Пры Брэсцкім аблсаўпрафе ў 1952 г. створана першая юрыдычная кансультацыя. У 1965 г. дзейнічаў універсітэт заканадаўства і права, у якім навучаліся 530 чалавек. У 1977 г. створана прававая інспекцыя аблсаўпрафа.
7 студзеня 1958 г. адбылася V абласная міжсаюзная прафсаюзная канферэнцыя. 156 дэлегатаў прадстаўлялі 162 368 членаў прафсаюзаў. На арганізацыйным пасяджэнні пленума старшынёй аблсаўпрафа быў абраны Іван Іванавіч Сіротаў, былы сакратар Брэсцкага гаркама КПБ, адказным сакратаром — А. П. Фамiчоў. У 1958 г. у Брэсцкай вобласці працавалі 10 абкамаў, 2 райпрафсаюзы чыгуначнікаў, 100 райкамаў і гаркамаў прафсаюзаў, 2 159 пярвічных арганізацый. З 1961 г. аблсаўпраф пачаў працаваць у новым будынку па вул. Леніна, 22.
У 1963 г., у сувязі з перабудовай партыйнага і гаспадарчага кіраўніцтва эканомікай, ХІ пленум ВЦСПС прыняў рашэнне об рэарганізацыі краявых і абласных саветаў прафсаюзаў. Згодна з гэтым, быў створаны Савет прафсаюзаў па кіраўніцтве прафсаюзнымі арганізацыямі: прамысловасці, будаўніцтва, транспарту і гарадской гаспадаркі — старшынёй абраны Мікалай Дзмітрыевіч Сенькін, а таксама сельскай гаспадаркі і ўстаноў, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку — старшынёй абраны Аляксандр Кірылавіч Букраба.
Але да 1965 г. яны былі зноў аб’яднаны ў абласны савет прафсаюзаў. 16 верасня 1965 г. адбылася VІІІ абласная міжсаюзная прафсаюзная канферэнцыя. На арганізацыйным пленуме старшынёй прэзідыума аблсаўпрафа быў абраны Міхаіл Іванавіч Дзялец. У 1967 г. у рабоце прафсаюзных камітэтаў 2 936 пярвічных арганізацый Брэстчыны прымалі ўдзел 65 тыс. прафсаюзных актывістаў. У 1969 г. створаны міжсаюзны абласны Дом мастацкай самадзейнасці.
28 мая 1969 г. V пленум аблсаўпрафа абраў старшынёй Івана Міхайлавіча Калільца. У 1970-я гг. яшчэ больш узрасла роля прафсаюзаў вобласці ў вырашэнні задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Арганізаваны рух за стварэнне аптымальных умоў працы і высокай культуры вытворчасці. Дзейнічалі 20 галіновых прафсаюзаў, з іх 14 аб’яднаны ў абкамы, было 119 гарадскіх, раённых, аб’яднаных камітэтаў прафсаюзаў, 3 140 пярвічных, 800 цэхавых прафарганізацый, 6 177 прафгруп, якія аб’ядноўвалі 373 тысячы членаў прафсаюзаў, альбо 98,8 % працуючых.
Пры прафсаюзных арганізацыях фунцыянавалі шматлікія мастацкія калектывы, 120 прафсаюзных бібліятэк, 40 клубаў, 630 калектываў фізкультуры, 5 стадыёнаў, 22 спартыўныя залы, 2 118 спартыўных пляцовак. Працавалі турбаза «Белае возера», гасцініца «Беларусь», кемпінг «Брэсцкі». У 1981 г. па вул. Маскоўскай, 275 пабудаваны Палац культуры аблсаўпрафа. У 1985 г. у вобласці — 15 санаторыяў-прафілакторыяў, у якіх штогод аздараўляліся без адрыву ад вытворчасці 21 тыс. чалавек. Па вул. Карла Маркса, 19 быў узведзены будынак для камiтэтаў прафсаюзаў. Прафсаюзы з усёй адказнасцю рэалізоўвалі перададзеныя ім дзяржавай функцыі ў галіне аховы працы, сацыяльнага страхавання.
На IV пленуме аблсаўпрафа (21 лістапада 1985 г.) старшынёй абраны Мікалай Міхайлавіч Гвай. У гэты перыяд працягвалася практыка дзейнасці прафсаюзаў па розных накірунках, аднак, да канца 1980-х стан спраў рэзка мяняецца. У пачатку 1990-х дэмакратычныя пераўтварэнні ў грамадска-палітычным жыцці закранулі інтарэсы працоўных. Прафсаюзы сталі шукаць новыя, нестандартныя формы абароны сваіх членаў.
На ХIХ абласной мiжсаюзнай канферэнцыі прафсаюзаў (12 верасня 1990 г.) быў скасаваны аблсаўпраф і прынята рашэнне аб стварэнні Савета прафсаюзных арганізацый вобласці. Савет быў сфарміраваны шляхам дэлегіравання ў яго склад роўнай колькасці прадстаўнікоў галіновых прафсаюзаў. 12 лютага 1991 г. на I пленуме быў зацверджаны склад Савета, старшынёй якога абраны Арсеній Аляксандравіч Майсейчык. Усе наступныя гады складаная сацыяльна-эканамічная сітуацыя і палітычная абстаноўка ў рэспубліцы і вобласці вымушалі Савет шукаць і знаходзіць формы аб’яднання намаганняў усіх прафсаюзаў для рашэння пастаянна ўзнікаючых праблем.
У 1995 г. створана аб’яднанне прафсаюзаў Брэсцкай вобласці, у 2003 г. — Брэсцкае абласное аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў як арганізацыйная структура Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У 2002–2016 гг. аб’яднанне ўзначальваў Мікалай Іванавіч Басалай, са снежня 2016 г. — Аляксандр Андрэевіч Мурашкін. Па стане на 1 студзеня 2018 г. у вобласці дзейнічаюць 18 галіновых прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ. Амаль 3 тыс. пярвічных прафсаюзных арганізацый рэгіёна аб’ядноўваюць больш за 450 тыс. чалавек.
19 кастрычніка 2018 г. адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Супрацоўнiкi абласной бібліятэкі iмя М. Горкага прадставiлi выставу-прагляд літаратуры аб яго гiсторыі і дзейнасці.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
1. Брестское областное объединение организаций профсоюзов // Профессиональные союзы Беларуси: энциклопедия : в 2 т. Минск, 2011. Т. 1. С. 296–303.
2. Брестский областной совет профсоюзов // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 138–139.
3. Очерки истории профсоюзов Брестчины : [1948–2004 гг.] / А. Н. Баюра [и др.] ; ред. Н. И. Басалай. – Брест : БрГТУ, 2005. – 128 с.
4. Брестское областное объединение профсоюзов // Профессиональные союзы Беларуси: история и современность / под ред. Л. П. Козика. Минск : Федерация профсоюзов Беларуси, 2007. С. 103–120.
5. 100 лет профсоюзного движения Беларуси : документы и материалы. – Минск : Федерация профсоюзов Беларуси, 2004. – 240 с. – Из содерж.: О праздновании 100-летия профсоюзного движения Беларуси в Брестской области / Н. И. Басалай. С. 43–46.
6. Брестский Дом самодеятельного творчества облсовпрофа. Брестский областной Дворец культуры федерации профсоюзов Беларуси. Брестский областной спортивный клуб федерации профсоюзов Беларуси // Профессиональные союзы Беларуси : энциклопедия : в 2 т. Минск, 2011. Т. 1. С. 294–296.
7. Брэсцкі Дом самадзейнай творчасці аблсаўпрофа / М. М. Казловіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 494.
8. Ковальская, О. Надёжность, проверенная временем : [о торжественном мероприятии к 70-летию Брестского областного объединения профсоюзов] / Ольга Ковальская // Брестский вестник. 2018. 25 октября (№ 43). С. 12.
9. Литвинович, Е. Сила — в союзах : [о торжественном мероприятии к 70-летию Брестского областного объединения профсоюзов] / Евгений Литвинович, Марина Лешкевич ; фото Александра Шульгача // Заря. 2018. 24 октября. С. 8.
10. Литвинович, Е. Итоговая резолюция лично Сталину : [об истории создания Брестского областного совета профсоюзов (1948 г.)] / Евгений Литвинович, Марина Лешкевич ; фото Александра Шульгача // Заря. 2018. 20 октября. С. 6.
11. Басалай, Н. Работа, зарплата, взносы стали главными темами прямой линии с главой профсоюзов Брестчины Николаем Басалаем / Николай Басалай ; подготовил Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2016. 25 марта. С. 6.
12. Охремук, Л. Отчеты и выборы : [итоги V пленума Совета ФПБ] / Лариса Охремук // Заря. 2014. 10 июля. С. 3.
13. Листопад, Н. Профсоюзу — 65! / Надежда Листопад // Заря. 2013. 2 ноября. С. 3.
14. Мiхалевiч, Г. 60 гадоў адзінства і згоды : абласное аб’яднанне прафсаюзаў адзначыла свой юбілей / Г. Міхалевіч // Народная трыбуна. 2008. 1 лістапада. С. 2.
15. Басалай, Н. Николай Басалай, председатель Брестского областного объединения профсоюзов: «Мы всегда будем защищать интересы человека труда...» / Николай Басалай ; беседовала Лариса Охремук // Заря. 2008. 23 октября. С. 4.
16. Профсоюзы Брестчины: вехи истории / [подготовили Галина Строцкая и др.] // Беларускi час. 2008. 26 сентября (№ 39). С. 3 (приложение: Навстречу юбилею).
17. Басалай, Н. Николай Басалай: «Мы стали единой мощной организацией» : [беседа с председателем Брестского областного объединения профсоюзов] / Н. Басалай ; [беседовала] Т. Тиборовская // Беларускi час. 2005. 17–24 июня. С. 4.
18. Охремук, Л. Быть ближе к людям, их заботам... : в Бресте прошла ХХІ отчетно-выборная конференция областного объединения профсоюзов / Лариса Охремук // Заря. 2005. 23 июня.
19. Басалай, М. 100-годдзе — адметны юбілей : [пра дзейнасць прафсаюзных арганізацый вобласці] / Мікалай Басалай ; гутарыла Алена Капачова // Народная трыбуна. 2004. 31 студзеня.
20. Коновалюк, В. Как выбирали лидера : с пленума совета профсоюзных организаций / В. Коновалю // Заря. 1991. 19 февраля.
21. Коновалюк, В. Хотят ли они стать независимыми? : заметки с ХIХ областной межсоюзной конференции профсоюзов / В. Коновалюк, В. Ситуха // Заря. 1990. 19 сентября.
22. Пленум облсовпрофа // Заря. 1985. 22 ноября.
23. За боевитость профсоюзных организаций : с V пленума областного совета профсоюзов // Заря. 1969. 30 мая.
24. На уровень задач : с VIIІ областной межсоюзной конференции профсоюзов // Заря. 1965. 18 сентября.
25. Каленчыц, В. У новых умовах працаваць па-новаму : з сёмай абласной міжсаюзнай канферэнцыі / В. Каленчыц // Зара. 1962. 4 лютага.
26. Братко, А. Профсоюзную работу — на уровень возросших требований : с областной межсоюзной конференции / А. Братко // Заря. 1959. 20 декабря.
27. Братко, А. Работу профессиональных союзов — на уровень новых задач : [о 5-й областной межсоюзной конференции профсоюзов] / А. Братко // Заря. 1958. 11 января.
28. Буяшов, С. Работу профсоюзных организаций — на уровень стоящих задач : с областной межсоюзной конференции / С. Буяшов // Заря. 1956. 14 марта.
29. Повысить уровень профсоюзной работы : с III Брестской областной межсоюзной конференции профсоюзов // Заря. 1954. 26 марта.
30. Каган, Б. Вторая областная межсоюзная конференция профсоюзов / Б. Каган, Н. Николаев // Заря. 1951. 7 февраля.
31. Первая областная межсоюзная конференция профсоюзов // Заря. 1948. 23 октября.