У 1972–1987 гг. Павел Шыпук працаваў на Гомельскім шклозаводзе імя М. В. Ламаносава: інжынерам-лабарантам, майстрам змены, старшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам цэха выпрацоўкі шкла, галоўным інжынерам. Праявіў сябе рацыяналізатарам і вынаходнікам, атрымаў 27 пасведчанняў аб вынаходніцтвах. У 1987 г. прызначаны дырэктарам завода, у 1991 г. — старшынёй праўлення — дырэктарам арганізацыі арандатараў Гомельскага шклозавода. У 1991 г. пачалося будаўніцтва цэха паліраванага шкла.
У жніўні 1994 г. выбраны прэзідэнтам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельшкло», якое было створана на базе шклозавода імя М. В. Ламаносава.
Вельмі любіў Павел Уладзіміравіч сваю вёску Опаль, раку Ясельду, што працякае побач. Калі бываў на радзіме, маці заўсёды давала наказ: «Павел, беражы людзей!». Гэта і стала яго галоўным жыццёвым прынцыпам, якім нязменна кіраваўся ў дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці.
У снежні 1994 г. П. У. Шыпук быў прызначаны старшынёй Гомельскага аблвыканкама. Са снежня 1996 г. — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Гомельскай вобласці. З 13 студзеня 1997 г. па 19 снежня 2000 г. — старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 2000–2004 гг. — старшыня Камісіі па рэгіянальнай палітыцы Савета Рэспублікі, член Прэзідыума Савета Рэспублікі.
П. У. Шыпук — намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, член Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, Старшыня Міжпарламенцкага камітэта Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі і Таджыкістана. Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1997). З 29 снежня 1997 г. — Ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (з 2002 г. Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта). Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (1997). Кембрыджскі біяграфічны центр назваў «Чалавекам 1997 года» Паўла Шыпука.
Павел Уладзіміравіч Шыпук памёр 25 мая 2014 г.
Ветэраны ААТ «Гомельшкло» добра ведаюць, што дзякуючы П. У. Шыпуку на заводзе з’явілася ўнікальная флаат-тэхналогія, якая дазволіла выпускаць ліставое паліраванае шкло, а гэта, у сваю чаргу, дапамагло прадпрыемству заняць лідзіруючую пазіцыю ў шкляной вытворчасці былога Савецкага Саюза. 10 жніўня 2016 г. на тэрыторыі ААТ «Гомельшкло» адкрыта мемарыяльная дошка П. У. Шыпуку, былому дырэктару, ідэйнаму натхняльніку, арганізатару і кіраўніку мадэрнізацыі прадпрыемства і будаўніцтва цэха паліраванага шкла. Аўтары дошкі: мастак Аркадзь Ятчанка, скульптар Аляксандр Панкоў.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Працы П. У. Шыпука
- Проблемы правового обеспечения Евразийского экономического сообщества : материалы международного научно-практического семинара, 1 марта 2001 г. : сборник статей / редкол. М. И. Кротов, П. В. Шипук [и др.]. – Санкт-Петербург : [б. и.], 2001. – 99 с.
- Рыночная экономика и стратегия безопасного развития личности : материалы международной научно-практической конференции, 14 октября 1999 года : сборник статей / под редакцией П. В. Шипука. – Санкт-Петербург : Секретариат Совета Межпарламентской Ассамблеи государств — участников СНГ, 2000. – 277 с.
- Цели предпринимательства в Восточной Европе / П. Шипук // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 1999. № 4. С. 98–100.
- Петровская, Л. Основные тенденции в развитии экспорта и импорта зарубежных стран / Л. Петровская, П. Шипук // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 1999. № 1. С. 84–87.
Аб жыцці і дзейнасці П. У. Шыпука
- Шыпук Павел Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 17.
- Шипук Павел Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 592.
- Опаль // Гарады і вёскі : энцыклапедыя. Минск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 412–415.
- Шипук Павел Владимирович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 311.
- Шипук Павел Владимирович // Кто есть кто. Деловой мир СНГ, 2002. Минск : Энциклопедикс, 2002. Вып. 2. С. 431–432.
- Шыпук Павел Уладзіміравіч // Памяць. Іванаўскі раен : гіст.-дакум. хроника / уклад.: В. М. Туркевіч, Л. А. Павяльчук. Мінск, 2000. С. 518.
- Ополь : [родина белорусского государственного деятеля П. В. Шипука] // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 800–801.
- Гомельскі шклозавод // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 349.
- Шклозавод // Памяць. Гомель : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1999. Кн. 2. С. 329.
- Лось, В. Пакуль цякуць шкляныя рэкі : у рабочым пасёлку Касцюкоўка на тэрыторыі ААТ «Гомельшкло» адкрыта мемарыяльная дошка ўраджэнцу в. Опаль Іванаўскага раёну — Паўлу Шыпуку / Вадзім Лось ; фота аўтара // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 13 верасня. С. 6.
- Шипук, П. Под знаком Чернобыля : [беседа с председателем Постоянной комиссии по региональной политике Совета Республики Национального собрания Беларуси] / П. Шипук ; записал В. Гарыш // Во славу Родины. 2004. 5 июня.
- Совет Республики : представители Гомельщины: Шипук Павел Владимирович // Гомельская праўда. 2000. 30 лiстапада.
- Шипук, П. Вы не знаете, что такое стекло… / П. В. Шипук ; записала О. Егорова // Мінская праўда. 1998. 23 чэрвеня.
- Павел Шипук — человек года // Советская Белоруссия. 1998. 20 февраля. С. 1.
- Меншыкава, В. Павел Шыпук — чалавек года / Валянціна Меншыкава // Звязда. 1998. 19 лютага. С. 1.
- Шипук, П. В. Пусть каждый на своем месте отдаст делу все / П. В. Шипук ; записал М. Шиманский // Рэспубліка. 1996. 18 студзеня. С. 2.
- Шипук, П. Настроиться на напряженную работу / П. Шипук // Гомельская праўда. 1996. 4 студзеня.
- Шыпук, П. У. Выходзіць з крызісу — разам : [гутарка з прэзідэнтам «Гомельшкло» П. У. Шыпуком] / П. У. Шыпук ; запісаў У. Пернікаў // Звязда. 1995. 20 студзеня. С. 2.
- Шипук, П. В. Мы должны смотреть на два шага вперед : [беседа с председателем Гомельского облисполкома П. В. Шипуком] / П. В. Шипук ; записали: А. Коноваленко, Р. Высоцкая // Вячэрні Гомель. 1995. 13 студзеня. С. 1.
- Председатель Гомельского облисполкома Шипук Павел Владимирович // Вячэрні Гомель. 1994. 9 снежня. С. 2.
- Мікалаеў, Т. Старшынёй Гомельскага аблвыканкама зацверджаны Павел Уладзіміравіч Шыпук / Т. Мікалаеў // Гомельскія ведамасці. 1994. 2 снежня.
- Шыпук, П. У. Завод мяняе аблічча / П. У. Шыпук ; запісаў М. Лукоўскі // Гомельская праўда. 1994. 24 жніўня. С. 2.
- Шипук, П. Режим необычайный — отдача полная / П. Шипук // Гомельский стекловар. 1994. № 9. С. 1.