З 1929 г. Пётр Маркін знаходзіўся ў асноўным у Варонежы. У 1938–1940 гг. — артыст Варонежскага Маладога тэатра імя ХХ-годдзя Ленінскага камсамола. Іграў у спектаклях: «Двенадцатая ночь» У. Шэкспіра, «День рождения» М. Задонскага і інш. У 1940–1949 гг. — акцёр Варонежскага дзяржаўнага драматычнага тэатра, на сцэне якога сыграў каля 20 роляў, сярод іх: Павел («Васса Железнова» М. Горкага), Рэпяцілаў («Горе от ума» А. С. Грыбаедава), Рыкарда («Овод» Э. Войніч), Епіходаў («Вишнёвый сад» А. П. Чэхава), Чыр («Любовь Яровая» К. Транёва), Ларэнца («Ромео и Джульетта» У. Шэкспіра), Багранцаў («Солдаты Сталинграда» М. Я. Вірты) і інш.
Акцёр вялікай сцэнічнай культуры, шырокага дыяпазону. Спалучаў эмацыянальнасць і глыбокі псіхалагізм з мяккім лірызмам, камедыйнасцю, яркай пластычнай выразнасцю. З 1949 г. П. А. Маркін працаваў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі, куды яго запрасіў галоўны рэжысёр Аляксандр Васільевіч Міронскі.
Пётр Аляксандравіч у Брэсцкім тэатры выканаў ролі: Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Калібераў («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Каспар («Салаўі пяюць на волі» паводле З. Бядулі), Круціцкі («Не было ні гроша, ды раптам шастак» А. Астроўскага), Дорн («Чайка» А. Чэхава), Бяссеменаў («Мяшчане» М. Горкага), Бярсенеў («Разлом Б. Лаўранёва), Гарнастаеў («Любоў Яравая» К. Транёва), Стары сапёр («Людзі, якіх я бачыў» С. Смірнова), Карпо Сідаравіч («Не называючы прозвішчаў» В. Мінко).
Выконваў ролю У. І. Леніна ў спектаклі «Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна, прэм’ера якога адбылася 1 мая 1957 г. Паставілі спектакль галоўны рэжысёр тэатра І. Манухіна і мастак А. Бузавераў. Спектакль быў у асноўным удалым і вельмі добра прымаўся брэсцкімі гледачамі. На жаль, ішоў на сцэне толькі адзін сезон, бо выканаўца галоўнай ролі заўчасна памёр.
У Брэсце П. А. Маркін як рэжысёр-пастаноўшчык паставіў шэраг спектакляў: «Два лагеры» А. Якабсана (1950), «Зыкавы» М. Горкага (1952), «Гонар сям’і» Г. Мухтарава (1952), «Навальніца» А. Астроўскага (1953), «Блудны сын» Э. Ранета (1958).
Пётр Аляксандравіч узнагароджаны медалямі, у 1955 г. яму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны артыст Беларускай ССР».
П. А. Маркін памёр 16 жніўня 1958 г., пахаваны на Трышынскіх могілках г. Брэста.
Яго жонка, Вольга Сцяпанаўна Захарава (1908–1981), заслужаная артыстка БССР (1955), скончыла Саратаўскі тэатральны тэхнікум (1932), у 1949–1958 гг. працавала ў Брэсцкім драматычным тэатры, у 1958–1969 гг. — у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага. Выканаўца характарных роляў. Стварыла шэраг яркіх вобразаў жанчын з народа, якія вылучаліся выразнасцю, дакладнасцю ўнутранага і знешняга малюнка.
Іх дачка, Галіна Пятроўна Маркіна (1931–1985), народная артыстка БССР (1976), скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1956), служыла ў Брэсцкім драматычным тэатры (1956–1959), Беларускім акадэмічным дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы (1959–1961), Беларускім акадэмічным дзяржаўным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск). Актрыса шырокага творчага дыяпазону, валодала майстэрствам пераўвасаблення, высокай акцёрскай тэхнікай.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
1. Маркін Пётр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 10. С. 119.
2. Маркін Пётр Аляксандравіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2014. Т. 5. С. 389–390.
3. Маркин Пётр Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 80.
4. Маркин Пётр Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 648–649.
5. Маркін Пётр Аляксандравіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2002. Т. 2. С. 83–84.
6. Маркін Пётр Аляксандравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 442.
7. Маркін Пётр Аляксандравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 7. С. 20.
8. Брэсцкi тэатр драмы i музыкi // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2002. Т. 1. С. 169–179.
9. Нікіценкава, Л. П. Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі / Л. П. Нікіценкава, У. І. Нікіценкаў // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 578–582.
10. Захарава Вольга Сцяпанаўна / Г. Р. Герштэйн // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. Т. 1. С. 432–433.
11. Захарава Вольга Сцяпанаўна / Г. Р. Герштэйн // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 503.
12. Маркіна Галіна Пятроўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2014. Т. 5. С. 390.
13. Маркіна Галіна Пятроўна / Т. Я. Гаробчанка // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2002. Т. 2. С. 84–85.
14. Маркіна Галіна Пятроўна / Т. Я. Гаробчанка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 442.
15. Волчецкий, Л. П. Годы, спектакли, роли... : очерк о творческой деятельности Брестского областного драматического театра имени Ленинского комсомола Белоруссии / Леонид Павлович Волчецкий. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1974. – 159 с. : [6] л. фот. – Из содерж.: П. Маркин. С. 21, 39, 50, 65, 132, 135, 139, 149.
16. Александров, Н. Тришинское кладбище в Бресте : наиболее значимые захоронения : [упомянут П. А. Маркин] / Николай Александров // Брестский курьер. 2013. 8 августа (№ 32). С. 21.
17. П. А. Маркин : [некролог] // Заря. 1958. 17 августа.
18. Гулов, П. «Кремлёвские куранты» : [о спектакле Брестского драматического театра им. ЛКСМБ; фото] / П. Гулов // Заря. 1957. 17 мая.