Пінск акупанты рыхтавалі да кругавой абароны, усе падыходы да горада былі замініраваны, пабудаваны доты і дзоты. Горад абараняла групоўка амаль у 50 тыс. чалавек. Авалоданне Пінскам у гэтых умовах было вельмі складанай задачай. Да 5 ліпеня 1944 г. часткі 61-й арміі (камандуючы — генерал-лейтэнант П. А. Бялоў) 1-га Беларускага фронту выйшлі ў раён цяжкапраходных Пінскіх балот.
У ноч на 12 ліпеня 1-я Бабруйская брыгада рачных караблёў Дняпроўскай ваеннай флатыліі прарвалася на 20 км за лінію фронту па рацэ Прыпяць у тыл ворага. Незаўважаныя праціўнікам караблі без адзінага стрэлу раніцай высадзілі ў цэнтры Пінска першы эшалон дэсанта ў складзе байцоў і тэхнікі 1323-га палка (камандзір — маёр Г. А. Малчанаў) 415-й стралковай дывізіі (каля 600 чалавек) і атрада маракоў. Высадка была праведзена непасрэдна на прычалы порта. Дэсантнікі хутка занялі значную частку горада. Іх наступ падтрымліваўся агнём плавучых батарэй.
Гітлераўцы кінулі супраць дэсанта танкі і самаходныя гарматы, адкрылі моцны мінамётны агонь. У зацятых баях бранякатары дастаўлялі папаўненне дэсанту, нарошчваючы яго сілы. Фашысты зрабілі больш за 10 контратак і пацяснілі нашых байцоў. У гэты час сухапутныя часці 61-й арміі вялі наступленне на Пінск. Пераадольваючы ўпартае супраціўленне ворага, часці Чырвонай арміі паспяхова фарсіравалі Прыпяць, Ясельду, Піну. Гітлераўцы не вытрымалі і пачалі адступаць. Рашаючы ўдар савецкіх войск быў нанесены ў ноч на 14 ліпеня. Цяжкія баі за вызваленне Пінска скончыліся раніцай 14 ліпеня, калі з поўначы ў Пінск уварвалася 397-я стралковая дывізія 61-й арміі і злучылася з дэсантам.
У баях за Пінск маракі праявілі стойкасць і адвагу. Камандуючы 1-м Беларускім фронтам маршал Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскі абвясціў падзяку маракам «за дерзкую операцию по высадке десанта в центр занятого врагом Пинска». Войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні г. Пінска, Вярхоўным галоўнакамандуючым І. В. Сталіным была аб’яўлена падзяка. У загадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага гаварылася: «Войскі 1-га Беларускага фронту, фарсіраваўшы рэкі Ясельда і Прыпяць, сёння, 14 ліпеня пры падтрымцы Дняпроўскай рачной ваеннай флатыліі штурмам авалодалі абласным цэнтрам Савецкай Беларусі горадам Пінскам — важным апорным пунктам абароны немцаў на брэсцкім напрамку».
У гонар вызвалення г. Пінска 14 ліпеня ў Маскве быў дадзены артылерыйскі салют 20 залпамі з 224 гармат. 17 вайсковым падраздзяленням прысвоена ганаровае найменне «Пінскіх». Сотні байцоў і камандзіраў былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод. У вызваленні Пінска ўдзельнічалі 163 вайскоўцы, якія ў розны час былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, сярод іх — 11 маракоў Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Дняпроўская ваенная флатылія была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.
Пінчукі свята шануюць дату вызвалення, навечна ўпісаную ў гісторыю Пінска. На беразе Піны, ля брацкай магілы загінуўшых пры вызваленні горада 176 матросаў, байцоў 61-й арміі і партызан, у 1968 г. усталяваны помнік героям дэсанта — бранякатар № 92, які паднялі са дна ракі.
У памяць пра тых, хто прынёс свабоду, у горадзе ўсталяваны помнікі і мемарыял, мемарыяльныя дошкі. Імёнамі воінаў-вызваліцеляў і славутых землякоў названы шэраг гарадскіх вуліц. Ганаровымі грамадзянамі Пінска сталі актыўныя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны: Аляксандр Іванавіч Пяскоў, Андрэй Цімафеевіч Макараў, Ягор Сцяпанавіч Карасёў, Эдуард Баляслававіч Нордман, Мікалай Сцяпанавіч Фядотаў і Іван Георгіевіч Шубітыдзе.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай.
Гарачова А. Н., галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі.
- Курсаў, В. Вызваленне / В. Курсаў // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 296–299.
- Акімачкіна, Р. В. Вызваленне / Р. В. Акімачкіна // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 294–296.
- Якубоўскі, У. М. Пінск / У. М. Якубоўскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Минск, 1990. С. 495.
- Камінскі, М. І. Дняпроўская ваенная флатылія / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 196.
- Камінскі, М. І. Пінскія вайсковыя злучэнні і часці / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 496–497.
- Дулебо, А. И. Мемориальный комплекс освободителям : [г. Пинск] / А. И. Дулебо, Б. В. Миролюбов // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 321–322.
- Беларусь: памятное лето 1944 года : материалы Международной научно-практической конференции, посвящённой 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков, Минск, 19–20 июня 2014 г. – Минск : Беларуская навука, 2015. – 568 с. : ил., схемы, таблицы.
- Смирнов, Н. И. Генерал Корж. Неизвестные страницы… / Николай Смирнов. – Минск : Звязда, 2014. – 686 с., [16] л. ил. : портр., факсим.
- Материалы международной военно-исторической экспедиции «От Бреста до Пинска дорогами войны» : 21–27 июня 2012 г., Республика Беларусь / А. В. Мармашов, А. Н. Чудновец. – Киев : [б. и.], 2012. – 154 с. : ил.
- Пінск у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / А. М. Літвін [і інш.]. Мінск, 2012. С. 457–531.
- Киселев, В. К. Особый фронт партизан Белоруссии : июнь 1941 – июль 1944 / В. К. Киселев. – Минск : Беларуская навука, 2011. – 294 с.
- Цуба, М. В. В. З. Корж : невядомыя і малавядомыя старонкі жыцця / М. В. Цуба. – Пінск : Паляшук, 2010. – 88 с.
- Спичаков, В. Пинская военная флотилия в документах и воспоминаниях / В. Спичаков. – Львов : Лига-Пресс, 2009. – 65 с.
- Узденский, Б. С. Война в Пинске : рассказы пинских подпольщиков и жителей города / Б. С. Узденский. – Ростов-на-Дону : Типография Южного федерального университета, 2009. – 124 с.
- Нордман, Э. Б. Не стреляйте в партизан... / Эдуард Болеславович Нордман. – Минск : Беларусь, 2007. – 200 с.
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне : дзень за днём (ілюстраваная храналогія) / укладальнік і аўтар тэксту Я. В. Малашэвіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – 231 с.
- Корж, Е. С. Вся жизнь — Отчизне / Е. С. Корж. – Минск : Беларусь, 1984. – 239 с.
- Шубитидзе, И. Г. Полесские были / І. Г. Шубитидзе. – Минск : Беларусь, 1974. – 272 с.
- Щербакова, Т. Десантник Владимир Канареев : их именами названы улицы : [о краснофлотце Днепровской флотилии, Герое Советского Союза Владимире Григорьевиче Канарееве (1915–1973)] / Тамара Щербакова // Пінскі веснік. 2019. 29 сакавіка. С. 3.
- Белоусов, В. Путь боевой. Победный : [к 100-летию Днепровской военной флотилии, которая в годы Великой Отечественной войны освобождала Пинск] / Виктор Белоусов // Пінскі веснік. 2019. 15 сакавіка. С. 4.
- Егоров, Н. Их имена — «в пароходах и строчках...» : [к 100-летию Днепровской военной флотилии, которая в годы Великой Отечественной войны освобождала Пинск] / Николай Егоров // Пінскі веснік. 2019. 15 сакавіка. С. 4.
- Улица имени Героя : [о краснофлотце Днепровской флотилии, Герое Советского Союза Алексее Тимофеевиче Куликове (1924–1944), погибшем во время пинской десантной операции] // Пінскі веснік. 2019. 15 сакавіка. С. 4.
- Егоров, Н. Бессмертный подвиг моряков-днепровцев / Николай Егоров // Полесская правда. Пинск, 2019. 7 марта. С. 11.
- Освободители Пинска, моряки-днепровцы, удостоенные звания Героя Советского Союза // Полесская правда. Пинск, 2019. 7 марта. С. 11 : фот.
- Щербакова, Т. «Действует смело... идёт впереди армии...» : [к 100-летию Днепровской военной флотилии, которая в годы Великой Отечественной войны освобождала Пинск] / Тамара Щербакова // Пінскі веснік. 2019. 29 сакавіка. С. 3.
- Бушик, Ю. Есть в Пинске улицы такие : [к 100-летию Иркутско-Пинской дивизии] / Юрий Бушик // Пінскі веснік. 2018. 19 кастрычніка. С. 9.
- Ильенков, В. Бессмертно рядовой : [об освободителе Пинска И. С. Жарикове] / Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2018. 17 ліпеня. С. 2.
- Ильенков, В. На пинском направлении : [об освободителях Пинска] / Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2018. 17 ліпеня. С. 2.
- Липисевич, А. Дорогами освободителей : [Пинщина в годы Великой Отечественной войны] / Андрей Липисевич // Полесская правда. 2018. 14 июля. С. 4.
- Лобко, М. На передовой — комсомольцы : ко Дню Великой Победы : [о партизанском движении на Пинщине] / Михаил Лобко // Полесская правда. Пинск, 2018. 8 мая. С. 3.
- Вирковская, Л. Пути военные Ф. Ф. Триволя прошли через Пинск / Лариса Вирковская // Пінскі веснік. 2017. 14 ліпеня. С. 3.
- Ильенков, В. Заглянуть в глаза солдата : [о ветеране Великой Отечественной войны Е. И. Пискунове] / Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2017. 21 лістапада. С. 1.
- Милевская, Н. Беларусь – Грузия : [о воине-освободителе Пинска Ушанги Годуадзе] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2017. 13 мая. С. 3.
- Гришковец, В. Грузинская земля на братскую могилу : [о церемонии передачи земли с родных мест воина-освободителя Пинска Ушанги Годуадзе] / Валерий Гришковец // Заря. 2017. 11 мая. С. 4.
- Липисевич, А. Нельзя забыть / Андрей Липисевич ; фото из архива Музея Белорусского Полесья // Полесская правда. Пинск, 2016. 13 июля. С. 1.
- Лобко, М. Они не пройдут! / Михаил Лобко // Пінскі веснік. 2016. 21 чэрвеня. С. 3.
- Лобко, М. Энергия правоты / Михаил Лобко, Николай Трушко // Полесская правда. Пинск, 2016. 2 июля. С. 3.
- Кирьянов, А. Спасение с воды : [Днепровская флотилия помогала освободить Пинск] / Артем Кирьянов // Народная газета. 2016. 1 ліпеня (№ 26). С. 21.
- Лобко, М. Ведущая сила / Михаил Лобко // Полесская правда. Пинск, 2015. 14 февраля. С. 10.
- Лобко, М. За нашу Отчизну! / Михаил Лобко // Полесская правда. Пинск, 2015. 2 июля. С. 4.
- Лобко, М. В борьбе за свободу Отечества / Михаил Лобко // Полесская правда. Пинск, 2014. 18 января. С. 8.
- Лобко, М. Служение людям / Михаил Лобко // Пiнскi веснiк. 2013. 25 чэрвеня. С. 2.