіх брыгад: «За Радзіму» імя А. К. Флегантава, № 99 імя Д. Ц. Гуляева, імя Панамарэнкі, імя Сталіна, «Савецкая Беларусь», № 150 імя Ф. М. Языковіча, імя Свярдлова, імя Дзяржынскага, № 8, імя Чапаева, імя Леніна. У злучэнне таксама ўвайшлі 12 асобна дзеючых партызанскіх атрадаў: № 345, № 347, «За Радзіму», «Чэкіст», «Сцяг», імя Шчорса, імя Кірава, імя Будзённага, імя Катоўскага, імя Кутузава, імя Фрунзэ, імя П. Л. Валькова. Акрамя таго, на тэрыторыі вобласці дзейнічалі асобныя дыверсійна-разведвальныя атрады, якія не ўваходзілі ў склад злучэння.
На час злучэння з Чырвонай арміяй у Брэсцкім злучэнні было 12 029 узброеных партызанаў, у т. л. 7 210 беларусаў, 2 862 рускіх, 757 украінцаў, 213 палякаў і інш. У баях загінула каля 2 тыс. байцоў. Партызаны злучэння падарвалі 2 126 вайсковых эшалонаў ворага, 3 бронепаязды, больш за 26 тыс. рэек, 644 чыгуначныя і шашэйныя масты, 82 танкі і танкеткі, 69 бронемашын, 1 591 аўтамашыну, разбілі 110 гарнізонаў і штабоў, знішчылі 60 903 і ўзялі ў палон больш за 1 тыс. салдат і афіцэраў ворага. У баявым рэзерве злучэння было больш за 6 тыс. чалавек.
З часцямі Чырвонай арміі партызанскія брыгады і атрады злучаліся паступова па меры вызвалення раёнаў іх дзеянняў. У сакавіку 1944 г. злучыліся брыгады Паўднёвай зоны, у ліпені — астатнія. Пасля вызвалення тэрыторыі Брэсцкай вобласці 8 тыс. партызанаў уліліся ў рады Чырвонай арміі, удзельнічалі ў вызваленні ад нацыстаў Польшчы і Германіі. З партызанскага каманднага саставу вылучаліся работнікі ў аблвыканкам, гаркамы і райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, выканкамы Саветаў дэпутатаў, якія ўзначалілі аднаўленне народнай гаспадаркі.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, больш за 500 партызанаў Брэсцкага злучэння былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Камандзiру злучэння С. І. Сікорскаму (1907–1960) 1 студзеня 1944 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1964 г. яго імем названа вуліца ў г. Брэсце, на будынку СШ № 19 адкрыта мемарыяльная дошка. У 1960 г. у в. Спорава Бярозаўскага раёна ўстаноўлены абеліск у гонар Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б. Ва ўрочышчы «Хаваншчына» Жытлінскага сельсавета ў 1971 г. абласным краязнаўчым музеем створаны мемарыяльны комплекс партызанскай славы, які ў 1998 г. перададзены ў склад Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея. Кожны год напрыканцы мая тут праводзіцца сустрэча былых партызан Брэсцкага злучэння.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Брестское партизанское соединение // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 208.
-
Брэсцкае партызанскае злучэнне // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 88.
-
Брэсцкае партызанскае злучэнне / А. Л. Манаенкаў // Беларусь ў Вялікай Айчыннай вайне : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 94.
-
Брестское партизанское соединение // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 150–152.
-
Брэсцкае партызанскае злучэнне / А. А. Фактаровіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 422.
-
Брестский подпольный обком КП(б)Б // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 141–142.
-
Сікорскі Сяргей Іванавіч // Беларусь ў Вялікай Айчыннай вайне : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 560.
-
Место базирования Брестских подпольных обкомов КП(б)Б и ЛКСМБ, штаба Брестского партизанского соединения : [д. Корочин] / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 207–208.
-
Памятник Брестскому подпольному обкому КП(б)Б : [д. Спорово] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 127.
-
Мемориальный комплекс «Здитовская оборона» : [в память обороны базы Брестского обкома КП(б)Б и штаба партизанского соединения в апреле 1944 г.; д. Здитово, Споровский сельсовет] / В. С. Поссе, А. А. Факторович, О. В. Терещатова // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 119.
-
Музей партизанской славы : [Ивацевичский район] // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 276.
-
Козак, К. И. Партизанское соединение Брестской области / К. И. Козак // Высшее партизанское командование Белоруссии, 1941–1944 : справочник. Минск, 2009. С. 99–105.
-
Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны. В 3 т. Т. 3. – Минск : Беларусь, 1982. – 791 с. – Из содерж.: Партизанские соединения Брестской области. С. 175, 180, 220, 222, 252, 281, 318, 319, 328, 457, 480, 487, 511, 584.
-
Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны. В 3 т. Т. 2. Кн. 2. – Минск : Беларусь, 1978. –814 с. – Из содерж.: Партизанские соединения Брестской области. С. 322, 348, 350, 390, 431, 550, 664, 689.
-
Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны. В 3 т. Т. 2. Кн. 1. – Минск : Беларусь, 1973. – 680 с. – Из содерж.: Партизанские соединения Брестской области. С. 453.
-
Литвинчук, В. А. Там, за Днепро-Бугом : [докум. книга о мужестве и героизме партизанских отрядов Пинского и Брестского соединений в годы Великой Отечественной войны] / Василий Андриянович Литвинчук. – 2-е изд., доп. и расш. – Брест : Брестская типография, 2005. – 479 с. : ил.
-
Пронягин, П. В. У самой границы : [воспоминания начальника штаба Брестского партизанского соединения] / Павел Васильевич Пронягин ; [лит. запись А. М. Припотнева]. – Минск : Беларусь, 1979. – 207 с., [12] л. ил.
-
Ромма, Ф. Д. Мужала молодость в боях : записки секретаря подпольного обкома комсомола / Фёдор Дмитриевич Ромма ; лит. обраб. Н. Грицана. – Минск : Беларусь, 1974. – 286 с.
-
Ковальский, П. В брестских лесах : записки партизана / Пётр Ковальский ; лит. обраб. А. Миронова. – Минск : Беларусь, 1970. – 158 с., [4] л. ил.
-
Очерки истории Брестской областной партийной организации. – Минск : Беларусь, 1989. – 448 с., [12] л. ил. – Из содерж.: Партийное руководство всенародной борьбой против фашистских захватчиков. С. 134–158.
-
Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, июнь 1941 – июль 1944 / [авт. кол.: А. Л. Манаенков и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – 765 с. – Из содерж.: Партизанское соединение Брестской области. С. 118–123.
-
Гребёнкина, А. А. Правда и вымыслы о деятельности Брестского антифашистского подполья в годы Великой Отечественной войны / А. А. Гребёнкина // Гісторыя Беларусі : палемічныя матэрыялы. Мiнск, 2015. С. 187–211.
-
Сикорский С. И. Коммунисты Брестской области в авангарде партизанской борьбы / С. И. Сикорский // Партийное подполье в Белоруссии, 1941–1944 : страницы воспоминаний. Минск, 1986. С. 276–288.
-
Сикорский, С. И. С именем партии : [о создании и деятельности Брестского партизанского соединения] / Сергей Иванович Сикорский // Буг в огне : [сборник воспоминаний]. 3-е изд., доп. и перераб. Минск, 1977. С. 186–194.
-
Горбач, Р. І. Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей : [у т. л. пра мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына»] / Р. І. Горбач // Музеі Беларусі. Мінск, 2008. С. 266–267.
-
Тоболич, С. Хованщина: день в партизанском отряде : [о встрече участников Великой Отечественной войны в мемориальном комплексе партизанской славы «Хованщина»] / Светлана Тоболич ; фото Александра Шульгача // Заря. 2018. 29 мая. С. 4.
-
Карпаў, Д. Гасцей сустракала «Хаваншчына» : [пра сустрэчу ў мемарыяльным комплексе партызанскай славы] / Дзяніс Карпаў ; фота Валерыя Міскевіча // Івацэвіцкі веснік. 2018. 29 мая. С. 1, 3.