Аўторак, 22 Студзень 2019 14:24

15 студзеня 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Андрэевіча Сумара (1949), дзяржаўнага дзеяча

Канстанцін Андрэевіч Сумар нарадзіўся 15 студзеня 1949 г. у вёсцы Вічын Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Бацькі, Андрэй Максімавіч і Еўдакія Аляксееўна, былі калгаснікамі, выхавалi шасцёра дзяцей. Канстанцін вучыўся ў Дварэцкай сярэдняй школе, быў выдатнiкам, атрымаў сярэбраны медаль. Працоўную дзейнасць Канстанцін Сумар пачаў у 1968 г. на пасадзе загадчыка Дварэцкага сельскага клуба. З 1970 г. быў інжынерам-гідрамеліяратарам калгаса імя Леніна Лунінецкага раёна.


У 1973 г. К. А. Сумар скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці вучоны-аграном. Працаваў галоўным аграномам (в. Чучавiчы), намеснікам старшыні калгаса «Шлях Леніна» (в. Бастынь, 1971–1975), старшынёй калгаса «Рассвет» Лунінецкага раёна. Тады, у сярэдзіне 1970-х, у Беларусі быў аб’яўлены рух «Моладзь — на фермы!» Старшыні калгаса К. А. Сумару ўдалося прыцягнуць у жывёлагадоўлю шмат дзяўчын выпускнога класа Вулькаўскай сярэдняй школы. Была створана маладзёжная ферма — адна з першых у раёне.


У 1981 г. К. А. Сумар быў назначаны першым намеснікам старшыні выканаўчага камітэта Лунінецкага раённага Савета народных дэпутатаў, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі. У 1987 г. скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу, быў накіраваны на працу ў Брэсцкі раён. У 1987–1991 гг. — другі, затым і першы сакратар Брэсцкага райкама КПБ. У 1991–1995 гг. — старшыня Брэсцкага раённага Савета народных дэпутатаў, старшыня Брэсцкага райвыканкама.


У 1996–1998 гг. — намеснік начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З 1998 г. — першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. З 31 сакавіка 2000 г. — старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь. 24 верасня 2001 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 535 прызначаны міністрам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.


9 сакавіка 2004 г. К. А. Сумар вызвалены ад пасады міністра па падатках і зборах і прызначаны старшынёй Брэсцкага аблвыканкама. 31 сакавіка 2004 г. дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў зацвердзілі яго на пасадзе старшыні аблвыканкама. Больш за дзесяць гадоў кіраваў вобласцю. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 638 27 снежня 2014 г. К. А. Сумар вызваленны ад пасады старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.


Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га скліканняў.


К. А. Сумар узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўную доблесць», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламентскага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. 28 снежня 2009 г. яму было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Брэсцкага раёна».


Канстанцін Андрэевіч любіць музыку, сам добра спявае. Для родных і сяброў у 2011 г. запісаў музычны дыск «Берёза белая, подруга…» — лірычныя песні ў сваім выкананні. Запіс быў зроблены з музычным суправаджэннем ансамбля народных інструментаў «Сябрына» Тэльмаўскага СДК Брэсцкага раёна. Дзесяць гадоў узначальваў аргкамiтэт мiжнароднага фестывалю класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», з’яўляўся старшынёй аргкамітэта міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая вежа».


У цяперашні час Канстанцін Андрэевіч займае пасаду старшыні назіральнага савета ЗАТ «Рускае мора», якое знаходзіцца ў падпарадкаванні кампаніі «Санта-Брэмар», займаецца расійскім накірункам.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Бушыла Іна Васільеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1.    Сумар Константин Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 1 : Брестская область, кн. 2. С. 392–393.
2.    Сумар Константин Андреевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди дела. Минск : Энциклопедикс, 2013. С. 233.
3.    Сумар Константин Андреевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2009. Минск : Энциклопедикс, 2009. С. 224.
4.    Сумар, К. Жизнь после Чернобыля / Константин Сумар // Брестчина после Чернобыля. Четверть века спустя / автор концепции и текста А. В. Суворов. Брест : Полиграфика, 2011. С. 4–8
5.    Сумар, К. Мы учимся жить в гармонии с землёй / Константин Сумар // Агрогородки / гл. ред. В. Шпарло. Брест : РИА «Вечерний Брест», 2010. С. 3–10.
6.    Литвинчук, В. О времени, о людях, о себе… : [о тружениках и руководителях Брестской области, в т. ч. о К. А. Сумаре] / Василий Литвинчук. – Брест : Альтернатива, 2009. – 119 с. : ил.
7.    Несцярчук, Л. М. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны / Л. Несцярчук ; віт. слова К. Сумара ; уступ. арт.: А. Лакотка, В. Дадзіёмава. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 430 с.
8.    Сумар, К. Брэсцкай вобласці — 70 гадоў / Канстанцiн Сумар // Брестчина, устремлённая в будущее : [фотоальбом] / гл. ред. В. Шпарло. Брест, 2009. С. 4–5.
9.    Сумар, К. Добро пожаловать на Брестчину / Константин Сумар  // Регион. Брестская область. Время действий и преображений : [фотоальбом] / ред.-сост. З. К. Пригодич. Минск, 2006. С. 6–7.
10.    Сітуха, У. Канстанціну Андрэевічу Сумару : [верш] // Стваральнікі : у 2 ч. / Уладзімір Сітуха. Брэст : Альтернатива, 2011. Ч. 1. С. 282–283.
11.    Сумар, К. Константин Сумар объяснил, почему назвал Лукашенко «выше бога» : [интервью бывшего председателя Брестского облисполкома] // Наша Ніва. 2018. 12 ліпеня.
12.    Александров, Н. Константин Сумар и две его брестские «пятилетки» : [трудовая деятельность председателя Брестского облисполкома 2004–2014 гг.] / Николай Александров // Брестский курьер. 2015. 8 января (№ 2). С. 3.
13.    Алейникова, Н. Дай нам Бог мудрости и денег, чтобы выполнить всё, что запланировали на 2014 год : [встреча с журналистами области губернатора Брестчины К. А. Сумара] / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2014. 2 января (№ 1). С. 5.
14.    Председатель Брестского облисполкома получил благодарность от премьер-министра за вклад в развитие региона : [Константин Андреевич Сумар / материал подготовила] Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2014. 12 декабря (№ 50). С. 7.
15.    Мазіна, Г. Пра вынікі і чалавечы фактар : [пра чарговае пасяджэнне Брэсцкага аблвыканкама з удзелам К. А. Сумара, на якім абмяркоўвалі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэсцкай вобласці за 2013 г. і планы на 2014 г.] / Галіна Мазіна // Народная трыбуна. 2014. 24 студзеня. С. 2.
16.    Мазіна, Г. Не рухацца навобмацак : [пра выязное пасяджэнне Брэсцкага аблвыканкама з удзелам К. А. Сумара ў Ганцавіцкім і Лунінецкім раёнах па абмеркаванні шляхоў павышэння эфектыўнасці малочнай жывёлагадоўлі] / Галіна Мазіна // Народная трыбуна. 2014. 24 студзеня. С. 2.
17.    Никольский, А. Рассказывать о плюсах : [Временный поверенный в делах США в Беларуси Скотт Роланд встретился с председателем Брестского облисполкома Константином Сумаром] / Андрей Никольский ; фото Александра Воробья // Брестский вестник. 2014. 18 сентября (№ 38). С. 3.
18.    Кухарчук, Д. Губернатар выбраў Петруся Броўку : [К. Сумар адкрыў літаратурнаю акцыю «Чытаем верш па-беларуску» ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага] / Дзмітрый Кухарчук ; фота Аляксандра Шульгача // Брестский вестник. 2014. 8 мая (№ 18). С. 2.
19.    Орлова, И. Наш бизнес — для наших людей : [об итогах выездного заседания совета по развитию предпринимательства в Беларуси с участием вице-премьера П. Прокоповича и К. Сумара] / Ирина Орлова ; фото Валерия Короля // Заря. 2014. 26 апреля. С. 3.
20.    Охремук, Л. Будем дружить регионами : [встреча К. Сумара с послом Чехии в Беларуси Миланом Экертом] / Лариса Охремук ; фото Алексея Спиридонова // Заря. 2014. 10 апреля. С. 2.
21.    Субат, У. Нашчадкі вічынскіх палян : [аб сялянах вёсак Вiчын i Дварэц Лунінецкага раёна і дынастыі Сумараў] / Уладзімір Субат // Белорусская нива. 2013. 30 ноября. С. 12–13.
22.    Поплавский, Г. Задача власти — слышать людей : [итоги визита первого заместителя главы Администрации Президента Республики Беларусь А. Радькова и председателя Брестского облисполкома К. Сумара в Лунинец] / Геннадий Поплавский // Заря. 2013. 20 июля. С. 3.
23.    Сумар, К. А. О структурном реформировании и повышении конкурентоспособности экономики области / К. А. Сумар // Проблемы управления. 2013. № 4. С. 25–28.
24.    Панасюк, М. «Стваральнікі» : [аб новай кнізе У. Сітухі «Стваральнікі», прысвечанай губернатару Брэсцкай вобласці К. А. Сумару і дырэктару ААТ «Белавежскі» Ю. Марозу] / Мікола Панасюк // Навiны Камянеччыны. 2011. 14 мая. С. 2.
25.    Сумар, К. А. Работа с обращениями граждан как важнейший показатель эффективности государственной власти: опыт и практика Брестского облисполкома / К. А. Сумар // Проблемы управления. 2010. № 3. С. 33–35.
26.    Сумар, К. А. Константин Сумар: «Мы должны ежедневно решать проблемы наших людей» : [пресс-конференция председателя Брестского облисполкома] / К. А. Сумар ; подготовил Александр Логвинович // Заря. 2010. 2 октября. С. 3.
27.    Сумар, К. А. На пульсе времени : [беседа с председателем Брестского облисполкома] / К. А. Сумар ; записал Александр Логвинович // Заря. 2010. 1 июля. С. 1, 3.
28.    Лосич, П. О выборах, инвестициях и квадратных метрах : [о пресс-конференции председателя Брестского облисполкома К. А. Сумара] / Павел Лосич // Заря. 2010. 30 декабря. С. 1, 3.
29.    О присвоении звания «Почётный гражданин Брестского района» : [решение Брестского районного Совета депутатов № 182 от 28 дек. 2009 г.; удостоены: П. А. Брюзгин, К. А. Сумар, Л. Д. Брызга, Г. Ф. Скакун, Н. П. Дудчик] // Заря над Бугом. Брест, 2010. 15 января. С. 4.
30.    Свірыдовіч, В. Будуем еўрапейскі горад : Канстанцін Андрэевіч Сумар наведаў будаўнічыя аб’екты горада Брэста // Народная трыбуна. 2009. 14 лістапада. С. 2.
31.    Сумар, К. Инновационный путь развития экономики Брестской области / Константин Сумар // Проблемы управления. 2009. № 1. С. 21–24.
32.    Сумар, К. Максимально использовать все резервы / Константин Сумар // Экономика Беларуси. 2009. № 4. С. 22–25.
33.    Сумар, К. А. Инновационный путь развития экономики Брестской области // Вестник Высшего хозяйственного суда Республики Беларусь. 2009. № 14. С. 6–14.
34.    Вайцяхоўская, Т. «Я люблю людзей і ўдзячны за кожную з імі сустрэчу…» : [пра наведванне К. А. Сумарам Лунінеччыны] / Т. Вайцяхоўская // Лунінецкія навіны. 2009. 21 жніўня.
35.    Сумар, К. А. Константин Сумар, председатель Брестского облисполкома : [о бюждете, доходах и финансовом положении области] / Константин Сумар ; беседовал О. Ананич // Финансы, учет, аудит. 2008. № 9. С. 10–13.
36.    Сумар, К. Культура не мае правінцый : [ідэалогія, культура, літаратура з пункту гледжання старшыні Брэсцкага аблвыканкама] / К. Сумар ; гутарыў В. Барысевiч // ЛiМ. 2008. 11 красавіка. С. 4.
37.    Сумар, К. А. Пісьменнікам — дзяржаўная падтрымка, ад пісьменнікаў — літаратурныя з’явы : [гутарка са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама] / К. А. Сумар ; гутарыў А. Крэйдзіч // Маладосць. 2006. № 11. С. 4–9.
38.    Сумар, К. Богатые регионы — богатая страна / Константин Сумар // Беларуская думка. 2006. № 9. С. 13–23.
39.    Бобоед, У. Брестский губернатор вывел коров из горящей фермы : [К. А. Сумар объезжал хозяйства области, когда на одной из ферм загорелась крыша] / Ульяна Бобоед // Комсомольская правда в Белоруссии. 2006. 1 февраля. С. 9.
40.    Сумар, К. А. Любить и уважать — закон для руководителя : [беседа с председателем Брестского облисполкома] / К. А. Сумар ; беседовал Н. Чайка // Нёман. 2005. № 9. С. 31–37.
41.    Сумар, К. Священная земля Бреста : [интервью с председателем Брестского облисполкома накануне Дня Победы ] / Константин Сумар ; беседовал М. Шиманский // Рэспублiка. 2005. 23 красавіка. С. 5.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1715 разоў Апошняя змена Панядзелак, 21 Снежань 2020 15:14