У 1934 г. Р. М. Лінькоў паўторна прызваны ў Чырвоную армію. У 1938 г. скончыў Ваенна-электратэхнічную акадэмію, атрымаў спецыяльнасць ваеннага інжынера. Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў на выпрабаваннях артылерыйскіх прыбораў.
У ліпені 1941 г. ваенінжынер ІІ ранга Р. М. Лінькоў накіраваны ў распараджэнне начальніка Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Чырвонай арміі для арганізацыі партызанскай барацьбы на часова акупіраваных тэрыторыях. 17 жніўня атрымаў загад сфарміраваць атрад для партызанскіх дзеянняў у тыле ворага. 20 верасня на чале 1-га Беларускага атрада асобага прызначэння дэсантававаны пад Оршай. Атрад пад камандаваннем Р. М. Лінькова (партызанскі псеўданім «Баця») пачаў дзейнічаць на тэрыторыі Лепельскага, Чашніцкага і Хлапеніцкага раёнаў Віцебскай вобласці. У складзе атрада спачатку было каля 40 байцоў, паступова атрад папоўніўся акружэнцамі і мясцовымі жыхарамі, галоўная база знаходзілася на Бярэзінскіх балотах. Атрад прайшоў больш за 600 км па тылах ворага ў паўднёвых раёнах Беларусі, здзяйсняў дыверсіі, падрываў камунікацыі.
У сярэдзіне 1942 г. атрад «Баці» выйшаў у раён Выганашчанскага возера, дзе ўладкаваў партызанскую базу. Баявая работа вялася ў чыгуначным трохкутніку Брэст – Баранавічы – Лунінец. Р. М. Лінькоў аб’ядноўваў асобныя атрады ў партызанскія брыгады і злучэнні, стварыў у Беларусі цэнтралізаваную сетку партызанскіх атрадаў.
У лістападзе 1942 г. Р. М. Лінькоў адазваны ў Маскву. За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання ў тыле ворага і асобыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі 21 студзеня 1943 г. Р. М. Лінькову прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза.
У маі 1943 г. палкоўнік Р. М. Лінькоў пад псеўданімам «Льдоў» паўторна закінуты ў тыл ворага. Камандаваў дыверсійна-разведвальнай групай, якая дзейнічала ў раёне Брэст – Баранавічы – Ваўкавыск, а затым на тэрыторыі Польшчы (Люблінскае ваяводства) і Чэхаславакіі. На ўчастку Ваўкавыск – Слонім загрымела «рэйкавая вайна». Здабытыя звесткі аб праціўніку перадаваліся камандаванню і памаглі правядзенню Беларускай і іншых аперацый.
З верасня 1945 г. — старшы інжынер Савета па рыдаётэхніцы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, медалямі. У 1946 г. выйшаў у адстаўку, знаходзіўся на партыйнай і дзяржаўнай рабоце, жыў у Маскве.
Пасля вайны Рыгор Мацвеевіч займаўся літаратурнай творчасцю, напісаў некалькі раманаў, аповесцей і апавяданняў, п’есу «Москвичи за фронтом» (1948). Член Саюза пісьменнікаў СССР. Аўтар кнігі ўспамінаў пра партызанскую дзейнасць у Беларусі «Война в тылу врага» (1947), якая некалькі разоў перавыдавалася, перакладзена на ўкраiнскую, літоўскую, латышскую, нямецкую, чэшскую, галандскую мовы. Прадмову напісаў праслаўлены партызанскі камандзір, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр С. А. Каўпак.
Р. М. Лінькоў трагічна загінуў на паляванні 17 снежня 1961 г., пахаваны на Навадзевічых могілках г. Масквы (участак 8, рад 15).
Васільеўская асноўная школа Акцябрскага раёна названа імем Героя Савецкага Саюза Р. М. Лінькова. Гомельскі краязнавец Міхаіл Фёдаравіч Хільман выдаў кнігу «В огне борьбы» (2015), у якой распавядаецца аб дзейнасці атрада пад камандаваннем Р. М. Лінькова. У 2016 г. на тэрыторыі Мілевіцкага сельсавета Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, паміж азёрамі Белым і Чырвоным, на месцы, дзе знаходзіўся штаб галоўнага разведцэнтра партызан на Палессі, створаны мемарыяльны комплекс, у якім увекавечана таксама імя Р. М. Лінькова.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
Творы Р. М. Лінькова
1. Партизанская быль / Г. М. Линьков, А. Г. Лебедев. – Москва : Знание, 1963. – 96 с. : ил. – (Прочти, товарищ!).
2. Вiйна у ворожому тилу / Г. М. Линьков. – Київ : Держ. вид-во худож. лiт., 1963. – 502 с. : iл.
3. Война в тылу врага : воспоминания / Г. М. Линьков. – Саранск : Мордовское кн. изд-во, 1962. – 622 с. : ил.
4. Война в тылу врага : воспоминания / Г. М. Линьков. – Саранск : Мордовское кн. изд-во, 1961. – 622 с. : ил.
5. Война в тылу врага : воспоминания / Г. М. Линьков. – Саранск : Мордовское кн. изд-во, 1960. – 622 с. : ил.
6. Партизан Александр Шлыков / Г. М. Линьков. – Ярославль : Кн. изд-во, 1959. – 71 с.
7. Война в тылу врага / Г. М. Линьков. – Москва : Гослитиздат, 1956. – 598 с.
8. Война в тылу врага / Г. М. Линьков. – Москва : Советский писатель, 1953. – 653 с., [1] л. портр.
9. Летят гуси… : рассказ / Г. М. Линьков // Охотничьи просторы : альманах. 1953. № 3. С. 48–57.
10. Война в тылу врага / Г. М. Линьков. – [2-е изд., испр. и доп.]. – Москва : Гос. изд-во худ. лит., 1951. – 570 с., [8] л. ил.
11. В Дальневосточной тайге : рассказ / Г. М. Линьков // Охотничьи просторы : альманах. 1951. № 2. С. 48–57.
12. Настоящий охотник : рассказ / Г. М. Линьков // Охотничьи просторы : альманах. 1951. № 2. С. 189–193.
13. На Оке : рассказ / Г. М. Линьков // Охотничьи просторы : альманах. 1950. № 1. С. 217–225.
14. Записки партизана / Г. М. Линьков. – Москва : Московский рабочий, 1949. – 137 с.
15. Война в тылу врага / Г. М. Линьков ; предисл. С. А. Ковпака. – Москва : Воениздат, 1949. – 456 с.
16. Вiйна у ворожому тилу / Г. М. Линьков ; пер. Д. Прикордонного ; [передмова С. А. Ковпака]. – Київ : Радзянска Україна, 1949. – 399 с. : iл.
17. Война в тылу врага / Г. М. Линьков ; предисл. С. А. Ковпака. – Москва : Гос. изд-во худ. лит., 1948. – 455 с., [1] л. портр.
18. Война в тылу врага / Г. М. Линьков ; предисл. С. А. Ковпака. – Москва : Советский писатель, 1947. – 227 с.
Аб жыцці і дзейнасці Р. М. Лінькова
1. Лінькоў Рыгор Мацвеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 271.
2. Линьков Григорий Матвеевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справочник. Минск, 2015. С. 276.
3. Линьков Григорий Матвеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 492.
4. Лінькоў Рыгор Мацвеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 368–369.
5. Лінькоў Рыгор Мацвеевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945. Мінск, 1990. С. 304–305.
6. Линьков Григорий Матвеевич // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 870.
7. Линьков Григорий Матвеевич // Навечно в сердце народном. 2-е изд., доп. и испр. Минск, 1977. С. 267.
8. Лінькоў Рыгор Мацвеевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 6. С. 378.
9. Брынскі Антон Пятровіч : [саратнік Р. М. Лінькова] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 277.
10. Хильман, М. Ф. В огне борьбы. Слово о классном руководителе и его военном и мирном времени : историко-документальная повесть-исследование о борьбе Житковичского подполья и личного состава воинской части № 44388 с врагом на оккупированной территории в годы Великой Отечественной войны / М. Ф. Хильман. – Гомель : Полеспечать, 2015. – 386 с.
11. Бринский, А. П. Батя / А. П. Бринский // Люди легенд : очерки о партизанах и подпольщиках — Героях Советского Союза. Москва : Политиздат, 1974. Вып. 5. С. 186–197.
12. Бринский, А. Батя / Антон Бринский // Оренбуржцы в боях за Родину. Челябинск, 1978. С. 204–221.
13. Николаев, Е. Отряд особого назначения : [о подвигах воинов диверсионно-разведывательного подразделения ГРУ Генштаба Красной армии под командованием Г. Линькова, которые погибли в октябре 1941 г. в окрестностях д. Амосовка Лепельского района] / Е. Николаев // Лепельскі край. 2017. 16 чэрвеня. С. 4.
14. Данилов, А. Три землянки на Булевом болоте : [о мемориальном комплексе в Житковичском районе, в/ч 44388 и партизанах Г. М. Линькова] / Андрей Данилов ; фото Ирины Малиновской // Белорусская военная газета «Во славу Родины». 2016. 6 июля (№ 124). С. 6–7.
15. Асташкевіч, І. Паміж азёрамі Белым і Чырвоным : [па матэрыялах гутаркі з аўтарам кнігі «В огне борьбы» Міхаілам Фёдаравічам Хільманам] / Ірына Асташкевіч // Звязда. 2016. 24 сакавіка (№ 54). С. 13.