Выйшла замуж, нарадзіла дачку Вольгу. Муж Пётр загінуў на фронце ў 1944 г. Праз некалькі гадоў выйшла замуж за Дзмітрыя Паўлавіча Нічыпарука, у якога было трое сыноў-падлеткаў, усіх выхавала як родных. Жылі яны ў вёсцы Расна Высокаўскага (з 1962 г. Камянецкага) раёна Брэсцкай вобласці. З 1949 г. працавала ў калгасе «Савецкая Беларусь»: у паляводчай брыгадзе, затым кладаўшчыцай. У 1955–1957 гг. была звеннявой па вырошчванні лёну і кукурузы.
З лютага 1957 г. — даярка на калгаснай ферме. Л. Л. Нічыпарук настойліва авалодвала сакрэтамі прафесіі. Ездзіла за вопытам да Героя Сацыялістычнай Працы Лідзіі Іванаўны Асіюк у калгас імя Жданава Брэсцкага раёна. Зразумела, што акрамя штодзённага клопату даяркі да кожнай жывёлы, трэба было мець статак высокапрадукцыйных кароў, ужываць багаты рацыён кармоў. Старшынёй калгаса «Савецкая Беларусь» з 1956 г. быў Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля (1927–2017), які прыклаў шмат намаганняў для падняцца гаспадаркі, зрабіў яе адной з паказальных, за што двойчы ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы (1971; 1987).
У 1961 г. Любоў Нічыпарук надаіла ад кожнай з 17 замацаваных за ёю кароў па 3 768 кг малака. У 1965 г. надаіла ад кожнай каровы па 4 016 кг малака. За высокія надоі малака Л. Л. Нічыпарук 22 сакавіка 1966 г. удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».
Любоў Лук’янаўна актыўна займалася грамадскімі справамі. У 1963 г. была прынята ў рады КПСС. Абіралася дэпутатам Высокаўскага раённага Савета дэпутатаў працоўных, Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання (1962–1966).
Шмат разоў заахвочвалася пуцёкамі ў санаторыі і дамы адпачынку. З 1978 г. была пенсіянерам саюзнага значэння, але працягвала выконваць розныя работы ў калгасе. Яе сын, Анатоль Дзмітрыевіч Нічыпарук, вывучыўся на агранома, працаваў старшынёй калгаса імя Жданава Камянецкага раёна.
Калі ў 1991 г. у Расне пачалі ўзводзіць Свята-Міхайлаўскую царкву, Любоў Лук’янаўна шмат дапамагала на будаўніцтве, аддавала на гэта частку сваёй пенсіі, нават некаторы час была брыгадзірам будаўнікоў. Затым у новым храме яна клапацілася аб парадку, за што ўзнагароджана Граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта (2002).
Л. Л. Нічыпарук памерла 3 лістапада 2012 г.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Ничипорук Любовь Лукьяновна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник / сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов. Минск, 2014. С. 166.
-
Ничипорук Любовь Лукьяновна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 457.
-
Нічыпарук Любоў Лук’янаўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 451.
-
Нічыпарук Любоў Лук’янаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 7. С. 522.
-
Курылёва, С. Люба : [очерк о Л. Л. Ничипорук] / С. Курылёва // Земные звёзды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск, 1978. С. 228–234.
-
«Савецкая Беларусь» : [гісторыя калгаса; узгадваецца Л. Л. Нічыпарук] // Памяць. Камянецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 455–457.
-
Захватаева, А. Жанчыны Беларусi — будаўнікі камунізма / А. Захватаева. – Мінск : Дзяржвыдавецтва БССР, 1962. – 206 с. : іл. – Са зместу: Перадавая даярка сельгасарцелі «Савецкая Беларусь» Высокоўскага раёна, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Любоў Лук’янаўна Нічыпарук за работай : фота. С. 185.
-
Нічыпарук Любоў Лук’янаўна : [некралог] // Навіны Камянеччыны. 2012. 10 лістапада (№ 45). С. 19.
-
Яцура, Н. Вяршыня Любові Нічыпарук / Надзея Яцура ; фота аўтара // Народная трыбуна. 2011. 26 лютага (№ 9). С. 3.
-
Гурин, А. Жизнь после славы : [о Л. Л. Ничипорук] / Анатолий Гурин // Вечерний Брест. 1999. 3 декабря. С. 2.
-
Курылёва, С. Любоў Лук’янаўна : [нарыс пра Л. Л. Нiчыпарук] / С. Курылёва // Ленінец. Камянец, 1977. 8 сакавіка.
-
Быков, Н. Новая весна : [диалоги с председателями колхозов Каменецкого района В. Л. Бедулей и А. Д. Ничипоруком; упомянута Л. Л. Ничипорук; фото] / Н. Быков, А. Щербаков // Огонёк. 1973. № 14. С. 2, 4–7.
-
Аляксандраў, Н. Прызванне : [пра Л. Л. Нічыпарук; фота] / Н. Аляксандраў // Ленінец. Камянец, 1966. 10 снежня.
-
Даярка : [пра Л. Л. Нічыпарук; фота Я. Макарчука; верш У. Яфімовіча, прысвечаны Л. Л. Нічыпарук] // Ленінец. Камянец, 1966. 26 мая.
-
Лапшин, Ю. Сказание о счастливой звёздочке : [о Л. Л. Ничипорук] / Ю. Лапшин // Заря. 1966. 29 апреля.
-
Л. Л. Нічыпарук — Герой Сацыялістычнай Працы : [фотаінфармацыя] // Ленінец. Камянец, 1966. 26 сакавіка.
-
О присвоении звания Героя Социалистического Труда передовикам животноводства Белорусской ССР : Указ Президиума Верховного Совета СССР : [в т. ч. Л. Л. Ничипорук] // Заря. 1966. 26 марта.
-
[Отличными трудовыми делами… Любовь Лукьяновна Ничипорук] / фото Е. Макарчука // Заря. 1966. 8 февраля.
-
Ничипорук Любовь Лукьяновна, доярка колхоза «Советская Белоруссия» Каменецкого района : [фотоинформация] // Заря. 1963. 12 января.
-
Домбровский, А. Жизнь зовёт : [о доярке Л. Ничипорук; фото] / А. Домбровский // Колхозная правда. 1962. 15 марта.
-
Ничипорук Любовь Лукьяновна : [биография кандидата в депутаты Верховного Совета СССР] // Заря. 1962. 2 марта.