Атрымаўшы адукацыю ў дамініканскай школе пры навагрудскім храме Міхаіла Архангела ў 1807–1815 гг., Адам Міцкевіч паступіў у Віленскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт. З 1817 г. удзельнічаў у стварэнні і дзейнасці патрыятычных маладзёжных гурткоў філаматаў і філарэтаў. Па заканчэнні ўніверсітэта служыў настаўнікам у Коўна (1819–1823). Першыя паэтычныя творы А. Міцкевіч напісаў пад уплывам філамацкіх ідэй: паэма «Мешка, князь Навагрудскі» (1822), апавяданне «Жывіла» і інш. Пераадольваючы класістычныя традыцыі, выступіў пачынальнікам рэвалюцыйнага рамантызму ў польскай літаратуры.
Падчас летніх канікулаў 1818 г. Адам Міцкевіч гасцяваў у маёнтку Верашчакаў у Тугановічах, куды прыехаў па запрашэнні сяброў. Тут пазнаёміўся з Марыляй Верашчака, дачкой брэсцкага суддзі. Дзяўчына ўжо была заручана, таму не магла развіваць адносіны з Адамам. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы паэт прысвяціў свайму першаму каханню.
У кастрычніку 1823 г. Адам Міцкевіч быў арыштаваны ў Вільні па «Справе філаматаў» і заключаны ў турму. У красавіку 1824 г. быў выпушчаны з турмы на парукі, у кастрычніку 1824 г. высланы з Літвы. Знаходзіўся ў Расіі: Санкт-Пецярбург, Адэса, Крым. У Крыму напісаў паэтычны цыкл «Крымскія санеты» і шэраг вершаў. У 1825–1828 гг. служыў у канцылярыі ваеннага генерал-губернатара ў Маскве. Тут няўдала спрабаваў ажаніцца з Каралінай Яніш.
З лістапада 1828 г. зноў Пецярбург. Зблізіўся з удзельнікамі дзекабрысцкага руху (К. Ф. Рылееў, А. А. Бястужаў), з рускімі пісьменнікамі і паэтамі (А. С. Пушкін, А. А. Дэльвіг, І. В. Кірэеўскі, браты Ксенафонт і Мікалай Палявыя, Д. В. Венявіцінаў, Е. А. Баратынскі), з бібліёграфам і славутым аўтарам эпіграм С. А. Сабалеўскім, таксама сябраваў з паэтам А. М. Янушкевічам. Асабліва блізкія сяброўскія адносіны звязалі А. Міцкевіча з паэтам і журналістам Пятром Андрэевічам Вяземскім, які стаў першым перакладчыкам на рускую мову яго «Крымскіх санетаў». У маі 1829 г. выехаў за мяжу.
Жыў у Германіі, Швейцарыі, Італіі. Пасля няўдалай спробы далучыцца да ўдзельнікаў паўстання 1831 г., спыніўся ў Дрэздэне. З 1832 г. пасяліўся ў Парыжы, супрацоўнічаў з дзеячамі польскай эміграцыі, займаўся палітычнай публіцыстыкай. У гэты час А. Міцкевіч распачаў працу над сваім галоўным творам — паэмай «Пан Тадэвуш», эпапеяй польскага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку ХІХ ст. У ліпені 1834 г. А. Міцкевіч ажаніўся на Цаліне Шыманоўскай, якая нарадзіла яму шасцёра дзяцей: дачок Марыю і Хелену, сыноў Уладзіслава, Юзафа, Аляксандра і Яна.
У 1839–1840 гг. А. Міцкевіч выкладаў лацінскую літаратуру ў Лазане. У 1840 г. стаў першым прафесарам славянскай славеснасці ў Калеж дэ Франс у Парыжы. У 1841 г. падпаў пад уплыў прапаведніка польскага месіянства Анджэя Тавяньскага. За прапаганду тавянізма французскі ўрад у 1845 г. адхіліў А. Міцкевіча ад чытання лекцый, у 1852 г. ён быў адпраўлены ў адстаўку.
У красавіку 1855 г. А. Міцкевіч аўдавеў. Цаліна Міцкевіч (1812–1855) была пахавана на парыжскіх могілках Пёр-Лашэз, а пазней перапахавана на польскіх могілках у Манмарансі.
Восенню 1855 г. А. Міцкевіч паехаў у Канстанцінопаль, дзе намерваўся арганізаваць Новы польскі легіён для дапамогі французам і англічанам у барацьбе з Расіяй у час Крымскай вайны. Заразіўшыся халерай, памёр 26 лістапада 1855 г., пахаваны ў Парыжы. У 1890 г. прах перавезены ў Кракаў і змешчаны ў саркафаг у Вавельскім кафедральным саборы.
Творчасць Адама Міцкевіча зрабіла вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры. Міцкевічаўскія традыцыі народнасці, рэалізму і рамантызму развівалі М. Танк, А. Куляшоў, В. Таўлай, П. Пестрак, М. Лужанін, П. Панчанка, Я. Семяжон і інш. Яго імем названы вуліцы ў Навагрудку, Баранавічах, Брэсце, Гродне і іншых гарадах Беларусі. У Навагрудку працуе дом-музей А. Міцкевіча. У Брэсце ў 1965 г. устаноўлены бюст А. Міцкевіча. У Завоссі Баранавіцкага раёна 8 верасня 1998 г. адкрыты музей-сядзіба Міцкевічаў.
Да 220-годдзя з дня нараджэння А. Міцкевіча ў музеі-сядзібе «Завоссе» 29 верасня 2018 г. адбылося раённае свята «Адамаў шлях пад вечным небам». У праграме: акцыя «Чытаем класiка разам», выступленні творчых калектываў, рэгiянальныя сустрэчы бiблiятэкараў, пленэр мастакоў, гульнявыя i iнтэрактыўныя пляцоўкi.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф
Творы А. Міцкевіча
1. Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве : шляхецкая гісторыя 1811–1812 гадоў у дванаццаці кнігах вершам : для ст. шк. узросту / Адам Міцкевіч ; пер. з пол. і камент. Я. Семяжона ; прадм. К. Цвіркі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 438 с. – (Школьная бібліятэка).
2. Пан Тадэвуш : (урывак з быліцы першай) / Адам Міцкевіч ; пер. Б. Тарашкевіча // Я тут бачу свой край… : Маладзечаншчына літаратурная : проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія. Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. С. 91–95.
3. Выбраныя творы / Адам Міцкевіч ; уклад., прадм. і камент. К. Цвіркі. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2003. – 640 с., [8] с. іл.
4. Дзяды : паэма / Адам Міцкевіч ; пер. і ўступ. арт. К. Цвіркі. – Мінск : Беллітфонд, 2001. – 302 с. : іл.
5. Вершы і паэмы / Адам Міцкевіч ; уклад. А. Клышкі і К. Цвіркі ; прадм. А. Лойкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. – 279 с.
6. Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай : беларуская польскамоўная паэзія XIX стагоддзя : вершы / уклад., прадм. і камент. У. Мархеля. – Мінск, 1998. – 622 с. – (Літаратурныя помнікі Беларусі).
7. Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве : шляхецкая гісторыя 1811–1812 гадоў у дванаццаці кнігах вершам : для ст. шк. узросту / Адам Міцкевіч ; пер. з пол. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1998. – 367 с. : іл. – (Школьная бібліятэка).
8. Да Нёмана : вершы / Адам Міцкевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – 16 с.
9. Санеты = Sonety / Адам Міцкевіч ; уклад. У. Мархеля ; пер. з пол. У. Мархеля, І. Багдановіч. – Мінск : Полымя, 1998. – 156 с.
10. Пан Тадэвуш / Адам Міцкевіч ; [пер. з пол. Б. Тарашкевіча]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1981. – 295 с. : [2] л. іл.
11. Стихотворения / Адам Мицкевич. – Москва : Художественная литература, 1974. – 223 с. : ил.
Аб жыцці і творчасці А. Міцкевіча
1. Міцкевіч Адам // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 10. С. 488–489.
2. Мицкевич Адам // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 5. С. 125–126.
3. Міцкевіч Адам // Мысліцелі і асветнікі Беларусі, Х–ХІХ стагоддзі : энцыкл. даведнік / склад. Г. А. Маслыка. Мінск, 1995. С. 498–505.
4. Маліноўскі, М. М. Гэты загадкавы Адам Міцкевіч / М. М. Маліноўскі. – Баранавічы : Выдавец А. Г. Хахол, 2018. – 118 с.
5. Гайба, М. Сэрцу мілая айчына : вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча / Мікалай Гайба ; [навук. рэд. М. П. Касцюк]. – Баранавічы : БелАниГал, 2011. – 103, [8] с.
6. Rozanski, J. M. Pan Tadeusz Adama Mickiewicza : refleksja nad tekstem / Janusz Michal Rozanski. – Krakow : TECHNET, 2011. – 227 s.
7. Еўмянькоў, В. Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычныя пошукі ў літаратуры Беларусі XIX ст. : манаграфія / В. Еўмянькоў. – Магілеў : МДУ, 2009. – 163 с.
8. Ліхадзееў, У. Адам Міцкевіч на паштоўках канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя / Уладзмір Ліхадзееў ; уступ. арт. А. Мальдзіса. – Мінск : Тэхналогія, 2008. – 223 с. : іл. – (У пошуках страчанага).
9. Адам Мицкевич и польский романтизм в русской культуре : сб. статей. – Москва : Наука, 2007. – 283 с.
10. Рыбчонак, С. А. З гісторыі Завосся Міцкевічаў / С. А. Рыбчонак, У. М. Пярвышын // Архіварыус : зб. навук. паведамленняў і артыкулаў. Мінск, 2007. Вып. 5. С. 203–214.
11. Климчук, В. А. ...Жаль перестать быть литвином... А. Мицкевич. Чей поэт А. Мицкевич? / В. Климчук ; [автор вступ. ст. М. А. Богданович]. – 3-е изд., доп. – Брест : Брестская типография, 2007. – 139 с., [8] л. ил.
12. Ляшук, В. Я. Вывучэнне творчасці Адама Міцкевіча ў школе : дапаможнік для настаўнікаў / В. Я. Ляшук. – Мінск : Аверсэв, 2003. – 110 с.
13. Хай на зямлі яго не згасне след : да 200-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча : бібліягр. паказальнік / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 1998. – 96 с.
14. Мархель, У. І. «Ты як здароўе…» : Адам Міцкевіч і тэндэнцыі адраджэння беларускай літаратуры / У. І. Мархель. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – 125 с.
15. Філаматы і філарэты : зборнік / укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цвіркі. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 1998. – 400 с., [4] л. ил.
16. Адам Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Bialorus / уклад. В. Грышкевіч. – Мінск : ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. – 318 с.
17. Skuza, Z. Szlakiem Adama Mickiewicza po Białorusi / Zenon Skuza, Krystyna Wojda. – Warszawa : Pomoc polakom na wschodzie, 1997. – 51 s.
18. Цвірка, К. Лісце забытых алеяў : эсэ / К. Цвірка ; маст. В. Тарасаў. – Мінск. : Мастацкая літаратура, 1993. – 446 с., [16] л. іл.
19. Гапонік, М. Нам засталася спадчына… : да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча / Марыя Гапонік, Іна Несцяровіч // Наш край. Барановичи, 2018. 21 декабря. С. 6.
20. Амяльковіч, Д. «Пан Тадэвуш» : вяртанне кінаэпапеі : [аб экранізацыі паэмы А. Міцкевіча] / Дар’я Амяльковіч // Культура. 2018. 15 снежня (№ 50). С. 3.
21. Андреюк, Е. Странник свободы : в музее «Спасенные художественные ценности» работает выставка, посвященная 220-летию со дня рождения Адама Мицкевича / Екатерина Андреюк // Брестский вестник. 2018. 22 ноября (№ 47). С. 20.
22. Купрэвіч, Н. Адам Міцкевіч: 220-годдзе класіка на Радзіме : [у Завоссі Баранавіцкага раёна і Навагрудку] / Наталі Купрэвіч // Краязнаўчая газета. 2018. Кастрычнік (№ 39). С. 3.
23. Ганчар, І. Адамаў шлях пад вечным небам : [у Завоссі адбылося свята да 220-гадовага юбілею А. Міцкевіча] / Іна Ганчар // Наш край. Барановичи, 2018. 3 октября. С. 3.
24. Юркевич, Е. Из Заосья — к славе : [в Заосьи прошёл праздник к 220-летию со дня рождения А. Мицкевича] / Елена Юркевич // Заря. 2018. 3 октября. С. 8.
25. Яскевіч, С. Бо там пакінуў ён душы часцінку… : [у Завоссі адбылося свята да 220-гадовага юбілею А. Міцкевіча] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2018. 27 верасня. С. 5.
26. Гапеева, Т. Поминальный обряд на сцене : Брестский театр драмы представил постановку «Дзяды» : [по произведению А. Мицкевича] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2015. 18 сентября (№ 38). С. 8.
27. Булыга, А. Беларусізмы ў мове паэзіі Адама Міцкевіча / Аляксандр Булыга // Роднае слова. 2010. № 3. С. 40–42.
28. Праневіч, Г. М. А. Міцкевіч па-беларуску, альбо Пераклад як фактар нацыянальна-культурнай самаідэнтыфікацыі ў беларускім рамантызме ХІХ–ХХ стст. / Г. М. Праневіч // Весці Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя філалагічных навук. 2009. № 2. С. 76–87.
29. Янушкевіч, Я. «Ты — скала…», або Незапатрабаваная вяршыня — Адам Міцкевіч / Язэп Янушкевіч // Роднае слова. 2008. № 12. С. 3–6.
30. Лапцёнак, І. «Адам Міцкевіч — творца бессмяротны…» : музейны праект да 210-годдзя з дня нараджэння паэта / Ірына Лапцёнак // Роднае слова. 2008. № 12. С. 31–33.