Устанаўліваліся адрасы былых байцоў атрада, завязалася перапіска з рознымі архівамі Беларусі, Расіі, іншых рэспублік СССР. Актывізавалася справа пасля таго, як у школу пачалі паступаць адказы на запыты юных следапытаў. Ветэраны паведамлялі адрасы былых сяброў па змаганні з ворагам, дасылалі дакументы, успаміны пра баявыя дзеянні ў нашых мясцінах. Тады высветлілася, што пісаць гісторыю аднаго асобнага атрада не магчыма без раскрыцця абстаноўкі, якая існавала ў гады акупацыі ва ўсёй партызанскай зоне. Побач з «лазоўцамі» базіраваліся яшчэ некалькі атрадаў, якія падтрымлівалі пастаянную сувязь, каардынавалі баявыя дзеянні, праводзілі сумесныя баявыя аперацыі. Потым гэтыя асобныя падраздзяленні былі аб’яднаны ў брыгады: Молатаўскую і Пінскую. Вялікую дапамогу ў пошукавай рабоце аказвалі ветэраны партызанскай вайны Іванаўскага, Пінскага, Драгічынскага раёнаў Беларусі, Любяшоўскага, Камень-Кашырскага і Зарэчнянскага раёнаў Украіны.
З часам накапілася столькі дакументаў і артэфактаў, што было прынята рашэнне стварыць школьны музей баявой і працоўнай славы. 4 мая 1979 г. ён урачыста адчыніў дзверы для наведвальнікаў. За 40 гадоў працы музея яго наведвалі не толькі школьнікі Іванаўшчыны, прыязджалі і прыязджаюць цяпер экскурсіі з розных куткоў Беларусі. Музей стаў унікальнай крыніцай далучэння да гісторыі роднага краю, выхавання патрыятычных пачуццяў.
Пасля распаду СССР нялёгкія часы наступілі і ў лёсе гэтай скарбніцы мясцовай гісторыі. Але, да гонару яго стваральнікаў-настаўнікаў, патрыётаў свайго краю, падтрыманых дырэкцыяй школы і раённым аддзелам адукацыі, захаваліся асноўныя фонды музея, самыя каштоўныя дакументы і экспанаты. Агульнымі намаганнямі ўдалося не толькі аднавіць экспазіцыю, аформіць усё на новым, больш дасканалым і даступным для ўспрыняцця свядомасцю цяперашняга пакалення маладых людзей узроўні, але і пашырыць яе. Адноўленая экспазіцыя музея адкрыта 27 студзеня 2005 г.
Экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея: «Сляды першабытнага чалавека», «Гісторыя вёскі Махро», «Гісторыя Махроўскай Петра-Паўлаўскай царквы», «Этнаграфія», «На мяжы стагоддзяў», «Подзвіг групы Самуйліка», «Гісторыя Молатаўскай брыгады», «Гісторыя Пінскай брыгады», «Нашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны», «Гісторыя калгаса», «Гісторыя школы», «Грамадскае жыццё», «Воіны-інтэрнацыяналісты», «Махроўскія мастакі».
21 снежня 2007 г. адкрыты новы раздзел экспазіцыі — «Майстры мастацтваў», які ўключае матэрыялы пра жыццё і творчасць мастака, паэта і настаўніка Анатоля Паўлавіча Рубановіча (1908–1970), а таксама яго вучняў і паслядоўнікаў.
28 мая 2008 г. музею прысвоена званне «народны», у 2013 г. званне пацверджана. На 2019 г. музей налічвае 926 экспанатаў асноўнага фонду і 2 127 экспанатаў дапаможнага фонду. Кіраўніком музея 25 гадоў была настаўніца гісторыі Валянціна Аляксандраўна Раманюк, цяпер — Наталля Мікалаеўна Мурына. Галоўная мэта дзейнасці музея — стварэнне асяроддзя для выхавання.
Савет музея неаднаразова станавіўся пераможцам і прызёрам многіх конкурсаў: І месца — раённы конкурс «Іванаўшчына ў фотаздымках. Стагоддзе ХХ» (2012), абласны конкурс метадычных матэрыялаў у дапамогу краязнаўцам (2012), рэспубліканскі конкурс метадычных матэрыялаў (2012); ІІІ месца — VІ Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гадоў у гістарычнай памяці» (2012), абласны конкурс «Дакументальны сведак вайны» ў намінацыі «Устанаўленне імёнаў загінуўшых абаронцаў Айчыны» (2013), рэспубліканскі конкурс «Я родным краем ганаруся», у намінацыі «Невычэрпная крыніца гісторыі» (2014); ІІ месца — рэспубліканскі конкурс «1939 год у памяці жыхароў Беларусі» (2014); дыплом І ступені абласнога конкурсу «Старажытная мясціна — маё натхненне» (2015); дыплом ІІІ ступені рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Святыні Беларусі: пакуты і перамогі» (2016); дыплом Міністэрства культуры і падзяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на III Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі» (2016).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
1. Социально-культурная жизнь // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 591–611.
2. Алексей Кузьмич. Творец возвышенных Мадонн : эссе, воспоминания, публикации, откровения / [сост. А. А. Кузьмич]. – Минск : Мастацкая літаратура, 2015. – 238 с., [40] л. цв. ил.
3. Аскера, В. Вандроўка па Янаўскім краі: мясціны і асобы / Викторыя Аскера // ЛіМ. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 4–5.
4. Чэмер, М. Махро: Аляксей Кузьміч і Анатоль Рубановіч : [пра школьны народны гісторыка-краязнаўчы музей Махроўскай СШ Іванаўскага раёна] / Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. 2018. 1 верасня. С. 15.
5. Михальчук, В. Лучшие краеведы — в Мохро : [в Бресте состоялся областной краеведческий фестиваль, в котором приняли участие краеведы Мохровской СШ] / Валерий Михальчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2017. 27 снежня. С. 3.
6. Михальчук, В. В числе лучших : [делегация Ивановского района, представленная Мохровской СШ, приняла участие в III Национальном форуме «Музеи Беларуси»] / Валерий Михальчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2017. 27 снежня. С. 3.
7. Саломка, І. Ад родніых ніў, ад сцежкі роснай... : [Валянціна Раманюк, ветэран педагагічнай працы, захавальнік фондаў Махроўскага гісторыка-краязнаўчага музея] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 22 снежня. С. 14.
8. Петроченко, А. Секреты штабной работы : [о восстановлении землянки — штаба Пинской партизанской бригады — учениками Мохровской СШ] / Анна Петроченко // Рэспублiка. 2016. 5 мая.
9. Федорук, М. И воскресла история родного селенья : деревня Мохро — полтысячи лет: [история и современное состояние деревни] / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 5 чэрвеня. С. 4 : фот.
10. Котковец, А. На экскурсию — в Мохро : [в местном историко-краеведческом музее хранятся уникальные документы] / Алла Котковец // Заря. 2015. 30 мая. С. 5.
11. Котковец, А. Реконструирует прошлое ради будущего : [Валентина Александровна Романюк, хранитель музейных фондов историко-краеведческого музея при Мохровской средней школе, занесена на районную Доску почёта] / Алла Котковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 26 мая (№ 28). С. 2.
12. Горупа, М. Патриотический центр Ивановщины : [история историко-краеведческого музея Мохровской СШ, 1979–2015] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 20 лютага. С. 6 : фот.
13. Фатыхава, Г. Мадонны для землякоў Кузьміча : [у сярэдняй школе в. Махро працуе музей мастака Анатоля Рабановіча, былога настаўніка жывапісца Аляксея Кузьміча] / Галія Фатыхава // ЛіМ. 2014. 11 ліпеня (№ 27). С. 13.
14. Добродей, Л. Посещение историко-краеведческого музея : [экскурсия в д. Мохро и местную среднюю школу членов клуба «Перемена», состоящего из ветеранов педагогического труда СШ № 4 г. Иваново] / Л. Добродей // Чырвоная звязда. Iванава, 2013. 29 сакавіка. С. 4.
15. Раманюк, В. Нашы школьныя музеі — лепшыя ў краіне : [сярод лепшых дзесяці — гісторыка-краязнаўчы музей Махроўскай СШ] / В. Раманюк // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 14 снежня. С. 2.
16. Рожковец, С. А. Мохро глазами очевидца : летопись Мохровского сельсовета Ивановского района Брестской области / Сергей Рожковец. Брест : Полиграфика, 2011. 207 с.
17. Кунахавец, А. У мастацкай зале Рубановiча — папаўненне : [пра новыя карцiны-экспанаты ў зале мастака А. П. Рубановiча ў музеi Махроўскай СШ] / Алена Кунахавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2011. 27 снежня. С. 3.
18. Озерный, В. История в фактах и лицах : [о презентации книги С. А. Рожковца «Мохро глазами очевидца» в д. Мохро] / В. Озерный // Чырвоная звязда. Iванава, 2011. 9 снежня. С. 6.
19. Голяк, И. Из камня у них гимнастерка : [в музее д. Мохро находится много сведений о жителях, которые воевали на фронтах Великой Отечественной войны] / И. Голяк // Чырвоная звязда. Iванава, 2010. 30 красавіка. С. 4.
20. Майский, Г. Настоящие ценности Ивановщины : [историко-культурное наследие] / Г. Майский // Заря. 2009. 29 января. С. 6.
21. Жушма, В. Тут ажываюць старонкі гісторыі : [пра 30-годдзе музея баявой і працоўнай славы ў Махроўскай СШ] / Васіль Жушма // Чырвоная звязда. Iванава, 2009. 5 чэрвеня. С. 3.
22. Жушма, В. Музей палескай «партызанкі» : [у Махроўскай СШ Іванаўскага раёна адноўлены музей баявой і працоўнай славы мясцовых жыхароў] / Васіль Жушма // Настаўніцкая газета. 2005. 22 лютага. С. 2.
23. Кухарчук, В. Музей выхоўвае : [пра музей баявой і працоўнай славы ў Махроўскай СШ] / В. Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 1983. 12 лістапада.
24. Галяк, І. Іх памятаюць на Палессі : [сустрэча партызан інтэрнацыянальнай групы, якая адбылася ў Махроўскай СШ] / І. Галяк // Чырвоная звязда. Іванава, 1982. 16 кастрычніка.
25. Базан, М. Дар школьнаму музею / М. Базан // Чырвоная звязда. Іванава, 1980. 20 студзеня.
26. Адкрыўся ў вёсцы музей : [аб адкрыцці музея баявой славы ў Махроўскай СШ] // Чырвоная звязда. Iванава, 1979. 9 мая.