Аўторак, 22 Студзень 2019 13:54

19 студзеня 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Хвісюка (1934), вучонага-медыка, прафесара, доктара медыцынскіх навук

Мікалай Іванавіч Хвісюк нарадзіўся 16 студзеня 1934 г. у вёсцы Варацэвічы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). З дзіцячых гадоў пазнаў няпростую сялянскую працу, да якой яго прывучалі бацькі. Вучыцца ў школу пайшоў са спазненнем, бо перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна.


Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Мікалай пайшоў у першы клас Варацэвіцкай сямігадовай школы, вучыўся толькі на «выдатна». Пасля заканчэння сямігодкі Мікалай Хвісюк паступіў у Пінскую фельчарска-акушэрскую школу, якую з адзнакай закончыў у 1953 г.


У 1953–1958 гг. працягваў навучанне ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. Няпроста складвалася яго студэнцкае жыццё, матэрыяльная дапамога бацькоў была мізэрнай, але Мікалай Хвісюк аддае ўсе сілы вучобе і яго заўважаюць, дастойна ацэньваюць. Усе гады вучобы ў інстытуце ён з’яўляўся сталінскім стыпендыятам, адзіным на той час у гэтай ВНУ. Пасля атрымання дыплома з адзнакай, пачалася яго працоўная дзейнасць на пасадзе галоўнага ўрача Брэсцкага абласнога костна-туберкулёзнага санаторыя, дзе пачаў рабіць наватарскія аперацыі.


З 1963 г. была вучоба ў аспірантуры Харкаўскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Аспірант М. І. Хвісюк вызначыў свой канкрэтны шлях у навуцы — хірургія пазваночніка. Гэтай тэме і была прысвечана яго кандыдацкая дысертацыя (1966), якая выклікала вялікую цікавасць вучоных-медыкаў. Маладому вучонаму прапанавалі працаваць і далей у гэтым напрамку, рыхтаваць доктарскую дысертацыю. Практычная работа, пастаянная вучоба далі яму магчымасць неўзабаве ў 1978 г. бліскуча абараніць і яе.


З сярэдзіны 1960-х лёс Мікалая Іванавіча звязаны з Украінай. Працаваў асістэнтам кафедры траўматалогіі і артапедыі, дацэнтам, намеснікам дырэктара па навуцы Харкаўскага НДІ траўматалогіі і артапедыі імя М. Сітэнкі, з 1977 г. — рэктар Харкаўскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1979 г. атрымаў званне прафесара.


Прафесар М. І. Хвісюк — вучоны з арыгінальнымі навуковымі поглядамі па многіх тэарэтычных і клінічных пытаннях траўматалогіі і артапедыі. Ён з’яўляецца заснавальнікам адной з навуковых школ у галіне артапедыі пазваночніка (вертэбралогіі), ім распрацаваны шэраг новых навуковых напрамкаў па гэтай спецыяльнасці. Аўтар 252 навуковых прац, у т. л. 6 манаграфій і 52 вынаходніцтваў. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 32 кандыдацкія і 5 доктарскіх дысертацый.


У 1995 г. прафесар М. І. Хвісюк быў прызначаны членам Бюро Паўночна-ўсходняга цэнтра НАН Украіны. Шмат гадоў ён быў намеснікам кіраўніка Харкаўскай абласной комплекснай праграмы «Здароўе», у 1996 г. зацверджаны саветнікам-экспертам Камісіі па радыяцыйнай абароне насельніцтва Украіны. У 1997 г. Міжнародным біяграфічным цэнтрам Кембрыджа (Англія), а ў 1998 г. — Амерыканскім біяграфічным інстытутам прызнаны Чалавекам года за заслугі ў галіне медыцынскіх навук.


За выдатныя навуковыя дасягненні ў развіцці актуальных праблем лячэння пазваночніка і суставаў М. І. Хвісюк узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), «Дружбы народаў» (1986), «За працоўныя дасягненні» ІV ступені (2000), «За заслугі» ІІ ступені (2001), «Ганаровым знакам Прэзідэнта Украіны» (1996). Мае ганаровыя званні «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны» (1991), «Ганаровы грамадзянін Харкаўскай вобласці» (2013).


З 1989 г. працуе рэктарам Харкаўскай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, загадвае кафедрай траўматалогіі, ветэбралогіі і анестэзіялогіі. Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Быў дэпутатам Харкаўскага гарадскога і абласнога Саветаў дэпутатаў. Мікалай Іванавіч з’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Проблеми медичної науки і освіти», членам шматлікіх рэдкалегій медыцынскіх выданняў. Абраны правадзейным членам Інжынернай акадэміі Украіны, членам-карэспандэнтам Міжнароднай інжынернай акадэміі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы М. І. Хвісюка

1.    Ультрасонографическое исследование после передней подкожной транспозиции локтевого нерва / Н. И. Хвисюк, С. А. Голобородько, С. К. Рамалданов // Новости хирургии. 2016. Т. 24, № 3. С. 265–268.
2.    Ультрасонография после хирургического лечения синдрома канала запястья / Н. И. Хвисюк [и др.] // Новости хирургии. 2010. Т. 18, № 3. С. 84–88.
3.    Профилактика остеохондроза / Н. И. Хвисюк, А. С. Чикунов. – Киев : Здоров’я, 1987. – 36 с. : ил.
4.    Актуальные проблемы подготовки руководящих кадров здравоохранения и совершенствование первичной медико-санитарной помощи населению : сб. науч. трудов / Ленинградский государственный институт усовершенствования врачей им. С. М. Кирова ; ред. Н. И. Хвисюк. – Харьков : Украинский институт усовершенствования врачей, 1986. – 159 с.
5.    Остеохондроз позвоночника у детей / [Н. И. Хвисюк и др.]. – Киев : Здоров’я, 1985. – 104 с.
6.    Дегенеративный спондилолистез / Н. И. Хвисюк, А. С. Чикунов, А. К. Арсений. – Кишинев : Картя молдовеняскэ, 1986. – 184 с. : ил.
7.    Нестабильность поясничного отдела позвоночника : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / Н. И. Хвисюк ; Киевский институт ортопедии. – Киев, 1977. – 30 с.
8.    Анатомо-хирургическая оценка оперативных доступов к телам нижних грудных и поясничных позвонков : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / Н. И. Хвисюк ; Центральный научно-исследовательский институт травматологии и ортопедии. – Харьков, 1966. – 19 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. І. Хвісюка

1.    Хвисюк Микола Іванович : біобібліографічний покажчик / Бібліотека ХМАПО. – Харків, 2015. – 35 с.
2.    Николай Иванович Хвисюк : [к 80-летию доктора медицинских наук, профессора] // Ортопедия, травматология и протезирование. 2014. № 1. С. 102–104.
3.    Николай Иванович Хвисюк : к 80-летию со дня рождения // Новости хирургии. Витебск, 2014. Т. 22, № 1. С. 123–125.
4.    Карпучок, С. Хвісюк Мікалай Іванавіч : [вучоны-медык, прафесар] / Святлана Карпучок // Звязда. 2011. 3 верасня. С. 6.
5.    Николай Иванович Хвисюк // Хирургия позвоночника. 2009. № 1. С. 92–93.
6.    Николай Иванович Хвисюк // Ортопедия, травматология и протезирование. 2009. № 1. С. 114–116.
7.    Семьдесят пять лет Николаю Ивановичу Хвисюку // Новости хирургии. 2009. Т. 17, № 1. С. 179–182.
8.    Профессор Николай Иванович Хвисюк (к 75-летию со дня рождения) // Международный медицинский журнал. 2009. Т. 15, № 1. С. 143–144.
9.    Кучма, И. Юбилей талантливого ученого : [19 января 2004 г. в актовом зале Харьковской медицинской академии последипломного образования состоялась торжественная конференция, посвящённая юбилею талантливого хирурга, известного учёного, блестящего организатора, доктора медицинских наук, профессора, заслуженного деятеля науки и техники Украины, ректора академии — Николая Ивановича Хвисюка] / Ирина Кучма // Провизор. 2004. № 3.
10.    Гарупа, М. П. Мікалай Іванавіч Хвісюк // Вёска, дзе крылы ўзнімаюць буслы / М. П. Гарупа, М. І. Міховіч. Іванава : Іванаўская раённая друкарня, 2003. С. 160–162.
11.    Жушма, В. Варацэвічы : [імя Мікалая Іванавіча Хвісюка вядома ва ўсім свеце, яго запрашаюць чытаць лекцыі нават у Злучаныя Штаты Амерыкі] / Васіль Жушма // Чырвоная Звязда. Іванава, 1994. 15 сакавіка. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1422 разоў Апошняя змена Панядзелак, 21 Снежань 2020 15:13