Пятніца, 29 Чэрвень 2018 08:53

3 ліпеня 2018 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Ільі Міронава (Ільі Міронавіча Лазейкі; 1958), паэта

Ілья Міронаў (Ілья Міронавіч Лазейка) нарадзіўся 3 ліпеня 1958 г. у пасёлку Рэчыца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Тут прайшлі яго дзіцячыя і школьныя годы. Пасля заканчэння Рэчыцкай СШ у 1975 г. паступіў на гідратэхнічны факультэт Украінскага інстытута інжынераў воднай гаспадаркі.

 

Ілья Лазейка ў 1980 г. скончыў інстытут, атрымаў спецыяльнасць «Будаўніцтва рачных збудаванняў і гідраэлектрастанцый», быў размеркаваны ў Краснадарскі край. У г. Абінску адпрацаваў амаль два гады. У вольны час падарожнічаў у горы, пабываў у Дамбаі і Цібердзе, Асеціі, Мінграліі, Сванеціі, Абхазіі, праехаў узбярэжжа Чорнага мора ад Зугдзідзі да Наварасійска. Але прыгажосць Каўказа не сцішыла ўспамінаў пра берагі Гарыні і Прыпяці, таму ў 1982 г. вярнуўся дахаты.

Па накіраванні Столінскага райкама ЛКСМБ І. М. Лазейка апынуўся ў органах унутраных спраў, дзе працаваў на розных пасадах да 1999 г., звольніўся ў званні маёра міліцыі. З 1999 г. працуе ў Столінскім райвыканкаме.

Ілья Міронаў пачаў пісаць вершы ў час юнацкай закаханасці ў 1978 г. у Карэліі. Але заўсёды пісаў толькі для сябе, нікому іх не паказваў. Першым чытачом яго вершаў стаў беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк, ураджэнец Століншчыны. Яны сустрэліся ў Мінску ў верасні 2006 г. Пасля гэтай сустрэчы ў студзені 2007 г. у газеце «Советская Белоруссия» з’явілася першая нізка вершаў, а неўзабаве — у часопісе «Нёман».

Ілья Міронаў выдаў свой першы зборнік вершаў ужо ў сталым узросце. У чэрвені 2007 г. у Пінскай рэгіянальнай друкарні надрукаваны яго зборнік «Откровение». Вершы, уключаныя ў зборнік, напісаны ў розны час і складаюць своеасаблівы паэтычны дзённік аўтара з указаннем дат і падзей: Чарнобыль — 1996; развал вялікай краіны — пачатак 90-х; небяспека страты чалавечай духоўнасці — сярэдзіна 90-х; вайна, смерць — 90 – пачатак 2000-х. Чалавек — аснова аўтарскага роздуму. Яго стаўленне да грамадства, прыроды, самога сябе, Бога — кола пытанняў, над якімі разважае Ілья Міронаў у сваёй кнізе.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. В. Ю. Трапец, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы I. Міронава

  1. Откровение : [стихи] / Илья Миронов ; предисл. Л. Дранько-Мойсюка. – Пинск : Пинская региональная типография, 2007. – 44 с.

  2. Путь к свету : [стихи] / Илья Миронов // Нёман. 2010. № 4. С. 116117.

  3. «Мир спасет красота…» ; «Отгорел фитиль свечи дрожащей…» ; «Мир людской не без зависти…» : [стихи] / Илья Миронов // Навіны Палесся. Столін, 2007. 28 верасня. С. 4.

  4. Слово — тоже поступок : [стихи] / Илья Миронов // Нёман. 2007. № 2. С. 121124.

  5. Раненый волк, волоча лапы… : [стихи] / Илья Миронов // Советская Белоруссия. 2007. 6 января. С. 14.

 

Аб жыцці і творчасці I. Міронава

  1. Ілья Міронаў // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 547–549.

  2. Дранько-Мойсюк, Л.Духовное дыхание : [о творчестве И. Миронова] / Леонид Дранько-Мойсюк // Откровение : [стихи] / Илья Миронов. Пинск, 2007. С. 3–5.

  3. Миронов Илья Миронович : [краткая биогр. информ.] // Нёман. 2010. № 4. С. 224.

  1. Духовное дыхание «Откровения» : [информ. о выходе сборника стихов И. Миронова «Откровение»] // Навіны Палесся. Столін, 2007. 28 верасня. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1815 разоў Апошняя змена Серада, 03 Чэрвень 2020 11:13