Для музея выдзелілі будынак былой школы, які агульнымі намаганнямі райвыканкама, аддзела культуры (заг. Зоя Іпалітаўна Краўцова), мясцовага калгаса быў адрамантаваны. Дырэктарам музея была прызначана Галіна Міхайлаўна Абрамовіч. Стаў збірацца музейны фонд. Для стварэння экспазіцыі запрасілі брэсцкага мастака Аркадзя Мікалаевіча Дзенісевіча.
17 студзеня 1999 г. адбылося адкрыццё музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок». Першы запіс у «Кнізе водгукаў» зрабіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Уладзімір Аляксандравіч Заламай. Экспазіцыя размешчана ў 7 залах: «Падвор’е», «Ручнікі», «Сялянская хата» і г. д. Сэрца музея — зала «Царства фартушкоў», дзе сабрана ўнікальная калекцыя фартушкоў. Традыцыйнае адзенне вясковага насельніцтва в. Бездзеж мае шэраг асаблівасцей у назвах і манерах нашэння, характары аздаблення, якія паказаны ў экспазіцыі. Неўзабаве бездзежскі музей стаў важным турыстычным аб’ектам рэгіёна.
У 1999 г. асноўны фонд музея складаў каля 400 экспанатаў, сярод якіх налічвалася 115 фартушкоў і 35 ручнікоў. Сёння тут захоўваецца каля 2000 экспанатаў, самай вялікай з’яўляецца калекцыя фартушкоў — іх сабрана амаль 400. Гэта багацце ўдалося сабраць, дзякуючы шчодрасці і зацікаўленасці мясцовых жыхароў, многія з якіх падарылі «Бездзежскаму фартушку» дарагія сэрцу рэчы. Захавальнікам фонду з часу адкрыцця музея з’яўляецца Ніна Сцяпанаўна Ярмоц, якая стала спецыялістам у галіне народнай мастацкай творчасці, апрацоўцы ільну, гісторыі і прызначэнні кожнага экспаната.
У 2009 г. музей быў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за стварэнне ўнікальнай калекцыі аўтэнтычных узораў народнай творчасці, значны ўклад у захаванне і папулярызацыю мясцовых рамёстваў, абрадаў і дыялектаў.
У 2009 г. установу культуры ўзначаліла Лідзія Міхайлаўна Шэльпук, потым — Марыя Міхайлаўна Астаповіч. Была набыта пустуючая драўляная хата на суседнім участку, якую адрамантавалі і стварылі сялянскае падвор’е «Каля Плэса», якое пачало прымаць наведвальнікаў у 2012 г. У фартухах, ручніках, прадметах сялянскага побыту, гаворцы супрацоўнікі музея захоўваюць найкаштоўнейшую спадчыну, якая ім дасталася ад продкаў, — непаўторнасць бездзежскай зямлі, яе культуры, сялянскага побыту, традыцый. У 2014 г. на тэрыторыі музея прайшоў XII абласны пленэр манументальнай скульптуры. Унікальны вясенні абрад-харавод «Стрылка», які захоўваецца ў Бездзежы, занесены ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны Беларусі.
«Бездзежскі фартушок» актыўна ўдзельнічае ў разнастайных выставах і фестывалях у Беларусі і за яе межамі. Штогод музей удзельнічае ў выставе турыстычных магчымасцей на «БелЭкспа», прадстаўляе сваю экспазіцыю на «Ягелонскім кірмашы» ў Любліне (Польшча). Двойчы бездзежцы ўдзельнічалі ў рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў» (Магілёўская вобласць), пабывалі на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» (Гомельская вобласць). Фартушкі і ручнікі экспанаваліся ў музеі-запаведніку Л. М. Талстога «Ясная Паляна» (Тульская вобласць, Расія). У 2016 г. майстар ткацтва Ніна Лукінічна Янушчык з музейнымі экспанатамі пабывала ў Маскве, дзе праходзілі Дні культуры Беларусі.
У музеі «Бездзежскі фартушок» пабывалі турысты з розных куточкаў Беларусі, з Расіі, Украіны, Казахстана, Польшчы, Чэхіі, Кітая, Індыі, Англіі, Аргентыны, Венесуэлы, Чылі, ЗША, В’етнама і інш. Калектыў музея дбае пра тое, каб турыстам было цікава; ім прапаноўваюць экскурсію з музычным суправаджэннем, што надае асаблівы каларыт. Гасцей вітаюць народнымі песнямі, з турыстамі танчаць падэспань, лысага, мікіту, іншыя колішнія танцы. На памяць пра наведванне музея турысты маюць магчымасць набыць сувенірную прадукцыю — вырабы мясцовых умельцаў.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Елісеева Валянціна Уладзіміраўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Бездежский фартучек // Самые необычные музеи Беларуси / Людмила Минкевич. Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. С. 6–7.
- Этнографический музей «Бездежский фартушок» // 100 достопримечательностей Брестчины. Брест. 2014. С. 14.
- Дрогичинский район : [туристическая «жемчужинка» Бездежа — этнографический музей «Бездежский фартушок»] // От Беловежской пущи до Полесских болот. Минск. 2013. С. 68, 71, 72–73.
- Музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» / Драгічынскі райвыканкам. – Драгічын, 2002. – 2 с.
- Денисевич, А. Н. Мой путь в искусство / Денисевич Аркадий Николаевич. – Екатеринбург : Брест : [Уральский гуманитарный институт], 2016. – 207 с. : ил. – Из содерж.: Бездежский фартушок. С. 44–47.
- Ткачук, Н. Льняная нітачка ў спадчыну : [аб гісторыі стварэння музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»] / Ніна Ткачук // Драгічынскі веснік. 2019. 26 студзеня (№ 7). С. 1, 12–13.
- Курец, А. Якубович подтанцовывал «Сваякам» : бездежские таланты на «Поле чудес» : [директор музея «Бездежский фартушок» М. Остапович и коллектив работников культуры «Сваяки» побывали на передаче «Поле чудес»] / Александр Курец ; фото предоставлено Марией Остапович // Сельская газета. 2018. 22 декабря. С. 32.
- Мехтиев, А. Будущее — это свет, а космос — это будущее : [президент ассоциации участников космических полётов Бонни Дамбар и лётчик-испытатель Мишель Тонни посетили музей «Бездежский фартушок»] / А. Мехтиев // 7 дней. 2018. 27 сентября (№ 39). С. 30.
- Рассафонов, А. Ржаной хлеб по старинным рецептам будут готовить в «Бездежском фартушке» / А. Рассафонов // Драгічынскі веснік. 2018. 22 верасня. С. 2.
- Шафран, Г. «Збылося тое, аб чым і не снілася!» : дырэктар музея «Бездзежскі фартушок» М. М. Астаповіч — аб падарожжы ў Маскву, удзеле ў папулярным тэлешоу «Поле цудаў», удзячнасці Леаніду Якубовічу і землякам / Галіна Шафран ; фота з архіва музея «Бездзежскі фартушок» // Драгічынскі веснік. 2018. 22 снежня. С. 12, 14.
- Шафран, М. З чарговай узнагародай! : [дырэктар музея «Бездзежскі фартушок» М. М. Астаповіч узнагароджана ганаровай граматай «За добрасумленную працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання нацыянальнай культуры»] / Марына Шафран // Драгічынскі веснік. 2018. 7 сакавіка (№18). С. 3.
- Шафран, М. Юные зарубежные гости — в музее «Бездежский фартушок» : [школьники из Германии посетили музей] / Марина Шафран // Драгічынскі веснік. 2018. 31 сакавіка (№ 24). С. 13.
- Бизюк, Т. Без фартушка в свет — ни ногой : [о деятельности музея народного творчества «Бездежский фартушок»] / Татьяна Бизюк ; фото автора // Сельская газета. 2017. 24 июня. С. 18 (приложение: Сельчанка ; вып. № 6).
- Мечная, Н. Загадкавае свята Купалле : [святкаванне на падвор’і музея «Бездзежскі фартушок»] / Наталля Мечная // Драгічынскі веснік. 2017. 12 ліпеня. С. 3.
- Шафран, Г. Не перасыхае крыніца народнай творчасці... : [аб свяце фальклорнага мастацтва «Таночак» на падвор’і музея «Бездзежскі фартушок»] / Галіна Шафран // Драгічынскі веснік. 2017. 27 мая (№ 40). С. 1, 4.
- Шафран, М. Сеюць беларускае слова ў замежжы : [польскія госці наведалі музей «Бездзежскі фартушок»] / Марына Шафран // Драгічынскі веснік. 2017. 16 верасня. С. 14.
- Прус, Е. Названы имена «Женщин года – 2015» : [о победителе в номинации «За вклад в развитие духовности и культуры» М. Остапович] / Елена Прус // Алеся. 2016. № 4. С. 6–7.
- Віктарава, Г. Перспектывы пашыраюцца : [«Бездзежскі фартушок» — вядомы брэнд Драгічыншчыны] / Галіна Віктарава // Драгічынскі веснік. 2016. 6 лютага (№ 9). С. 2.
- Денисевич, А. Хранитель ткацкого искусства : [беседа с художником-оформителем музея «Бездзежскі фартушок»] / Аркадий Денисевич ; беседовала Алевтина Черноволова ; фото Екатерины Гараевой // 7 Дней. 2016. 14 января (№ 2). С. 27.
- Астаповіч, М. М. Бездзежскія фартушкі — на календары «Франдесы» : [дырэктар музейнага комплексу апавядае аб рабоце калектыву музея] / Марыя Міхайлаўна Астаповіч ; гутарыла Галіна Шафран // Драгічынскі веснік. 2016. 13 студзеня. С. 2 : фат.
- Свиридович, О. Пленэр в «Бездзежскім фартушку» / Ольга Свиридович // Заря. 2015. 3 сентября. С. 6.
- Самосевич, М. Бренд Полесья — «Бездежский фартушок» / Марина Самосевич ; фото автора // Заря над Бугом. Брест, 2015. 26 ноября. С. 9.
- Шафран, Г. Милые сердцу места — в картинах художников : [в музейном комплексе «Бездзежскі фартушок» выставили свои работы художники Брестчины, принявшие участие в местном пленэре] / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2015. 29 жніўня. С. 3 : фот.
- Маскаленка, Г. Падарожжа да вытокаў : [аб дзейнасці музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»] / Герман Маскаленка // Беларусь. 2014. № 8. С. 46–47 : фат.
- Бунеева, Л. Ад «Стрілкі» да Купалінкі : галерэю драўляных скульптур атрымала ў дар на Тройцу вёска Бездзеж Драгічынскага раёна : [на сядзібе музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» прайшоў XII абласны пленэр манументальнай скульптуры] / Людміла Бунеева // Вечерний Брест. 2014. 13 июня (№ 46). С. 9.
- Ткачук, Н. Адраджэнне паркавай скульптуры : [10 драўляных скульптур упрыгожылі сялянскае падвор’е «Каля Плэса» музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»] / Ніна Ткачук // Драгічынскі веснік. 2014. 18 чэрвеня (№ 46). С. 1 : фат.
- Ткачук, Н. В почёте старина : [о фондах музея «Бездзежский фартушок»] / Нина Ткачук // Драгiчынскi веснiк. 2011. 28 мая.
- Яцура, Н. Бездзежскiя берагiнi : [пра музей «Бездзежскі фартушок»] / Надзея Яцура // Народная трыбуна. 2010. 23 студзеня. С. 1, 4.
- Волкович, А. Место, где мы живём душой : [о музее «Бездежский фартушок»] / Александр Волкович // Заря. 2010. 14 января. С. 3.
- Котковец, А. Приглашает «Бездзежский фартушок» / Алла Котковец // Заря. 2009. 8 августа. С. 16.
- Шальпук, Л. У «Бездзежскiм фартушку» / Лiдзiя Шальпук // Драгiчынскi веснiк. 2006. 6 студзеня. С. 2.
- Козлович, В. Турист, как и лён, любит поклон : [о музее «Бездежский фартушок»] / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2004. 8 декабря. С. 13.
- Сутько, Ю. Фартушки да ручники — память через века / Юрий Сутько // Белорусская нива. 2001. 8 сентября. С. 5.
- Петров, Ю. В сельском музее — фартушки да рушники / Юрий Петров // Заря. 2001. 5 мая. С. 5.
- Константинов, А. Прославят Бездеж фартушки / А. Константинов // Заря. 1999. 15 апреля.
- Ткачук, Н. «Бездзежскi фартушок» парадаваў першых гасцей / Ніна Ткачук // Народная трыбуна. 1999. 23 студзеня.
- Ткачук, Н. На Бездзежскай зямлi талентаў багата : [аб адкрыцці музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»] / Ніна Ткачук // Драгiчынскi веснiк. 1999. 20 студзеня.