Панядзелак, 17 Чэрвень 2019 14:26

6 чэрвеня 2019 г. — 220 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна (1799–1837), рускага пісьменніка, пачынальніка новай рускай літаратуры, заснавальніка сучаснай рускай літаратурнай мовы

Аляксандр Сяргеевіч Пушкін нарадзіўся 6 чэрвеня 1799 г. у Маскве. Выхоўваўся ў Царскасельскім ліцэі (1811–1817). Служыў у Калегіі замежных спраў. Аўтар паэм «Каўказскі нявольнік» (1820–1821), «Бахчысарайскі фантан» (1823), «Медны коннік» (1833), трагедыі «Барыс Гадуноў» (1825), рамана «Яўгеній Анегін» (1830), цыкла прозы «Аповесці Белкіна» (1830), аповесці «Капітанская дачка» (1836), рамана «Дуброўскі» (1832–1833), казак, вершаў, паэм і многіх іншых твораў. Актыўна выступаў як журналіст і крытык. У 1836 г. пачаў выдаваць часопіс «Современник». У выніку каварнай свецкай інтрыгі смяротна паранены на дуэлі і памёр 10 лютага 1837 г.

Значэнне творчасці і маштаб генія А. С. Пушкіна дазваляюць назваць яго выключнай з’явай сусветнай культуры. Пэўнае месца ў яго творчасці занялі гісторыя Беларусі, лёс беларускага народа. У маі 1820 г. і жніўні 1824 г. праязджаў па беларускай зямлі (Магілёў, Орша, Віцебск і інш.). Добра ведаў беларускі фальклор, што праявілася ў «Барысе Гадунове». Лічаць, што прататыпам галоўнага героя рамана «Дуброўскі» быў небагаты беларускі дваранін Астроўскі.

Творчасць А. С. Пушкіна зрабіла велізарны ўплыў на развіццё беларускай літаратуры. У канцы ХІХ ст. з’явіўся першы пераклад верша А. С. Пушкіна на беларускую мову. Значнае асваенне беларускай літаратурай ідэйна-мастацкіх традыцый паэта пачалося з прыходам у літаратуру Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Багдановіча. Творы на беларускую мову перакладалі К. Чорны, Кандрат Крапіва, А. Куляшоў, П. Глебка, П. Броўка, М. Лужанін і інш. Творчасць даследавалі і даследуюць беларускія літаратуразнаўцы. Жыццё і творчасць Аляксандра Сяргеевіча — крыніца шматлікіх твораў літаратуры, музыкі, выяўленчага і тэатральнага мастацтва.

У Беларусі імем А. С. Пушкіна названы вуліцы многіх гарадоў, навучальныя ўстановы, бібліятэкі. У Брэст-Літоўску (Брэсце) у 1887 г. з’явілася вуліца Пушкінская. Брэсцкая абласная бібліятэка ў 1940–1941 гг. насіла імя А. С. Пушкіна. Да 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, яго імя прысвоена Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы, Брэсцкаму настаўніцкаму інстытуту (з 1995 г. універсітэт). Імя А. С. Пушкіна носіць Брэсцкі ліцэй № 1, які адкрыты ў 1990 г. У БрДУ імя А. С. Пушкіна 8 красавіка 2010 г. адкрыты Рускі культурна-адукацыйны цэнтр імя А. С. Пушкіна, дзе штогод праводзіцца міжнародны Пушкінскі фестываль «Друзья, прекрасен наш союз...».

Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы і Брэсцкі тэатр лялек звярталіся да творчасці А. С. Пушкіна. У Арэхаўскай сярэдняй школе Маларыцкага раёна 29 студзеня 1984 г. адкрыты літаратурны музей А. С. Пушкіна (арганізатар музея Марыя Пятроўна Жыгалава). Да 200-годдзя з дня нараджэння пісьменніка ў Брэсце прайшло гарадское свята, у тэатры драмы і музыкі — літаратурна-музычны вечар і спектакль «Спасти хочу земную красоту», у Цэнтры маладзёжнай творчасці — абласное тэатральнае свята «Казачная Пушкініяна» з удзелам лепшых лялечных і драматычных калектываў, у музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» адкрыта выстава акварэляў Тамары Дзянісавай і адбыўся музычны вечар.

Да 220-годдзя з дня нараджэння А. С. Пушкіна ў бібліятэках Брэстчыны праведзены вечары паэзіі, святы казак, конкурсы чытальнікаў і дзіцячых малюнкаў і інш. У Брэсцкай ЦГБ імя А. С. Пушкіна адбылася прэзентацыя бюста пісьменніка, перададзенага ў дар ад імя народа Расіі. У верасні 2019 г. плануецца ўстанавіць помнік пісьменніку каля БрДУ імя А. С. Пушкіна.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,
гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

Творы А. С. Пушкіна

  1. Выбраныя творы : вершы, паэмы : пер. з рус. / А. С. Пушкiн ; прадм. Я. Сiпакова. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1999. – 430 с.
  2. О муза... : вершы / А. С. Пушкін ; пер. з рус. мовы М. Танка ; уклад. i заўвагi А. Данiльчык. – Мінск : Беларуская навука, 1999. – 31 с.
  3. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Вершы, паэмы, маленькiя трагедыi : пер. з рус. / А. С. Пушкiн ; прадм. П. Панчанкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 382 с. : іл.
  4. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2. Яўгенiй Анегiн : раман у вершах ; Барыс Гадуноў : трагедыі : пер. з рус. / А. С. Пушкiн. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 310 с. : іл.
  5. Яўгеній Анегін : урывак / А. Пушкін ; пер. з рус. Валянціны Аколавай // Полымя. 2016. № 2. С. 98–100.
  6. Казка пра залатога пеўніка : [для чытання дарослымі дзецям] / А. С. Пушкін ; [пер. з рус. мовы А. Якімовіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – [15] с.
  7. Хадарэнка, І. Свядомаграфія : вершы / Ірына Хадарэнка. – Мінск : Кнігазбор, 2012. – 82 с. – (Кнігарня пісьменніка). – Са зместу: Пераклады А. Пушкіна.
  8. Завіруха : [верш] / А. Пушкін // Расповяды пра Каханне... : Любоў, Любасць, Любошчы / уклад. і пер. з рус. мовы Андрэя Каляды. Мінск, 2012.
  9. Прарок : [верш] / А. С. Пушкін // Красадзён : вершы, пераклады / Мікола Федзюковіч ; уклад. В. Гардзей. – Мінск, 2009. С. 283.
  10. «Я вас кахаў: пачуцці тыя...» : [верш] / А. С. Пушкін ; пер. Алеся Каско // Заря. 1999. 4 февраля.

Аб жыцці і творчасці А. С. Пушкіна

  1. Пушкін Аляксандр Сяргеевіч / А. А. Шалемава // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 138–140.
  2. Пушкін Аляксандр Сяргеевіч // Янка Купала : энцыклапедыя : у 3 т. Мінск, 2018. Т. 3. С. 106–107.
  3. Пушкін Аляксандр Сяргеевіч / А. А. Шалемава // Максім Багдановіч : энцыклапедыя. Мінск, 2011. С. 434–435.
  4. Пушкін Аляксандр Сяргеевіч / Л. А. Лявонава // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2003. Т. 2. С. 277–279.
  5. Пушкін Аляксандр Сяргеевіч / А. А. Шалемава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 421–423.
  6. Пушкин Александр Сергеевич ; Пушкинская улица // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 315–316.
  7. Пушкінскі дом / Юрый Прозараў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 10–11.
  8. Замоцін, І. І. А. С. Пушкiн : нарыс жыцця i творчасцi / І. І. Замоцін ; Акадэмія навук БССР, Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы. – Менск (Мінск) : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1937. – 211 с.
  9. А. С. Пушкин в Белоруссии : к 210-летию со дня рождения : сб. докладов / Бел. лит. союз «Полоцкая ветвь». – Минск : Литературный свет, 2009. – 115 с.
  10. А. С. Пушкiн i Беларусь = А. С. Пушкин и Беларусь : Год Пушкина / Мiнская абл. б-ка iмя А. С. Пушкiна ; уклад. Т. Махнач. – Мінск : Беларуская навука, 1999. – 248 с.
  11. Лиокумович, Т. Б. Потомки А. С. Пушкина в Беларуси / Т. Б. Лиокумович. – Минск : Унiверсiтэцкае, 1999. – 168 с.
  12. А. С. Пушкін і беларуская літаратура : рэспубліканская навуковая канферэнцыя : матэрыялы і паведамленні. – Брэст : БрДУ, 1994. – 106 с.
  13. Купцова, В. Г. Улица Пушкинская // Я иду по городу, по знакомой улице... : путешествия по улицам довоенного и современного Бреста / Валентина Купцова. Брест : Альтернатива, 2007. С. 72–80.
  14. Борсук, Н. М. Уклад Алеся Каско ў пушкіназнаўства / Н. М. Борсук // Сборник научных материалов, посвященных 200-летию со дня рождения А. С. Пушкина (22–23 окт. 1999 г.). Брест, 2000. С. 147–153.
  15. Бодрова, Е. И памятник воздвиг рукотворный... : [о бюсте А. С. Пушкина в Брестской центральной городской библиотеке его имени] / Елена Бодрова ; фото Валерия Короля // Заря. 2019. 8 июня. С. 3.
  16. Рубашевский, Ю. Пушкин в Бресте — пока не памятник : [о передаче бюста А. С. Пушкина от представительства Россотрудничества в Республике Беларусь Брестской ЦГБ им. А. С. Пушкина] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2019. 7 июня (№ 23). С. 6.
  17. Бушев, А. Ищите Пушкина на Пушкинской : в Бресте появится памятник великому русскому поэту / Александр Бушев // СБ. Беларусь сегодня. 2019. 11 апреля. С. 7 (приложение: Союз ; № 11).
  18. Селех, Л. В Бресте появится памятник Пушкину / Людмила Селех // Брестская газета. 2019. 5 апреля (№ 14). С. 3.
  19. Лиходедов, В. Сила гениального пера : [взаимосвязь творчества А. Мицкевича и А. С. Пушкина] / Владимир Лиходедов, Галина Улитенок // Советская Белоруссия. 2018. 22 декабря. С. 20.
  20. Шубич, М. Гран-при «Параллели» : [театр-студия «Параллель» Барановичского Дворца детского творчества завоевал Гран-при на международном театральном фестивале «Театр. Осень. Пушкин» в Санкт-Петербурге] / Михаил Шубич // Заря. 2017. 26 октября. С. 18.
  21. Навумчык, М. Музей А. С. Пушкіна ў Арэхаўскай СШ / Мікалай Навумчык ; фота Алега Крэмянеўскага // Голас часу. Маларыта, 2017. 23 жніўня. С. 6.
  22. Голік, Т. Тут жылі нашчадкі вялікага рускага паэта А. С. Пушкіна : [пра сядзібу Юндзіла, нашчадкаў А. С. Пушкіна Варанцовых-Вельямінавых] / Таццяна Голік, Сцяпан Куніцкі // Настаўніцкая газета. 2016. 2 красавіка. С. 15.
  23. Азгір, Я. Музыка «Пушкінскіх дзён» у горадзе над Бугом : [пра тыдзень пад знакам творчасці А. С. Пушкіна ў БрДУ імя А. С. Пушкіна] / Яўгеній Азгір // Брестский курьер. 2013. 23 мая (№ 21). С. 9.
  24. Рубашевский, Ю. Дорогу Пушкину! : [о планах установки бюста А. С. Пушкина в Бресте на ул. Пушкинской] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2010. 7 июля. С. 6.
  25. Гармель, Е. Сердце дружбы — на филфаке : [об открытии Русского культурно-образовательного центра им. А. С. Пушкина в БрГУ им. А. С. Пушкина] / Елена Гармель // Заря. 2010. 17 апреля. С. 3.
  26. Рубашевский, Ю. Пушкин — один на всех : [о вечере русских романсов ко дню рождения А. С. Пушкина в музее «Спасённые художественные ценности»] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2009. 10 июня. С. 6.
  27. Русаковіч, Н. Адраджэнцы, збіральнікі народнай песні Ян Чачот і Аляксандр Пушкін / Н. Русаковіч // Роднае слова. 2008. № 9. С. 10–12.
  28. Мощик, С. С Пушкиным на устах : [о литературном музее А. С. Пушкина в Ореховской средней школе Малоритского района] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2008. 6 июня. С. 7.
  29. Глущенко, Т. Когда «Дуэль» возвращает к жизни : [о кинофильме «Пушкин. Последняя дуэль» (Россия), показанном в Бресте] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2007. 10 января. С. 24.
  30. Капачова, А. Брэст – Санкт-Петербург: ёсць творчы кантакт! : [пра спектакль «Месяц Сальеры» па матывах трагедыі А. С. Пушкіна «Моцарт і Сальеры» Брэсцкага тэатра лялек] / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2006. 23 снежня. С. 8.
  31. Сарычев, В. «Евгений Онегин» 1933 года : [об инсценировке романа А. С. Пушкина театральным кружком русской гимназии г. Бреста в 1933 г.] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2003. 26 сентября. С. 8.
  32. Глущенко, Т. В гостиной у бессмертия : [о поездке брестчан на экскурсию в Пушкинский музей-заповедник в Псковской области (Россия)] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2002. 17 апреля. С. 4.
  33. Волкова, М. Я была Татьяной... : [о спектакле «Евгений Онегин», поставленном учащимися Брестской русской гимназии в 1933 г.] / М. Волкова // Заря. 1999. 2 ноября.
  34. Потолков, Ю. Спасатели земной красы : [о спектакле «Спасти хочу земную красоту» по поэмам А. С. Пушкина «Гавриилиада» и «Анджело» Брестского театра драмы и музыки] / Юрий Потолков // Брестский курьер. 1999. 1 июля. С. 13.
  35. Iгнацюк, В. З Пушкiным у сэрцы : [пра мерапрыемствы, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння А. С. Пушкіна, у Кобрынскай РЦБС] / В. Iгнацюк // Кобрынскi веснiк. 1999. 30 чэрвеня.
  36. Максiмук, С. I гэта былi дзiўныя iмгненнi... : [пра раённае свята паэзіі А. С. Пушкіна ў в. Арэхава Маларыцкага раёна] / Святлана Максiмук // Голас часу. Маларыта, 1999. 16 чэрвеня.
  37. Архипова, А. «Есть в мире сердце, где живу я...» : [о вечере, посвящённом 200-летию со дня рождения А. С. Пушкина в Брестском театре драмы и музыки] / Ада Архипова // Заря. 1999. 8 июня.
  38. Зинович, О. Пушкин и «Театральное Полесье» : [о смотре-конкурсе драматических и кукольных коллективов в рамках областного фестиваля «Театральное Полесье-99»] / О. Зинович // Заря. 1999. 20 мая.
  39. Адамянц-Подъяков, В. Пушкин и Айвазовский / В. Адамянц-Подъяков // Заря. 1998. 12 марта.
  40. Бысюк, Р. Не страцiць шанц : [начальнiк упраўлення культуры аблвыканкама пра святкаванне 200-годдзя з дня нараджэння А. С. Пушкiна на Брэстчыне] / Рыгор Рыгоравiч Бысюк ; гутарыў А. Лагвiновiч // Народная трыбуна. 1999. 16 студзеня.
  41. Жыгалава, М. П. Пушкiн i Арэхава : [дацэнт кафедры лiтаратуры народаў свету Брэсцкага ўнiверсiтэта пра літаратурны музей А. С. Пушкiна ў Арэхаўскай СШ Маларыцкага раёна] / М. П. Жыгалава ; iнтэрв’ю ўзяў У. Барысюк // Народная трыбуна. 1998. 31 студзеня.
  42. Ясенін, С. Пушкіну : [верш] / Сяргей Ясенін ; пер. Алеся Каско // Сельская праўда. Жабінка, 1985. 3 кастрычніка.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1452 разоў Апошняя змена Аўторак, 27 Красавік 2021 11:53