Аўторак, 04 Снежань 2018 09:36

26 жніўня 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Яўхімавіча Чарнышова (1908–1969), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)

Васіль Яўхімавіч Чарнышоў нарадзіўся 26 жніўня 1908 г. у сяле Краснае Лівенскага павета Арлоўскай губерні (Расія) у беднай сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў пачаў працаваць на Троіцкім заводзе, затым на чыгуначнай станцыі Бранск. У 1926 г. прызваны ў Чырвоную армію, у 1927 г. скончыў Арлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча і неўзабаве дэмабілізаваўся, быў накіраваны на вучобу. У 1930 г. скончыў Бранскі камуністычны ўніверсітэт, знаходзіўся на камсамольскай рабоце ў Бранску, Клінцах, Благавешчанску.


У 1935 г. Васіль Чарнышоў пераведзены ў Беларусь — працаваў у Полацку як першы сакратар Полацкага акружкама ЛКСМБ. З 1937 г. — першы сакратар Жлобінскага райкама КП(б)Б Гомельскай вобласці, са студзеня 1940 г. — першы сакратар Васілішкаўскага райкама КП(б)Б Баранавіцкай вобласці, з сакавіка 1941 г. — сакратар Баранавіцкага абкама КП(б)Б па транспарце.


У ліпені 1941 г. В. Я. Чарнышоў накіраваны ў Полацкі раён Віцебскай вобласці для арганізацыі партызанскага руху і камуністычнага падполля. Арганізаваў партызанскую групу, якая восенню 1941 г. вырасла да атрада ў колькасці каля 100 чалавек (камандзір Я. М. Дзюрба). У сакавіку 1942 г. яго адазвалі ў Маскву, дзе ён рыхтаваўся да падпольнай работы ў тыле ворага.


З 1942 г. — упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавіцкай вобласці. На акупіраваную тэрыторыю В. Я. Чарнышоў з групай партработнікаў прыбыў самалётам 18 сакавіка 1943 г. З 19 сакавіка 1943 г. — сакратар Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б, адначасова з красавіка 1943 г. — камандзір Баранавіцкага партызанскага злучэння.


Ужо ў першым паўгоддзі 1943 г. у многіх раёнах Баранавіцкай вобласці стварыўся вызвалены партызанскі край. У сярэдзіне 1943 г. партызаны падарвалі і захапілі 8 варожых эшэлонаў са зброяй, што дало магчымасць узброіць 12 тыс. чалавек. У ліпені больш за месяц змагаліся з франтавымі і карацельнымі войскамі СС, якія былі кінуты на іх знішчэнне ў Налібоцкай пушчы. У верасні ў ходзе аперацыі «Канцэрт» партызаны падарвалі 9 тыс. рэек, 4 вялікія чыгуначныя масты, разбілі 7 станцый, разграмілі 12 нямецкіх гарнізонаў.


16 верасня 1943 г. В. Я. Чарнышову прысвоена воінскае званне генерал-маёр. 1 студзеня 1944 г. прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза. На чэрвень 1944 г. у Баранавіцкай вобласці дзейнічалі 26 партызанскіх брыгад і 8 асобных атрадаў агульнай колькасцю 30 тыс. партызан.


Пасля вызвалення Беларусі В. Я. Чарнышоў знаходзіўся на адказнай партыйнай рабоце. З 20 ліпеня 1944 па кастрычнік 1946 г. — другі сакратар Баранавіцкага абкама КП(б)Б. Першы сакратар Брэсцкага абкама КП(б)Б з кастрычніка 1946 па снежань 1948 г. У першыя пасляваенныя гады галоўнай задачай кіраўніцтва Баранавіцкай і Брэсцкай абласцей было аднаўленне разбуранай гаспадаркі. Неабходна было ў кароткі тэрмін наладзіць работу прамысловых прадпрыемстваў, адрамантаваць жылыя дамы, школы, культурна-асветныя ўстановы, прывесці ў парадак дарогі. Усю неадкладную работу ўзначалілі абкамы і аблвыканкамы.


У 1948–1950 гг. В. Я. Чарнышоў — першы сакратар Мінскага абкама КП(б)Б. З чэрвеня 1950 па ліпень 1951 г. працаваў сакратаром ЦК КП(б)Б. У 1951–1959 гг. — першы сакратар Калінінградскага абкама партыі (Расія). Васіль Яўхімавіч шмат зрабіў для станаўлення Калінінградскай вобласці. Мясцовага насельніцтва там не засталося, трэба было асвойваць тэрыторыю сіламі перасяленцаў, вяртаючы да жыцця палі, заводы і порты.


Потым В. Я. Чарнышоў быў накіраваны на другі край СССР — на Далёкі Усход. У 1959–1969 гг. — першы сакратар Прыморскага крайкама КПСС. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны генеральны план Уладзівастока, пры яго непасрэдным удзеле ва Уладзівастоку з’явіліся акадэмгарадок, Далёкаўсходні педагагічны інстытут, тэхналагічны інстытут бытавога абслугоўвання, фунікулёр, тралейбус і электрычкі, новыя трамвайныя лініі.


На ХІХ, ХХ, ХХІІ і ХХІІІ з’ездах КПСС В. Я. Чарнышоў выбраны членам ЦК, на ХІХ з’ездзе КП(б)Б — членам ЦК. Член Бюро ЦК КП(б)Б (1949–1951). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3–7 скліканняў (1950–1969). Аўтар кніг «Связь с массами — основа партийной работы» (1963), «Орденоносное Приморье» (1967), артыкулаў аб партызанскай барацьбе ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Васіль Яўхімавіч узнагароджаны 6 ордэнамі Леніна, ордэнамі Суворава І ступені (1944), Чырвонай Зоркі (1942), Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.


У 1969 г. быў назначаны намеснікам старшыні Камітэта партыйнага кантролю пры ЦК КПСС. Але папрацаваць у Маскве атрымалася не доўга, праз некалькі месяцаў яго здароўе моцна пагоршылася. В. Я. Чарнышоў памёр 12 лістапада 1969 г., пахаваны на Новадзявочых могілках г. Масквы.


Яго імем у Баранавічах у 1970 г. названы тэхнікум (з 1999 г. каледж) лёгкай прамысловасці, устаноўлена мемарыяльная дошка; у Баранавіцкім раёне ў 1979 г. — племянны саўгас «Петкавічы», дзе ў в. Петкавічы названа вулiца, устаноўлена мемарыяльная дошка. 9 чэрвеня 2007 г. у г. Уладзівастоку на будынку, дзе быў Прыморскі крайкам КПСС, устаноўлена мемарыяльная дошка памяці В. Я. Чарнышова. 6 лістапада 2016 г. на фасадзе Калінінградскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ўстаноўлена мемарыяльная дошка В. Я. Чарнышову.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

1.    Чарнышоў Васіль Яўхімавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 240.
2.    Чернышев Василий Ефимович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справочник. Минск, 2015. С. 347.
3.    Василий Ефимович Чернышев // Высшее партизанское командование Белоруссии, 1941–1944 : справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]. Минск, 2009. С. 77–79.
4.    Чарнышоў Васіль Яўхімавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларус  : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 147.
5.    Чарнышоў Васіль Яўхімавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 626–627.
6.    Чернышев Василий Ефимович // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1988. Т. 2. С. 727.
7.    Чернышев Василий Ефимович // Их именами названы... : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 665.
8.    Чарнышоў Васіль Яўхімавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 11. С. 198.
9.    Чернышев Василий Ефимович // Книга героев Гродненской области. 2-е изд., доп. / сост.: Ю. М. Алексей, О. М. Якубович. Гродно, 2005. С. 77.
10.    Чарнышоў Васіль Яфімавіч. З успамінаў В. Я. Чарнышова // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 322–325.
11.    Баранавіцкі падпольны абком КП(б)Б / Г. В. Будай // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 60.
12.    Баранавіцкае партызанскае злучэнне / А. Л. Манаеў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 58–59.
13.    Месца базіравання Баранавіцкіх падпольных абкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, штаба партызанскага злучэння : [п. Першамайскі Валожынскага раёна] / М. Б. Батвіннік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць : у 2 кн. Мінск, 1987. Кн. 1. С. 126–127.
14.    Мемориальная доска Чернышеву Василию Ефимовичу : [г. Барановичи] / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 84.
15.    Очерки истории Брестской областной партийной организации. – Минск : Беларусь, 1989. – 448 с., [12] л. ил. – Из содерж.: В. Е. Чернышев. С. 140, 150, 170, 182, 424.
16.    Чернышев, В. Е. Организующая и направляющая сила / В. Е. Чернышев // За край родной : воспоминания партизан и подпольщиков Барановичской области. Минск : Беларусь, 1978. С. 28–34.
17.    Чернышев, В. Е. Во главе народных масс против фашистских захватчиков / В. Е. Чернышев // Непокоренная Белоруссия : воспоминания и статьи о всенародном партизанском движении в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944 гг.) / Москва : Воениздат, 1963. С. 181–186.
18.    Чернышев, В. Е. Связь с массами — основа партийной работы / В. Е. Чернышев. – Москва : Советская Россия, 1963. – 69 с.
19.    Чернышев, В. Е. Орденоносное Приморье / В. Е. Чернышев. – Владивосток : Дальневосточное книжное издательство, 1967. – 127 с., [24] л. ил.
20.    Чернышев, В. Е. Отчет о работе обкома КПСС : доклад секретаря обкома КПСС т. Чернышева В. Е. на IV Калининградской областной партийной конференции 12 февраля 1954 г. / В. Е. Чернышев. – Калининград : газета «Калининградская правда», 1954. – 61 с.
21.    Чернышев, В. Е. Отчетный доклад на Третьей Калининградской областной партийной конференции о работе Обкома ВКП(б), 20 сентября 1952 г. / В. Е. Чернышев. – Калининград : газета «Калининградская правда», 1952. – 96 с.
22.    Записка секретаря Барановичского подпольного обкома КП(б)Б В. Е. Чернышева уполномоченным ЦК КП(б)Б по Ивенецкому, Столбцовскому, Лидскому, Щучинскому и Слонимскому подпольным центрам и секретарям подпольных РК КП(б)Б о взаимоотношениях белорусских партизан с поляками, 6 декабря 1943 г. // Польша – Беларусь (1921–1953) : сборник документов и материалов. Минск, 2012. С. 263–266.
23.    Записка уполномоченного ЦШПД и ЦК КП(б)Б по Барановичской области В. Е. Чернышева секретарям Ивенецкого и Воложинского подпольных РК КП(б)Б об усилении агитационно-пропагандистской работы среди польского населения по разоблачению вражеской деятельности польских формирований Армии Крайовой, 11 декабря 1943 г. // Польша – Беларусь (1921–1953) : сборник документов и материалов. Минск, 2012. С. 268–269.
24.    Приказ уполномоченного ЦШПД и ЦК КП(б)Б по Барановичской области генерал-майора В. Е. Чернышева об уничтожении польского отряда Армии Крайовой под командованием Нуркевича, 9 декабря 1943 г. // Польша – Беларусь (1921–1953) : сборник документов и материалов. Минск, 2012. С. 267–268.
25.    Руководители партизанского движения Беларуси, которым в годы войны было присвоено воинское звание «генерал-майор» // Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне / А. М. Литвин [и др.]. Минск, 2015. С. 486.
26.    Полынкин, А. Генерал Платон : за организацию партизанского движения в Белоруссии нашему земляку Василию Чернышёву было присвоено звание Героя Советского Союза / Александр Полынкин // Орловская правда. Орёл, 2015. 19 мая. С. 5.
27.    Пустовитовский, А. Глубокий след генерала Чернышёва : [о Герое Советского Союза, командире Барановичского партизанского соединения В. Е. Чернышёве] / Алексей Пустовитовский // Наш край. Барановичи, 2009. 12 ноября. C. 4.
28.    Дружинин, Г. Человек долга и чести : [о руководителе Барановичского партизанского соединения В. Е. Чернышеве] / Г. Дружинин // Наш край. Барановичи, 2005. 25 августа. С. 3.

Чытаць 1750 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Люты 2021 14:53