У 1869 г. Васіль Катовіч скончыў Віленскую духоўную семінарыю. У 1873 г. быў пасвечаны ў святары. Айцец Васіль Катовіч змяняе некалькі прыходаў, але з 1885 г. жыццё яго цесна звязана з Іванаўскай зямлёй. Тут ён купляе маёнтак Чабаеўка (цяпер уваходзіць у землі ААТ «Бакунова» Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у в. Сачыўкі, дзе пражыў да апошніх сваіх дзён. У маёнтку ён разбіў выдатны фруктовы сад.
Айцец Васіль Катовіч праяўляе сябе выдатным пастырам. Па яго хадайніцтве і на яго сродкі адкрываюцца царкоўныя школы для сялянскіх дзяцей, дзе навучанне адбывалася на рускай мове, а не на польскай. Царкоўныя школы былі бясплатнымі, ствараліся за ўласны (а не казённы) рахунак святара ў царкоўных памяшканнях. Галоўнай матывацыяй В. Катовіча пры стварэнні царкоўных школ былі асвета і ўкараненне хрысціянства. Усе пропаведзі святар прамаўляў на рускай мове і мясцовым дыялекце, заклікаючы людзей не забываць сваю мову і сваю культуру. Выпісваў шмат рускіх газет і часопісаў, збіраў легенды, народныя паданні і песні палешукоў, апісваў іх побыт.
У перыяд Першай сусветнай вайны, калі Пінскае Палессе было акупіравана германскімі войскамі (1915–1919), айцец Васіль застаецца амаль адзіным праваслаўным святаром на тэрыторыі 66 прыходаў, насельніцтва якіх складала амаль 450 тыс. чалавек. Тры гады і чатыры месяцы ў нядзельныя і святочныя дні здзяйсняў набажэнствы па чарзе ў храмах мястэчак Іванава, Хомска, Моталя, Бездзежа, у сёлах Вавулічы, Опаль, Здзітава, Спорава, Моладава, Парэчча, Адрыжын, Дружылавічы і інш. Адначасова выконваў духоўныя трэбы з запісам хрышчэнняў, шлюбаў, пахаванняў, асобна па прыходах, з выдачаю патрабавальнікам копій запісаў на неспадзяваны выпадак. За час германскай акупацыі ў 68 праваслаўных прыходах хрысціў 2418 немаўлятаў, павянчаў 382 пары, зусім не лічачыся з грашовай платай за гэта, ахоўваючы перад захопнікамі аўтарытэт праваслаўнага вызнання і абрадаў. Нямецкае камандаванне, здзіўленае верай і подзвігам простага святара, дае яму мянушку «артодоксе-пастор».
За асабісты подзвіг і мужнасць у час вайны свяціцелем Ціханам (Белавіным), Патрыярхам Усерасійскім, у 1920 г. Васіль Катовіч быў узнагароджаны Залатым нагрудным крыжам і санам протаіерэя. Пасля вайны служыў настаяцелем прыхода ў Опалі, а ў 1926 г. перавёўся ў Стрэльна настаяцелем Аляксандра-Неўскай царквы, якая знаходзілася ў пяці вёрстах ад яго маёнтка.
На жыццёвы шлях айца Васіля Катовіча выпала шмат трагедый і смуткаў: смерць дзяцей і ўнукаў, заўчасная смерць жонкі, даносы, напад бандытаў, вайна, напружаныя адносіны з польскімі ўладамі, сачэнне польскай паліцыі, але ўсё гэта не пахіснула яго веры ў Бога і любові да людзей.
У 1935 г. айцец Васіль Катовіч падае прашэнне і сыходзіць на супакой, паслужыўшы Праваслаўнай Царкве больш за 60 гадоў. Да апошніх дзён свайго жыцця ён заставаўся ў яснай памяці. Памёр Васіль Катовіч у сваім маёнтку 29 ліпеня 1937 г.
У храме аг. Сачыўкі, названага ў гонар Іверскай іконы Божай Маці, 26 кастрычніка 2017 г. была асвечана мемарыяльная дошка, прысвечаная протаіерэю Васілю Антоніевічу Катовічу. У цырымоніі асвячэння дошкі прынялі ўдзел сваякі і нашчадкі В. А. Катовіча — праўнукі Іраіда, Васіль і Мікалай, прапраўнукі Аляксей і Павел, і прапрапраўнук Савелій.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Религиозные конфессии на территории Ивановщины в конце XVII – начале XX в. : [упоминается В. А. Котович] // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 279–290.
- Церковь Параскевы Пятницы : [д. Ополь] / С. Г. Багласов, Т. И. Чернявская // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 197–198.
- Церковь Александра Невского : [д. Стрельна] / Т. В. Габрусь // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 199.
- Богданец, О. Жизнь посвятил служению Богу и людям : [одним из знаменитых пастырей Православной церкви был протоиерей Василий Антониевич Котович] / Олег Богданец // Янаўскі край. Іванава, 2018. 27 ліпеня. С. 13.
- Михальчук, В. Хранительница рода людского : [освящена мемориальная доска, посвящённая протоиерею Василию Антониевичу Котовичу] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2017. 3 лістапада. С. 3.
- Ильин, А. Этнограф, фольклорист, публицист, эколог, бытописатель и защитник прав полешуков о. Василий Антонович Котович / Александр Ильин // Гістарычная брама. 2016. № 2.
- Михальчук, В. Ценнейший подарок сельчанам : [в аг. Сочивки в минувшую субботу состоялось торжественное открытие православного храма] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2015. 23 кастрычніка. С. 1.
- Васюк, Н. Батюшка «от Бреста до Пинска» : [о священнослужителе Василии Котовиче и его деятельности во время Первой мировой войны] / Наталья Васюк // Вечерний Брест. 2014. 18 апреля. С. 8.
- Марчук, Н. Жизнь в подвиге : [среди священнослужителей с кобринскими корнями оплотом православной веры и культуры стал В. А. Котович)] / Нина Марчук // Кобрин-информ. Кобрин, 2014. 11 декабря. С. 11.
- Мельникович, М. История Черевачицкой ветви рода священников Котовичей, которая публикуется на страницах газеты, неожиданно для авторов оказалась с продолжением / М. Мельникович // Кобрин-информ. Кобрин, 2011. 1 декабря. С. 28.
- Василий Котович : [родился в с. Черевачицы Кобринского уезда Гродненской губернии, служил в Озятской церкви Кобринского уезда, сын Антония Котовича] // Кобрин-информ, Кобрин. 2011. 17 ноября. С. 27.
- Ильин, А. Илья Котович : [упоминается Василий Антонович Котович] / Александр Ильин // Гістарычная брама. 2010. № 1.