Панядзелак, 22 Кастрычнік 2018 09:39

23 лютага 2018 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Зубачова (1898–1944), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці (1941)

Іван Мікалаевіч Зубачоў нарадзіўся 28 лютага 1898 г. у сяле Падлесная Слабада Зарайскага павета Разанскай вобласці (цяпер Луховіцкі раён Маскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1912 г. з бацькам і дзядзькам паехаў у Каломну, дзе працаваў кавалём на машынабудаўнічым заводзе. У пачатку 1917 г. яго прызвалі ў армію, але праслужыў нядоўга — армія развальвалася, у лістападзе вярнуўся на завод. У 1918 г. уступіў у партыю бальшавікоў. З 17 верасня 1918 г. — у Чырвонай арміі, вучыўся на пяхотных курсах у Разані, затым стаў курсантам Першых кулямётных курсаў у Маскве, давялося несці ахову Крамля.


У час Грамадзянскай вайны Іван Зубачоў ваяваў на Паўднёвым фронце супраць дзянікінцаў і на польскім фронце. У 1920 г. удзельнічаў у паходзе на Варшаву, пасля паражэння перайшоў з іншымі чырвонаармейцамі германскую мяжу, трапіў у нямецкі лагер для інтэрніраваных, дзе знаходзіўся да чэрвеня 1921 г.


Пасля вяртання ў Расію Іван Зубачоў яшчэ служыў у Чырвонай арміі, у Мурманскай вобласці, у 1923 г. дэмабілізаваўся. На радзіме кіраваў сельскагаспадарчай арцеллю, а пасля заканчэння партыйнай школы стаў інструктарам Зарайскага райкама партыі. У 1932 г. па партыйным наборы накіраваны ў армію. На Савецка-фінляндскай вайне (1939–1940) капітан І. М. Зубачоў камандаваў 3-м батальёнам 44-га стралковага палка.


Восенню 1940 г. І. М. Зубачоў быў назначаны намеснікам камандзіра палка па гаспадарчай частцы. У яго задачы ўваходзіла снабжэнне палка боепрыпасамі, харчамі, фуражом, абмундзіраваннем. 44-ы полк 42-й стралковай дывізіі дыслацыраваўся ў раёне Бярозы-Картузскай Брэсцкай вобласці, а з мая 1941 г. — у Брэсцкай крэпасці. Камандзірам палка быў маёр Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў (1900–1979).


22 чэрвеня 1941 г. з першымі выбухамі капітан І. М. Зубачоў з кватэры пабег да сваіх байцоў. Адразу ўзначаліў абарону на ўчастку палка. На працягу першага дня абаронцы Цытадэлі адбілі 8 жорскіх атак пяхоты ворага. Баі ў крэпасці прынялі зацяжны характар. У падвалах хаваліся жанчыны і дзеці — члены сямей ваеннаслужачых, праз два дні яны былі вымушаны выйсці з белым флагам.


24 чэрвеня на сходзе камандзіраў і палітработнікаў І. М. Зубачоў назначаны камандзірам зводнай групы абароны крэпасці, фактычна — начальнікам абароны Цытадэлі. Яго намеснікам быў назначаны палкавы камісар Яфім Маісеевіч Фамін (1909–1941), начальнікам штаба — Анатоль Аляксандравич Вінаградаў (1912–1975). Аб гэтым быў складзены «Загад № 1». На гэтым сходзе І. М. Зубачоў катэгарычна выступіў супраць планаў прарыву, мяркуючы, што Чырвоная армія хутка павінна перайсці ў контрнаступленне і вярнуцца, а задача гарнізона — абараняць да таго моманту крэпасць.


25 чэрвеня стала ясна, што фронт адышоў далёка на ўсход, дапамогі чакаць неадкуль. 26 чэрвеня камандаванне абароны Цытадэлі прыняло рашэнне пайсці на прарыў. Галаўную групу прарыву ў складзе 120 чалавек узначаліў лейтэнант А. А. Вінаградаў. За імі павінен быў прарывацца атрад І. М. Зубачова, але задумка не ўдалася. Група, якая а 12-й гадзіне дня з боем кінулася цераз мост на другі бераг Мухаўца, была амаль цалкам знішчана. Вечарам рэшткі групы А. А. Вінаградава прарваліся з крэпасці, выйшлі да шашы, па якой рухаліся гітлераўскія войскі, завязаўся няроўны бой з пяхотай праціўніка. Цяжка паранены А. А. Вінаградаў быў захоплены ў палон.


У цяжкіх умовах блакіраванай крэпасці капітан І. М. Зубачоў і камісар Я. М. Фамін праяўлялі выключную вытрымку і мужнасць. Неставала боепрыпасаў, харчавання, медыкаментаў, а галоўнае — вады. 26 чэрвеня І. М. Зубачоў быў цяжка паранены, кантужаны і ў руінах штабнога каземата ўзяты ў палон. Астатняя група байцоў была разбіта да 1 ліпеня.


Па волі лёсу восенню 1943 г. П. М. Гаўрылаў і І. М. Зубачоў сустрэліся ў лагеры Хаммельсбург у Германіі, калі трапілі ў суседнія блокі. Аднойчы размаўлялі праз дрот, што раздзяляў блокі. І. М. Зубачоў быў моцна знясілены, хварэў на туберкулёз, памёр у лагеры для ваеннапалонных Нюрберг-Лангвасер 24 ліпеня 1944 г.


Жонка, Аляксандара Андрэеўна Зубачова (1898–1970), з сынамі Юрыем і Анатолем спачатку пайшлі з Брэста ў прыгарадную вёску Соя. Затым па загадзе акупантаў яны перабраліся ў Жабінку. 27 кастрычніка 1942 г. на ўскраіне Жабінкі захопнікі расстралялі шмат сямей чырвонаармейцаў, але сям’і Зубачовых цудам удалося выратавацца. У 1943 г. А. А. Зубачову раптам забралі на прымусовую працу ў Германію, але літаральна з вагона яна змагла выбрацца і застацца. Пасля Вялікай Айчыннай вайны сям’я засталася жыць у Жабінцы.


Пра гераічную ролю капітана І. М. Зубачова ў абароне Брэсцкай крэпасці стала вядома толькi ў канцы 1950 г., калі ў руінах быў знойдзены «Загад № 1». Вялікую справу па адшуканні ўдзельнікаў і сведкаў гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці правёў пісьменнік Сяргей Сяргеевіч Смірноў. Крыміналісты ўстанавілі, што знакаміты загад напісаны рукою І. М. Зубачова.


У 1958 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР капітан І. М. Зубачоў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені пасмяротна. Імем І. М. Зубачова названы вуліцы ў Мінску, Брэсце, Жабінцы, Луховiцах Маскоўскай вобласці. У 1962 г. у Брэсце ўстаноўлена мемарыяльная дошка І. М. Зубачову (вул. Зубачова, 17). 3 мая 1985 г. на будынку Зарайскага гаркама КПСС была адкрыта мемарыяльная дошка. На малой радзіме ў Падлеснай Слабадзе ўстаноўлены помнік. У 2016 г. у Беларусі выпушчана паштовая марка з партрэтам І. М. Зубачова. 28 лютага 2018 г. у Луховiцкай міжпасяленчаскай бібліятэцы імя І. Марозава Маскоўскай вобласці праведзены гісторыка-патрыятычныя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння І. М. Зубачова.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

1.    Зубачёв Иван Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 406.
2.    Зубачёв Иван Николаевич // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 547.
3.    Зубачоў Іван Мікалаевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 223.
4.    Зубачёв Иван Николаевич // Их именами названы... : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 237.
5.    Зубачёв Иван Николаевич. Зубачёва улица // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 217–218.
6.    Зубачоў Іван Мікалаевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 601.
7.    Капитан И. Н. Зубачев : [буклет] / автор текста М. И. Глязер ; фото В. И. Межевича, Э. С. Кобяка. – 3-е изд.  – Минск : Беларусь, 1981. – 1 л., слож. в 4 раза. – (Герои Брестской крепости).
8.    Фомин, Ю. Е. Человек из легенды : [биогр. очерк о Е. М. Фомине, упоминается И. Н. Зубачёв] / Ю. Е. Фомин. – Минск, 2009. – 144 с.
9.    Глязер, М. Руководители обороны : [И. Н. Зубачёв и Е. М. Фомин] / Майя Глязер // Герои Бреста : новые документы, свидетельства очевидцев. Минск : Беларусь, 1991. С. 44–47.
10.    Петраченко, Д. Н. Командир гарнизона огненной цитадели // Именами героев / Д. Н. Петраченко. Минск : Беларусь, 1978. С. 9–11.
11.    Филь, А. М. Наши командиры : [воспоминания о И. Н. Зубачёве и Е. М. Фомине] / Александр Митрофанович Филь // Героическая оборона : сборник воспоминаний об обороне Брестской крепости в июне – июле 1941 г. Минск, 1966. С. 238–347.
12.    Виноградов, А. А. На переднем крае / Анатолий Александрович Виноградов // Героическая оборона : сборник воспоминаний об обороне Брестской крепости в июне – июле 1941 г. Минск, 1966. С. 350–357.
13.    Смирнов, С. С. Брестская крепость / Сергей Сергеевич Смирнов ; послесл. И. Андронникова, К. Симонова. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1991. – 412 с.
14.    Хаметов, М. И. Непокорённая твердыня : к 50-летию героической обороны Брестской крепости / М. И. Хаметов. – 2-е изд., доп. – Москва : Воениздат, 1991. – 222 с., [15] л. ил. – Из содерж.: Приказ № 1. С. 64–81.
15.    Хаметов, М. И. Брестская крепость-герой / М. И. Хаметов. – Москва : Воениздат, 1988. – 173 с., [8] л. ил. – (Города-герои). – Из содерж.: Приказ № 1. С. 48–62.
16.    Смирнов, С. Герои Брестской крепости / Сергей Смирнов. – Москва : Воениздат, 1959. – 240 с.
17.    Филатов, И. Забытые герои : [о защитнике Брестской крепости И. Н. Зубачёве] / И. Филатов // Областная рязанская газета. Рязань, 2018. 1 марта (№ 8). С. 12–13.
18.    Память жива : [об историко-патриотических чтениях, посвящённых 120-летию со дня рождения И. Н. Зубачёва, в Луховицкой межпоселенческой библиотеке им. И. Морозова] // Луховицкие вести. Луховицы, 2018. 28 февраля. С. 11.
19.    Титов, Г. Капитан Зубачев, фракталы и чайники : [о трёхмерной историко-художественной панораме «Герои Брестской крепости», созданной командой «Невский баталист» из Санкт-Петербурга] / Г. Титов // Новая газета : рязанский еженедельник. Рязань, 2017. 13 сентября (№ 34). С. 21.
20.    Набойченко, И. «Командиры Брестской крепости» : [о выставке в Музее обороны Брестской крепости, посвящённой майору Гаврилову, майору Лициту, лейтенанту Кижеватову, майору Дулькейту и капитану Зубачёву] / Игорь Набойченко ; фото Ирины Долькиной // Брестский курьер. 2013. 28 февраля (№ 9). С. 3.
21.    Когтев, В. Цитадель капитана Зубачева / В. Когтев // Подмосковный летописец. 2012. № 1. С. 75–81.
22.    Рубашевский, Ю. Тайна приказа : [криминалисты установили, что «Приказ № 1» написан рукой И. Зубачёва] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2011. 30 ноября. С. 3.
23.    Глязер, М. Во главе обороны : [о руководителях обороны Брестской крепости И. Н. Зубачёве и Е. М. Фомине] / Майя Глязер // Советская Белоруссия. 2004. 22 июня. С. 5.
24.    Хокимова, А. Породненные с крепостью : в семье командира крепостной обороны Ивана Зубачева растут правнуки / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2002. 9 мая (№ 37/38). С. 2.
25.    Намятов, Э. Защищая Брестскую крепость : [о И. Н. Зубачёве] / Эрнест Намятов // Заря. 1997. 22 февраля.
26.    Намятов, Э. Капитан Зубачев из Брестской крепости / Эрнест Намятов // Во славу Родины. 1996. 10 июля.
27.    Шорохов, А. «Приказ № 1» : одна из страниц героической обороны Брестской крепости / А. Шорохов // Красный Север. Вологда, 1975. 2 февраля.

Чытаць 2570 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Люты 2021 15:56