Павел Цяпун скончыў Агоўскую пачатковую школу, прадоўжыць навучанне перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна. Трагічныя падзеі вельмі хутка прымусілі хлопчыка пасталець, а патрыятычныя перакананні прывялі ў партызанскі атрад. Быў сувязным, выконваў розныя даручэнні, разам з партызанамі ўдзельнічаў у падрыве чыгункі з нямецкімі эшалонамі. У партызанскай дзейнасці ўдзельнічаў нараўне з дарослымі, аддаючы ўсе сілы барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі.
1 верасня 1946 г. Павел Цяпун паступіў на аддзяленне правадной сувязі Пінскага электратэхнікума. Затым па пуцёўцы Іванаўскага райкама камсамола паступіў у Кіеўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча сувязі. Амаль 20 гадоў адслужыў на розных партыйна-камандных пасадах ва Узброеных Сілах СССР. У яго біяграфіі была служба ў Кабардзіна-Балкарыі, Стаўрапалі, Пяцігорску, Уладзікаўказе, Паўлаградзе, Хабараўску, Чыце, Растове. Дзе б ні працаваў, заўсёды супрацоўнічаў з ваеннай прэсай, шмат друкаваўся. Яго цікавілі пытанні гісторыі і паліталогіі.
Аднойчы пры выкананні службовага доўгу Павел Дзянісавіч атрымаў раненне, і лёс прынёс круты паварот у біяграфіі. У 1970 г. пасля працяглага лячэння пакінуў вайсковую службу і перайшоў на выкладчыцкую працу, пасяліўся ў г. Растове-на-Доне, радзіме жонкі, Алы Васільеўны. З 1973 г. уладкаваўся ў Растоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (з 1997 г. дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэт — РДБУ). Абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1985 г. — доктарскую ў Ленінградскім дзяржуніверсітэце імя А. А. Жданава.
П. Д. Цяпун загадваў кафедрамі гісторыі КПСС, палітычнай гісторыі, кафедрай гісторыі і паліталогіі. Доўгі час доктар гістарычных навук, прафесар і сапраўдны член Акадэміі ваенна-гістарычных навук у Санкт-Пецярбургу працаваў загадчыкам кафедры гісторыі і паліталогіі РДБУ. Мае вельмі багаты выкладчыцкі вопыт, плённа працуе з аспірантамі.
Яго асноўны навуковы накірунак: сацыяльна-палітычныя, прававыя і гістарычныя даследаванні. Павел Дзянісавіч даследаваў нацыянальную праблему ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вучонага часта запрашаюць для ўдзелу ў працы камісій па абароне доктарскіх дысертацый у вядучыя ВНУ Санкт-Пецярбурга, Масквы і іншых гарадоў. Рэгулярна друкуецца ў навуковых часопісах, выдаў некалькі манаграфій, зборнік публіцыстычных артыкулаў «За газетным рядком».
За ваенныя подзвігі і працоўную дзейнасць П. Д. Цяпун узнагароджаны дзевяццю медалямі. Актыўна займаецца грамадскімі справамі, вядзе маральна-патрыятычнае выхаванне моладзі, член праўлення беларускага культурнага аб’яднання Растоўскай вобласці «Саюз беларусаў Дона». У вобласці пражываюць каля 30 тыс. беларусаў, якія прыехалі сюды ў пасляваенны час.
Яркая гісторыя жыцця Паўла Дзянісавіча можа паслужыць маладому пакаленню выдатным прыкладам не толькі патрыятызму і адвагі, але і любові да жыцця, мэтанакіраванасці і здольнасці ніколі не здавацца.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Працы П. Д. Цепуна
1. История отечества как фактор формирования патриотизма молодежи / П. Д. Тепун // Известия Ростовского государственного строительного университета. 2013. Т. 1, № 17. С. 142–146.
2. Национальный фактор и защита отечества в битве за Кавказ (1942–1943 гг.) / П. Д. Тепун // Великая Отечественная война: взгляд из XXI века : материалы Международной научной конференции, Краснодар, 19–20 сентября 2013 г. / Кубан. гос. техн. ун-т. Краснодар, 2013. С. 181–192.
3. Патриотизм — важный фактор консолидации армии и общества в битве за Кавказ (1942–1943 гг.) / П. Д. Тепун // И помнит мир спасенный : материалы Всероссийской научно-практической конференции «Боевые подвиги защитников Отечества и их роль в патриотическом воспитании подрастающего поколения», 18 февраля 2011 года / Акад. воен.-ист. наук ; редкол.: Н. Я. Гребенев (отв. ред.) [и др.]. Санкт-Петербург, 2011. С. 395–404.
4. Урал – Дону: 24-й (2-й гвардейский) танковый корпус в боях 1942 года / П. Д. Тепун // Подвиг Урала в исторической памяти поколений : шестые уральские военно-исторические чтения, посвященные 65-летию Победы в Великой Отечественной войне : материалы Междунар. науч. конф., Екатеринбург, 22–23 апр. 2010 г. / Ин-т истории и археологии Урал. отд-ния Рос. акад. наук [и др.]. Екатеринбург, 2010. С. 377–381.
5. Отечественная история : учебно-методическое пособие / отв. за выпуск П. Д. Тепун. – Ростов-на-Дону : РГСУ, 2009. – 63 с.
6. Фашистский оккупационный режим и партизанская борьба на Дону : (взгляд на проблему к 60-летию Победы) / П. Д. Тепун // Известия Ростовского государственного строительного университета. 2005. № 9. С. 345–350.
7. Честь имею : (пособие для организации нравственно-патриотического воспитания студенческой молодежи) / [сост.: П. Д. Тепун и др.]. – Ростов-на-Дону : РГСУ, 2002. – 84 с.
8. Деятельность Коммунистической партии по укреплению дружбы народов СССР в годы Великой Отечественной войны : на материалах партийной организации Северного Кавказа : диссертация ... доктора исторических наук : 07.00.01 / П. Д. Тепун. – Ростов-на-Дону, 1985. – 413 с.
9. КПСС в борьбе за единство и сплоченность народов Северного Кавказа в годы войны (1941–1945 гг.) / П. Д. Тепун ; отв. ред. А. М. Бугорков. – Ростов-на-Дону, 1984. – 144 с.
10. Партия — воспитатель советских воинов в духе дружбы народов СССР в период боев на Северном Кавказе в годы Великой Отечественной войны : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук / П. Д. Тепун ; Ленингр. гос. ун-т им. А. А. Жданова. – Ленинград, 1968. – 19 с.
Аб жыцці і дзейнасці П. Д. Цепуна
1. О подвигах, о доблести, о славе... : [из истории ветеранских организаций Ивановского района; упоминается Павел Денисович Тепун] / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; [сост. М. П. Горупа]. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с., [16] л. ил.
2. Ульшина, Е. Рассказ ветерана : [ветеран Великой Отечественной войны Павел Денисович Тепун вспоминает детство в партизанском отряде] / Екатерина Ульшина // Плюс Один : молодежный журнал. Ростов-на-Дону, 2018. № 4. С. 8.
3. Ждановіч, І. Ёсць на Доне «Абразок» : мастак Уладзімір Банцэвіч, які родам з палескай вёскі Камень, стварае з аднадумцамі ў Растове-на-Доне адметны беларускі асяродак : [узгадваецца П. Д. Цяпун] / Іван Ждановіч // Голас Радзімы. 2018. 25 студзеня. С. 1, 4.
4. Тепун, П. Д. Профессор с Огово : наши знаменитые земляки / Павел Денисович Тепун ; [беседовала] Надежда Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 21 жніўня. С. 3.
5. Тепун, П. Д. Боль и память : [воспоминания ветерана Великой Отечественной войны] / Павел Денисович Тепун // Мы — славяне : литературно-художественный и историко-этнографический альманах белорусов Дона. Ростов-на-Дону, 2005. № 2. С. 35–36.