Панядзелак, 06 Жнівень 2018 14:54

12 жніўня 2018 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Алеся Фаміча Зайкі (1948–2018), педагога, пісьменніка, краязнаўца, этнографа, збіральніка самабытнай народнай лексікі

Алесь Фаміч Зайка нарадзіўся 12 жніўня 1948 г. у вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Фама Якаўлевіч Зайка, быў вясковым цесляром, душой любой кампаніі; маці, Аляксандра Пятроўна, нарадзіла і выхавала шасцёра дзяцей, мела добры голас спявачкі. Школьнікам Алесь палюбіў літаратуру, пісаў апавяданні, перамог у абласным конкурсе юных паэтаў і празаікаў.


У 1966 г. Алесь Зайка скончыў Косаўскую сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Вучыўся ў выдатнага педагога Уладзіміра Андрэевіча Калесніка, пасябраваў з паэтамі Алесем Разанавым, Міколай Пракаповічам, Алесем Каско. Скончыў інстытут у 1971 г.


Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі (служыў у Маскоўскай вобласці) вярнуўся ў родную вёску. З 1973 г. працаваў у Запалянскай сярэдняй школе напачатку настаўнікам фізкультуры, затым — беларускай мовы і літаратуры, прывіваў вучням павагу і любоў да роднай мовы. Выйшаўшы на пенсію не парываў сувязей са школай — загадваў школьным этнаграфічным музеем.


Усё жыццё Алесь Фаміч збіраў фальклор, запісваў крылатыя словы, дыялекты, выслоўі, фатаграфаваў старыя будынкі, студні, клямкі, вокны. На матацыкле аб’ехаў палову Беларусі. Працаваў у архівах Брэста, Мінска, Львова і розных бібліятэках, старанна выпісваў звесткі пра Івацэвіччыну, яе вёскі і гістарычныя падзеі. Краязнавец, фалькларыст, мовазнавец, які ўлюбёны ў родную зямлю. Многія этнаграфічныя работы А. Ф. Зайкі ўвайшлі ў выдадзеныя кнігі аб Івацэвіцкім раёне, яго артыкулы па даўнім і нядаўнім гістарычным мінулым раёна пастаянна друкаваліся ў раённай газеце «Івацэвіцкі веснік» і іншых выданнях, з цікавасцю сустракаліся чытачамі. Шмат што з напісанага ім яшчэ чакае сваёй публікацыі.


Алесь Фаміч, як майстар слова, ствараў мастацкую прозу — абразкі, апавяданні, якія таксама цёпла сустрэтыя чытачамі і калегамі па пяры. Яго любімы аўтар кароткай прозы — Янка Брыль. Падчас вандровак сустракаўся і гутарыў з рознымі людзьмі, убачанае і пачутае знайшло адлюстраванне ў невялікіх замалёўках, у якіх паказаў сябе тонкім лірыкам, чуйным назіральнікам і адметным празаікам. Першай яго літаратурную творчасць падтрымала Ніна Мацяш, падрыхтавала для друку падборку абразкоў. Затым проза Алеся Зайкі публікавалася ў перыёдыцы, была выдадзена ў кнігах «Дым з коміна» (2011) і «Чысты чацвер» (2015). У студзені 2012 г. Алесю Фамічу за кнігу «Дым з коміна» была ўручана літаратурная «Мядовая прэмія» паэта і пчаляра Міколы Папекі і Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.


Алесем Зайкам была зроблена вялікая справа па захаванні беларускай нацыянальнай спадчыны. Аўтар кніг па лексіцы роднага краю: «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» (2011), «Населеныя пункты Івацэвіччыны» (2012), «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» (2014), «Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі i прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны» (2015). Комплекс прац А. Ф. Зайкі неабходна разглядаць як своеасаблівую моўна-краязнаўчую энцыклапедыю Івацэвіцкага краю.


Нястомныя пошукі і творчасць Алеся Фаміча знаходзілі падтрымку ў грамадстве на ўсіх узроўнях, сярод літаратараў і мовазнаўцаў, пра што сведчаць станоўчыя рэцэнзіі і артыкулы ў друку. Даследчыкі кажуць, што ўсё зроблена на высокім навуковым узроўні. Прэзентацыя яго кнігі «Прыказкі і прымаўкі ... з Косаўшчыны» з поспехам прайшла 25 чэрвеня 2015 г. у Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы, у ёй бралі ўдзел вядомыя дзеячы навукі і культуры.


А. Ф. Зайка памёр 26 чэрвеня 2018 г., пахаваны на могілках у в. Бялавічы поруч з роднымі і блізкімі людзьмі. У мінскім выдавецтве «Тэхналогія» да 70-годдзя з дня нараджэння А. Ф. Зайкі плануецца выдаць яго кнігу «Мікратапаніміка Івацэвіччыны».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Вазнішчык Вольга Мікалаеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы і творы А. Ф. Зайкі

1.    Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысягненні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны / Алесь Зайка. – Мінск : Тэхналогія, 2015. – 286 с.
2.    Чысты чацвер : кароткая проза (лірычныя запісы, мініяцюры, апавяданні) / Алесь Зайка. – Брэст : Альтернатива, 2015. – 260 с.
3.    Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны / А. Ф. Зайка. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. – 308 с.
4.    Населеныя пункты Івацэвіччыны : навукова-папулярнае выданне / А. Ф. Зайка. – Пінск : Пінская рэгіянальная друкарня, 2012. – 303 с.
5.    Дым з коміна : лірычныя запісы, мініяцюры, апавяданні / А. Ф. Зайка. – Мінск : І. П. Логвінаў, 2011. – 176 с.
6.    Дыялектны слоўнік Косаўшчыны / А. Ф. Зайка. – Слонім : Слонімская друкарня, 2011. – 272 с.
7.    Нявестка ; Пад ліпкай ; Маланка ; Брыгадзір : лірычныя запісы, мініяцюры / Алесь Зайка // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Л. Валасюк. Брэст, 2014. С. 220–221.
8.    Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны – 4 / Алесь Зайка // Моўнакультурная прастора Брэсцка-Пінскага Палесся : зб. навук. арт. у 2 ч. Брэст, 2011. Ч. 1. С. 112–117.
9.    Пра паходжанне людзей па-беларуску : легенды, міфы, паданні / А. Ф. Зайка // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання : зб. навук. прац удзельнікаў Міжнар. навук. канф., Мінск, 29 красавіка – 1 мая 2011 г. Мінск : БДУКМ, 2011. С. 63–64.
10.    Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны / Алесь Зайка // Моўнакультурная прастора Берасцейшчыны : зб. навук. арт. Брэст, 2010. С. 45–47.
11.    Ветэрынар ; Гармонія ; Беларуская антрапанімія ; Пажар ; Свята ; Радасць ; Яблык ад яблыні ; Праводзіны ; Дзед і верставыя слупы ; Дзед Смальняк ; Спакутаваная душа ; Падзея ; Бацькі і дзеці ; Пяцімінутка ; Сучасныя прытчы ; Залатое дзіця ; Восенская элегія ; Дзядзька Міхась : абразкі / Алесь Зайка // Там дзе Грыўда і Шчара… : літаратурны альманах Івацэвіччыны. Брэст, 2010. С. 50–64.
12.    Вясковыя мянушкі : неафіцыйныя найменні жыхароў вёскі Заполле Івацэвіцкага раёна / Алесь Зайка // Роднае слова. 2018. № 4. С. 82–83.
13.    Смалакурня ў Косаве : з гісторыі лесахімічнага промыслу на Івацэвіччыне / Алесь Зайка // Краязнаўчая газета. 2017. № 13. С. 6 ; № 14. С. 6.
14.    Карчма ў Заполлі : [аб забудовах ХІХ ст. у Івацэвіцкім раёне] / Алесь Зайка // Народная трыбуна. 2016. 12 жніўня (№ 33). С. 11.
15.    Брукаванка / Алесь Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2016. 1 ліпеня. С. 12.
16.    З гісторыі карчмы ў вёсцы Заполле… ды іншых корчмаў Івацэвіччыны / Алесь Зайка // Краязнаўчая газета. 2016. № 41. С. 6 ; № 42. С. 6.
17.    Хутар ; Многія ўратуюцца ; Трэба жыць ; Вясёлы дзень ; Падушачкі : апавяданні / Алесь Зайка // Заря. 2015. 30 июля. С. 17.
18.    «Верацягі і верацейцы» / Алесь Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2015. 25 жніўня. С. 6.
19.    Каб жылі і не тужылі Верацеі і верацейцы / Алесь Зайка // Краязнаўчая газета. 2015. № 33 ; № 34 ; № 35.
20.    Развітальны крык журавоў : апавяданне / Алесь Зайка // Краязнаўчая газета. 2015. № 27 ; № 28 ; № 29.
21.    Сустрэчы : апавяданне / Алесь Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2015. 21 ліпеня. С. 6.
22.    Здагадкі ; Няпростая сітуацыя ; Госць : апавяданні / Алесь Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2015. 27 студзеня. С. 6.
23.    Хутар ; Многія ўратуюцца ; Вясёлы дзень ; Трэба жыць ; Падушачкі ; Як у казцы ; Стаў бліжэй ; Невырашанае пытанні ; Хочацца пажыць ; Паспела… : абразкі / Алесь Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2014. 5 верасня. С. 11.
24.    Абразкі : вершы / Алесь Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2014. 11 ліпеня. С. 12.
25.    Вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе каравая : народныя байкі / Алесь Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2012. № 4. С. 255–259.
26.    Маланка ; Нявестка ; Няўдалая пакупка ; Пад Ліпкай ; Брыгадзір ; Адмарожаны палец : апавяданні / Алесь Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2012. № 4. С. 156–160.
27.    На хвіліначку… : жыццёвая замалёўка / Алесь Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2012. 31 ліпеня. С. 4.
28.    Шантажыстка : апавяданне / Алесь Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2012. 30 сакавіка. С. 4.
29.    Пяцімінутка / Алесь Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2011. 19 красавіка.
30.    Човен : казка / Алесь Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2010. 2 ліпеня. С. 9.
31.    Песні і ластаўкі ; Валун ; Самотны хутар ; Крывая сасонка ; Спутаны конь ; Усмешка ; Чаканне : апавяданні / А. Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2008. № 1. С. 48–49.

 

Аб жыцці і творчасці А. Ф. Зайкі

1.    Зайка Алесь Фаміч // Там дзе Грыўда і Шчара… : літаратурны альманах Івацэвіччыны. Брэст, 2010. С. 49.
2.    Валасюк, Л. Запалянскі краязнаўца : [А. Ф. Зайка] // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 220–221.
3.    Нашы спачуванні : [памяці А. Ф. Зайкі] / супрацоўнікі ГА «Беларускі фонд культуры» і «Краязнаўчай газеты» // Краязнаўчая газета. 2018. № 25. С. 2.
4.    Гапееў, В. Яго любоў застаецца з намі : [памяці А. Ф. Зайкі] / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2018. 6 ліпеня. С. 11.
5.    Зайка, А. «Галоўнае — любіць…» / Алесь Зайка ; гутарыў Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2016. 20 снежня. С. 4.
6.    Зайка, А. Алесь Зайка: «Наша слова — гэта сумоўе з небам» / Алесь Зайка ; гутарыла Наталля Святлова // ЛіМ. 2016. 2 снежня (№ 48). С. 10.
7.    Сянкевіч, М. Ісці да людзей, гаварыць з людзьмі... : [аб мастацкай прозе А. Зайкі] / Мікола Сянкевіч // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск , 2016. № 8. С. 165–171.
8.    Дайлід, В. «Новая птушка» пяра Алеся Зайкі : [пра кнігу «Прыказкі і прымаўкі ... з Косаўшчыны»] / Вольга Дайлід // Краязнаўчая газета. 2015. № 10. С. 2.
9.    Зайка, А. Языкаломкі і дражнілкі Алеся Зайкі : [пра кнігу «Прыказкі і прымаўкі ... з Косаўшчыны»] / Алесь Зайка ; [гутарыла] Г. Строцкая // Беларускі час. 2015. 14 жніўня (№ 32). С. 24.
10.    Гапееў, В. Алеся Зайку віталі ў Мінску / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2015. 2 ліпеня. С. 11.
11.    Чыгрын, С. Алесь Зайка: «Усё вялікае на свеце ствараецца любоўю» / Сяргей Чыгрын // Czasopis. 2015. № 4. С. 47–51.
12.    Чыргын, С. Слоўныя скарбы Косаўшчыны / Сяргей Чыгрын // ЛіМ. 2015. 30 красавіка (№ 17). С. 10.
13.    Казловіч, В. Размовы паміж землякамі : краязнаўца Алесь Зайка даследуе моўныя традыцыі жыхароў Івацэвіцкага раёна / Валянціна Казловіч // Беларусь. 2015. № 3. С. 44–45.
14.    Екель, Л. Мой друг Фомич / Л. Екель // Советская Белоруссия. 2013. 20 декабря. С. 12.
15.    Гнілазуб, В. «Маці Івана Грознага — з нашых мясцін…» : трактар за кнігу, ці як энтузіяст Алесь Зайка з вёскі Заполле Івацэвіцкага раёна стаў краязнаўцам і літаратарам / В. Гнілазуб // Белорусская нива. 2013. 20 июля. С. 6.
16.    Гапееў, В. Новая кніга А. Ф. Зайкі : [аб прэзентацыi кнігі «Населеныя пункты Івацэвіччыны» / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 30 кастрычніка.
17.    Гапееў, В. Твор як помнік і напамін : пра кнігу Алеся Зайкі «Населеныя пункты Івацэвіччыны» / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 23 лістапада.
18.    Міхайлаў, П. Некаторыя тэарытычныя праблемы беларускай дыялектнай лексікаграфіі : з нагоды публікацыі «Дыялектнага слоўніка Косаўшчыны» Алеся Зайкі / П. Міхайлаў; С. Фацеева // Роднае слова. 2012. № 7. С. 29–33.
19.    Крыўко, М. Моўнае багацце Івацэвіцкай зямлі / Мікалай Крыўко // Полымя. 2012. № 6. С. 175–177. Рэц. на кн.: Дыялектны слоўнік Косаўшчыны / А. Ф. Зайка. Слонім : Слонімская друкарня, 2011. 272 с.
20.    Неўтаймаваная душа : [пра краязнаўчую дзейнасць А. Ф. Зайкі] // Івацэвіцкі веснік. 2012. 11 мая. С. 7.
21.    Леванцевіч, Л. В. «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» : [кніга А. Зайкі] / Л. В. Леванцевіч // Веснік Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя 3. 2012. № 1. С. 207–209.
22.    Гапееў, В. Мядовая прэмiя — Алесю Зайку! / Валерый Гапееў // Iвацэвiцкi веснiк. 2012. 20 студзеня. С. 3.
23.    Гапееў, В. Ёсць у нас спадчына : [прэзентацыя дзвюх кніг А. Зайкі] / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік, 2011. 16 снежня.
24.    Гапееў, В. «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік, 2011. 22 лістапада.
25.    Дайлід, В. Шматстайнасць адкрыццяў : [пра краязнаўчую дзейнасць А. Ф. Зайкі] / Вольга Дайлід // Краязнаўчая газета. 2011. № 18. С. 4.
26.    Гринкевич, Т. Заполянцы мы! : [о жизни и деятельности А. Зайко] / Т. Гринкевич // Советская Белоруссия. 2008. 27 мая.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2903 разоў Апошняя змена Чацвер, 10 Снежань 2020 10:22