Аўторак, 22 Студзень 2019 14:00

15 студзеня 2019 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Яўхіма Майсеевіча Фаміна (1909–1941), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў Вялікую Айчынную вайну

Яўхім Майсеевіч Фамін нарадзіўся 15 студзеня 1909 г. у мястэчку Калышкі Віцебскага павета (цяпер Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці) у сям’і рамесніка-каваля. Бацька, а праз пяць год маці, памерлі ад туберкулёзу, трох малых сірат выхоўвалі родзічы. Дванаццацігадовы Яўхім папрасіўся ў дзіцячы дом у Віцебску, дзе скончыў пачатковую школу.


З 1926 г. Яўхім Фамін самастойна зарабляў на сябе: вучань цырульніка, рабочы на абутковай фабрыцы ў Віцебску. У 1926 г. пераехаў у Пскоў і ўладкаваўся рабочым на скураны завод. Займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў, уступіў у камсамол. У 1929 г. скончыў Пскоўскую акруговую партыйна-савецкую школу, знаходзіўся на партыйнай і прафсаюзнай рабоце; ажаніўся, у 1930 г. нарадзіўся сын Юрый.


З 1932 г. па партыйным наборы накіраваны ў Чырвоную армію, служыў у зенітным палку, які дыслацыраваўся ў Пскове. З 1938 г. накіраваны ў 23-ю Харкаўскую стралковую дывізію. Удзельнік вызвалення Заходняй Украіны (1939). У чэрвені 1940 г. дывізія пераведзена ў г. Дзвінск (Даўгалпілс).


У пачатку 1941 г. выдадзены зборнік «Боевой путь 23-й стрелковой дивизии», галоўным рэдактарам якога быў намеснік па палітычнай частцы камандзіра дывізіі Я. М. Фамін. У сакавіку 1941 г. выйшаў загад аб яго пераводзе ў Брэст з паніжэннем пасады, што было яўнай несправядлівасцю. Толькі ў маі 1991 г. ветэраны вайны дабіліся афіцыйнай адмены пункта загада № 0594 адносна паніжэння Я. М. Фаміна. З красавіка 1941 г. палкавы камісар Я. М. Фамін — намеснік камандзіра 84-га стралковага палка па палітычнай частцы, які быў расквартаваны ў Брэсцкай крэпасці.


22 чэрвеня 1941 г. з першых хвілін Вялікай Айчыннай вайны Я. М. Фамін, які знаходзіўся ноччу ў казарме, арганізаваў абарону каля Холмскіх варот Цытадэлі. Пад агнём артылерыі і мінамётаў рушыліся сцены, мітусіліся жанчыны з дзяцьмі. Камісар арганізаваў дастаўку зброі і патронаў, укрыў у падвалах людзей. Па яго загаду Самвел Матэвасян правёў першую контратаку на наступаючых аўтаматчыкаў. 24 чэрвеня на сходзе камандзіраў і палітработнікаў, які скліканы намаганнямі Я. М. Фаміна, быў складзены «Загад № 1». Капітан Іван Мікалаевіч Зубачоў назначаны камандзірам зводнай групы абароны крэпасці, фактычна — начальнікам абароны Цытадэлі. Яго намеснікам — палкавы камісар Яфім Майсеевіч Фамін.


25 чэрвеня стала ясна, што фронт адышоў далёка на ўсход, дапамогі чакаць неадкуль. 26 чэрвеня камандаванне абароны Цытадэлі прыняло рашэнне пайсці на прарыў. Галаўную групу прарыву ў складзе 120 чалавек узначаліў лейтэнант А. А. Вінаградаў. За імі павінен быў прарывацца атрад І. М. Зубачова, але задумка не ўдалася. Група, якая а 12-й гадзіне дня з боем кінулася цераз мост на другі бераг Мухаўца, была амаль цалкам знішчана. Вечарам рэшткі групы А. А. Вінаградава прарваліся з крэпасці, выйшлі да шашы, па якой рухаліся гітлераўскія войскі, завязаўся няроўны бой з пяхотай праціўніка.


У цяжкіх умовах блакіраванай крэпасці капітан І. М. Зубачоў і камісар Я. М. Фамін праяўлялі выключную вытрымку і мужнасць. Неставала боепрыпасаў, харчавання, медыкаментаў, а галоўнае — вады. 27 чэрвеня І. М. Зубачоў быў цяжка паранены, кантужаны і ў руінах штабнога каземата ўзяты ў палон. 30 чэрвеня Я. М. Фамін пасля артылерыйскага абстрэлу быў завалены ў падвалах. Яго адкапалі, параненага і кантужанага ўзялі ў палон. Каля Холмскіх варот здраднік выдаў камісара немцам. Я. М. Фамін быў там жа расстраляны.


Жонка, Аўгусціна Герасімаўна Мураўская, з сынам заставаліся ў Дзвінску, у першыя дні вайны паспелі эвакуіравацца ў Куйбышаўскую вобласць. Працавала на розных работах, у 1946 г. узнагароджана медалём «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.». Юрый Яўхімавіч Фамін у 1948 г. з залатым медалём закончыў школу, у 1953 г. — юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта; адшукаў аднапалчан бацькі, неаднаразова наведваў Брэст, аўтар дакументальнай кнігі «Человек из легенды» (2000).


3 студзеня 1957 г. Я. М. Фамін узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна). Яго імя 21 верасня 1964 г. прысвоена Калышанскай школе Лёзненскага раёна. 30 лістапада 1966 г. імя Я. М. Фаміна прысвоена швейнай фабрыцы ў Брэсце (у 1993 г. фабрыка пераўтворана ў ААТ «Брэсцкая швейная фірма „Надзея“» і страціла імя героя), названы вуліцы ў Мінску, Брэсце, Лёзне, Пскове. На брэсцкай вуліцы Фаміна на доме № 2 устаноўлена мемарыяльная дошка. 25 чэрвеня 1996 г. імя Я. М. Фаміна прысвоена СШ № 444 г. Масквы, у якой з 1975 г. працуе музей абаронцаў Брэсцкай крэпасці. У 1997 г. імя героя атрымала сярэдняя школа № 14 г. Брэста, на яе будынку ў лістападзе 2013 г. адкрыта мемарыяльная дошка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

1.    Фамін Яўхім Майсеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 16. С. 314.
2.    Фомин Ефим Моисеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 438.
3.    Фамін Яўхім Майсеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 25–26.
4.    Фамін Яўхім Майсеевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945. Мінск, 1990. С. 605.
5.    Фомин Ефим Моисеевич // Их именами названы... : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 635–636.
6.    Фомин Ефим Моисеевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 651–652.
7.    Фамін Яўхім Майсеевіч / Л. У. Кісялёва // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 10. С. 534.
8.    Фамін Яўхім Майсеевіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 538–539.
9.    Вуліца Фаміна // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 166.
10.    Мемориальная доска Фомину Ефиму Моисеевичу : [МК «Брестская крепость-герой»] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 57.
11.    Фомин, Ю. Е. Человек из легенды : биографический очерк : [о Ефиме Моисеевиче Фомине] / Юрий Ефимович Фомин. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – 144 с.
12.    Фомин, Ю. Е. Человек из легенды / Юрий Фомин. – Киев : Украина, 2005. – 136 с.
13.    Фомин, Ю. Е. Человек из легенды / Ю. Е. Фомин ; лит. обраб. В. Зданевич ; [предисл.: И. А. Герасимов]. – Киев : Парламентське видавництво, 2000. – 95 с. : ил.
14.    Алиев, Р. В. Брест и Крепость : трагический июнь / Ростислав Алиев, Илья Рыжов. – Москва : УП ПРИНТ, 2016. – 191 с.
15.    Алиев, Р. В. Брест. Июнь. Крепость. В 2 кн. Кн. 1 / Ростислав Алиев, Илья Рыжов. Брест : Полиграфика, 2012. – 271 с.
16.    Алиев, Р. В. Брест. Июнь. Крепость. В 2 кн. Кн. 2. Ч. 1 / Ростислав Алиев, Илья Рыжов. – Москва : УП Принт, 2013. – 287 с.
17.    Алиев, Р. В. Брест. Июнь. Крепость. В 2 кн. Кн. 2. Ч. 2 / Ростислав Алиев, Илья Рыжов. – Москва : УП Принт, 2013. – 219 с.
18.    Алиев, Р. В. Штурм Брестской крепости / Ростислав Алиев. – Москва : Яуза : ЭКСМО, 2010. – 798 с.
19.    Брестская крепость... : факты, свидетельства, открытия / В. В. Губаренко, Л. Г. Бибик, Е. В. Харичкова. – Брест : Академия, 2004. – 84 с.
20.    Героическая оборона / [сост. М. И. Глязер и др.]. – Минск : Беларусь, 1971. – 413, [1] с., [13] л. ил., портр.
21.    Глязер, М. Руководители обороны : [И. Н. Зубачёв и Е. М. Фомин] / Майя Глязер // Герои Бреста : новые документы, свидетельства очевидцев. Минск : Беларусь, 1991. С. 44–47.
22.    Смирнов, С. С. Брестская крепость / Сергей Сергеевич Смирнов. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1991. – 412 с. : ил.
23.    Хаметов, М. И. Непокорённая твердыня : к 50-летию героической обороны Брестской крепости / М. И. Хаметов. – 2-е изд., доп. – Москва : Воениздат, 1991. – 222 с., [15] л. ил. – Из содерж.: Приказ № 1. С. 64–81.
24.    Хаметов, М. И. Брестская крепость-герой / М. И. Хаметов. – Москва : Воениздат, 1988. – 173 с., [8] л. ил. – (Города-герои). – Из содерж.: Приказ № 1. С. 48–62.
25.    Филь, А. М. Наши командиры : [воспоминания об И. Н. Зубачёве и Е. М. Фомине] / Александр Митрофанович Филь // Героическая оборона : сборник воспоминаний об обороне Брестской крепости в июне – июле 1941 г. Минск, 1966. С. 238–347.
26.    Никольский, А. В честь комиссара : отныне средняя школа № 14 в областном центре носит имя защитника Брестской крепости Ефима Фомина / Андрей Никольский ; фото Александра Шульгача // Брестский вестник. 2013. 21 ноября (№ 47). С. 7.
27.    Богданова, К. Памяти героя : [об открытии мемориальной доски Е. М. Фомину (1909–1941) на здании СШ № 14 им. Е. Фомина] / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2013. 20 ноября. С. 2.
28.    Дубровская, О. На премьеру «Брестской крепости» приехал сын легендарного Фомина / О. Дубровская // Знамя юности. 2010. 25 июня – 1 июля (№ 26). С. 28.
29.    Буткевіч, С. У Лёзне помняць Яўхіма Фаміна : бюст усталяваны ў Ваена-гістарычным музеі на радзіме героя — у г. Лёзна // Народная Воля. 2009. 10–12 лютага. С. 3.
30.    Капачова, А. Памяцi камiсара : [пра вечар, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Я. М. Фамiна, у ЦГБ iмя А. С. Пушкiна] / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2009. 24 студзеня. С. 11.
31.    Толочин, А. Прикосновение к истории : [о выставке к 100-летию со дня рождения Е. М. Фомина в МК «Брестская крепость-герой»] / Антон Толочин // Брестский вестник. 2009. 22 января. С. 3.
32.    Гармель, Е. Подвиг учит не сдаваться : в Бресте открылась выставка, посвященная 100-летию со дня рождения Ефима Моисеевича Фомина / Елена Гармель // Заря. 2009. 17 января. С. 3.
33.    Глязер, М. Во главе обороны : [о руководителях обороны Брестской крепости И. Н. Зубачёве и Е. М. Фомине] / Майя Глязер // Советская Белоруссия. 2004. 22 июня. С. 5.

Чытаць 2207 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Люты 2021 15:54