У 1984 г. Сяргей Гардун закончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1987 г. — Маскоўскую духоўную акадэмію. У 1987 г. пасвечаны ў сан святара пад імем Сергія. Некалькі гадоў айцец Сергій выкладаў у маскоўскіх духоўных школах. Пры аднаўленні работы Мінскай духоўнай семінарыі ў 1989 г. пераведзены ў гэтую навучальную ўстанову, стаў яе першым вучоным сакратаром. 2 верасня 1990 г. яму нададзены тытул протаіерэя.
У 1990 г. Сергій Гардун абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Пастырство иеросхимонаха Макария (Иванова)». З 2000 г. — дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі. У 2005–2018 гг. — загадчык кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, са студзеня 2018 г. — першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ. Выкладчык Свяшчэннага Пісання Старога Запавету, уводзін у спецтэрміналогію (на англ. мове), спецкурса «Сучасная Праваслаўная Духоўнасць» (на англ. мове). Сфера навуковых інтарэсаў Сергія Гардуна: гісторыя хрысціянскіх канфесій у Беларусі, беларуская багаслоўская і літургічная тэрміналогія. Прафесар (2010) Мінскай духоўнай акадэміі. Клірык Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
Прафесіянал як у галіне багаслоўскай падрыхтоўкі, так і ў сферы мовазнаўства. Валодае дзевяццю мовамі, у т. л. грэчаскай, лацінскай, царкоўнаславянскай, англійскай, французскай, польскай, украінскай. Яму даводзілася служыць набажэнствы цалкам па-англійску, можа параўноўваць свае пераклады з тымі, што робяцца на Захадзе. З’яўляецца членам Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па перакладзе кніг Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на беларускую мову. Узначальвае рэдакцыйную камісію Беларускага Экзархата. Каментатар святочных богаслужэнняў у час іх трансляцыі па першаму дзяржаўнаму тэлеканалу Беларускага тэлебачання.
Узнагароджаны ордэнамі Сергія Раданежскага ІІІ ступені, Кірылы Тураўскага І і ІІ ступеней, медалём Сергія Раданежскага ІІ ступені і іншымі царкоўнымі ўзнагародамі. Кінастудыя «Беларусьфільм» выпусціла дакументальны фільм «Айцец Сергій» (2007; сцэнарый У. В. Мароза, пастаноўка рэжысёра С. А. Гайдука) аб лёсе протаіерэя Сергія Гардуна — чалавека, які прысвяціў сваё жыццё служэнню Богу.
9 студзеня 2019 г. у Палацы Рэспублікі адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне» па выніках 2018 г. Калектыў Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ўдастоены прэміі за пераклад кнігі «Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста» на сучасную беларускую мову. Гэта 25-гадовая праца будзе садзейнічаць прымнажэнню духоўнай спадчыны нашага народа, умацаванню духоўных асноў грамадства і дзяржавы. Ад імя калектыву прэмію прыняў старшыня рабочай групы Біблейскай камісіі протаіерэй Сергій Гардун.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Працы С. А. Гардуна
- Евангелие для самых маленьких / [под общ. ред. Сергия Гордуна]. – Минск, 2018. – 142 с. : ил.
- Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста / [пер. з грэчаскай мовы Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ; рэд. пер. протаіерэй Сергій Гардун]. – Мінск : Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора : Медыял, 2017. – 542, [1] с., [1] л. іл.
- Святая Валентина, тебе — земной поклон : акафист, молитвы, песни, стихи, житие / [ред. протоиерей Сергий Гордун]. – Минск : Бонем, 2015. – 55 с.
- Азбука православия / [авт.-сост. С. Сомов ; науч. ред. С. Гордун]. – 2-е изд., доп. – Минск : Четыре четверти, 2001. – 76 с.
- Асветніцкі подзвіг святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла і яго значэнне для беларускага народа / протаіерэй Сергій Гардун // Крещение Руси в судьбах народов Беларуси, России и Украины: выбор цивилизационного пути : материалы Международной научной конференции (Минск, 6–7 июня 2013 г.). Минск : Издательство Белорусского Экзархата, 2013. С. 158–169.
- Праваслаўны малітваслоў / уклад. протаіерэй Сергій Гардун ; прадм. і пер. з царкоўнаславян. і грэч. протаіерэя Сергія Гардуна. – 2-е выд., дап. – Мінск : Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, 2012. – 144 с.
- Бажэственная літургія свяціцеля Іаана Залатавуста / пер. [на беларус. мову] протаіерэя С. Гардуна. – Мінск : [б. в.], 2010. – [25] с. – (Пачуй, Божа, малітву маю).
- Скарына пра Біблію і пра сябе / Сергій Гардун // Беларуская думка. 2017. № 12. С. 72–79.
- Беларускія пераклады Свяшчэннага Пісання / Сергій Гардун // Ведомости Минской митрополии. 2017. № 12. С. 49–54.
- Праваслаўе як падмурак беларускай нацыі / протаіерэй Сергій Гардун // Беларуская думка. 2016. № 1. С. 23–29.
- Крэацынізм, эвалюцыянізм і Біблія / Сергій Гардун // Наука и инновации. 2013. № 12. С. 15–16.
- Брэсцкая унія як царкоўна-гістарычная трагедыя беларускага народа / протаіерэй Сергій Гардун // Минские епархиальные ведомости. 2011. № 3. С. 76–81.
- Преподобная Евфросинья Полоцкая — слава земли белорусской / Сергий Гордун // Адукацыя і выхаванне. 2010. № 6. С. 75–79.
- Я таксама люблю Беларусь / протаіерэй Сергій Гардун // Дзеяслоў. 2009. № 2 (39). С. 320–325.
- У вечнай памяцi будзе праведнiк / протаіерэй С. Гардун // Царкоўнае слова. 2008. № 21. С. 6–7.
Аб жыцці і дзейнасці С. А. Гардуна
- Гардун Сяргей Аляксеевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2017. С. 27–29.
- Гапанович, А. Сергей Алексеевич Гордун / Афанасий Гапанович // Дивин ― древний и молодой / Афанасий Гапанович. Брест, 2017. С. 70. (Известные уроженцы и жители Дивина).
- 60 гадоў з дня нараджэння С. А. Гардуна // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2018. С. 95.
- Вядомыя людзі, ураджэнцы в. Дзівін. Гардун Сяргей Аляксеевіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2016. С. 36.
- Да 55-годдзя з дня нараджэння С. А. Гардуна // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2014 год / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Курачук, Л. Сысоева. Кобрын, 2014. С. 37.
- Дзеля чалавека : [пра ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне»; фота С. Гардуна] // ЛіМ. 2019. 11 студзеня (№ 2). С. 1–2.
- Гардун, С. «Сімвал Беларусі» : перакладчыкі Бібліі на родную мову ўшанаваны высокай узнагародай [прэміяй «За духоўнае адраджэнне»] / Сергій Гардун ; запісала Ніна Шчарбачэвіч // Звязда. 2019. 10 студзеня. С. 1, 13.
- Гардун, С. «Для землякоў-беларусаў» : [протаіерэй Сергій Гардун расказаў аб стварэнні перакладу на беларускую мову Новага Запавету] / Сергій Гардун ; [размаўляла] Ніна Шчарбачэвіч // Звязда. 2017. 12 верасня. С. 10.
- Цімошык, Л. На беларускай мове — з благаславеннем : [аб працы над перакладам на беларускую мову Новага Запавету расказаў протаіерэй Сергій Гардун] / Ларыса Цімошык // Настаўніцкая газета. 2017. 15 верасня. С. 4.
- Гардун, С. Гаварыць з нябёсамі па-беларуску / Сергій Гардун ; [гутарыла] Вераніка Пуставіт // Звязда. 2014. 4 снежня. С. 5.
- Протаіерэй Сергій Гардун // Праваслаўе. 2011. № 17. С. 166.
- Гардун, С. «Нам неабходна шырокая дыскусія вакол выкладання ў школах асноў хрысцiянскай культуры» / Сергій Гардун ; [размаўляла] Вольга Мядзведзева // Звязда. 2009. 14 кастрычніка. С. 7.
- Бунеева, Л. «Мы ідзём ад жыцця» : [аб укладзе нашых землякоў С. Гардуна, І. Чароты ў праваслаўнае асветніцтва] / Людміла Бунеева // Вечерний Брест. 2008. 5 сентября. С. 1.
- Гордун, С. Венчание: дань моде или традиция? : [беседа с протоиереем Сергием Гордуном / Сергий Гордун ; записала Татьяна Ускова] // Белорусская нива. 2008. 2 августа. С. 13.