Чацвер, 27 Чэрвень 2019 14:05

24 жніўня 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Пятра Іванавіча Брыгадзіна (1949), доктара гістарычных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь

Пётр Іванавіч Брыгадзін нарадзіўся 24 жніўня 1949 г. у вёсцы Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і было чацвёра дзяцей, усе ў свой час закончылі БДУ. Пасля заканчэння Моладаўскай сярэдняй школы (1966) паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1971 г. Затым два гады служыў у Савецкай арміі ў Брэсце, быў камандзірам узвода, сакратаром камітэта камсамола палка.

Працоўную дзейнасць Пётр Брыгадзін пачаў загадчыкам кабінета кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў БДУ. З 1975 па 1977 г. вучыўся ў аспірантуры БДУ. У 1978 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Камсамол Беларусі — актыўны памочнік партыі ў культурным будаўніцтве (1966–1970 гг.)». З 1977 г. — выкладчык кафедры гісторыі КПСС БДУ, сакратар камітэта камсамола ўніверсітэта.

У 1981–1982 гг. П. І. Брыгадзін — загадчык аддзела прапаганды і культурна-масавай работы ЦК ЛКСМБ. З 1982 па 1984 г. — намеснік сакратара парткама з правамі райкама КПБ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1984–1988 гг. — інструктар аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. З 1988 па 1996 г. — прарэктар па вучэбнай рабоце, загадчык кафедры гісторыі БДУ. Абараніў доктарскую дысертацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. – люты 1917)» (1995). З 1996 г. — прафесар. У 1996–2000 гг. — першы прарэктар БДУ, рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

З 21 ліпеня 2000 г. — рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 19 кастрычніка 2001 г. П. І. Брыгадзін прызначаны міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 2003 г. — дырэктар Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Прэзідыума НАН Беларусі, ВАК Рэспублікі Беларусь. Узначальвае Савет па абароне доктарскіх дысертацый БДУ. З’яўляецца прыхільнікам канцэпцыі аб выкладанні гуманітарных прадметаў на беларускай мове нават у рускамоўных школах.

Навуковыя інтарэсы Пятра Іванавіча: гісторыя Беларусі XIX–XX стст., палітычная гісторыя Беларусі, праблемы дзяржаўнага кіравання. Аўтар больш за 90 навуковых прац па гісторыі, тэорыі кіравання, сацыялогіі, у т. л. 10 манаграфій, 12 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Падрыхтаваў двух дактароў і 7 кандыдатаў навук.

П. І. Брыгадзін узнагароджаны медалём «За трудовую доблесть» (1981), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001). Удастоены званняў «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998) і «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999).

Яго сын, Дзяніс Пятровіч Брыгадзін, скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ, абараніў дысертацыю «Злачыннасць у Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст.» (2017), кандыдат гістарычных навук, аўтар навуковых работ па гісторыі Беларусі і юрыспрудэнцыі.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Працы П. І. Брыгадзіна

  1. Логистические системы и процессы в условиях экономической нестабильности : материалы VI Международной заочной научно-практической конференции, Минск, 5–6 декабря 2018 г. / [редколлегия: П. И. Бригадин, А. Д. Молокович, П. А. Дроздов]. – Минск : Институт бизнеса БГУ, 2019. – 143 с.
  2. Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст. / [П. І. Брыгадзін і інш.]. – Мінск : БДУ, 2018. – 351 с.
  3. Актуальные проблемы современного белорусского общества: (2011–2016 гг.) : социологический аспект / [Д. Г. Ротман, П. И. Бригадин и др.] – Минск : БГУ, 2016. – 247 с.
  4. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі : вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ / П. І. Брыгадзін. – Мінск : Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, 2015. – 287 с.
  5. Ценностные ориентации белорусского студенчества : сравнительный социологический анализ (1998–2009 гг.) / [П. И. Бригадин и др.]. – Минск : ГИУСТ БГУ, 2010. – 207 с.
  6. Минские губернаторы : история власти / П. И. Бригадин, А. М. Лукашевич. – Минск : ГИУСТ БГУ, 2009. – 351 с. : ил.
  7. Мятежный корпус : из истории Александровского Брестского кадетского корпуса (1842–1863 гг.) / П. И. Бригадин, А. М. Лукашевич. – Минск : ГИУСТ БГУ, 2007. – 183 с. : ил.
  8. История Беларуси в контексте европейской истории : курс лекций / П. И. Бригадин. – Минск : ГИУСТ БГУ, 2007. – 332 с. : ил.
  9. Военная школа в Беларуси (XVIII в. – первая четверть XIX в.) / П. И. Бригадин, А. М. Лукашевич. – Минск : БГУ, 2004. – 120 с.
  10. Ладысеў, У. Ф. Паміж Усходам і Захадам : станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917–1939 гг.) / У. Ф. Ладысеў, П. І. Брыгадзін. – Мінск : БДУ, 2003. – 307 с.
  11. О проблемах организации воспитательной работы в вузах / П. И. Бригадин // Вышэйшая школа. 2003. № 1. С. 5–9.
  12. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX–XX стагоддзі : курс лекцый / П. І. Брыгадзін, У. Ф. Ладысеў, П. І. Зялінскі [i інш.]. – Мінск : РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.
  13. Ладысеў, У. Ф. На пераломе эпох : станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917–1920 гг.) / У. Ф. Ладысеў, П. І. Брыгадзін. – Мінск : БДУ, 1999. – 127 с.
  14. Усевалад Ігнатоўскі — палітычны дзеяч, вучоны / П. І. Брыгадзін, І. Д. Мацяс. – Мінск : Полымя, 1998. – 96 с.: іл. – (Нашы славутыя землякі).
  15. История Беларуси : учеб. пособие / Е. Л. Абецедарская, П. И. Бригадин, Л. А. Жилунович [и др.]. – Минск : Экоперспектива, 1997. – 319 с.
  16. Беларусазнаўства : навуч. дапам. / пад рэд. П. І. Брыгадзіна. – Мінск : Зaвiгap, 1997. – 288 с.
  17. Эсеры в Беларуси (конец XIX в. – февраль 1917 г.) / П. И. Бригадин. – Минск : Згода, 1994. – 152 с.
  18. Политическая история Беларуси / П. И. Бригадин. – Минск : БГУ, 1990. – 130 с.
  19. Першы усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) : да стагоддзя / П. І. Брыгадзін // Журнал Белорусского государственного университета. 2017. № 3. С. 37–43.
  20. Тенденции мировой экономики и государственное управление / П. И. Бригадин, И. В. Новикова // Проблемы управления. 2002. № 2.
  21. Шклоўскае шляхетнае вучылішча / Пётр Брыгадзін, Андрэй Лукашэвіч // Беларуская мінуўшчына. 1997. № 4. С. 63–65.
  22. Свет і Беларусь: параўнальная храналогія : [да 1898 г.] / Пётр Брыгадзін, Аляксандр Каханоўскі, Леанід Лойка // Беларуская мінуўшчына. 1997. № 1. С. 17–19.
  23. Ладысеў, У. Рада БНР пасля Рыжскага дагавора 1921 г., ці Канец нацыянальнага рамантызму / Уладзімір Ладысеў, Пётр Брыгадзін // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 1. С. 48–59.
  24. «Іменем беларускага народу…» : матэрыялы і дакументы аб дзейнасці Міністэрства беларускіх спраў 1918–1919 гг. / Пётр Брыгадзін, Уладзімір Ладысеў // Беларуская мінуўшчына. 1997. № 2. С. 26–31.
  25. Социальная структура белорусского общества на рубеже XIX–XX вв. / П. И. Бригадин, А. Г. Кохановский // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя 3. 1996. № 3. С. 34–37.
  26. Аляксандр II: «Тэрмінова прыступіць да паляпшэння грамадскага кіравання…» / Пётр Брыгадзін, Ірына Грыбко // Беларуская мінуўшчына. 1996. № 2. С. 13–14.
  27. З гісторыі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) / Пётр Брыгадзін // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 3. С. 99–102.

Аб жыцці і дзейнасці П. І. Брыгадзіна

  1. Брыгадзін Пётр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 355.
  2. Бригадин Пётр Иванович / Г. В. Корзенко // Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Минск, 2007. С. 47.
  3. Бригадин Пётр Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 213.
  4. Бригадин Пётр Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 532.
  5. Брыгадзін Пётр Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 347–348.
  6. Брыгадзін Пётр Іванавіч // Прафесары i дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта : 1921–2001 / склад. А. А. Яноўскi. Мінск : БДУ, 2001. С. 37.
  7. Брыгадзін Пётр Іванавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 515, 579.
  8. Брыгадзін Пётр Іванавіч // Людзі Янаўскага краю / аўт. тэксту і ўклад. І. Гетман ; прадм. Ю. Бісуна ; фота В. Міхальчука, В. Жушмы. Мінск, 2018. С. 168.
  9. Моладава // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Минск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 403–406.
  10. Молодово // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 789–795.
  11. Гетман, І. «Наш маральны абавязак — гаварыць пра гэтых людзей…» : [П. І. Брыгадзін пра род Скірмунтаў] / Ігар Гетман // Янаўскі край. Іванава, 2018. 27 красавіка. С. 5.
  12. Бригадин, П. И. Что мы знаем о человеке? / П. И. Бригадин ; беседовала Светлана Мартовская // Обозреватель. 2004. 29 октября (№ 49). С. 6.
  13. Юферова, Я. Десять баллов по шкале министра Бригадина / Я. Юферова // Советская Белоруссия. 2003. 20 февраля. С. I–II (приложение: Союз Беларусь – Россия).
  14. Брыгадзін, П. І. «Рэформа будзе праходзіць эвалюцыйным шляхам» : [гутарка з міністрам адукацыіі Рэспублікі Беларусь] / П. І. Брыгадзін // Звязда. 2002. 16 сакавіка ; 19 сакавіка ; 20 сакавіка ; 21 сакавіка.
  15. Брыгадзін, П. І. «Рэформа адукацыі выклікана аб’ектыўнымі ўмовамі. І ад усведамлення гэтага ў многім залежыць яе поспех…» : [гутарка з міністрам адукацыіі Рэспублікі Беларусь] / П. І. Брыгадзін // Народная газета. 2002. 12 лістапада. С. 1, 3.
  16. Брыгадзін, П. І. Вучыцца, вучыцца і вучыцца… : [гутарка з міністрам адукацыіі Рэспублікі Беларусь] / П. І. Брыгадзін // Народная газета. 2002. 18 кастрычніка. С. 3.
  17. Маркевіч, А. Прэм’ер-міністр прадставіў Міністра адукацыі / Адам Маркевіч // Настаўніцкая газета. 2001. 23 кастрычніка. С. 1.
  18. О назначении П. И. Бригадина Министром образования Республики Беларусь : Указ Президента Республики Беларусь № 597 // Советская Белоруссия. 2001. 20 октября.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1386 разоў Апошняя змена Субота, 16 Студзень 2021 12:25