Пятніца, 12 Кастрычнік 2018 11:25

1 кастрычніка 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Ракуця Віталя Сцяпанавіча (1928–2012), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, хірурга, прафесара, педагога

Віталь Сцяпанавіч Ракуць нарадзіўся 1 кастрычніка 1928 г. у вёсцы Падлессе Ляхавіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння ў 1953 г. Мінскага медыцынскага інстытута працягваў вучобу ў клінічнай ардынатуры на кафедры акушэрства і гінекалогіі. У 1960 г. В. С. Ракуць паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Восстановление жизненных функций организма при асфиксии внутриартериальным введением комплекса лекарственных веществ».


Далейшая працоўная дзейнасць В. С. Ракуця была непасрэдна звязана з Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытутам. У 1961 г. малады вучоны быў абраны па конкурсе на пасаду дацэнта кафедры акушэрства і гінекалогіі, а з 1967 г. узначаліў гэтую кафедру. У 1976 г. паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Артериальная гипотония у беременных и рожениц (вопросы патогенеза, клиника, диагностика, лечение)». У 1977 г. яму прысвоена вучонае званне прафесара.


В. С. Ракуць з’яўляўся выдатным педагогам. Яго лекцыі ўтрымлівалі цікавую інфармацыю, былі даступны для разумення. Дабрыня, чэснасць, інтэлектуальнасць, імкненне дапамагчы людзям, сціпласць, рэдкі дыпламатычны дар прыстойна вырашаць канфліктныя сітуацыі здабылі Віталю Сцяпанавічу шчырую ўдзячнасць і павагу студэнтаў і калег.


Усе навуковыя даследаванні Віталя Сцяпанавіча былі накіраваны на паляпшэнне аховы здароўя маці і дзіцяці, яны выкладзены ў больш чым 180 навуковых працах, у т. л. 1 манаграфіі, 4 метадычных рэкамендацыях па розных лячэбных і педагагічных пытаннях. Пад рэдакцыяй Віталя Сцяпанавіча выдадзены 2 тэматычныя зборнікі навуковых прац. Меў 3 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы і больш за 20 — на рацыяналізатарскія прапановы, накіраваныя на ўдасканаленне акушэрска-гінекалагічнай дапамогі жанчынам.


В. С. Ракуць неаднаразова выступаў з бліскучымі дакладамі на з’ездах, канферэнцыях, семінарах у Беларусi, краінах СНД, а таксама ў Германіі, Польшчы, Венгрыі. Узнагароджаны Ганаровымi граматамі Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, медалём «За доблесную працу», яму прысвоена званне выдатніка аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.


Пры велізарнай прафесійнай загружанасці Віталь Сцяпанавіч выконваў значную грамадскую работу. Неаднаразова абіраўся дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. На працягу многіх гадоў быў членам праўлення Усесаюзнага і Рэспубліканскага навуковага таварыства акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў, з 1967 г. — старшыня абласнога таварыства акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў.
В. С. Ракуць памёр 15 студзеня 2012 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Новік Аляксандра Віктараўна, бібліятэкар-бібліёграф

 

Працы В. С. Ракуця

1.    50 лет кафедре акушерства и гинекологии : [ГрГМУ] / Т. Ю. Егорова, В. С. Ракуть, Л. В. Гутикова // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. 2011. № 4. С. 112–113.
2.    Актуальные вопросы перинатологии : материалы научно-практической конференции с международным участием, посвященной 60-летию Гродненского областного клинического родильного дома, Гродно, 24–25 ноября 2005 года / редколлегия: П. В. Гарелик (председатель) [и др.]. – Гродно : ГрГМУ, 2005. – 471 с.
3.    Актуальные вопросы урогинекологии : сборник докладов областной научно-практической конференции, 20–21 декабря 2001 г. / [редколлегия: М. В. Кажина (отв. ред.) и др.]. – Гродно : Гродненский медицинский университет, 2002. – 83 с.
4.    Аутовакцинотерапия при хронических воспалительных заболеваниях половых органов женщин : учебно-методическое пособие для лечебно-профилактического факультета / В. С. Ракуть ; Гродненский государственный медицинский университет, Кафедра акушерства и гинекологии. – Гродно : ГрГМУ, 2002. – 23, [1] с.
5.    Сборник докладов областного обучающего семинара для врачей акушер-гинекологов, урологов и дермато-венерологов «Инфекции, передаваемые половым путем: возможности диагностики и лечения на современном этапе», 21–22.06.2000 г. / гл. ред. В. С. Ракуть. – Гродно : ГГМУ, [2001?]. – 86 с.
6.    Сборник научных работ сотрудников клиники акушерства, гинекологии и неонатологии / редкол.: В. С. Ракуть (отв. ред.) [и др.]. – Гродно : Гродненский государственный медицинский институт, 1997. – 167 с.
7.    Профилактика послеродовых гнойно-септических заболеваний путем стимуляции неспецифического иммунитета : (информационное письмо) / В. С. Ракуть ; Министерство здравоохранения Белорусской ССР, Управление лечебно-профилактической помощи детям и матерям Минздрава БССР. – Минск : [б. и.], 1984. – 3 с.
8.    Артериальная гипотония у беременных и рожениц / В. С. Ракуть. – Минск : Беларусь, 1981. – 108, [2] с.
9.    Дискоординация родовой деятельности: (клиника, диагностика, терапия и профилактика) : (методические рекомендации) / В. С. Ракуть ; Министерство здравоохранения БССР, Управление лечебно-профилактической помощи детям и матерям. – Минск : [б. и.], 1977. – 8, [2] с.
10.    Артериальная гипотония у беременных и рожениц : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.01 (Вопросы патогенеза, клиника, диагностика, лечение) / В. С. Ракуть ; Всесоюз. науч.-исслед. ин-т акушерства и гинекологии. – Москва, 1976. – 32 с.
11.    Восстановление жизненных функций организма при асфиксии внутриартериальным введением комплекса лекарственных веществ : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / В. С. Ракуть. – Минск, 1960. – 12, [2] с.

 

Аб жыцці і дзейнасці В. С. Ракуця

1.    Ракуць Віталь Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 285.
2.    Ракуть Виталий Степанович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 302.
3.    Ракуть Виталий Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 396.
4.    Памяти профессора Ракутя В. С. // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. 2012. № 1. С. 109.
5.    Мы — из школы Виталия Ракутя : [к 80-летию профессора В. С. Ракутя] // Медицинский вестник. 2008. 9 октября. С. 4.
6.    Гузень, Е. Прирожденный доктор : [о профессоре В. С. Ракуте] / Елена Гузень // Гродзенская праўда. 2008. 13 верасня. С. 4.
7.    У истоков жизни : к 70-летию со дня рождения и 45-летию врачебной, научной и педагогической деятельности заведующего кафедрой акушерства и гинекологии ГрМИ, доктора медицинских наук, профессора В. С. Ракутя // Гродзенская праўда. 1998. 1 кастрычнiка. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1433 разоў Апошняя змена Серада, 18 Лістапад 2020 15:10