Панядзелак, 30 Ліпень 2018 16:22

11 чэрвеня 2018 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Вікенцьевіча Мароза (1953) пісьменніка, сцэнарыста, кінарэжысёра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)

Уладзімір Вікенцьевіч Мароз нарадзіўся 11 чэрвеня 1953 г. у г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 1960 г. сям’я пераехала ў в. Даманава Івацэвіцкага раёна. Пасля заканчэння Даманаўскай сярэдняй школы (1970) паступіў на архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1975 г. Працаваў інжынерам у аб’яднанні «Інтэграл», архітэктарам у інстытуце «Мінскпраект».


Але архітэктура не стала галоўнай справай жыцця Уладзіміра Мароза. З 1981 г. ён прыйшоў працаваць у кінематаграфію ў якасці рэдактара і паступіў на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1983 г. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржкіно БССР, потым быў вядучым рэдактарам студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм» (1988–1998), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1998–2004). З 2005 г. — вядучы рэдактар студыі дакументальнага кіно «Летапіс» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», з 2015 г. — яе дырэктар.


З’яўляецца аўтарам сцэнарыяў больш чым 70 дакументальных фільмаў: «Кірыла Тураўскі» (1990), «Роздум ля палітры» (1990), «Іван Насовіч» (1991), «Філамат Томаш Зан» (1991), «Леў Сапега, канцлер» (1992), «Рэха збройнага чыну» (1992), «Браты Ермаловічы» (1992), «Сымон Будны. Паэма» (1995), «Крэва» (1996), «Зорка Афанасія» (1997), «Смаленне вепрука» (1997), «Малофеев. 20 лет спустя» (2001), «Мінск, мая сталіца» (2002), «Леанід Левін. Вайна і любоў» (2006), «Кандрат Крапіва» (2010), «Косава» (2010), «Свет Караткевіча» (2010) і інш. Фільм «Успамін пра Міколу Равенскага» (1993) адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1994). Шэраг фільмаў адзначаны прызамі і ўзнагародамі міжнародных кінафестываляў.


Некалькі сцэнарыяў напісаў у сааўтарстве з У. Целюком, іншыя — з Ю. Цвятковым, С. Гайдуком, В. Кавалёвым, М. Жданоўскім. Пісаць сцэнарыі яму бліжэй, але працаваў і ў якасці рэжысёра-кінадакументаліста: «И пусть нам вечным памятником будет» (2006), «Нефтяная жемчужина Беларуси» (2006), «Лазер Алфёрова» (2008), «Міфалагемы Родзіна» (2009) і інш. З 1997 г. з’яўляецца членам Беларускага саюза кінематаграфістаў.


З удзелам Уладзіміра Мароза выдадзена некалькі выдатных каляровых альбомаў, прысвечаных сталіцы нашай краіны, родным мясцінам, якія сталі ўжо бібліяграфічнай рэдкасцю.


Дзейнасць У. В. Мароза высока ацэнена дзяржавай. Творца ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013), Ганаровай граматай (1994) і нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2009), медалём Беларускага саюза кінематаграфістаў «За выключныя заслугі ў беларускім кінематографе» (2009).


Першыя вершы надрукаваў у Івацэвіцкай раённай газеце «Кастрычнік» (1978). Уся паэзія Уладзіміра Мароза прасякнута любоўю да роднай зямлі, да роднага краю, яго людзей, ён пісаў і піша ў традыцыйнай форме айчыннага вершаскладання. Паэт не быў паспешлівым у сваім імкненні здзівіць чытача, найхутчэй выдаць свае творы, таму першая кніга «Пяшчотны дотык» выйшла толькі ў 1984 г. У 1997 г. прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Потым былі наступныя кнігі лірыкі: «Хутаранская зорка» (2002) — кніга, прысвечаная роднаму дому, адкрыццю любові да радзімы на чужыне; кніжка эсэ «Беларускі храм» (2003), дзе аўтар спрабуе адшукаць адказ на вечнае пытанне беларуса: «Хто мы і куды ідзём?»; «За брамай забытых мелодый» (2004). Асабліва цёплай і датклівай атрымалася кніга вершаў «Шляхцянка-восень» (2012).


Уся творчасць Уладзіміра Мароза, усе яго працы адлюстроўваюць неабыякавасць таленавітага земляка, яго актыўную жыццёвую пазіцыю. Памкненні яго душы скіраваны толькі ў адзін бок — у бок сваёй любай Беларусі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Івацэвіцкай цэнтральнай раённай
бібліятэкай імя П. Пестрака. Вазнішчык Вольга Мікалаеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 


Творы У. В. Мароза
1.    Шляхцянка-восень : лірыка любові й кахання / Уладзімір Мароз ; [маст. М. Мароз]. – Мінск : Зміцер Колас, 2012. – 139 с.
2.    Дабрадаць : вершы ; Беларускі храм : эсэ / Уладзімір Мароз. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2006. – 80 с. : іл.
3.    Мінск старадаўні і малады / Уладзімір Мароз. – 4-е выд., са змяненнямі. – Мінск : Міжнародны цэнтр культуры кнігі, 2006. – 160 с. : іл. – (Існасць Беларусі).
4.    За брамай забытых мелодый : эсэ, вершы, мініяцюры : [для ст. шк. узросту] / Уладзімір Мароз ; маст. А. А. Глекаў, У. В. Мароз. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – 254 с. : іл.
5.    Беларускі храм : эсэ / Уладімір Мароз. – Мінск : Міжнародны цэнтр культуры кнігі, 2003. – 112 с. : іл.
6.    Хутаранская зорка : кніга лірыкі / Уладзімір Мароз ; маст. П. Татарнікаў. – Мінск : Міжнародны цэнтр культуры кнігі, 2002. – 136 с.
7.    Голас : вершы / Уладзімір Мароз. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 126 с. : іл.
8.    Рэй : вершы / Уладзімір Мароз. – Мінск : Полымя, 1993. – 29 с. : партр. – (Бібліятэка часопіса «Маладосць»).
9.    Дарогі ; Натхненне ; Шлях майстра ; Туманнае кола ; Ціхім дажджом арабін ; Покліч дарог ; Тураўскія крыжы ; Вуліца Смутку ; Камяні і хлеб ; Свая тэрыторыя : [вершы] / Уладзімір Мароз // Там, дзе Грыўда і Шчара… : літаратурны альманах Івацэвіччыны. Брэст, 2010. С. 118–128.
10.    Горад з белаю вежаю : [пра г. Камянец] / Уладзімір Мароз // Бярозка : вершы, апавяданні, эсэ : для сярэд. шк. узросту / уклад. У. Мароз. Мінск, 2003. С. 198–202.
11.    Ракой маленства абмываю лёс… ; Вандроўнік : [вершы] / Уладзімір Мароз // Бярозка : вершы, апавяданні, эсэ : для сярэд. шк. узросту / уклад. У. Мароз. Мінск, 2003. С. 27–28.
12.    Італьянскія апавяданні : [проза] / Уладзімір Мароз // Полымя. 2016. № 6. С. 9–22.
13.    Свая тэорыя ; Пакліканне : [вершы] / Уладзімір Мароз // Івацэвіцкі веснік. 2014. 17 кастрычніка (№ 79). С. 5.
14.    Светлы лёд : вандроўнае апавяданне / Уладзімір Мароз // Полымя. 2014. № 5. С. 98–111.
15.    Свая філасофія вайны : апавяданне / Уладзімір Мароз // Полымя. 2012. № 2. С. 96–100.
16.    Знікла ўсё пра каханне ; Шляхцянка-восень : [вершы] / Уладзімір Мароз // Івацэвіцкі веснік. 2012. 31 ліпеня. С. 4.
17.    Мястэчка майго маленства : [з гісторыі г. Косава] / Уладзімір Мароз // Краязнаўчая газета. 2009. № 31 (жнівень).
18.    Цесная брама : [вершы] / Уладзімір Мароз // Дзеяслоў. 2009. № 2. С. 111–116.
19.    Адзін дзень : з аповедаў жыцця / Уладзімір Мароз // Маладосць. 2009. № 6. С. 37–43.
20.    Верыць у цуд, альбо Прысутнасць беларуса на Святой зямлі : эсэ / Уладзімір Мароз // ЛiМ. 2009. 17 красавіка (№ 15). С. 14.
21.    Горныя скрыжалі ; Віфлеемская зорка ; Іудзейская пустэля ; Хрышчэнне ў Іярдане ; Гара спакусы ; Камяні і хлеб ; Цуд у Кане Галілейскай ; Светлы след ; Гара Фавор ; Елеонская гара ; Гефсіманскі сад ; Вязніца ў Прэторыі ; Храм Святой Дамавіны ; Дамавіна Хрыста ; Святы агонь : [вершы] / Уладзімір Мароз // Полымя. 2008. № 7. С. 59–66.
22.    Забраннік ; Цішыня ; Канстанта сям’і ; Спатольны шлях ; Пакліканне ; Лірыка кахання ; Шлях майстра ; Пакінуць і застацца ; Трыпціх Уладзіміру Савічу : [вершы] / Уладзімір Мароз // Маладосць. 2007. № 4. С. 28–31.
23.    Тры сшыткі : з аповедаў жыцця / Уладзімір Мароз // Полымя. 2004. № 4. С. 120–125.
24.    Крыж на хутары : з аповедаў жыцця / Уладзімір Мароз // Полымя. 2003. № 6. С. 160–167.
25.    Гарачае віно : незавершанае сненне паэмы / Уладзімір Мароз // Маладосць. 2003. № 5. С. 104–105.
26.    Зямнымі шляхамі Збавіцеля : эсэ / Уладзімір Мароз // Маладосць. 2001. № 3. С. 211–219.
27.    Выратавальная зорка : [верш] / Уладзімір Мароз // Полымя. 2000. № 11. С. 96.
28.    Вершы Караткевіча : [верш] / Уладзімір Мароз // Івацэвіцкі веснік. 1999. 7 красавіка. С. 3.
29.    Самакрытычнае : [верш] / Уладзімір Мароз // Івацэвіцкі веснік. 1998. 16 снежня. С. 3.
30.    Канец студэнцтва : [верш] / Уладзімір Мароз // Івацэвіцкі веснік. 1998. 28 лютага. С. 2.
31.    Прага яднання ; Зубры : [вершы] / Уладзімір Мароз // Івацэвіцкі веснік. 1993. 12 сакавіка. С. 3.
32.    Сляды ; Зімовыя згадкі : [вершы] / Уладзімір Мароз // Івацэвіцкі веснік. 1992. 24 лістапада. С. 3.
33.    Плач аб сірочай долі : [верш] / Уладзімір Мароз // Івацэвіцкі веснік. 1992. 6 кастрычніка. С. 3.

Аб жыццi i творчасцi У. В. Мароза
1.    Мароз Уладзімір Вікенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 10. С. 123.
2.    Мароз Уладзімір Вікенцьевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2014. Т. 5. С. 393.
3.    Мороз Владимир Викентьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 104.
4.    Мороз Владимир Викентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 5. С. 221.
5.    Уладзімір Вікенцьевіч Мароз // Там, дзе Грыўда і Шчара… : літаратурны альманах Івацэвіччыны / уклад. В. М. Гапееў. Брэст, 2010. С. 117.
6.    Уладзімір Мароз // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 268–270.
7.    Уладзімір Мароз // Памяць. Івацэвіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 449.
8.    Мароз, У. Знакі гісторыі : [аўтабіяграфія] / Уладзімір Мароз // З росных сцяжын : аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі. Мінск, 2009. С. 241–247.
9.    Садоўская, Л. Пачуць пяшчотны, ціхі голас : [пра кнігу У. Мароза «Крыжы на ростанях»] / Л. Садоўская // Бібліятэка прапануе. 2017. № 5. С. 13–15.
10.    Мароз, У. В. Два крыжы з аднаго кораня : у фільме «Першадрук» Уладзімір Мароз выказвае свой погляд на спрэчныя пытанні / У. В. Мароз ; гутарыла Вікторыя Бабовіч // Сельская газета. 2017. 11 мая. С. 19.
11.    Мароз, У. Прыцягненне творчай асобы : фільмы Уладзіміра Мароза пра дзеячаў мастацтва / У. Мароз ; гутарыла Інга Барадзіна // Роднае слова. 2015. № 9. С. 91–95.
12.    Тачыцкая, Н. Свая тэрыторыя : [прэзентацыя зборніка вершаў У. Мароза «Крыжы на ростанях»] / Надзея Тачыцкая // ЛіМ. 2015. 30 студзеня (№ 4). С. 10.
13.    Садоўская, Л. Усё пра каханне, усё пра любоў : гадзіна паэзіі Уладзіміра Мароза / Л. Садоўская // Бібліятэка прапануе. 2013. № 10. С. 14–17.
14.    Хашымба, Л. Паэзія радка і кадра : [творчасць У. Мароза] / Лея Хашымба // ЛіМ. 2013. 5 ліпеня (№ 26). С. 13.
15.    Чаропка, В. Фантомы : Уладзімір Мароз : [проза] / Вітаўт Чаропка // ЛiМ. 2007. 21 снежня (№ 51). С. 9.
16.    Нечай, В. Экранныя вобразы Уладзіміра Мароза : жыццё сучаснай Беларусі і яе гісторыя ў сцэнарыях Уладзіміра Мароза / В. Нечай // Івацэвіцкі веснік. 2007. 7 снежня. С. 3.
17.    Рудніцкі, М. Аб родным, перажытым : чарговая кніга нашага земляка, паэта, празаіка, сцэнарыста, эсэіста Уладзіміра Мароза «Дабрадаць» / М. Рудніцкі // Івацэвіцкі веснік. 2007. 25 мая. С. 9.
18.    Гапееў, В. Уладзімір Мароз. «Беларускі храм» : [рэцэнзія на кнігу] / Валерый Гапееў // Iвацэвiцкi веснiк. 2006. 20 кастрычніка. С. 8.
19.    Капа, Н. Пачаць з сябе : [аб кнізе У. Мароза «Дабрадаць»] / Н. Капа // ЛіМ. 2006. 4 жніўня. С. 16.
20.    Садоўская, Л. Уладзімір Мароз запрашае ў падарожжа / Л. Садоўская // Бібліятэка прапануе. 2006. № 4. С. 16–18.
21.    Радзюк , Г. Уладзімір Мароз прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі / Г. Радзюк // Івацэвіцкі веснік. 1997. 26 ліпеня. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1831 разоў Апошняя змена Чацвер, 10 Снежань 2020 11:25